Д’ябал запрэжаны ў плуг [Сяргей Дубавец] (fb2) читать постранично

- Д’ябал запрэжаны ў плуг 289 Кб, 89с. скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Сяргей Дубавец

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сяргей Дубавец


Д'ЯБАЛ ЗАПРЭЖАНЫ Ў ПЛУГ


Містычны трылер з жыцця пражскіх големаў


- Я бясконцая, - сказала лесвіца.

Яна хавала свае каменнья прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзве амаль неадрознья ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесвіцы ўгару. Але яе шурпатья прыступкі, нібы на эскалатары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы.

- Ім трэба паскорыць рух, тады яны пачнуць падымацца, - гулка прамовіў мост, які звысака пазіраў на падарожнікаў.

- Няўжо ты думает, што яна не паскорыць свой рух разам з імі, - усміхнуўся куст вінаградніка, які даўно перарос свой век і ператварыўся ў корч. - Яна ж бясконцая...

- Яна проста як трэнажорка! - зарагатаў мост.

- Ніякая ты не бясконцая, - азваўся асфальт, якім лесвіца завярталася ўверсе. - Удает з сябе невядома што.

Бясконцая, бясконцая! Каб адчуць бясконцасць, ім якраз і трэба спыніцца. Гэта значыць, скончыцца. Каб аж невыносна стала ад страты ўсіх сэнсаў. Тады некаторыя гатовыя жывымі лезці ў зямлю.

- Нават праз асфальт? - падвысіла голас лесвіца, якую спакваля адпускала крыўда за «невядома што».

Падарожнікі зрабілі яшчэ адзін крок, быццам не разумеючы марнасці свайго ўзыходжання. У іхнім руху неверагодная маруднасць спалучалася з такой самай упартасцю.

- Бясконцы толькі госпад наш Бог, - прапяяў тэнарам залаты крыж на тэракотавай бажніцы злева. - Але гэта пастулат і толькі ўсяго. Дзеці заўсёды пытаюцца: хто нарадзіў Бога, адкуль ён узяўся? І што ты ім адкажаш? Расповед пра бясконцасць іх не задавальняе.

- А хто яго, дарэчы, нарадзіў? - спытаўся абронены кімсьці бясколерны гузік, што тырчаў з пяску. - Адказы кшталту «вечнасць» і «быў заўсёды», а таксама «не ведаю» і «гэта не карэктнае пытанне» не прапаноўваць.

- Найлепшы адказ, які я чуў: мяне тады яшчэ не было. Кропка, - сказаў Музей чэшскай паліцыі. - З такім алібі не паспрачаецца ні малы, ні дарослы.

- Але гэта закамуфляванае «я не ведаю», - настойваў гузік.

Тым часам постаці працягвалі перастаўляць ногі на верхнія прыступкі, якія рабіліся ніжнімі. Магчыма, яны ведалі, хто нарадзіў Бога? Бо для іх бясконцаю была іхняя далёкая краіна. Там таксама спрачаліся пра тое, калі яна з’явілася, але таямніцы нараджэння не было. Толькі ж спадарожнікі ў размову не ўступалі.

- Я вам распавяду, як было насамрэч, - сказаў Месяц, які ўбачыў спадарожнікаў, вызірнуўшы з-за хмары. - Бога ніхто не нараджаў, яго прыдумалі. Спачатку было слова, а ў слова быў аўтар. Імя ягонае згубілася ў гісторыі. І Біблія спачатку была проста звычайнай казкай. А ў казках на тое, што нешта там без канца і без краю ніхто не звяртае ўвагі, прымаюць як дадзенасць. Іншая рэч, калі Біблія стала ператварацца ў рэлігію, калі ў Бога сказалі верыць, тады і ўзнікла гэтая праблема - каб паверыць у бясконцасць, трэба яе ўявіць. А яна проста чалавечымі мазгамі не ўяўляецца. І тады Богу ў помач з’явіўся Хрыстос. Калі б Хрыстос не памёр, немагчыма было б цалкам зразумець і прыняць Бога. Сакрум рэлігіі трымаецца на гэтай вось напалову ўяўнай і напалову зразумелай (а на другую палову няўяўнай і незразумелай) бясконцасці. Але не забывайце пра казку, - яшчэ паспеў сказаць Месяц перад тым, як яго зноў затуліла хмара.

- Месяц атэіст! - сказала лесвіца.

- Атэіст гучыць як ананіст, - рагатнуў мост.

- Ён не атэіст, - сказаў крыж на бажніцы. - Вялікая аблуда змушаць кагосьці да веры, бо вера ёсць у базавай камплектацыі чалавека. Як нага ці страўнік ці спачуванне, напрыклад. Калі веры няма, значыць, ты хворы. Таму з веры нельга рабіць дыскусіі. І ў рэлігіі самае важнае зусім не вера (яна і так ёсць), а рытуал, паралельная рэальнасць.

- Цалкам згодны, - ізноў вынырнуў з-за хмары Месяц. - Святары даказваюць бясконцасць то рамкамі чалавечага розуму, то параўноўваюць яе, то бок, Бога з геаметрычнай простай лініяй, што не мае канца. Тым самым вяртаюць нас да таго, каб мы ўспрымалі Біблію як казку, але пры гэтым грашаць, бо тады Бог з рабочага інструмента ператвараецца ў іхніх руках ва ўмоўнасць.

- Але што сказаць, адкуль ён узяўся, хто яго прыдумаў? - настойваў гузік.

- Казкі бываюць аўтарскія і народныя, - сказаў Месяц - Калі аўтарства невядомае, значыць, Бога прыдумаў народ. Звычайны фальклор.

- Дай ім падняцца, - загадаў лесвіцы асфальт. - Хай ідуць куды ім трэба.

Лесвіца сапраўды паслухмяна спынілася, і дзве постаці пачалі павольнае ўзыходжанне.

Яны былі ледзь бачныя ў цемрыве ночы. Нават, можна сказаць, зусім нябачныя, і невядома з чаго можна было здагадацца, што яны ёсць і што нешта там адбываецца.

Між тым, навокал іх чым