Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 [Андрэй Левус] (fb2) читать постранично, страница - 34

- Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 297 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Андрэй Левус

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гарадзкой гярыльі перад сельскай, якую манапалізавалі левыя “калегі”. Ліквідацыя прадстаўнікоў улады, экспрапрыяцыя нарабаванага акупантамі дабра ды нэўтралізацыя рэакцыйных рухаў — вось мэта баявых дзеяньняў. На высокім узроўні стаіць вайсковая ўзаемадапамога. Так, “Тэкас” спрыяе разбудове гватэмальскіх і сальвадорскіх “эскадронаў сьмерці”, гандураскіх “контрас”, аказваючы ім тэарэтычную й практычную падтрымку.

“Тэкас” пабудаваны па прынцыпе ячэек. Брыгадысты ведаюць толькі байцоў сваёй ячэйкі й апэратыўнай брыгады, якія фармуюцца для вялікіх акцый. Сувязь паміж ячэйкамі й кіраўніцтвам падтрымліваюць камандзіры. Брыгадыста абавязвае прысяга на вернасьць Богу, Мэксыцы й Кіраўніцтву, якую ён дае перад залічэньнем у брыгаду. Парушэньне прысягі, невыкананьне загадаў і іншыя правіны караюцца.

На ход палітычнага жыцьця ў краіне “Тэкас” уплывае пры дапамозе дзейнасьці Партыі Нацыянальнага Дзеяньня, якая зьяўляецца другой па ўплывовасьці ў Мэксыцы пасьля кіруючай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі. Пад уплывам “Тэкас” знаходзяцца “Унівэрсітэцкі рух абноўленай арыентацыі”, рэлігійная арганізацыя “Сальскія браты” ды інш.

У сваёй “Малітве брыгадыста Тэкас” студэнты зьвяртаюцца да Бога: “Госпадзе, Божа наш! Абаронца збройных войскаў, галоўнакамандуючы нашай Арганізацыі, перад табой, што дазволіў мне дажыць да сёньняшняга дня, складаю я зарок. Госпадзе мой, перад табой і тваім поглядам мае абавязкі й справы. Дазволь мне быць першым у Сьвятой Бітве ў гэты дзень, не пакідай мяне ні ў кірунку на шляху ісьцінным, ні ў думках. Пашлі мне любоў да маёй сям’і, каб я мог у ейных інтарэсах і нават супраць яе волі ўратаваць яе ад тваіх ворагаў.

Госпадзе мой, пашлі мне задавальненьне дажыць да Перамогі, але калі гэта зашмат, то дай магчымасьць памерці за цябе, каб душа мая магла служыць табе векі вечныя, а мая кроў добра арасіла палі маёй Бацькаўшчыны... каб тыя, хто прыйдзе пасьля нас, зьвярнуўшы свой погляд на нашыя справы, маглі сказаць: “Ён памёр за Бога й Мэксыку...””

Найлепшым азначэньнем дзейнасьці “Тэкас” ёсьць урывак з выступу Антоніё Леаньта на канфэрэнцыі УАГ, якая ў 1975 г. праходзіла пад лёзунгам: “Тое, што напісана крывёю, застаецца назаўжды”. Ён сказаў: “Што такое “Тэкас”? Гэта група, якая паставіла мэтай аказваць спрыяньне ў стварэньні як мага большай колькасьці унівэрсытэтаў, добра арганізаваных, эфэктыўных і кампэтэнтных, каб найлепшым чынам фармаваць моладзь. Гэта група, якая думае пра абарону сям’і. Гэта група, якая ўзяла на ўзбраеньне ў якасьці галоўнага прынцыпу ў жыцьці й у філязофскім разуменьні сьвету прынцып тэацэнтрызму. “Тэкас” ня сьпіць!”


Андрэй Левус