История: прочее Политика и дипломатия
Добавлена: 13.06.2017 Версия: 1.01. Дата создания файла: 2017-05-05 ISBN: 83-916658-0-1 Кодировка файла: UTF-8 Издательство: Аналітычны Грудок Город: Менск (Fb2-info) (ссылка для форума) (ссылка для блога) (QR-код книги) АннотацияГэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй за ўсё, ужо не адбудуцца шляхам нармальнай, “сыстэмнай” палітыкі. Адметнасць кніжкі ў тым, што апроч электаральных праблемаў у ёй абмяркоўваецца і культурны фон беларускай палітыкі. Перш за ўсё палітолягі аналізуюць вынікі ідэалягічнага „павароту” беларускіх уладаў пасьля 2001 г. Сутнасьць „павароту” ў адыходзе ад „рэвалюцыйнай” панславісцкай ідэалёгіі з элемэнтамі савецкай рэстаўрацыі да „ідэалёгіі беларускай дзяржавы”, якая адлюстроўвае пераход з „імпэрскага” да „тутэйшага”. За апошнія гады ў Беларусі завяршылася фармаваньне новай грамадзкай самасьвядомасьці. Большасьць насельніцтва прыняла ідэю дзяржаўнай незалежнасьці, а праблемы яе сьцьвярджэньня адышлі ў палітычных дыскусіях на другі плян. Прыняцьце незалежнасьці, аднак, ня выклікала пашырэньня сацыяльных практыкаў беларускай мовы і культуры. |
Последние комментарии
4 часов 56 минут назад
5 часов 9 минут назад
5 часов 43 минут назад
6 часов 15 минут назад
21 часов 45 минут назад
21 часов 54 минут назад