Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 [Андрэй Левус] (fb2) читать постранично

- Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 297 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Андрэй Левус

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Нацыяналізм у сьвеце. Даведнік. Часткі 1-2.

Ірляндзкая рэспубліканская армія: у барацьбе за свабоду 

"Усё магчыма ў гэтай краіне, акрамя капітуляцыі"

IRA
Гэтая выспа (70 тыс. кв. км.), якую яшчэ называюць Зялёнай і якую кёльты, продкі сучасных ірляндцаў, засялілі яшчэ ў ІV ст. да н.э., мае няшчасьце быць суседам Вялікабрытаніі. Пачынаючы з 1169 г. ангельцы рабілі туды спусташальныя паходы. Толькі Олівер Кромвель "скараціў" аўтахтоннае насельніцтва Ірляндыі з 1,5 млн. чал. у 1646 г. да 850 тыс. у 1652 г. У 1845-47 гг. у выніку голадамору на выспе памерла каля 1 млн. чалавек, а яшчэ каля 1,5 млн. эмігравалі. Цяпер у ЗША жыве ірляндцаў болей, чым у Бацькаўшчыне. "Ачышчаныя" землі не засталіся пакінутымі: яны масава засяляліся  ангельцамі. Здавалася , што фізычна зьнішчаны, абяскроўлены і асіміляваны народ ня выжыве. Але здарылася нечаканае: пад ціскам непрымірымай барацьбы IRA каланізатары вымушаны былі прызнаць незалежнасьць Ірляндыі, але ейны паўночны ўсход — ОЛЬСТЭР — пакінулі сабе. З 1969 г. IRA цэнтр сваёй дзейнасьці пераносіць на гэтую тэрыторыю і з таго часу тут ідзе бесперарыўная барацьба за волю.

Восем стагоддзяў беспасьпяхова намагалася Ангельшчына пакарыць Ірляндыю й ірляндцаў.

Зямля гарэла пад нагамі й не было канца ахвярам з абодвух бакоў. Здавалася, што рэкі пралітай чалавечай крыві прымусяць абедзьве суседнія дзяржавы не адмаўляць сабе ды сваім народам мець мір. Але паўночная частка в. Эйрэ не здавалася, метраполія — не адступала..

Першы "экспедыцыйны" корпус у Ірляндыю адправіў яшчэ кароль Генрых ІІ у 1169 годзе. І з таго часу ня мелі гэтыя землі ў Паўночнай Ірляндыі спакою ды міру. У ХІІ ст. тэрыторыя Ольстэру была ўжо падпарадкавана ангельскай кароне. Дэградацыя кіруючай касты ды пастаянныя канфлікты паміж кланамі ірляндзкіх правадыроў Ленстэра й Ольстэра прыводзяць да таго, што ў ХІІІ ст. ірляндцы ўжо мелі на сваёй шыі цяжкае ярмо Плантагенэтаў. Народ стагнаў у ярме, а "вожди" , якія ніяк не маглі знайсьці паміж сабою паразуменьня, толькі й ведалі, што пасылалі да Папы Рымскага ганцоў са "сьлёзнымі" лістамі пра дапамогу, жалючыся на ангельцаў: " ... яны са сваёй сілаю напалі на наш народ і намагаліся поўнасьці яго зьнішчыць...".  Такая бесхрабетнасьць ды блізарукасьць "вождей" ірляндзкага народу, іх няздольнасьць аб'яднацца й падняць народ на супраціў захопнікам урэшце-рэшт прывялі да трагічных вынікаў.

Ужо ў 1541 годзе ангельскі кароль Генрых VІІІ прымае тытул караля Ангельшчыны й Ірляндыі. Хуткімі тэмпамі ідзе каланізацыя тэрыторый, ствараюцца пейлі (ангельскія калёніі), зьнішчаецца кланавасьць, ідзе насаджэньне новай "нацыянальнай" вярхушкі. Вынікі такой безапеляцыйнай палітыкі Ангельшчыны ў адносінах да сваёй калёніі адгукаецца яшчэ й сёньня крывавымі сутычкамі на вуліцах гарадоў Паўночнай Ірляндыі ды незатухаючаю "вайной у натоўпе", адгалоскі якой усё часьцей у апошні час чуе ў сябе Ангельшчына.

А тады гэта вылілася толькі ў асобныя выбухі паўстаньняў, асабліва пад кіраўніцтвам Шона О'Нейла ды Дэсманда ў 1579-1583 гг., Цірона й Пірканэля ў 1595-1603 гг. Часьцяком прычынай гэтых паўстаньняў служыла міжканфесыйная барацьба ды прагненьне аднавіць "даўнія свабоды". На жаль, паразы ірляндцаў у гэтых паўстаньнях прывялі да канчатковай канфіскацыі іхных земляў ды засяленьне іх каляністамі, зьнішчаюцца рэшткі ірляндзкай кіруючай касты. Пад час апошняга паўстаньня ў 1595-1603 гг. намесьнік ангельскае кароны лорд Маўнтджой рабіў справаздачу каралеве Лізавеце з Ірляндыі: "Вашай Вялікасьці няма  чым кіраваць у гэтай краіне, хіба што горамі пеплу ды мёртвымі". Але, нягледзечы, камандуючы ангельскаю арміяю ў Ірляндыі  Дж. Орманд атрымае загад ад 23 лютага 1641 году, у якім гаворыцца: "разбураць, забіваць, зьдзіраць скуру й зьнішчаць паўстанцаў усімі сродкамі й магчымасьцямі". Ірляндзкі народ працягвае сваю барацьбу, не зважаючы на жорсткасьць ангельцаў, яна нават набірае больш дакладнай скіраванасьці. Пачынаючы з гэтага й сёньня нескладаюць зброю, ян не хаваюцца ў "крайнія" хаты, яны абараняюць Бацькаўшчыну ад захопнікаў.

Прайграўшы ў адкрытых вайсковых дзеях, каторыя разгортваліся пад час вышэйзгаданых паўстаньняў, ірляндцы вымушаны былі перайсьці да падпольнай барацьбы. Увесь гэты час не затухаюць выбухі паўстаньняў, чыніцца адчайны супраціў акупантам. Гінуць нязломныя, на зьмену ім прыходзяць новыя байцы. Барацьба набірае ўжо арганізаваныя формы. Утвараюцца першыя арганізацыі й братства. Пастаянна тэрарызуюць захопнікаў і уласных здраднікаў таемныя сялянскія арганізацыі "Белыя хлопцы", "Хлопцы Сьвітанку", "Рыббаніты". Агульнаэўрапейскія палітычныя працэсы сярэдзіны-канца ХІХ ст. не абыходзяць і Ірляндыю. Адбываецца  "нацыянальнае абуджэньне" ірляндцаў, вынікам чаго стала ўзьнікненьн новых арганізацыяў "Маладая Ірляндыя" (заснавана ў 1842 г.) ды "Ірляндзкае рэвалюцыйнае братства" (заснавана ў 1858 г.). Увесь гэты час незатухаюць паўстаньні. У 1848 годзе