Міхась СТРАЛЬЦОЎ ПАСЛЯ ЗАВІРУХІ Завіхурыла адразу пасля каляд. За які дзень куды дзелася шэрань, пасля зацішша ўзбурыўся вецер ды пагнаў па вуліцы гуллівыя снежныя круцялі. Ля платоў увачавідкі раслі седлавіністыя, высокія гурбы. Мацей цяпер ужо шкадаваў, што не прывёз з лесу нарыхтаваных дроў. I збіраўся быў, і каня брыгадзір абяцаў, ды збіла з панталыку жонка: дровы, бач ты, пачакаць могуць, перш пуньку ўцяпліць трэба — карова во-во ацеліцца. Зачапіўся за пуньку, тое-сёе зрабіў, а там і свята: дровы асталіся ў лесе. Чакай цяпер, пакуль гэта каламуць скончыцца, закруціла ж не на дзень. Старому неспакойна. Выйдзе на двор, каб кінуць карове мурагу, ды зноў у хату — глядзець, як за вокнамі гойсае завіруха. Вецер то ходзіць пругка, шырока, нібы пнецца паваліць нешта, то скуголіць прарэзліва і дзіка. Грукае недзе па шчытку адарваная дошка. А на ...
Рекомендации:
эту книгу рекомендовали 0 пользователей. Прежде чем рекомендовать книгу, хорошо подумайте. Рекомендация - это высшая оценка, которую вы можете выставить книге. 10 по 5-балльной шкале.
Последние комментарии
2 дней 5 часов назад
2 дней 8 часов назад
2 дней 8 часов назад
2 дней 9 часов назад
2 дней 14 часов назад
2 дней 14 часов назад