Добрае неба [Міхась Стральцоў] (fb2) читать постранично, страница - 5

- Добрае неба 36 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Міхась Стральцоў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

хіба прыязджаў бы ён дадому?

Ён глянуў на неба: яно было шырокае, ціхае, добрае, і зоркі, здавалася, падміргвалі яму, Максіму, бачылі яго і гаварылі з ім. Хвалюючыся, падышоў ён да сваёй хаты, асцярожна зайшоў у двор: на ганку каля дзвярэй было цёмна. Ён намацаў рукою вушак, клямку — на прабоі вісеў замок. «Не прыехаў,— падумаў ён,— не прыехаў». Карова, мусіць, пачуўшы яго, зарыкала ля варот на вуліцы. Ён упусціў яе ў двор, сеў на ганак і закурыў. Неспадзявана для самога сябе пачаў думаць, што сын, мусіць, прыедзе заўтра: ён прыгоніць надвячоркам з пашы кароў, адчыніць весніцы, а на двары будзе стаяць сын…

Адамкнуў дзверы, узяў у сенцах даёнку і пайшоў да каровы…

Вячэраў ён сырадоем і недаедзеным у абед зачарсцвелым акрайчыкам хлеба. Трэба было рана ўставаць заўтра, і ён адразу лёг. Заснуў скора і спаў спакойна, уціхамірана: яму снілася, што прыехаў дадому сын.

1964