Уладзімір Макей якім я яго ведаў: Эпізоды казённасці і чалавечнасці [Пётра Садоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Уладзімір Макей якім я яго ведаў: Эпізоды казённасці і чалавечнасці 19 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Пётра Садоўскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

загадаў высокіх суверэнаў падчышчалі мінулае.

Прадбачу пярэчлівыя меркаванні наконт майго рамантычнага і нестэрэатыпнага ўспрымання вядомых асобаў мінулага. Я пісаў пра Мітрапаліта Філарэта, Барыса Заборава, Аляксандра Падлужнага, Васіля Быкава, з якімі прыходзілася кантактаваць працяглы час.

Я не прыхільнік маніхейскіх чорна-белых разважанняў кшталту: “Даўно было вядома, што …” і далей – спасылка на руку Масквы. У дэталях хаваецца не толькі д’ябал, але і раскрываецца жывы чалавек з ягонымі слабасцямі і вартасцямі. Для мяне эталонам ацэнкі асобаў савецкага мінулага быў Генадзь Бураўкін.