Гаспадар [Анатоль Дзялендзік] (fb2) читать постранично

- Гаспадар (и.с. Школьная бібліятэка) 386 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Анатоль Дзялендзік

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Анатоль Дзялендзік ГАСПАДАР

Драма ў дзвюх дзеях, дзесяці карцінах

Дзейныя асобы

Зязюля Пётр Іванавіч — старшыня калгаса.

Валянціна — яго пляменніца, эканаміст.

Бондар Фёдар Лукіч — парторг.

Новікава Алена Мікалаеўна — першы сакратар райкома партыі.

Муж Новікавай.

Ляшчук Сяргей Міхайлавіч — начальнік абласнога сельгасупраўлення.

Вераб’ёў Павел Паўлавіч — загадчык сельгасаддзела райкома.

Таіса Цімафееўна — урач.

Харытончык Харытон Васільевіч — яе муж.

Кацярына — даярка.

Таня — яе дачка.

Антонавіч — бацька Кацярыны.

Міхась — галоўны інжынер.

Рыгор — рахункавод.

Карпук.

Члены бюро райкома.

Сельскія жыхары.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Карціна першая

Кабінет першага сакратара райкома партыі. Бюро праходзіць бурна. Раздражнёныя галасы. Стук алоўка па графіне.


Новікава (мілавідная строгая жанчына гадоў пад сорак). Таварышы! Ідзе пасяджэнне бюро райкома. Пётр Іванавіч, калі будзеце ўсіх перапыняць, да ночы не разыдземся.

Вераб’ёў (бледны хударлявы мужчына). Парушэнні, злоўжыванні… Партызаншчына ў горшым сэнсе гэтага слова!.. Так кіраваць гаспадаркай, таварыш Зязюля, нельга. (Кіўнуў на пухлую папку з паперамі.) Камісія пераканаўча гэта даказала.

Зязюля (гадоў пяцідзесяці, з абветраным тварам, насупіўся, засоп, маленькія вочкі пабялелі). Так — нельга! А як можна?! Як вы? Чаму ў нас у раёне кожная ўборка — чарговы штурм! А не штодзённая работа?.. Самі не ўмееце кіраваць, таварыш Вераб’ёў! Больш таго — перашкаджаеце кіраўнікам гаспадарак!

Члены бюро сядзяць, нізка апусціўшы галовы ад няёмкасці.

Сівы. Раней, пасля такіх слоў, выкладвалі партбілет.

Зязюля (агрызнуўся). А ты мне яго даваў?!

Мужчына ў акулярах. Алена Мікалаеўна! Калі тут… Як ён людзьмі кіруе?

Вераб’ёў. Як кіруе — сказана ў гэтых пісьмах. (Кіўнуў на папку.)

Новікава (раптам). Ці не адкласці бюро?

Ляшчук (дзелавіты, спартыўны, гадоў пад сорак). Няма калі адкладваць! Вобласць зацікаўлена як мага хутчэй… Калі ў пятніцу не аддадзім дакументы на будаўніцтва, год страцім!

Новікава (цярпліва). Пётр Іванавіч, давайце спакойна. Вы самі заказалі праект комплексу.

Зязюля (уздыхнуў). Мы прасілі меншы. Нам рэкамендавалі гэты. Згадзіліся. А калі пералічылі…

Мужчына ў акулярах (абурана). Дзіцячы сад!

Вераб’ёў. Санаторый у калгасе! Ён вельмі вам патрэбны?

Зязюля. Здароўе народа — вышэй за ўсё.

Вераб’ёў. Не дасць ён здароўя — саматужніцтва! Раёну давялі такі план па малаку!.. А ён задумаў — басейн на 50 метраў! Палац з зімнім садам!.. Ці не занадта рана?

Зязюля. Нашы хочуць жыць, як у горадзе.

Вераб’ёў. Паказуха! Колькі сродкаў — на вецер!

Мужчына ў скураным пінжаку. Толькі за тое, што адмовіўся выручыць суседзяў і здаць дадаткова пяцьдзесят тон збожжа…

Зязюля (абурыўся). У мяне што — бразільскі клімат, іншае сонца?! Няхай працуюць!

Сусед. Як ты мог прадаць цялушак у чужую вобласць, калі так маюць патрэбу суседзі? Ты патрыёт ці не?

Зязюля. А хто мне дасць навейшае абсталяванне для кармацэха — ты, суседзі?!

Мужчына ў акулярах. Дзіўна! З такой псіхалогіяй — і столькі гадоў на чале калектыву…

Ляшчук. Як старшыня камісіі павінен сказаць наступнае. Нездаровае становішча ў Галынцы — не выпадковасць. Гэта вынік недальнабачнай палітыкі старшыні. Усе мы добра памятаем партыйныя дакументы аб развіцці асабістых гаспадарак. Але ўзмацняючы вось гэтак, без меры, уласніка, Зязюля падрывае грамадскую вытворчасць. Іншая псіхалогія! Слаба прымацаваны провад на ферме — ну і няхай, калгаснае. Каровы аб’ядаюцца канюшынай — не маё… Калі Зязюля і надалей будзе кіраваць калгасам, ён яго разваліць!

Сівы. Здаецца, у вас няма вышэйшай адукацыі?

Зязюля (выцягнуў губы). Дваццаць тры гады гэта нікога не бянтэжыла!

Сівы. Але раней не ставіліся і такія задачы.

Новікава. Пётр Іванавіч, будзеце будаваць? Не? Значыць, семдзесят восем тысяч за праект…

Зязюля (пачухаў дрэнна паголены падбародак). Спішам.

Сівы. Вядома, кішэня ж не свая…

Зязюля. Лепш спісаць гэтыя тысячы, чым… Мала навокал помнікаў безгаспадарчасці?

Мужчына ў міліцэйскім кіцелі (усміхнуўся). А можа, ён мае рацыю?

Вераб’ёў. А хто будзе выконваць Харчовую праграму? Ваша міліцыя?

Новікава. Пётр Іванавіч, вырашаецца ваш лёс. Хочаце што-небудзь дадаць?

Зязюля (пакруціў кудлатай галавой). Не.

Новікава (абвяла ўсіх вачыма, памаўчала). Прапануецца наступнае рашэнне. За зніжэнне надояў малака, за адмову ад будаўніцтва заказанага комплексу, за супрацьпастаўленне ўласных гаспадарак вытворчасці, за