Волат з Мігаўкі [Содаль Уладзімір] (fb2) читать постранично, страница - 33

- Волат з Мігаўкі 349 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Содаль Уладзімір

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адкрывала ўсё новыя і новыя яе старонкі, часам зусім нечаканыя, як гэтая. От едзем мы з Міколам на сваіх равэрках і, як заўсёды, пра тое ды пра сёе гамонім. Раптам здалёк бачым на колішніх Уласавых сенажацях нязвыклую моц народу. Яны рухаліся дружным, як касцы, шнурам з глыбіні мігеўскіх лугоў да тракту насустрач нам. Напачатку я такі падумаў: ці сена косяць ці накосы варушаць, варочаюць, каб тое сена хутчэй падсыхала. Але прыгледзеўся: а гэта ж яны бурачкі полюць, а заадно акучваюць ix. І гэтак дружненька завіхаюцца, што люба на ix паглядзець.

— Гэта ж, — патлумачылі нам, — малдаване. У ix няма працы, дык яны нам памагаюць.

Ці думаў калі Ўласаў, што ягоныя лугі будуць абрабляць людзі з іншых, няблізкіх адсюль краёў. Самі ж усе мігеўцы, нашчадкі колішніх суседзяў, амаль усе парабіліся дачнікамі. Жывуць у Мінску, a ў Мігаўку наязджаюць толькі на выходныя дні. То ім ужо не да сена. У ix ужо зусім іншы ўклад жыцця, чым быў у іхніх продкаў


НА МІГАЎЦЫ ПАСАДЗІЎ СЭРЦА

Спазнаючы Мігаўку, унікаючы ва ўсе жыццёвыя перыпетыі Ўласава, я перажываў за Ўласава. Не адзін раз абураўся, пратэставаў: такога чалавека перавялі! Пасля адной такой вандроўкі ў Мігаўку я пачуў сябе кепска. Зайшоў у паліклінніку, і мяне адгуль хугкай дапамогай завезлі ў кардыялогію, прызналі хранічную арытмію сэрца. З тае пары я ў Мігаўку на равэрках больш не езджу. Адно праглядаю свае тэлевізійныя запісы. Задавальняюся тэлевізійнымі вандроўкамі па Мігаўцы ды прыгадваю абсурдна здзеклівы запіс: «Уласаў памёр з атлушчэння — «ожирения» сэрца».

Божа! На астрожных харчах ды «ожирение сердца».

Больш, мусіць, здзеклівага дыягназу не прыдумаць!

СОН

Трыццатага жніўня 2005 года. Сніўся Ўласаў. У Мігаўцы. Сярод людзей. З яго праменілася дабрыня, лагода. Людзі шчыра гарнуліся да яго. Ім хацелася пачуць ад яго штось новае, ягонае меркаванне пра наша жыццё-быццё.

Сон гэты быў нядоўгі, імгненны. Але гэтую дабрыню Ўласава адчуў і я.

Раніцай распавёў пра гэты сон жонцы.

— Ты ж яго ніколі не бачыў.

— Так, не бачыў, але ён жыве ў маім сэрцы і душы кожны дзень.

— Што ён табе казаў? — пацікавілася яна. — Мо пытаўся, калі ты пра яго кніжачку скончыш?

— Не, пра гэта не пытаўся... Але я зразумеў: гэты сон — нагадка, знак боскі пра гэты мой абавязак.


ЛЮДСКОЕ ВОДГУЛЛЕ

Пра шмат чаго гаварылася пры сустрэчах з суседзямі і землякамі Ўласава. Гаварылі і пра ўшанаванне імя гэтага самаахвярнага сына Беларусі. А яно, як вядома, пакуль аніяк не ўшанавана: ні ў Мігаўцы, ні ў Радашкавічах, ні ў Маладэчне, ні яшчэ дзе. То ці рабіліся, ці робяцца якіясь захады землякамі Ўласава для гэтага ўшанавання? Ці нагадвалі яны пра гэта хоць калі ўладзе?

Пачуў: казалі, шчэ колькі казалі! Пра гэта нават газеты пісалі, але наша казанне адскоквае, як гарох ад сцяны! Адзін тут калісь шмат чаго таксама казаў, казаў за праўду. Але дзе ён цяпер? Каму гэта цяпер у галаве?!

Апошняя рэпліка гучала з выразным намёкам на колішняга гаспадара Мігаўкі.

Так, ён шмат гаварыў і дбаў пра Беларусь. Але дзе за гэтае ягонае самаахвярнае змаганне ўладная ўдзячнасць? Дзе?

Гэтыя мае словы да вас, землякі і суседзі Ўласава! І да цябе, увесь наш народзе!

P.S.

Калі гэтая кніжачка была ўжо звярстаная, нам паведамілі: у Варшаве, у будынку Польскага Сойму, колькі гадоў таму ўсталявана мемарыяльная дошка, на якую занесены імёны колішніх сенатараў, якія ў розныя часы былі рэпрэсаваны ці загінулі падчас апошняй вайны. Сярод гэтых імёнаў значыцца і імя Аляксандра Ўласава. Яно, прынамсі, засведчана ў польскай і беларускай транскрыпцыі.


ПАСЛЯСЛОЎЕ

Постаць Аляксандра Ўласава з успамінсіў яго колішніх мігеўскіх суседзяў і знаёмых, згаданых тут, паўстае самабытная. Але наколькі яна самабытная, нагэтулькі і глыбінная. Праз яго, побач з ім прайшлі жыцці сотні беларускіх постацяў не меншай велічыні. Сярод іх — Эпімаха-Шыпіли, Вацлава Ластоўскага, Фабіяна Шантыра, Алеся Бурбіса, Язэпа Лёсіка, Алеся Гаруна, Язэпа Дылы, Алеся Чарвякова, Зміцера Жылуновіча, Рыгора Шырмы, Гальяша Леўчыка ды шмат-шмат каго іншых. Іхнія згадкі пра Ўласава, калі б яны былі ў сваю пару занатаваныя, высветлілі б грамадскую веліч Уласава яшчэ больш яскрава. Гальяш Леўчык, прыкладам, быў сенатарскім сакратаром Уласава. Але, на вялікі жаль, амаль усе згаданыя постаці былі самі рэпрэсаваны. Іхнія светлыя імёны, як і самога Ўласава, былі кінуты на забыццё. Але засеяныя імі беларускія палеткі не змарнелі, не зараслі дзірваном. Змарнець ім не дае найперш наша самаахвярная моладзь. Гэта яе высілкам і ў 1991 годзе адноўлена легенда беларускага друку «Наша Ніва». Сёлета якраз сотая гадавіна з часу выхаду першага нумару. Ці думаў хоць калі, ці спадзяваўся яе першы легендарны рэдактар, што ягоныя засеўкі аж да гэтае пары будуць даваць