Прызнанне левага крайняга [Міхась Кацюшэнка] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Прызнанне левага крайняга 937 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Міхась Кацюшэнка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

аднаго знаёмага. Але знаёмы некуды знік, і акуляры засталіся ў мяне.

...Больш-менш паляпшаецца настрой — ніхто не пазнае мяне, а значыцца, на пытанні Фалалеева (ён адразу ж кінецца ў аэрапорт) пра тое, куды паляцеў чалавек з імем і прозвішчам левага крайняга з ягонай каманды, ніхто не зможа адказаць. Я вяртаюся ў залу чакання, спакойна гляджу на акружаючых з-за надзейнай маскі, але нядоўга — раптоўная думка ўшчэнт разбівае мой часовы спакой, зноў вымушае калаціцца сэрца. Божа, я сапраўдны крэцін, разыгрываю сапраўдную камедыю з маскай у гэтым ідыёцкім аэрапорце. Усё ж дарэмна! Кожны нармальны чалавек (акрамя мяне, вядома) мог бы датумкаць, што падобныя намаганні не маюць сэнсу. Варта праглядзець лісты рэгістрацыі пасажыраў на самыя розныя рэйсы (а Фалалееў дадумаецца), і мае сховы адразу раскрыюцца. Трэба было купіць білет на вячэрні цягнік. Паспрабуй тады здагадацца, у якім напрамку я знік.

Я пацягнуўся ў кішэню па білет, каб тут жа разарваць яго на шматкі, але стрымаў сябе. Нічога страшнага не здарыцца. Няхай Фалалееў і ўсе астатнія (а цікавіцца маёй персонай будзе не толькі ён) даведаюцца, што я паляцеў у Маскву. Што з таго? Масква — горад вялікі, да таго ж я магу памчаць з любога вакзала ў самым нечаканым кірунку. У Фалалеева ў сувязі з маёй паездкай у Маскву могуць з’явіцца падазрэнні, ён пачне званіць у Цэнтральны савет нашага спартыўнага таварыства, распытваць, ці не там я, потым ён звернецца ва ўпраўленне футбола, да старшага трэнера зборнай. Яшчэ да каго? Але — дарма. Яму не даведацца, дзе я... Дый здагадацца, чаму я ўцёк, ён не зможа. Учынкі ўсіх без выключэння людзей Фалалееў суадносіць са сваімі ўласнымі, і, калі яны не адпавядаюць ягонаму стэрэатыпу, ён губляецца. Нешта я занадта пра яго... Фалалееў валодае нейкім асаблівым дарам рассакрэчваць нас, хоць марнуе на гэта нямала часу. Але цяпер ён пакуль бяссілыіы. Я ў гэтым упэўнены...

Запальваецца табло «Рэйс № 103», я кідаюся да месца рэгістрацыі. Ніхто не звяртае на мяне ніякай увагі, што, між іншым, мяне ўжо не цікавіць. Няхай пазнаюць, я нават здымаю акуляры, бо дужа ціснуць нос. Дзяўчына ў блакітным касцюме глядзіць на мяне так, быццам перад ёй чамадан, а не пасажыр. Яна страсянула галавой: «Праходзьце». Я развітваюся са сваёй спартыўнай сумкай (не памятаю нават, што панапіхваў у яе) і саджуся ў доўгі аўтобус. Колькі разоў у жыцці я карыстаўся самалётамі? Немагчыма падлічыць. У сезон прыкладна па два-тры разы на тыдзень — і гэтак амаль паўгода плюс палёты за моры і акіяны (некалькі разоў здавалася, што ляснешся, як ташкенцкі «Пахтакор», і ніколі болей не адчуеш пад нагамі цвёрдай зямлі). Аўтобус кранаецца з месца, значыцца, астаюцца лічаныя мінуты, зараз самалёт адарвецца ад зямлі, і мой план (калі гэта можна назваць планам) пачне здзяйсняцца.

Па доўгім калідоры заходжу ў салон, адшукваю сваё месца. Прыемная радасць ва ўсім целе — нарэшце! Маладзенькая сцюардэса (здаецца, я ўжо лятаў з ёй) загадвае прыемным голасам, каб усе карысталіся рамянямі. Але я гэтага не раблю ні ў машыне, ні ў самалёце, бо адчуваю сябе прыкаваным да нечага небяспечнага. Потым паведамляе, колькі лёту да Масквы (усяго пяцьдзесят мінут), прозвішчы членаў экіпажа, а мне хочацца крыкнуць: «Хутчэй, хутчэй!»

***

Вакол мячы — сінія, чорныя, чырвоныя, жоўтыя, плямістыя. Яны ляцяць на мяне з усіх бакоў, я адбіваюся і крычу нябачнаму Фалалееву: «Навошта так многа, навошта?! Гэта не трэніроўка, а здзек!» Аднак Фалалееў не чуе маіх слоў, аднекуль здалёк прабіваецца да мяне ягоны металічны смех, а мячы ляцяць і ляцяць з вялізнай хуткасцю, б’юць мяне па галаве, плячах, спіне, некаторыя з іх я адбіваю то правай, то левай нагой, яны адлятаюць і зноў вяртаюцца да мяне. Я крычу, што сіл больш няма, пачынаюць нясцерпна балець балячкі — старыя траўмы, аднак слоў маіх ніхто не чуе. Я іх і сам амаль не чую, бо яны дзесь глыбока ва мне... Раптам мячы завісаюць у бязважкасці, і я не магу ўдарыць па іх, але яшчэ працягваю штурхацца нагамі. Мячы робяцца празрыстымі, шклянымі. I тады выплывае твар майго бацькі — лысы чэрап, глыбокія зморшчыны, пранізлівыя вочы. Я здагадваюся, што апынуўся ў ягонай лабараторыі, мяне заўсёды цягнула сюды з незвычайнай сілай, і бацька радаваўся гэтаму. Ён гаворыць мне, што ягоная лабараторыя, а значыць, і навука (сэнс яго жыцця) павінны стаць маім домам, другім, але галоўным домам, сэнсам і майго жыцця. «Ты пагнаўся за славай, лёгкім жыццём. I ўсё дзеля натоўпу, тупога натоўпу, які не валодае сапраўднымі каштоўнасцямі жыцця, гэты натоўп хутка забудзе цябе, як забыў дзесяткі, сотні іншых, гэткіх, як ты, вы патрэбныя яму, як гладыятары былі некалі патрэбныя рымлянам, не больш, ты павінен зразумець гэта сёння, бо заўтра будзе позна...» Мне хочацца засмяяцца ў адказ, сказаць, што ён так і застаўся тэарэтыкам і мала разумее сапраўдпае жыццё, тое, што адбываецца за межамі ягонай лабараторыі, кафедры. Я магу сказаць яму, што наша жыццё ў спорце сапраўды кароткае. I нас хутка забываюць, і мы