Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму [Алесь Зелімханаў] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму 1.08 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Алесь Зелімханаў - Андрэй Казакевіч - Андрэй Ляховіч - Пётра Натчык - Віталь Сіліцкі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

магчымымі збольшага пад узьдзеяньнем вонкавых чыньнікаў: развалу савецкай дзяржавы і краху камуністычнай сыстэмы — працэсаў, да якіх Беларусь спрычынілася толькі ўскосным чынам. Незалежнасьць і разьвіцьцё палітычнага плюралізму, аднак, не былі імгненна зьвернутыя: яны пэўным чынам “застылі” ў часе на некалькі гадоў, і гэты кароткі адрэзак стаў вызначальным у далейшым лёсе беларускай дзяржавы. Менавіта парлямэнт Беларусі быў тым інстытутам, які забясьпечыў іх існаваньне “па змаўчаньні” ў той гістарычны пэрыяд. З гэтай тэзай у нечым пагадзіўся б і сам Лукашэнка — не дарма ў сваіх шматлікіх прамовах ён зьвязваў часы “ўсеўладзьдзя парлямэнту” з пэрыядам “разгулу нацыяналізму”.

З пэрспэктывы часу Вярхоўная Рада 12-га скліканьня сапраўды падаецца як клубок парадоксаў. Асуджаная, здавалася б, на роспуск (узгадаем захады апазыцыі БНФ для скліканьня рэфэрэндуму ў 1992 г.), яна аказалася самым “доўгім” беларускім парлямэнтам, які “зачапіў” тры гістарычныя эпохі: савецкую, першапачаткова постсавецкую (можна сказаць, намэнклятурна-нацдэмаўскую) і, нарэшце, лукашэнкаўскую. Абраная пры фармальна існай аднапартыйнай сыстэме, яна стала самым рэпрэзэнтацыйным беларускім парлямэнтам з найбольш буйной дэмакратычнай і нацыянальнай апазыцыяй за ўсю гісторыю. Вызначаная як “камуністычная”, яна прыняла рашэньні аб сувэрэнітэце, потым — незалежнасьці Беларусі, зацьвердзіла нацыянальную сымболіку, а затым першапачаткова адмовілася ад ухваленьня рэфэрэндуму, які вынішчыў кволую гегемонію нацыянальна-дэмакратычнага палітычнага дыскурсу, што існавала ў першыя гады беларускай незалежнасьці. Непрафэсійная і некампэтэнтная, яна дагэтуль зьяўляецца істотным пастаўніком кадраў як для афіцыйнай эліты, так і контрэліты (зь яе шэрагаў выйшлі многія лідэры апазыцыі — як вэтэраны нацыянальна-адраджэнскага руху, так і былая намэнклятура; у той жа час, Лукашэнка дагэтуль выкарыстоўвае былых дэпутатаў ВР 12-га скліканьня ў якасьці свайго кадравага рэсурсу).

Вярхоўная Рада 12-га скліканьня была створана як дэкаратыўны дадатак да аднапартыйнай камуністычнай сыстэмы і, за рэдкім выключэньнем, існавала ў гэтай ролі аж да жніўня 1991 г. Жнівеньскія падзеі вынесьлі прысуд савецкай імпэрыі, але ня ўладзе былой намэнклятуры. У Беларусі яна захавалася менавіта дзякуючы пракамуністычнай намэнклятурнай большасьці ў Вярхоўнай Радзе. Аднак, дарма што балянс палітычных сілаў збольшага не зьмяніўся, зьнікненьне КПБ-КПСС прывяло да радыкальнага зьмяненьня сыстэмы ўлады. Дэкаратыўны парлямэнт паводле азначэньня ператварыўся ў яе цэнтар. Гэтаксама збольшага дэкаратыўныя атрыбуты палітычнага плюралізму, што зарадзіліся ў Беларусі падчас гарбачоўскай перабудовы, нечакана набылі значнасьць. Нешматлікая парлямэнцкая апазыцыя здолела задаць напрамак палітычнага разьвіцьця здэзарыентаванай і спалоханай намэнклятуры — вынікам стала абвяшчэньне незалежнасьці 25 жніўня 1991 г. і прыняцьце нацыянальнай сымболікі. Ува ўмовах дэфіцыту палітычнага лідэрства, пасаду кіраўніка парлямэнту (і дэкаратыўнага кіраўніка дзяржавы) заняў палітычны аўтсайдэр, унівэрсытэцкі прафэсар Станіслаў Шушкевіч. Як вынік, Беларусь стала спонсарам канчатковага развалу СССР у 1991 г. Перагрупоўка намэнклятуры ў новую “партыю ўлады” пад кіраўніцтвам прэм’ера Вячаслава Кебіча не заняла шмат часу: менавіта яго дамінантная роля ў беларускай палітыцы ў пэрыяд з 1991 па 1994 гг. прымусіла некаторых палітолягаў характарызаваць тагачасную сыстэму ўлады не як парлямэнцкую, а як “прэм’ерскую”. Аднак улада прэм’ера залежала ад большасьці ў Вярхоўнай Радзе, здавалася б, пераканаўчай, але ўсё яшчэ здэзарганізаванай і слаба кіраванай. У выніку Беларусь “затрымалася” ўва ўмовах палітычнага плюралізму яшчэ на некалькі гадоў.

Вярхоўная Рада 12-га скліканьня ўпершыню інстытуцыяналізавала палітычную апазыцыю ў Беларусі. З гістарычных абставінаў гэтую ролю прыняла на сябе фракцыя Беларускага Народнага Фронту, незалежніцкай партыі ў “дэнацыяналізаванай”, паводле азначэньня некаторых палітолягаў, дзяржаве. Здавалася б, менавіта гэтая акалічнасьць і справакавала сытуацыю, калі палітычная параза нацыянальнага руху ў 1994—1995 гг. аўтаматычна справакавала і паразу дэмакратыі. Аб прычынах няўдачы БНФ і яго тагачаснага лідэра Зянона Пазьняка ўжо сказана і напісана шмат. Зазначым, аднак, адну акалічнасьць, на якую многія палітычныя аглядальнікі не зьвяртаюць увагі: менавіта здольнасьць БНФ заняць нішу палітычнай апазыцыі і справакавала першапачатковыя посьпехі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Менавіта прысутнасьць нацыянальнай плыні ў агульнай формуле плюралізму “па змаўчаньні” спрычыніла пашырэньне незалежніцкіх ідэяў на іншыя элітныя колы, перш за ўсё на пэўныя сэгмэнты беларускай намэнклятуры.

Аднак плюралізм пачатку 1990-х гг. (і шмат у чым нацыянальна-адраджэнскі пэрыяд у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі) быў абмежаваны палітычным жыцьцём Вярхоўнай Рады 12-га