Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму [Алесь Зелімханаў] (fb2) читать постранично

- Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму 1.08 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Алесь Зелімханаў - Андрэй Казакевіч - Андрэй Ляховіч - Пётра Натчык - Віталь Сіліцкі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму

Падрыхтаванае на падставе: Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму, — Менск: Аналітычны Грудок, 2005.


Рэдактар: Валер Булгакаў


Copyright © 2015 by Kamunikat.org


Пра Аўтараў

Алесь Зелімханаў — незалежны аналітык. Жыве й працуе ў Заслаўі.

Андрэй Казакевіч — палітоляг, галоўны рэдактар часопісу “Палітычная сфера”.

Андрэй Ляховіч — палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычнай адукацыі.

Пётра Натчык — палітоляг, супрацоўнік Цэнтру палітычнай адукацыі.

Віталь Сіліцкі — палітэканом, стыпэндыят “Reagan-Fascell Democracy Fellow” Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмаркатыі (Вашынгтон).

Юры Чавусаў — палітоляг, сябра рэдкалегіі часопісу “Палітычная сфера”.


Асноўныя скарэчэньні

ААТ — Адкрытае акцыянэрнае таварыства

АБЭЗ — Аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі

АГП — Аб’яднаная грамадзянская партыя

АП — Адміністрацыя прэзыдэнта

БНФ — Беларускі Народны Фронт

БСДГ — Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада

БСДП (НГ) — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада)

БПП — Беларуская партыя працы

ГА — грамадзкая арганізацыя

ВПС — ваенна-паветраныя сілы

ДМК — Дзяржаўны мытны камітэт

ДФР КДК — Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК

ЗАТ — Закрытае акцыянэрнае таварыства

НДТРК — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія

МУС — Міністэрства ўнутраных справаў

КДБ — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі

КДК — Камітэт дзяржаўнага кантролю

КСП — Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта

МЗС — Міністэрства замежных справаў

МТЗ — Менскі трактарны завод

ПП НС — палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу

РА — рэспубліканскае аб’яднаньне

СГА — Сусьветная гандлёвая арганізацыя

СП — сумеснае прадпрыемства

СПА — супрацьпаветраная абарона

СРА — супрацьракетная абарона

ПКБ — Партыя камуністаў Беларусі

УС — узброеныя сілы

ФПБ — Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі

ЦВК — Цэнтральная выбарчая камісія

ЭЗ — Эўрапейскі Зьвяз 

Роля парлямэнту ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Кароткая і драматычная гісторыя беларускага парлямэнтарызму шмат у чым адлюстроўвае ўсю найноўшую палітычную гісторыю Беларусі. Парлямэнт — гэта ключавы, хаця і не адзіны, элемэнт палітычнага плюралізму і, пры адпаведным яго разьвіцьці, дэмакратыі. Выбары, дэбаты, барацьба груповак і думак — усё гэта стварае істотныя элемэнты канкурэнтнай палітычнай барацьбы. Сама сабой наяўнасьць гэтых працэсаў аказвае ня меншы ўплыў на палітычнае разьвіцьцё, чым іх вынік, — гэта значыць на тое, хто ў рэшце рэшт атрымлівае кантроль над заканадаўчым працэсам.

На рубяжы эпох, пры пераходзе ад савецкага таталітарызму да таго, што сёньня прынята называць палітычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, праз кароткі плюралістычны пэрыяд у беларускай палітыцы ў 1990—1996 гг., беларускі парлямэнт (больш дакладней, парлямэнты — Вярхоўныя Рады 12-га і 13-га скліканьня) адыграў выключную ролю ў станаўленьні беларускай дзяржаўнасьці і кволай, пакуль што няўдалай спробе нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, якая, тым ня менш, пакінула ў спадчыну палітычную супольнасьць, вядомую сёньня як Рэспубліка Беларусь. За апошняе дзесяцігодзьдзе шмат было напісана пра прычыны няўдачы нацыянальнага будаўніцтва ў Беларусі, адсутнасьць чыньнікаў для дэмакратызацыі і дасягненьня незалежнасьці і г. д. Пераглядаючы ўсе гэтыя тлумачэньні, міжволі задаешся пытаньнямі: якім чынам Беларусь дасягнула таго, чаго яна дасягнула, чаму ў апошняе дзесяцігодзьдзе дзяржаўнасьць ня толькі выжыла, але і ў пэўнай ступені кансалідавалася, чаму пытаньне аб яе страце, тое, што, здавалася б, было справай часу некалькі гадоў таму, ужо практычна не абмяркоўваецца і не палохае нават большасьць прыхільнікаў незалежнай Беларусі?

Сучасная міталёгія беларускага афіцыёзу зьвяжа адказ на гэтыя пытаньні з асобай прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Не абмяркоўваючы яго ролю ў найноўшай беларускай гісторыі, зазначым, аднак, што Лукашэнка як лідэр і як палітычны фэномэн быў бы немагчымы без абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 г., без падпісаньня Белавескіх пагадненьняў тагачасным кіраўніком парлямэнту Станіславам Шушкевічам, а гэта значыць, і без таго парлямэнту, які парадзіў незалежнасьць, Шушкевіча, Лукашэнку, гэтаксама і Канстытуцыю 1994 г., безь якой Лукашэнка таксама быў бы немагчымы.

Палітычная рэчаіснасьць часьцяком фармуецца не наўмыснымі, валюнтарысцкімі дзеяньнямі лідэраў і элітаў, а, кажучы кампутарнай мовай, “па змаўчаньні” (by default). Сытуацыя раўнавагі, калі аніводны з актараў ня здольны дамагчыся абсалютнага кантролю над уладай, часам фіксуе палітычную рэчаіснасьць у абсалютна парадаксальным стане: яна існуе, дарма што мала каго задавальняе. Трансфармацыя беларускай палітычнай сыстэмы на пачатку 1990-х гг. і само абвяшчэньне незалежнасьці сталі