Прызнанне левага крайняга [Міхась Кацюшэнка] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Прызнанне левага крайняга 937 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Міхась Кацюшэнка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

потым робімся нікому не патрэбнымі, але ёсць у ім такое, што не прамяняеш на нешта іншае... Вядома, я мог застацца ў лабараторыі назаўсёды, мог пайсці ягоным, бацькавым, шляхам, аднак сам ён знік з маіх вачэй занадта рана (мне было крыху больш чатырнаццаці) — пакінуў сваю лабараторыю і кафедру, свае славутыя эксперыменты ў інстытуце фізікі і памчаў з новай жонкай Ларысай у далёкі паўночны горад, дзе пачаў іншае, незнаёмае для мяне жыццё. Праз паўгода памерла ад сардэчнага прыступу маці (ніколі да таго, як пайшоў бацька, яна не ведала, дзе знаходзіцца сэрца).

Я апынуўся ў спартыўным інтэрнаце з футбольным ухілам, куды мяне цягнула, пачынаючы з чацвёртага класа, а мой старэйшы брат Андрэй, як толькі скончыў школу, падаўся ў лётнае вучылішча.

Бацьку можна разважаць пра маё лёгкае жыццё, ён лічыць, што я цалкам змарнаваў свае лепшыя гады немаведама дзеля чаго, дый брат — таксама, хоць і ў меншай ступені, чым я (усё ж такі лётчык!), бо меў добрыя даныя для навукі. Да таго ж бацька клікаў яго паступаць у свой інстытут, але брат не захацеў. Мне смешна слухаць бацьку, я кажу, што ён сам нічога не разумее ў жыцці.

— Ты сам нічога не разумееш, ты сам,— крычу я і расплюшчваю вочы. Сівы, зморшчаны дзядок кранае мяне за плячо (адкуль ён узяўся, я не заўважыў яго пры пасадцы).

— У вас жалезныя нервы, малады чалавек,— гаворыць дзядок.— Вы добра, са смакам спалі, але пачалі крычаць, і, прабачце, я вымушаны быў спыніць ваш сон. На вас пачалі звяртаць увагу.

— Дзякуй вам,— толькі і сказаў я, уважліва паглядзвўшы па дзядка. Ён нечым нагадваў старога хамяка.

— У маладосці я таксама мог спаць у любых абставінах, а цяпер толькі ўспамінаю пра тыя часы. Сон стаў нечым нерэальным, яго чакаеш, як вялікае шчасце,— гаворыць дзядок з усмешкай.

Я нічога не адказаў і заплюшчыў вочы. Мячы, якія толькі што ператвараліся ў празрыстыя шкляныя шары з бацькавай лабараторыі, зніклі. Сну больш не было. Я паспрабаваў уявіць сабе твар маці, мой лоб умакрэў ад напружання, але нічога не атрымалася. Перада мной з’яўляліся вочы, потым шчокі, прычоска, але ўсё гэта не стварала адзінага аблічча. Яе няма вось ужо больш як дзесяць гадоў, а мне ўсё бачыцца той дажджлівы асенні дзень, калі яе прывезлі дамоў нежывую, з маладым мармуровым тварам (было ўражанне, што ўсе перажыванні не пакінулі на ім ніякіх слядоў). Потым з'явіўся бацька, які ўжо перабраўся з паўночнага горада ў Маскву. Ён быў збялелы, незнаёмы, увесь час чакаў ад мяне і Андрэя нейкіх агрэсіўных выпадаў (мы абодва гэта выдатна адчувалі, і Андрэй папрасіў мяне трымацца). Потым бацька больш-менш супакоіўся, зноў стаў непрыступным знешне, знаходзіў магчымасць гутарыць са сваімі былымі сябрамі, якія да апошняга дня дапамагалі маці, адзін з іх, Хведар Вайцюшэня, добра падпіў пасля пахавання, прыціснуў бацьку ў куток і сіпла спытаў:

— Ты мне адно растлумач — як так магло здарыцца... У вас было такое цудоўнае жыццё, усе мы, грэшныя, зайздросцілі вашаму каханню. Такое толькі ў фільмах паказвалі, ды і то даўно...

Бацька чырванеў, мармытаў нешта накшталт таго, што сёння, мусіць, не варта ўспамінаць пра колішняе. Вайцюшэня чапляўся да бацькі, спрабаваў сказаць яшчэ нешта, аднак яго адцягнула жонка, а ў майго старэйшага брата, які ўвесь час трымаўся надзіва мужна (я наогул скамянеў, што нікога не здзівіла), нервы не вытрымалі, ён пачаў калаціцца, паўтараючы: «Успомні, успомні, як мы жылі... Гэта было калі-небудзь ці не, ты адкажы, адкажы мне...»

Ен страціў прытомнасць, ад яго не адыходзіў урач, а мяне так і падбівала кінуцца да бацькі, карцела сказаць яму што-небудзь вельмі крыўднае, потым мне стала шкада ўсіх нас: маці, якая знікла назаўсёды і цяпер можа вярнуцца толькі ва ўспамінах, бацьку, што пераблытаў самае галоўнае ў сваім жыцці, нас з Андрэем, а больш за ўсё наша мінулае жыццё, якое таксама больш ніколі не вернецца.

Для нас з Андрэем адносіны паміж бацькамі таксама былі незвычайнымі. Наўкола былі зусім іншыя прыклады, вельмі часта сямейнае жыццё знаёмых людзей нагадвала штармавы акіян; у нашай сям’і ўсё было іначай: бацькі беражліва адносіліся адно да аднаго, стрымлівалі сябе, калі раптоўна сярод яснага, сонечнага неба насоўвалася навальніца; адзін, больш спакойны ў тыя небяспечныя для сямейных адносін хвіліны своечасова адступаў, а другі, разумеючы гэта, таксама хутка супакойваўся. Усе людзі навокал былі ўпэўнены, што, калі б не маці, бацька ніколі б не дабіўся поспехаў у жыцці, мажліва, ніколі б не адолеў цяжкі шлях ад кандыдата да доктара навук, ад дацэнта да прафесара. Бацьку літаральна завалілі ў той час ананімкамі. У самыя адказныя, складаныя моманты жыцця бацьку, як любіць паўтараць наш старшы трэнер Эдгар Фалалееў, ахінала разгубленасць, ён пачынаў нагадваць дзіця, і толькі маці магла яго супакоіць, надаць сілы, і ён зноў пачынаў ірвацца наперад, у бой, раскідаючы сваіх нядобразычлівых канкурэнтаў (а іх у навуцы нават больш, чым у