Адзін лапаць, адзін чунь [Міхась Стральцоў] (fb2)


Міхась Стральцоў  

Современная проза  

Адзін лапаць, адзін чунь [на белорусском (be)] 114 Кб
скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)
 (post) (иллюстрации)
Добавлена: 21.02.2017 Версия: 1.01
Дата создания файла: 2017-02-17
Кодировка файла: UTF-8
Поделиться:
  (Fb2-info)    (ссылка для форума)     (ссылка для блога)     (QR-код книги)  

Аннотация

Міхась Стральцоў
Адзін лапаць, адзін чунь
1
...Раптам казытліва стала спіне: над стрэшкай пограба імгліста ўсхапіўся снежны ўзвей, калюча зацерусіў у вочы; потым разам аціхла — чуваць было, як з шаргаценнем спаўзаў па сцяне і ападаў долу вецер. Снежны пыл на вейках і на шчоках раставаў, і рабілася цёпла.
На раскапаным ля пограба сумёце таксама была стрэшка, сутонліва-белая і лёгкая, як аблачынка ці птушынае пяро, і — мройлівая ў сваёй прыцемненай белі. Пазёмка сцішана шоргала па сумёце, празрыста-дымна распаўзаючыся за агародам у полі.
Ён увабраў галаву ў плечы, не зважаючы, што непрыемна-холадна дакранаўся да шчакі зледзянелы матузок ад аблавушкі, і — глядзеў...
Птушкі ляцелі на разлатую Піліпчыкаву лясоўку, пад вецер, і таму зніжаліся над пуняй, але не селі — зноў ляцелі ў поле, робячы круг: вераб'і пырхнулі тугой чародкай, пад імі, ніжэй, ішла сініца, ...


Рекомендации:

эту книгу рекомендовали 0 пользователей.
Прежде чем рекомендовать книгу, хорошо подумайте. Рекомендация - это высшая оценка, которую вы можете выставить книге. 10 по 5-балльной шкале.
  [Оглавление]