
Міха́сь Стральцо́ў, афіцыйна Міхаі́л Ляво́навіч Стральцо́ў (14 лютага 1937, в. Сычын, Прапойскі раён, Магілёўская вобласць — 23 жніўня 1987, Мінск) — беларускі празаік, паэт, перакладчык і літаратуразнавец.
Нарадзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Прапоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1954 годзе скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу (Краснапольскі раён). У 1954 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыў у 1959 годзе.
Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961, 1969—1972), часопісах «Полымя» (1961—1962), «Маладосць» (1962—1968), з 1984 года — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў БССР і Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года. У 1981 годзе быў змешчаны ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у Мазыры, дзе правёў некаторы час. Сучаснікі адзначалі апалітычнасць Стральцова, змяшчэнне ў ЛПП было звязана з празмерным ужываннем алкаголю.
Хварэў на рак стрававода, памёр 23 жніўня 1987 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (Переводы) (все книги на одной странице) (названия списком)
Биографии и Мемуары Публицистика
Последние комментарии
1 день 23 часов назад
2 дней 2 часов назад
2 дней 2 часов назад
2 дней 3 часов назад
2 дней 8 часов назад
2 дней 8 часов назад