Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 [Андрэй Левус] (fb2) читать онлайн

- Нацыяналізм у сьвеце: Даведнік. Часткі 1-2 297 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Андрэй Левус

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]
  [Оглавление]

Нацыяналізм у сьвеце. Даведнік. Часткі 1-2.

Ірляндзкая рэспубліканская армія: у барацьбе за свабоду 

"Усё магчыма ў гэтай краіне, акрамя капітуляцыі"

IRA
Гэтая выспа (70 тыс. кв. км.), якую яшчэ называюць Зялёнай і якую кёльты, продкі сучасных ірляндцаў, засялілі яшчэ ў ІV ст. да н.э., мае няшчасьце быць суседам Вялікабрытаніі. Пачынаючы з 1169 г. ангельцы рабілі туды спусташальныя паходы. Толькі Олівер Кромвель "скараціў" аўтахтоннае насельніцтва Ірляндыі з 1,5 млн. чал. у 1646 г. да 850 тыс. у 1652 г. У 1845-47 гг. у выніку голадамору на выспе памерла каля 1 млн. чалавек, а яшчэ каля 1,5 млн. эмігравалі. Цяпер у ЗША жыве ірляндцаў болей, чым у Бацькаўшчыне. "Ачышчаныя" землі не засталіся пакінутымі: яны масава засяляліся  ангельцамі. Здавалася , што фізычна зьнішчаны, абяскроўлены і асіміляваны народ ня выжыве. Але здарылася нечаканае: пад ціскам непрымірымай барацьбы IRA каланізатары вымушаны былі прызнаць незалежнасьць Ірляндыі, але ейны паўночны ўсход — ОЛЬСТЭР — пакінулі сабе. З 1969 г. IRA цэнтр сваёй дзейнасьці пераносіць на гэтую тэрыторыю і з таго часу тут ідзе бесперарыўная барацьба за волю.

Восем стагоддзяў беспасьпяхова намагалася Ангельшчына пакарыць Ірляндыю й ірляндцаў.

Зямля гарэла пад нагамі й не было канца ахвярам з абодвух бакоў. Здавалася, што рэкі пралітай чалавечай крыві прымусяць абедзьве суседнія дзяржавы не адмаўляць сабе ды сваім народам мець мір. Але паўночная частка в. Эйрэ не здавалася, метраполія — не адступала..

Першы "экспедыцыйны" корпус у Ірляндыю адправіў яшчэ кароль Генрых ІІ у 1169 годзе. І з таго часу ня мелі гэтыя землі ў Паўночнай Ірляндыі спакою ды міру. У ХІІ ст. тэрыторыя Ольстэру была ўжо падпарадкавана ангельскай кароне. Дэградацыя кіруючай касты ды пастаянныя канфлікты паміж кланамі ірляндзкіх правадыроў Ленстэра й Ольстэра прыводзяць да таго, што ў ХІІІ ст. ірляндцы ўжо мелі на сваёй шыі цяжкае ярмо Плантагенэтаў. Народ стагнаў у ярме, а "вожди" , якія ніяк не маглі знайсьці паміж сабою паразуменьня, толькі й ведалі, што пасылалі да Папы Рымскага ганцоў са "сьлёзнымі" лістамі пра дапамогу, жалючыся на ангельцаў: " ... яны са сваёй сілаю напалі на наш народ і намагаліся поўнасьці яго зьнішчыць...".  Такая бесхрабетнасьць ды блізарукасьць "вождей" ірляндзкага народу, іх няздольнасьць аб'яднацца й падняць народ на супраціў захопнікам урэшце-рэшт прывялі да трагічных вынікаў.

Ужо ў 1541 годзе ангельскі кароль Генрых VІІІ прымае тытул караля Ангельшчыны й Ірляндыі. Хуткімі тэмпамі ідзе каланізацыя тэрыторый, ствараюцца пейлі (ангельскія калёніі), зьнішчаецца кланавасьць, ідзе насаджэньне новай "нацыянальнай" вярхушкі. Вынікі такой безапеляцыйнай палітыкі Ангельшчыны ў адносінах да сваёй калёніі адгукаецца яшчэ й сёньня крывавымі сутычкамі на вуліцах гарадоў Паўночнай Ірляндыі ды незатухаючаю "вайной у натоўпе", адгалоскі якой усё часьцей у апошні час чуе ў сябе Ангельшчына.

А тады гэта вылілася толькі ў асобныя выбухі паўстаньняў, асабліва пад кіраўніцтвам Шона О'Нейла ды Дэсманда ў 1579-1583 гг., Цірона й Пірканэля ў 1595-1603 гг. Часьцяком прычынай гэтых паўстаньняў служыла міжканфесыйная барацьба ды прагненьне аднавіць "даўнія свабоды". На жаль, паразы ірляндцаў у гэтых паўстаньнях прывялі да канчатковай канфіскацыі іхных земляў ды засяленьне іх каляністамі, зьнішчаюцца рэшткі ірляндзкай кіруючай касты. Пад час апошняга паўстаньня ў 1595-1603 гг. намесьнік ангельскае кароны лорд Маўнтджой рабіў справаздачу каралеве Лізавеце з Ірляндыі: "Вашай Вялікасьці няма  чым кіраваць у гэтай краіне, хіба што горамі пеплу ды мёртвымі". Але, нягледзечы, камандуючы ангельскаю арміяю ў Ірляндыі  Дж. Орманд атрымае загад ад 23 лютага 1641 году, у якім гаворыцца: "разбураць, забіваць, зьдзіраць скуру й зьнішчаць паўстанцаў усімі сродкамі й магчымасьцямі". Ірляндзкі народ працягвае сваю барацьбу, не зважаючы на жорсткасьць ангельцаў, яна нават набірае больш дакладнай скіраванасьці. Пачынаючы з гэтага й сёньня нескладаюць зброю, ян не хаваюцца ў "крайнія" хаты, яны абараняюць Бацькаўшчыну ад захопнікаў.

Прайграўшы ў адкрытых вайсковых дзеях, каторыя разгортваліся пад час вышэйзгаданых паўстаньняў, ірляндцы вымушаны былі перайсьці да падпольнай барацьбы. Увесь гэты час не затухаюць выбухі паўстаньняў, чыніцца адчайны супраціў акупантам. Гінуць нязломныя, на зьмену ім прыходзяць новыя байцы. Барацьба набірае ўжо арганізаваныя формы. Утвараюцца першыя арганізацыі й братства. Пастаянна тэрарызуюць захопнікаў і уласных здраднікаў таемныя сялянскія арганізацыі "Белыя хлопцы", "Хлопцы Сьвітанку", "Рыббаніты". Агульнаэўрапейскія палітычныя працэсы сярэдзіны-канца ХІХ ст. не абыходзяць і Ірляндыю. Адбываецца  "нацыянальнае абуджэньне" ірляндцаў, вынікам чаго стала ўзьнікненьн новых арганізацыяў "Маладая Ірляндыя" (заснавана ў 1842 г.) ды "Ірляндзкае рэвалюцыйнае братства" (заснавана ў 1858 г.). Увесь гэты час незатухаюць паўстаньні. У 1848 годзе ірляндцы б'юць захопнікаў пад кіраўніцтвам Ф. Лаларома ды Дж. Мітчэла. Зноў параза, зноў барацьба. З узьнікненьнем "Ірляндзкага рэвалюцыйнага братства" актывізуюцца феніі. Пры спробе паўстаньня ў 1867 г. феніі схіляюцца  да тэрору як формы барацьбы.

Пачатак ХХ ст. характарызуецца для Ірляндыі актывізацыяй барацьбы за самакіраваньне на сваёй уласнай зямлі. У 1905 г. Артурам Грыфітсам засноўваецца партыя Шын Фейн ("Мы Самі"), якая ў супрацьвагу ідэі самакіраваньня вылучае ўжо ідэю поўнай нацыянальнай незалежнасьці. У гэты час працэсы нацыянальнага самавызначэньня ірляндцаў выклікаюць рэзкую занепакоенасьць у жыхароў Ольстэру, дзе ўжо тады большасьць складаюць перасяленцы — ангельцы (пераважна пратэстанты) ды тыя, хто ўжо адназначна ўсьведаміў сябе ангельцам. Сярод іх пачынаюць стыхійна ўтварацца т. зв. "самаабаронныя аддзелы", якія пачынаюць узбройвацца. Ствараецца Юніанісцкая Ліга. Барацьба набывае лакальны характар. І галоўнаю арэнаю яе перадусім становіцца Ольстэр.

Адбываюцца першыя крывавыя сутычкі паміж юніаністамі (назва ад "Юніан Джэк" (назва ангельскага сьцягу)) ды ірляндцамі каталікамі. У супрацьвагу бандам юніаніста Карсана, якія затэрарызавалі каталіцкае насельніцтва Ольстэру, пачынаюць стварацца й першыя паўвайсковыя фармаваньні ірляндцаў. Так у канцы 1913 году па ініцыятыве "Ірляндзкага рэвалюцыйнага братства" ствараецца арганізацыя "Ірляндзкія валанцёры".

У 1919 г. яшчэ зусім маладая партыя Шын Фейн перамагае на выбарах у брытанскі парлямант. Яна атрымала 73 месца са 105 "ірляндзкіх". Перамога гэтай партыі, яшчэ сапраўды маладой, засьведчыла ў першую чаргу не слабасьць ворагаў, а толькі поўную падтрымку выбаршчыкамі лёзунгаў, з якімі партыя ішла на выбары. Найгалоўнейшымі зь іх былі — палітычная самастойнасьць Ірляндыі ды спрыяньне разьвіцьцю нацыянальнай прамысловасьці. Справа ў тым, што пасьля падзелу Ірляндыі вузкасьпецыяльная прамысловасьць Ольстэру (суднабудаўніцтва, швейная прамысловасьць) амаль цалкам былі арыентаваны на ангельскі  рынак збыту й поўнасьцю залежалі ад кан'юктуры Ангельшчыны. У эканамічных адносінах Ольстэр зьяўляўся толькі прыдаткам для метраполіі. Вось чаму й сёньня становішча ў Паўночнай Ірляндыі такое, што большасьць ейных прадпрыемстваў належыць ангельскаму капіталу. Пра засільле іншаземнага капіталу сьведчаць афіцыйныя дадзеныя: каля 45% вялікіх фірм і прадпрыемстваў належаць Ангельшчыне, 20% — ЗША, 10% — капіталу краінаў "Агульнага рынку".

Здавалася б, пры такім разкладзе ў ірляндзкай дэлегацыі ў ангельскі Вестмінстэр можна было разьлічваць на вырашэне набалелых пытаньняў парляманцкім шляхам. Але брытанская акупацыйная ўлада ды юніаністы давялі становішча ў Ольстэры да такога крызісу, што вырашэньне пытаньняў не магло адбыцца шляхам перамоваў ці нейкага галасаваньня. Пачалася барацьба не на жыцьцё, а на сьмерць. Вось таму катэгарычна не пагаджаючыся з палітыкай Брытаніі на землях Ольстэру, дэпутаты ад Шын Фейн адмовіліся браць удзел у рабоце брытанскага парляманту. 21 сьнежня 1919 г. яны правялі паседжаньне першага ірляндзкага устаноўчага сходу. Незважаючы на тое, што 36 з 73-х абраных ад Шын Фейн дэпутатаў знаходзіліся ў астрозе ды на актыўнае байкатаваньне з боку юніаністаў, сход усё-такі адбыўся. На ім была прынята Дэкларацыя незалежнасьці Ірляндыі, якая абвяшчала аднаўленьне Ірляндзкае рэспублікі ды стварэньне Ірляндзкага нацыянальнага парляманту (Дойла). Прэзыдэнтам  ды кіраўніком ураду Ірляндзкае рэспублікі становіцца Эймон дэ Валера (1882 1973 гг). Ён выхадзец з вайсковай арганізацыі "Ірляндзкія валанцёры", актыўны ўдзельнік і кіраўнік Дублінскага паўстаньня 1916 году, за што быў асуджаны акупацыйнаю ўладаю да расстрэлу, якое потым памянялі на пажыцьцёвае пакараньне. З 1917 г. — лідэр партыі Шын Фейн. У 20-х гадах узначальваў войска рэспубліканцаў ў грамадзянскай вайне супраць прыхільнікаў падзелу Ірляндыі. З 1959 году й да сваёй сьмерці займаў пасаду прэзыдэнта Ірляндыі.

Афіцыйны Лёндан не прымусіў сябе доўга чакаць. У верасьні 1919 г. ангельская ўлада абвясьціла ірляндзкі парлямант ды ўрад па-за законам ды забараніла дзейнасьць усіх партыяў і арганізацыяў праірляндзкай арыентацыі.  Так пачалася ангельска-ірляндзкая вайна 1919 -1921 гг.  Вось з гэтага моманту пачынаецца гісторыя Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі (IRA).

Створаны аддзелы IRA пасьля падпарадкаваньня міністэрству абароны Ірляндыі арганізацыі "Ірляндзкія валанцёры" ды іншых паўвайсковых і самаабаронных структур. Ужо 01. 09. 1919 г. аддзелы IRA пачынаюць напады  на казармы ангельскіх войск ды паліцэйскія ўстановы. З боку ангельцаў ды юніаністаў пачынаецца беспрэцэдэнтнае паляваньне на ірляндцаў-каталікоў. Так, толькі 21 лістапада 1920 г. на стадыёне ў Дубліне ангельцамі было расстраляна 73 мірных жыхара. У самы разгар баявых дзеяньняў, у сакавіку 1920 года, Вестмінстэр прыняў Акт пра кіраваньне Ірляндыяй. Гэтым законам быў зацьверджаны парлямант для шасьці графстваў Ольстэру (Антрым, Арма, Дэры, Даўн, Фермана ды Цірон). Фактычна, гэтым ангельцы хацелі трохі нармалізаваць сытуацыю ды "купіць" ірляндцаў. Але нязломная IRA працягвала баявыя дзеяньні, іх не цікавілі нейкія частковыя рашэньні. Яны хацелі перамогі!

Да восені 1920 г. IRA выбіла каралеўскія войскі практычна з усіх населеных пунктаў Ірляндыі. А ўжо ўлетку аддзелы IRA вырасьлі колькасна да 100 тысяч чалавек. Працягваецца крайняя палярызацыя грамадзтва. "Вока за вока, кроў за кроў". Юнаністы схіляюцца да крывавых пагромаў і жорсткіх ганеньняў на ірляндцаў-каталікоў у Ольстэры. У лістападзе 1920 г. атрымаў афіцыйнае вызнаньне Лёндану як сіла "забесьпячэньня парадку" т. зв. "корпус ольстэрскіх дабраахвотнікаў", які ўрад Лойда Джорджа расцэньваў як сваю "пятую калёну" у Ольстэры. Гэтая арганізацыя добра фінансавалася, была матарызаванаю ды ўзброенаю. Звычайна, складалася х юніаністаў ды іх прыхільнікаў.

23 сьнежня 1920 г. пасьля гучнай цэрымоніі падпісаньня акту пра кіраваньне Ірляндыяй, ангельскім каралём Георгам V падзел Ірляндыі быў узаконены. Урад шасьці графстваў ачоліўперакананы юніаніст Дж. Крэйг. Так, толькі абвясьціўшы незалежнасьць, Ірляндыя, знаходзячыся ў вогнішчы вайны, практычна яе згубіла. Лёндан жа працягваў палітыку генацыду адносна ірляндцаў. Як і раней, Ангельшчына вырашыла канчаткова прыбраць Паўночную Ірляндыю да сваіх рук.

Да бунтуючага Ольстэру накіроўваліся перасяленцы, пераважна ангельцы ды шатляндцы. Будынкі для іх пад-час пагромаў вызвалялі юніаністы, а грошы на адпраўку першага эшалону сабралі лёнданскія буржуа.

У такім становішчы вясной 1921 г. на выбарах у парлямант Паўночнай Ірляндыі перавагу ўжо атрымалі юніаністы (40 мандатаў з 52 — х). Але вайна працягваецца й ідзе з пераменным посьпехам. Разбурэньні ды колькасныя ахвяры прымушаюць частку кіраўніцтва Шын Фэйн (Косгрэйв, Колінз) пайсьці на кампраміс з ангельцамі. 6 сьнежня Грыфітц ды Колінз з аднаго боку ды Лойд Джордж, Чэмберлен ды Чэрчыль з іншага падпісалі ў Лёндане дагавор паміж Ангельшчынай і Ірляндыяй. 7 студзеня 1922 г. юніанісцкая большасьць ў парляманце Ірляндыі ўхваліла дамову. Супраць яе выступіла толькі IRA ды непрымірымая частка Шын Фэйн. Само падпісаньне гэтага дагавору і стала прычынай расколу ў Шын Фэйн на тых, хто ўскладваў надзею на перагаворны працэс, і на тых, хто спадзяваўся толькі на сілу, падмацаваную зброяй. Праз два месяцы пасьля гэтых падзей аддзелы IRA пачалі актыўныя вайсковыя дзеяньні. Гэтым яны пачынаюць грамадзянскую вайну, гэтым яны ставяць сябе па-за законам. Цяпер супраць іх усе — і "свае", і юніаністы, і ангельцы. Тады Катал Эўлдзінг (адзін з кіраўнікоў IRA) скажа: " мы змагаліся за незалежнасьць Ірляндыі, ня маючы для гэтага нейкага пляну, мы плянуем толькі саму барацьбу, мы ніколі не маглі спадзявацца на посьпех, таму што мы ніколі не плянавалі дасягненьня посьпеху".

У пекле гэтай вайны нават былыя сябры апынуліся па розныя бакі барыкады. Так, дэ Валера выступае за працяг барацьбы й ачольвае войскі рэспубліканцаў, у той жа час яго былы пабрацім па барацьбе яшчэ па дублінскаму паўстаньню 1916 г. Колінз 22.08.1922 г. гіне ад куль IRA. Яны не даравалі яму падпісаньня дагавору 6 сьнежня 1921 г.

Скарыстаўшыся часовым перамір'ем з некаторымі лідарамі рэспубліканцаў, новы рэспубліканскі ўрад Дж. Крэйга праводзіць выбары ў Дойл, ухваляе Канстытуцыю, робіць выгляд міралюбства ... і ў той жа час аддае загад пра наступленьне на падразьдзяленьні IRA.

Сілы былі няроўныя. З 28 чэрвеня да 5 ліпеня 1922 году абараняўся Дублін. Геройскі загінуў К. Бруге — вайсковы міністар рэспубліканцаў. Расстраляны лідары IRA О'Конар ды Мэлоўз. Дэ Валера (які, дарэчы, служыў у IRA звычайным маёрам) як прэзыдэнт ды кірашнік ураду незалежнай Ірляндыі аддае загад пра пераход IRA у падпольле, працягваючы вайну шляхам тэрору.

У сваю чаргу юніаністы, адчуваючы смак перамогі, пераходзяць да жахлівых пагромаў. Так, у перыяд з 21 чэрвеня 1921 г.да 18 чэрвеня 1922 году яны забілі 428 ірляндцаў-каталікоў, 1766 чалавек — цяжка паранілі, каля 9 тыс. чал. — згубілі работу, каля 24 тыс. чал. — згубілі сваё жыльлё ў выніку пагромаў. Цікава, як парлямант Паўночнай Ірляндыі рэагаваў на падзеі, што адбываліся. У сакавіку 1922 г. юніанісцкая большасьць ў парляманце прымае "Акт пра грамадзянскія паўнамоцтвы", дзе ўлада і паліцыя атрымала дазвол праводзіць без санкцыі арышты асобаў ды трымаць іх пад арыштам неабмежаваны тэрмін без прад'яўленьня абвінавачаньня. Паліцыі дазвалялася уваходзіць у жыльлёвыя памяшканьні ў любы час ды праводзіць ператрусы без папярэджаньня, збдзяйсьняючы пры гэтым цялесныя пакараньні. Улада ж у выпадку "беспарадкаў" мела права ўводзіць камэнданцкую гадзіну ды забараняць правядзеньне розных сходаў, нават кірмашоў. Гэты "акт" меў сьпіс "незаконных" арганізацыяў, у якім адной з першых была IRA. У 1932 годзе ён быў заменены "Законам пра надзвычайныя паўнамоцтвы". А ў сьнежні 1956 г. як дадатак да гэтага "закону" урад увёў сыстэму інтэрнаваньня — пазбаўленьне свабоды без суда і сьледзтва.

Але й пасьля такога ціску IRA працягвае дзейнічаць. На пагромы юніаністаў IRA адказвае забойствам прэм'ер-міністра О'Хігінса 10 ліпеня 1922 г. А ўжо пры актыўнай дапамозе IRA у студзені 1932 г. на выбарах перамагае партыя Фіана Файл (у перакладзе "жаўнеры долі"), заснавальнікам якой быў усё той жа дэ Валера. У гэты ж час магчымаю стала рэабілітацыя IRA. Яна адразу ж пачынае актыўныя баявыя дзеяньні супраць Ангельшчыны, праводзячы мытна-памежную вайну на працягу 1932 — 1938 гг. Адчуваючы ўзмацненьне ўплыву IRA, Лёндан арганізуе брудныя правакацыі. Так, улетку 1932 г. ды восеньню 1934 г. імі арганізуюцца ды фінансуюцца т. зв. Выступленьні "сініх кашуляў" ад партыі Фінэ Гэйл. Набіраючы сілы, IRA жорстка прыдушвае гэтыя антыдзяржаўныя выступы. Атрады "сініх кашуль" расфармаваны, дзейнасьць кампартыі забаронена.

У перыяд 2-ой сусьветнай вайны, хоць урад Ірляндыі афіцыйна заняў нейтралітэт, матывуючы яго тым, што ня можа мець аніякага саюзу з Ангельшчынай, усё-такі паддаўся на прамы ціск Лёндану й забараніў дзейнасьць IRA. Кіраўніцтва IRA трапляе ў канцлягеры. Але пасьля заканчэньня вайны, ужо ў пачатку 50-х гадоў IRA зноў заявіла пра сябе, пачаўшы баявыя дзеяньні на мяжы  з Ольстэрам. У тыя гады было праведзена каля 600 баявых акцый. Напрыканцы 50-х гадоў кіраўніцтва IRA бярэ ўдзел у стварэньні Асацыяцыі грамадзянскіх правоў у Паўночнай Ірляндыі. Парушэньне гэтых правоў у Ольстэры набрала такі размах, што нават заўсёды "неўважлівая" эўрапейская "супольнасьць" зьвярнула на іх увагу, пачаўшы сьледзтва ў камісіі Эўрапейскага Суду. Гэта ўжо пазьней (18  студзеня 1978 г.) Эўрапейскі суд прызнае, што Вялікая Брытанія цалкам вінаватая ў парушэньні арт.3 Эўрапейскай канвенцыі пра правы чалавека і нясе адказнасьць за жорсткае і прыніжаючае годнасьць чалавека абыходжаньне з затрыманымі і вязьнямі ў Паўночнай Ірляндыі. Тэрор акупацыйных войск і юнаністаў супраць мірнага насельніцтва насіў адкрыта нематываваны характар. Людзей хапалі і забівалі толькі за тое, што яны католікі, што яны ірляндцы. Перапалоханы паўночнаірляндзкі ўрад, каб неяк зьмякчыць сытуацыю, набіраецца мужнасьці і абвяшчае па-за законам арганізацыю, на руках якой найбольш крыві нявінаватых людзей — "корпус ольстэрскіх дабраахвотнікаў". У той жа час абаронца ірляндзкага насельніцтва IRA знаходзіцца ў падпольлі ды дзейнічае па-за законам яшчэ з часоў грамадзянскай вайны 1922-1923 гг.

Знаходзячыся ў такіх умовах, пад пастаянным ціскам, адчуваючы небясьпеку для свайго жыцьця на кожным кроку, звычайна ж не ўсе змаглі вытрымаць напружаньне і тэмп барацьбы і ў Шын Фэйн, і ў самой IRA. У 1970 г. IRA распадаецца на два лягеры — т.зв. "афіцыйная" IRA, каторая прыпыніла збройную барацьбу і перайшла да прапагандовай работы ў масах, ды  "часовая" IRA, кторая засталася вернаю сваім ідэям ды тактыцы вядзеньня збройнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў. Трэба адзначыць, што ў сярэдзіне 70-х гадоў "афіцыйная" IRA увогуле прыпыніла сваю дзейнасьць, так у поўнай меры і ня выканаўшы сваёй місіі, але гэтаму спрыялі яшчэ і дзеяньні былых сяброў па зброі з "часовай" IRA, каторыя не змаглі прабачыць здрады ідэалам барацьбы за свабоду Бацькаўшчыны і не ўпускала магчымасьці ўдарыць "афіцыйнікаў". Барацьба працягваецца. І гэтая вайна працягваецца, не затухаючы ні на адзін дзень. Вайна на татальнае зьнішчэньне з боку адных, вайна, як адзіны спосаб абароны з боку іншых. Ангельцы і тады, і зараз апраўдваюцца, што яны вымушаны трымаць вялікія вайсковыя ды паліцэйскія сілы толькі для "захаваньня спакою ды міру на вуліцах гарадоў Паўночнай Ірляндыі". Што яны такія міралюбныя ў адносінах да ірляндцаў-каталікоў і даўно б іх мелі за паслухмяных "малодшых братоў", калі б ня гэтая IRA. А яны такія законапаслухмяныя, што не зрабілі б ніводнага стрэлу ў Ольстэры, калі б не пастаянная стральба ды правакацыі з боку IRA. Такім чынам праводзілася й праводзіцца подлая кампанія на стварэньне ў сьвядомасьці грамадзкасьці сьвету скрыўленага вобразу "ірляндзкіх тэрарыстаў-галаварэзаў, кроважэрныя маньякаў". І гэтаму вераць. І ўжо сёньне кожнае ўзгадваньне пра IRA суправаджаецца ў прэсе абавязковым — "тэрарызм". Хоць, як раней, гэтак і зараз гэтым хлопцам па вялікаму рахунку ўсё-роўна, як нехта іх называе, яны працягваюць абараняць свае сем'і, сваё права на свабоду, сваю Бацькаўшчыну. Адзінае, што яны робяць, — гэта адэкватна адказваюць на тэрор ды беззаконьне.


Сёньня гэтае імя стала сымболем у Ірляндыі. Сымболем веры, ахвярнасьці, нязломнасьці і гераізму. Роберт Сэндс загінуў пад-час галоднага страйку палітвязьняў ольстэрскай турмы Мэйз — гераічнай эпапеі, якая працягвалася доўгія 216 дзён і начэй. Турэмнае пекла пад назваю "ЭЙЧ-БЛОК" (H-BLOCK) стала апошнім бастыёнам на полі бою для дзесяці няскораных ірляндцаў.

Яны былі тымі, хто змог месца заключэньня ператварыць у фартэцыю духу, хто ня склаў рук і не згубіў веры. Пратэстуючы супраць парушэньня правоў чалавека, супраць акупацыі Бацькаўшчыны ангельцамі й этнацыду, яны абвясьцілі бестэрміновую  галадоўку, дамовіўшыся, што калі нехта з галадаючых памрэ, яго месца займе палітвязень-аднадумец.

Дэпутат Бобі Сэндс быў першым. Ён аддаў юнае жыцьцё за СВАБОДУ І ГОДНАСЬЦЬ народу. ГЭТА АДБЫЛОСЯ 5 ТРАЎНЯ 1981 ГОДУ.

Цынічныя падлюгі з ангельскай "дэмакратычнай" прэсы абазвалі юнака бяздумным фанатыкам, але сьвет жахнуўся, калі з фартэцыі Мэйз павезьлі труну за труной.

Запомніце гэтыя імёны: БОБІ СЭНДС, ФРЭНСІС Х'ЮЗ, РАЙМОНД МакКРЫШ, ПАТРЫК О'ХАРА, ДЖОЗЭФ МакДОНЭЛ, МАРЦІН ХЭРСАН, КЭВІН ЛІНЧ, КАЙРЭН ДАХЕРЦІ, ТОМАС МакІЛВІ, МАЙКЛ ДЭВІН. Іх узрост: 25, 24, 26, 32, 27, 32, 28 ...

Да беларусаў цяжка даходзіць сэнс такіх рэчаў. Мы звыклі змагацца перамовамі, галасаваньнем, інтрыгамі, плачамі, песьнямі, адзначэньнем сумных дат, канферэнцыямі ды фуршэтамі...

Калі вы застанецеся сам-насам са сваім сумленьнем, узгадайце гэтых хлопцаў з Ольстэру, якія для Бацькаўшчыны аддалі ўсё.


Яны не будуюць аніякіх ілюзіяў адносна сваёй будучыні, яны проста выдатна, у адрозьненьне ад нашых бульбашоў ведаюць і ўсьведамляюць гісторыю СВАЙГО народу ды СВАЁЙ дзяржавы. Гісторыю узаемаадносінаў няскоранай калёніі ды агрэсіўнай метраполіі. А яны былі заўсёды надзвычай "сяброўскімі".

За часы ўзаемаадносін Ольстэру ды метраполіі каталіцкае насельніцтва, аснову якога складалі ірляндцы, практычна ня ведала спакою, яно ня мела нармальнага разьвіцьця. Па афіцыйным падлікам, у кожнай чацьвёртай ірляндзкай сям'і ёсьць загінуўшыя й параненыя, інтэрнаваныя або вязьні. Масавае беспрацоўе, небывалы паўсядзённы ціск з боку пратэстанцкай большасьці, адкрытае беззаконьне з боку Ангельшчыны практычна паставілі ірляндцаў у бязвыхаднае становішча — смерць з-за кута або дэпартацыя з аднаго боку ды збройны супраціў з іншага. Але засталася пэўная колькасьць тых наіўных, хто яшчэ верыў у нейкую справядлівасьць ды "дэмакратыю", або тых, хто ратуючы сябе пайшоў на супрацоўніцтва з каланізатарамі. Самі ж ангельцы працягвалі адзначацца сваёй "міратворчасьцю" і ў заканадаўстве, і ў практычнай частцы сваёй дзейнасьці. Ірляндцы, узятыя ў клешчы паміж юніаністамі ды ангельцамі-захопнікамі, не маглі ні на што разьлічваць, акрамя барацьбы. Вядома, як напрыклад, у 1967 г.практычна было праігнаравана волевыяўленьне ірляндцаў пад-час выбараў. Яны ня ведалі пра гэта, але схема была надзвычай простай — у сьпісы для ўдзелу ў галасаваньні ў ангельскі парлямант, выбарчымі камісіямі (якія вядома з каго складаліся) было занесена 909841 чалавек, у Стормант (паўночнаірляндзкі парлямант) — 933724, у той час, як на выбарах у мясцовыя ворганы ўлады праходзіла па сьпісах усяго 694483 чалавекі. Усё гэта адбывалася ў Ольстэры, і такім чынам голас ірляндцаў адназначна заставаўся ў меншасьці. Далей гуляць у "дэмакратыю" маглі толькі дурні. Далейшыя падзеі, якія разгарнуліся ў Паўночнай Ірляндыі, цалкам падцьвярджаюць гэта.

Калі ў верасьні 1970 г. "аб'яднаны камітэт бясьпекі", у які ўвайшлі прадстаўнікі паўночнаірляндзкай улады ды ангельскіх экспедыцыйных войск, прыняў рашэньне "жорстка падаўляць кожнае выступленьне супраць юніанісцкага рэжыму", тады толькі IRA зноў узялася за зброю. Усіх іншых чакала масавая дэпартацыя 1971 году і карная аперацыя "Дэметрус". У тым жа 1971 г., у траўні, міністар абароны Ангельшчыны лорд Боніэл дакладваў у ангельскім парляманце, што вайскоўцам дазволена адкрываць агонь, "калі яны будуць лічыць гэта неабходным для абароны свайго жыцьця". "Томі" ня прымусілі сябе доўга чакаць. На вуліцах Ольстэру пачалася бясконцая стральба. Улетку 1971 г. у Дэры ангельскімі жаўнерамі быў забіты малады ірляндзец Барні Уот. Ён ня быў байцом IRA, ён проста пераходзіў вуліцу ў забароненым месцы, а яшчэ ён быў каталіком. Гэтага аказалася дастаткова, каб атрымаць кулю. Ужо на наступны дзень у ірляндзкім гета вышыхтоўваліся чэргі да дзьвярэй, на якіх віселі надпісы: "Уступай у IRA!" На забойства Уота IRA адказала забойствам ангельскага жаўнера. У гэтых хлопцаў словы з канкрэтнымі справамі не разыходзіліся ніколі.

Ангельцы ды іх пасобнікі ў сваю чаргу адпавядалі яшчэ большым тэрорам і беззаконьнем. Толькі з верасьня 1969 г. да студзеня 1972 г. праз турмы ў Ольстэры прайшлі каля 1200 чалавек. Людзі, каторыя выйшлі адтуль, былі ўжо зусім іншымі, яны ўжо па-іншаму глядзелі на ўсё, што адбывалася ў іх краіне, яны без ваганьняў ішлі ў IRA. Ангельцы здагадваліся пра гэта, але ня ведалі, як іншым спосабам можна было б апусьціць ірляндцаў на калені. А зрабіць гэта можна было б толькі зьнішчыўшы IRA. Таму бясконца працягваліся пагромы, арышты, забойствы... Але нават халодныя муры вялікіх гарадоў Ольстэру сьведчылі сваімі надпісамі, што барацьба не на жыцьцё, а на сьмерць працягваецца: "Ні на дзюйм!", "Да той пары, пакуль мы ня сталі вольнымі, мы ўсе ў вязьніцы!"


У бедных каталіцкіх кварталах і акругах, дзе масавае беспрацоўе, злачынцы, ірляндцы дэпутатамі абіраць толькі хлопцаў з IRA, каб хоць неяк зьберагчы іх ад турмы парляманцкай "недатыкальнасьцю".

У будынках ірляндцаў на сьценах партрэты жывых і мёртвых лідэраў Шын Фэйн, вайсковыя плякаты IRA. Ірляндцы хочуць, каб іх Бацькаўшчына была вольнай і адзінай для ўсіх ірляндцаў-каталікоў. Яны ніколі ня выберуць дэпутатам ангельскага юрыста. Яны нікога ня выберуць, акрамя дэпутата-рэспубліканца.

Гэта — іх нацыянальнае пакліканьне, доўг за Нацыю перад Богам, абавязак перад продкамі і нашчадкамі і іх карма...

"Таталітарныя тэндэнцыі заходняга грамадзтва робяць традыцыйныя шляхі пратэсту неэфектыўнымі і, магчыма, нават небясьпечнымі, паколькі яны захоўваюць ілюзію вяршэнства народу" (Герберт Маркузэ).


На пачатку 70-х гадоў, з прыходам да ўлады партыі Фіана Файл склаліся спрыяльныя ўмовы для нармалізацыі сытуацыі ў Паўночнай Ірляндыі. У гэты час выходзіць з падпольля IRA. І вось тут ангельскія "міратворцы" паказваюць сваё сапраўднае аблічча. Спачатку ў Дэры 30 студзеня 1972 г. ангельскія вайскоўцы расстрэльваюць мірную дэманстрацыю, каторая выступіла з лёзунгамі абароны правоў чалавека. "Крывавая нядзеля" Дэры ўразіла ўвесь сьвет. І "увесь сьвет" змог толькі памахаць "дрэннаму ангельскаму хлопчыку" пальчыкам! Пісклявы голас "абаронцаў дэмакратыі і правоў чалавека" і раней тануй у стрэлах на вуліцах Ольстэру, але ў тыя дні ў Лёндане нават не зьвярнулі ўвагу. Бо ўжо ў лютым 1972 г. ангельскі парлямант ухваліў закон, згодна з якім брытанскія ваяры не маглі быць прыцягнутыя да судовай адказнасьці за насільле ў адносінах да жыхароў Паўночнай Ірляндыі. Так узаконьваліся забойствы ды арышты, так узаконьваўся генацыд ірляндцаў-каталікоў. Лёндан ня быў зацікаўлены ў нармалізацыі абстаноўкі, бо інакш яму давялося б  ісьці з гэтых земляў прэч. "Томі" адпрацоўвалі спаўна грошы дзяржаўнага скарбу, але кожны дзень "ольстэрскай вайны" абыходзіўся ў дзесяткі тысяч фунтаў стэрлінгаў. Урэшце— рэшт усё скончылася ў тым жа 1972 годзе роспускам ольстэрскага парляманту і ўвядзеньнем вайсковага становішча. 30 сакавіка 1972 года ангельскі парлямант ухваліў законапраект пра ўвядзеньне ў Паўночнай Ірляндыі прамога праўленьня Лёндану. У пратэстанцкіх кварталах гэтую навіну сустрэлі сьпевамі гімну "Я нарадзіўся пад Юніан Джэк", у каталіцкіх кварталах Белфаста і Дэры пачалася аперацыя "Матормэн". Гэта была сапраўдная вайсковая аперацыя з удзелам бронетэхнікі, 13 тысяч ангельскіх жаўнераў, 9 тысяч карнікаў з "Палку абароны Ольстэру" ды 6 тысяч паліцэйскіх супраць звычайнага мірнага каталіцкага насельніцтва. Так заўсёды было ў Ольстэры. Брытанскія парашутысты, якія прайшлі Конга, Індыю ды іншыя канфліктныя зоны, тут павышалі сваю "прафэсыйнасьць" на мірным насельніцтве. Калі ў верасьні 1969 г. узята прыступам каталіцкае гета Фолс-роўд, то байцы IRA, якія знаходзіліся там з мэтаю абароны насельніцтва гэтага кварталу, мелі ўсяго адзін аўтамат "томпсан", адну стрэльбу ды адзін пісталет.

І яны абараняліся! Увогуле, гатоўнасьць ісьці на сьмерць дзеля сваёй справы, дзеля вызваленьня Бацькаўшчыны ад ангельскага прыгнёту ўласьціва ірляндзкім патрыётам на працягу ўсёй гісторыі барацьбы. Выявы гераізму тут сустракаем ня толькі на вуліцах гарадоў ды ў каталіцкіх гета Паўночнай Ірляндыі, а нават у турмах, дзе самыя жорсткія пыткі ангельскіх акупантаў ня могуць зламаць ірляндзкіх патрыётаў.

Яшчэ ў мінулым стагоддзі феніі (чальцы Ірляндзкага рэвалюцыйнага братства) заклалі стойкія традыцыі працягу барацьбы нават у турмах. Цэлыя пакаленьні маладых рэспубліканцаў выхоўваліся на прыкладзе Герэнса МакСуайні. Мэр ірляндзкага горада Корк, баец IRA, быў кінуты ў турму. Мак Суайні загінуў пасьля 74 — дзённай галадоўкі, пакінуўшы як запавет такія словы: "ПЕРАМАГАЕ НЯ ТОЙ, ХТО НАНОСІЦЬ МАЦНЕЙШЫЯ ЎДАРЫ, А ТОЙ, ХТО МОЖА БОЛЬШ ВЫТРЫМАЦЬ... Ня выключана, што акупанты не дадуць нейкі час дзейнічаць. У такім выпадку барацьба зводзіцца да пытаньня пра трываласьць. ТОЙ, У КАГО ПЕРАКАНАНЬНІ БОЛШ ЦЬВЁРДЫЯ, — ПЕРАМОЖА." А вось вытрымка з дакументу, які выдала IRA напачатку 70-х гадоў пад назваю "Наша стратэгія. Як выйграць вайну": "вайсковая акцыя — пры пэўных абставінах ды пры пэўнай сытуацыі — адзіны тып рэальнай палітычнай акцыі. Партызаны ведаюць, што час працуе на іх..."

У пачатку 70-х гадоў пачаў адчувальна ўзрастаць уплыў IRA. Шэрагі арміі пастаянна павялічваліся. Чарговым сьведчаньнем новага вітка рэакцыйнай палітыкі стаў прыняты брытанскім парлямантам у 1973 г. "Закон пра Паўночную Ірляндыю", дзе, акрамя іншага, было сказана, што гэтая правінцыя будзе заставацца складовай часткай Злучанага Каралеўства "... да той пары, пакуль гэтага будзе жадаць простая большасьць насельніцтва Ольстэру". Зважаючы на той факт, што яшчэ з часоў падзелу Ірляндыі прырост ірляндзкага насельніцтва і яго фактычная колькасьць у адрозьненьне ад перасяленцаў, юніаністаў ды "прыкамандыраваных" пастаянна зьмяншалася, становіцца зразумелым, што гэты закон канстытуцыйна замацоўвае за Ольстэрам статус калоніі, таму што большасьць гіпатэтычна адназначна арыентуецца на Ангельшчыну. Пасьля  такіх "рэверансаў" афіцыйнага Лёндану ў бок пратэстанцкай большасьці яшчэ больш "развязваліся" рукі. Ідуць ужо ня толькі пагромы ў каталіцкіх кварталах, але нават узброеныя паўвайсковыя арганізацыі пратэстантаў пераймаюць выкананьне паліцэйскіх функцый. На ўсіх перакрыжаваньнях яны крычаць, што іх тэрор ёсьць толькі адказам на дзеяньні IRA. Але тое, што яны робяць нават не падобна на тэрор, ідзе проста татальнае зьнішчэньне, тактыка "вызваленьня тэрыторый". Гэта прымушае ў канцы 1974 г. кіраўніцтва IRA абвясьціць прыпыненьне агню ў Ольстэры. Лідэры IRA заявілі, што перамір'е будзе сталым толькі тады, калі ангельскія войскі ды пратэстанцкая большасьць спыняць рэпрэсіі ў адносінах да мірнага каталіцкага насельніцтва. Але да ініцыятывы IRA на прыслухваюцца, таму што ня хочуць мець гутаркі з "тэрарыстамі". Эскалацыя напружанасьці працягваецца. У адказ на пагромы ды забойствы 21 ліпеня 1976 г. IRA арганізавала забойства новапрызначанага пасла Ангельшчыны ў Ірляндыі. А ў жніўні 1976 г. IRA забівае сваяка ангельскай каралевы лорда Маўнтбэтэна. Цяпер, пасьля ўсяго гэтага ініцыятыўна пачынае дзейнічаць Ангельшчына. У Ольстэр сьцягваюцца новыя вайсковыя аддзелы, няспынна працягваюцца арышты. на 1 сакавіка 1976 г. у турмах Ольстэру налічвалася каля 1500 вязьняў са статусам "спецыяльная катэгорыя". Калі ў 1969 г., пад-час бурных ольстэрскіх падзей у турмах знаходзілася каля 600 чалавек, то да сярэдзіны 1981 г. іх колькасьць дасягнула 2500 чалавек. Брытанскі рэпрэсіўны апарат на тэрыторыі Ольстэру разгарнуў тытанічную дзейнасьць. Вядома, што ў распараджэньні брытанскіх спецслужб знаходзіцца нават кампутарная картатэка на больш чым 40% дарослага насельніцтва Ольстэру. Гэтая картатэка даволі складанай сыстэмы знаходзіцца ў кампутарным цэнтры Лісберна. Стварэньне яе абышлося ў 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Афіцэры ангельскіх спецслужб бяруць актыўны ўдзел ня толькі ў стварэньні паўвайсковых тэрарыстычных пратэстанцкіх арганізацый, але і непасрэдна імі кіруюць. У прыватнасьці, вядомы факт пра ўдзел у рабоце кіроўнай рады т.зв. "Асацыяцыі аховы Ольстэру" на працягу некалькіх гадоў афіцэра брытанскай вайсковай выведкі Эм-Ай-Бі, які ня толькі ўдзельнічаў ў кіраваньні арганізацыяй, але й даваў пратэстантам неабходную інфармацыю, аператыўныя дадзеныя.

Але, што гэта за армія, якая не хацела б выйграць вайну. І гераічная IRA, нязломная IRA працягвае барацьбу. Складваецца ўражаньне, што правакацыі ды ціск ворагаў увогуле не закранаюць Арганізацыю. Чоткая арганізацыйная пабудова, жалезная дысцыпліна, адданасьць сваёй справе і, вядома ж, штодзённая дапамога насельніцтва ірляндзкіх каталіцкіх кварталаў — вось галоўныя складовыя посьпеху IRA.

Цікавымі ў гэтым кантэксьце ёсьць два моманты з гісторыі дзейнасьці IRA. Таму што, ня гледзечы на ўсе свае намаганьні ды дапамогу шматлікіх бандаў пратэстантаў, ангельская акупацыйная армія практычна на працягу ўсяго часу барацьбы з IRA так і не змагла нанесьці ёй рашучага, сьмяротнага ўдару. Хоць колькасная перавага, узброенасьць ды спрыяньне з боку ўладных структур як у самім Ольстэры, так і ў Ангельшчыне былі проста ўражваючымі. Разумеючы марнасьць усіх намаганьняў, ангельцы часьцяком выкарыстоўвалі стары выпрабаваны метад — імплантацыю ў арганізацыю сваіх агентаў. Што ж, час паказаў, што і такая дзейнасьць гэтых "хруняў" не дапамагла акупантам. У арганізацыйным пляне IRA аказалася на вышыні.

IRA заўсёды дзейнічала па прынцыпу: "уваход талер, выхад — два", праводзячы грунтоўны дабор, вышкал і практычную праверку сваіх кадраў. Грунтоўнае вывучэньне і практычнае прымяненьне найлепшых прац па канспіралогіі ды пастаяннае знаходжаньне ў ольстэрскім экстрэмуме, дзе кожны няўдалы крок, нявернае дзеяньне каштуюць табе і тваім паюрацімам жыцьця, зрабілі з чальцоў Арганізацыі практычна няўлоўных змагароў.

Існавала некалькі схем псыхалягічнай, маральнай ды практычнай праверкі людзей. Тыя, хто прайшоў праз такое "тэставаньне", прайшоў праз пэўны этап барацьбы, станавіўся ў Арганізацыі сваім. Гэтыя людзі ўжо не маглі існаваць па-за межамі Арганізацыі. Іх жыцьцё — гэта пастаянная барацьба! І ні кроку ўбок. Але ня ўсе былі здатныя стаць на такі шлях. У Арганізацыі была створана такая абстаноўка ды адносіны паміж людзьмі, што практычна дзейнасьць правакатараў і здраднікаў ня мела шансаў на посьпех. Іх пастаянна выяўлялі і амаль заўсёды зьнішчалі. Баевікі IRA мецілі гэтых "хруняў" выстралам у патыліцу. Гэта было свайго роду пасьмертнае кляймо, каб ні ў каго не ўзьнікала сумневу, што гэта не выпадковая ахвяра гэтай "вайны ў горадзе", або проста сьляпая куля. Іншым цікавым фактам ёсьць вядомасьць пра тое, як у 1980 г. IRA перахапіла дакумент з грыфам "зусім сакрэтна", падрыхтаваны для міністэрства абароны Ангельшчыны вайсковай выведкай у Паўночнай Ірляндыі, дзе, акрамя ўсяго іншага, гаварылася: "... IRA практычна немагчыма нанесьці вайсковую паразу". Брытанцы на сваёй уласнай скуры, кожны дзень пераконваліся, што маюць справу ня з нейкімі "калгаснікамі" з віламі ў руках, а з арганізаванымі і вышкаленымі ідэйнымі байцамі. Брытанскі генарал Гловер сам прызнаў той факт, што ім вельмі складана, бо маюць справу з "дасьведчанымі, далекагляднымі ды рашучымі людзьмі".

На той зямлі, дзе ідзе вайна, пра іх ня толькі ўсе ведаюць, пра іх складаюць песьні, лягенды, вершы. І сёньня ў Белфасце ды ў іншых гарадах сьпяваюць песьні пра герояў з IRA. Пра тое, як з плавучай турмы "Мэйдстоўн" зьбеглі сем байцоў IRA, пра тое, як баевік ІRA Фрэнсіс МакГітан спакойна выйшаў з канцтабару, пераапрануўшыся ў сутану сьвятара, пра тое, як Айвар Бэл выехаў за браму турмы ў кузаве самахода, заваленага сьмецьцем. У тым жа канцтабары зямля нагадвае сыр, настолькі яна прарэзана ў розных накірунках тунэлямі, якія прарылі вязьні. Рыхтуючыся да пабегу, яны ўхітраліся праводзіць туды нават сьвятло і цяпло.Акцыі ІRA заўсёды адрозьніваліся непаўторнасьцю ды станавіліся вядомымі далёка за межамі Паўночнай Ірляндыі. Так, цікаваю ёсьць гісторыя пра тое, як знойдзена ў вестыбюле падарванага ў чарговы раз гатэлю "Эўропа" улётка-заява IRA, якая мела назву "Гатэль "Эўропа" падарваны ў 28 раз". Гэты, самы "круты" у Белфасце гатэль (12 паверхаў, 250 нумароў), будаўніцтва якога абышлося ў 3 млн. фунтаў стэрлінгаў ахоўваўся з асаблівай увагай. "Таму, выбухі ў гатэлі, — заяўляе IRA, — гэта нашая перамога над жаданьнем акупацыйнай арміі ўсталяваць грунтоўную сыстэму аховы цэнтра Белфаста. Ён (цэнтр) быў і застаецца нашым".

У іншым выпадку, калі ў ангельскай турме Вэйкфілд памёр, абвясьціўшы галадоўку, баевік IRA Фрэнк Стэг, то па загаду акупацыйнай улады яго пахавалі ў графстве Мэйо на звычайных могілках. Сям'я Стэга ды яго сябры байкатавалі пахаваньне. Могілкі кругласутачна ахоўвалі ангельскія жаўнеры; на магілу былі навалены вялікія цэментныя пліты, каб цела  Стэга не змаглі выкрасьці. І ўсё ж труна з целам была выкрадзена ды перанесена на могілкі,дзе пахаваны толькі байцы IRA. Арганізацыя не пакідае сваіх нават калі яны ўжо мёртвыя. Існуе некалькі могілак, на каторых можна хаваць толькі чальцоў IRA. Сымбалічнымі ёсьць надпісы на магільных плітах пахаваных тут людзей: "Пакуль у Ірляндыі  ёсьць гэтыя магілы, у паняволенай Ірляндыі ніколі ня будзе міру." Гэтыя словы з прамовы заснавальніка IRA патрыка Пірса: "Яны думаюць, што ўмяртвілі Ірляндыю... Але яны дурні! Яны забілі нашых феніяў, і пакуль у Ірляндыі ёсьць... (прамова на пахаваньні  О'Донавана Росі ў 1915 г.) Праз год і сам Патрык Пірс быў расстраляны. Ня гледзечы на пару года, гэтыя могілкі заўсёды прыбраныя, на іх шмат кветак. калі прыходзяць людзі, амаль ніколі не чуваць плачу. Каля кожнай магілы, дзе пахаваны баевік IRA, усталяваны шпіль. У гадавіну сьмерці байца на шпілю каля яго магілы падымаюць трох каляровы рэспубліканскі сьцяг. "Я загінуў за свабоду Ірляндыі" высечана на плітах кожнай магілы. І далей нумар батальёну, а таксам дата, не, ня сьмерці, а "загібелі пры выкананьні аперацыі".

IRA — арганізацыя паўвайсковая. "Брыгады", "батальёны", "роты", а пасьля рэарганізацыі ў 1977 г. падзелена яшчэ і на "зьвязы". У кожным горадзе Ірляндыі звычайны таксіст можа быць лейтэнантам IRA, а бармэн ці паэт — маёрам. Выдаюць дзьве газэты: "Валанцёр" ды "Рэпаблікэн Ньюс" і шмат баявых лісткоў, характэрнай тэмаю для якіх ёсьць заявы: "... Партызанская вайна павінна насіць характар вайны на спусташэньне, а яе суб'ектамі павінны стаць ня толькі ўзброеныя сілы ворага, але й яго прыватная ўласнасьць, камунікацыі, прадстаўнікі судовай улады ды назіральнікі ў турмах, прапагандысты..."

Арганізацыя зьяўляецца сталай, паколькі пераважную большасьць складаюць людзі адных перакананьняў, адной веры, ды па нацыянальнай прыкмеце пераважаюць ірляндцы. Арганізацыя дапамагала станаўленьню рабочага руху ў Ірляндыі ды падтрымлівала праваабарончыя арганізацыі. Розныя "дасьледчыкі" дзейнасьці IRA сьцьвярджаюць пра тое, што IRA, якая стаіць на прынцыпах адстойваньня сацыяльных правоў ірляндцаў, ёсьць "сацыялістычнай" па сваёй сутнасьці. Зразумела, што такіх нязломных змагароў за свае ідэі хацелі б мець у сваім табары ўсе, нават камуністы. Але, як заўсёды, яны атрымалі рашучы адпор з боку IRA. Лідэры IRA і Шын Фэйн адназначна выказаліся па гэтаму поваду. Джэры Адамс (лідэр Шын Фэйн, ня так даўно абраны дэпутатам ангельскага парляманту):  "Ніякага ўплыву марксізму ў партыі няма. Я ня ведаю нікога ў арганізацыі, хто быў бы марксістам..." Яшчэ больш катэгарычным быў Джо Кахіл (адзін з лідараў IRA): "Мэта нашай арганізацыі — рэспубліка без сацыялістычных ды камуністычных ідэй".

Рэальную дапамогу ў барацьбе сваіх кроўных братоў за свабоду Бацькаўшчыны аказвае замежная дыяспара. У ЗША жыве каля 40 мільёнаў грамадзян ірляндзкага паходжаньня. У Нью-Ёрку, Бостане, Філадэльфіі, Чыкага пасьля царкоўных служб пускаюць па колу скрыню, куды ўсе жадаючыя ахвяруюць грошы для забесьпячэньня дзейнасьці IRA. Вядомы выпадак, калі для дастаўкі зброі з Амэрыкі ў Ольстэр ірляндзкая дыяспара купіла адзін з даражэйшых авіяляйнераў "Куін Элізабет-2". Хто сумняваецца, што такі народ пераможа.

Сёньня ўжо і самі брытанцы баяцца ірляндзкіх патрыётаў. Калі ў ангельскім парляманце пачаліся дэбаты — ці ўводзіць сьмяротную кару для чальцоў IRA, якіх абвінавачваюць у тэрактах супраць Вялікай Брытаніі, то першымі, хто выступіў катэгарычна супраць была выведка "сіл бясьпекі" у Ольстэры. Вядома ж, рабілі яны гэта не з пачуцьця альтруізму ды гуманнасьці.

"На ўсё прыходзіць час расплаты". Памяць ня дасьць патухнуць ірляндзкаму агню сьвятой барацьбы да перамогі. У акупаванай Паўночнай Ірляндыі няма рэчы, больш каштоўнай чым "Томпсан" ды плякат, які яшчэ з 20 -х гадоў вісіць у кожным дублінскім будынку. Плякат мае назву: "Чаму яны загінулі?" І ідзе пералік прозьвішчаў нацыянальных герояў Ірляндыі, якія загінулі за яе свабоду. Пачынаецца сьпіс з дня сьмерці Брайна Боры — 1014 год, потым Шон О'Ніл — 1567, Уолф Тон — 1789. Усяго пералічана 17 прозьвішчаў, а пад імі подпіс: "Яны загінулі за вызваленьне старэйшага палітычнага вязьня ў сьвеце — Ірляндыі!" І сёньня гэты сьпіс ня мае канца...

Алесь Хаменка

Нацыянальны фронт: "Праца. Сям'я. Бацькаўшчына!"

Мы выступаем за Эўропу нацый, а не за касмапалітычную эканамічную супольнасьць"

Жан-Мары Ле Пэн
Замест прадмовы

Крыніцу прабуджэньня нацыянальнай сьвядомасьці і духу французскай нацыі можна знайсьці ўжо ў канцы мінулага стагоддзя. Ужо ў 1898 г. Шарль Марас заклаў асновы першага праварадыкальнага французскага руху "L'Action Francaise" ("Французскае дзеяньне"), у якім можна знайсьці асновы ідэалёгіі "карпаратыўнай дзяржавы". Марас плянаваў аднаўленьне спадчыннай манархіі на карпаратыўным грунце. Ня маючы ўласнай парляманцкай фракцыі, "L'Action Francaise" ня стала ўплывовай палітычнай сілай, але ўплывала на маладых інтэлектуалаў ды вайскоўцаў.

Побач з "Французскім дзеяньнем" былі вядомы "Каралеўскія хлопцы" і Кагуляры. Апошнія афіцыйна называліся "Таемны Камітэт Рэвалюцыйных Дзеяньняў" і карысталіся пэўнай падтрымкай у колах буржуазіі ды сярод вайскоўцаў. Кагуляры мелі таемныя склады зброі ды боепрыпасаў і нярэдка выкарыстоўвалі іх у сваёй дзейнасьці.

Ветэраны першай сусьветнай вайны таксама не маглі заставацца ў баку ад палітычнага жыцьця Бацькаўшчыны, не маглі зьмірыцца з палітыкай т.зв. "Народнага Фронту" Блюма і яго супляменьнікаў. Яны аб'ядноўваліся ў баявыя суполкі, найбольш вядомымі з якіх былі "Les Croix de Feu" ("Вогненныя крыжы") палкоўніка дэ ля Рока, " Les Croix Combat" ("Баявыя крыжы"), "Нацыянальныя дабраахвотнікі" ды "Сыны вогненных крыжоў". Усе яны абвяшчалі радыкальныя лёзунгі перабудовы дзяржавы на традыцыяналісцкіх прынцыпах і патрабавалі сацыяльных зьмен ды навядзеньня парадку.

У 1936 г. зьяўляюцца новыя арганізацыі, самай вядомай з якіх стала "Parti Socialiste National" ("Нацыянальная Сацыялістычная партыя") Жана Дарыо, пасьля перайменаваная ў "Parti Populaire de peuple" ("Партыя народу"), а потым у " Parti Populaire Francaise" ("Французскую Народную партыю").


У сьвеце існуе некалькі старажытных нацый, якія здаўнабылі ўзорам і прыкладам у культуры, вытворчасьці і традыцыі. Да такіх належыць і французская. Французская мода, французская мова, гісторыя, культура ...

Але сёньня французская нацыя перажывае ня лепшыя часы. Прычына тая ж самая — касмапалітызацыя ды наплыў нахабных імігрантаў. Як сьцьвярджае Анры Кастон, чалавек, які добра вывучыў метады ды формы ўплыву наднацыянальнага капіталу, Францыя ў хуткім часе можа ператварыцца ў яго калонію: "Адной з прычын, якая сёньня выклікае трывогу ў цьвярозамыслячага француза, ёсьць каланізацыя яго Бацькаўшчыны іншаземцамі. Прычым размова ідзе ня толькі пра масавы наплыў імігрантаў, каторыя павялічваюць сваю колькасьць хутчэй чым мы, і, адпаведна праз дваццаць ці трыццаць гадоў будуць складаць большасьць насельніцтва, а таксама і пра каланізацыю праз інвестыцыі, у выніку чаго французы паступова пазбаўляюцца  сваіх прадпрыемстваў." Ня трэба быць вельмі празарлівым, каб зрабіць выснову, што шалёныя хвалі міграцыі з краін трэцяга сьвету абсалютна адпавядаюць стратэгічнай мэце зьнішчэньня эканамічнага, палітычнага, нацыянальнага і культурніцкага суверэнітэту Францыі і французаў. Шмат прыкметаў яскрава сьведчыць пра тое, што два названыя віды каланізацыі ёсьць узаемазьвязанымі і ўзаемадапаўняючымі элемэнтамі адзінага пляну.

У сакавіку 1986 г. у Францыі адбыліся чарговыя парляманцкія выбары. Перамогу на іх, як і прадказвалі палітычныя аглядальнікі ды аналітыкі, здабылі правыя партыі. Але найбольшы посьпех выпаў на долю арганізацыі пад назвай "НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФРОНТ" (НФ) на чале з Жанам — Мары Ле Пэнам. Групоўка ўтварылася ў 1972 г. і на першых парах не адыгрывала вялікай ролі ў палітычным жыцьці Францыі, але пасьля прыходу да ўлады ў 1981 г. левых сіл і адпаведна нястрымнага росту сацыяльна-эканамічнага ды палітычнага крызісу ўплыў НФ рэзка ўзрос. За перыяд з 1974 да 1984 г. рэнтабельнасьць прамысловай вытворчасьці ў краіне скарацілася ўдвая, а выкарыстаньне вытворчых магчымасьцяў упала да 70%. Рэзка ўзрасло беспрацоўе — у 1978 г. беспрацоўных у Францыі было 1 млн. чал., а ў 1984г. — ужо 2,5 млн. чал. Прызнакі эканамічнага крызісу асабліва акрэсьліліся ў галоўных галінах вытворчасьці, такіх як металургія, тэкстыльная і аўтамабільная прамысловасьць. Згодна з праведзеным у 1983 г. апытаньнем у 85% французаў будучыня выклікала страх.


У пачатку 80-х гадоў узмацнілася нецярпімасьць насельніцтва да работнікаў-імігрантаў. Большасьць французаў небеспадстаўна лічыць, што прыліў іншаземцаў у значнай меры спрыяе ўзрастаньню злачыннасьці ды беспрацоўе. У 1983 г. каля 70% апытаных выказаліся за наданьне грашовых прэмій імігрантам, якія хочуць выехаць з Францыі.

У гэтых умовах на выбарах у Эўрапарлямант у 1984 г. Ле Пэна падтрымалі 11% выбаршчыкаў, што дазволіла правесьці 10 дэпутатаў, а гэта ўжо нешта. На кантанальных выбарах 1985 г. НФ сабраў да 10% галасоў, а ў асобных выбарчых акругах — каля 20%. Ад выбараў да выбараў НФ набірае ўсё больш і больш галасоў французаў у сваю падтрымку. Таленавіты прамоца і арганізатар Жан-Мары Ле Пэн высока падняў сьцяг нацыяналізму. "Францыя, свабода, парадак" — вось каштоўнасьці, да якіх апелюе Ле Пэн.

Кастрычнік 1985 году. Парыж. У велізарным выставачным павільёне аэрадрому Ле Буржэ сабралася каля 150 000 французаў. Над сходам лунае нацыянальны сьцяг з надпісам "Францыя зноў тут !" Нацыянальны Фронт праводзіць народнае сьвята, прысьвечанае "прабуджэньню Францыі". Праводзіцца меса. У першым шэрагу, у атачэньні кіраўнікоў Фронту і дужых ахоўнікаў стаіць Ле Пэн. Гучаць лёзунгі: "Рукі прэч ад майго народу!", "Францыя — прабудзіся!", "Францыя — наша!" Яго выступы па тэлебачаньню глядзелі каля 17 мільёнаў чалавек. "Нацыянальны Фронт, — сьцьвярджае ён, — ёсьць сацыяльным, народным і нацыянальным рухам". "Наш Фронт ня ёсьць ні правым, ні левым. Наш Фронт ёсьць французскім!" Вакол Нацыянальнага Фронту аб'ядноўваюцца такія арганізацыі як "Нацыянальная рэстаўрацыя", "Хрыстовая салідарнасьць", "Традыцыяналісты", "Фаланга каталіцкай контррэфармацыі". Усе яны лічаць Ле Пэна сучаснай рэінкарнацыяй Жаны д'Арк.

Лёзунг Нацыянальнага Фронту "Праца. Сям'я. Бацькаўшчына" знаходзіць актыўную падтрымку шырокіх мас. Папулярызацыі ідэй НФ спрыяюць друкаваныя выданьні, перадусім афіцыёз Нацыянальнага Фронту  — газэту "Лісты ад Жана-Мары Ле Пэна" ("Ja Jettre de Jan — Marie Le Pеn") і друкаваныя выданьні мясцовых арганізацый НФ. Падтрымліваюць ідэі ды дзейнасьць НФ штодзённая газэта "Прысутнасьць" ("Present"), наклад якой 15 000 асобнікаў ды тыднёвікі "National Herbo" і "Minute La Franse", якія выходзяць накладам па 25 000 асобнікаў. Для прыцягненьня ў свае шэрагі моладзі пры НФ створана арганізацыя Нацыянальны Фронт моладзі". Пад апекаю НФ знаходзяцца маладзёвыя клюбы, напрыклад, футбольны клюб "Пары Сэн-Жэрмэн" ды "Рух супраціву" — у асноўным музыкі рок-падпольля, якія вядуць прапаганду па парыжскім ліцэям, заклікаючы зьвярнуцца да эзатэрычных кёльтскіх культаў, выступаючы супраць пацыфізму і наркаманіі. Лідэр "Руху супраціву" — Эжэн Маар. Адчувальны ўплыў на погляды чальцоў НФ мае ідэалёгія "Новых правых", якая рэпрэзэнтуецца "Клюбам насьценных гадзіньнікаў" Івана Бло, ГРЭСЭ, часапісам "Figaro Magazine".

У чэрвені 1989 году пасьпяховыя выбары ў Эўрапарлямант (33 дэпутаты ад НФ) сталі прычынай размоваў пра ксенафобію французаў. Калі французы сапраўды лідыруюць у сьпісе народаў, якія "хварэюць" расавай нецярпімасьцю, як гэта сьцьвярджаюць марыянеткі наднацыянальнага капіталу і т.зв. "левыя", то чым тады паясьніць той безсумнеўны факт, што Францыя і далей застаецца самай жаданай мэтай для пастаяннай навалы іншаземцаў з краінаў трэцяга сьвету.

"Перад тым, як крычаць пра расізм, неабходна адказаць на адно пытаньне. Пакорны народ, якім ёсьць французы, страдае ад бедаў, народжаных бескантрольным прылівам чужынцаў. Гэта не расізм. Гэта рэальнасьць.", — сьцьвярджае рэдактар часопісу "Фігаро Магазін" Луі Павель. Але яго заклікі застаюцца непачутымі ў пустэльні сусьветнага нігілізму. Такім чынам, гутарка ідзе пра "расізм увогуле", калі замызганы ярлык "расістаў" лепіцца на французаў, якія супрацьдзейнічаюць  зьнішчэньню сваёй нацыянальнай самабытнасьці й суверэнітэту ды традыцый. Пэўныя сілы імкнуцца да ператварэньня Францыі (і ня толькі яе) у краіну, якая будзе належаць не французам (аўтахтонам), а нейкаму "шматрасаваму" грамадзтву, пра што ўжо адкрыта гаворыцца ў афіцыйнай прэсе. Гэтая аперацыя абяцае пэўным сілам значныя выгоды. Найперш— магчымасьць масавага імпарту таннай рабочай сілы, пакліканай зламаць супраціў французскіх прафсуполак ды фермерскіх саюзаў і забясьпечыць вялікую "розьніцу коштаў", іншымі словамі — вялікія барышы. Акрамя гэтага, масона-сацыялісты пастаянна дамагаюцца пад прыкрыцьцем лёзунгаў "інтэрнацыяналізму" даць іншаземцам права голасу на адміністратыўных і парляманцкіх выбарах, разьлічваючы на абсалютную падтрымку з іх боку, што ў выніку і павінна прывесьці да прыдушэньня любой апазыцыі з боку французаў.

Засільле арабаў становіцца нясьцерпным, дастаткова толькі паглядзець статыстыку злачынстваў, або ж проста заглянуць у турму і заўважыць колер скуры 90% злачынцаў. "Вы жывеце ў Францыі, але зямля належыць Алаху. Наша ж мэта — ісламізаваць Францыю!"-амбіцыйна заяўляе лідэр ісламскіх фундаменталістаў у Францыі Ібн Шавай. І ня толькі жартам ці рэклямным трукам ёсьць адна з арыгінальных выбарчых улётак НФ: "Разшукваецца Мохамед Зомбі, алжырскі грамадзянін, які незаконна пражывае ў Францыі. Гэты суб'ект вельмі небясьпечны. Ён можа забіць, згвалтаваць, скрасьці, абрабаваць... Каб знайсьці яго, не патрэбна хадзіць далёка. Вакол нас паўтара мільёна такіх, як ён!"

Праграма НФ мае назву "16 напрамкаў дзеяньня для таго, каб зьдзейсьніць пасьпяховую вялікую зьмену". Прывяду, на маю думку, найбольш цікавыя яе палажэньні, якія мы падзяляем:

БЯСЬПЕКА. "Барацьба супраць малых і вялікіх гандляроў наркотыкамі", "Ліквідацыя этнічных банд", "Упэўненасьць у тым, што злачынцы будуць пакараныя, якія б учынкі яны ня зьдзейсьнілі і якія б пасады не займалі". 

БЕСПРАЦОЎЕ. "Прыярытэт для французаў пры прыёме на работу", "Зьмяншэньне падаткаў, якія ўскладваюцца на прадпрыемствы".

"16 напрамкаў..." уключаюць у сябе такія пункты як сацыяльнае забесьпячэньне, сям'я, жыльлё, ахова здароўя, асьвета, эканоміка, сельская гаспадарка, экалогія...

Французскія нацыяналісты прагнуць маральнага адраджэньня эўрапейцаў. Галоўнае ня "мець", а "быць" — лічаць яны. Праграма і дзейнасьць НФ знаходзіць разуменьне ў насельніцтва. У 1984 г. у адным з найбольшых цэнтраў тэкстыльнай прамысловасьці, горадзе Рубэ, што на поўначы Францыі, два дзесяткі чалавек аб'ядналіся ў суполку "Рыцары Рубэ", якая паставіла перад сабою дабрачынныя мэты —  турбавацца пра ахвяры злачынцаў, дапамагаць старым, шматдзетным сем'ям.

У ходзе дзейнасьці гэтыя людзі зразумелі, хто вінаваты ў абсалютнай большасьці злачынстваў (пятая частка жыхароў Рубэ — іншаземцы, выхадцы з Алжыру). Арганізацыя ўвайшла ў НФ і зараз налічвае больш за 2000 чалавек.

На сваім сходзе ў Ніццы ў 1990 г. Нацыянальны Фронт — партыя, пабудавана на прынцыпах дысцыпліны, субардынацыі, цэнтралізацыі ды безумоўнага аўтарытэту лідэра, ясна сьцьвердзіў, што ставіць за мэту стаць сілаю, якую немагчыма абысьці і павінен далучыць да сваёй арбіты клясычныя правыя партыі. Нацыянальны Фронт набірае папулярнасьць і паступова забірае галасы ў левых. На муніцыпальных выбарах 1995 г. партыя заваявала тры мэрыі, сярод якіх — мэрыя Тулона, вайсковыя базы з насельніцтвам у 100 тысяч чалавек.

НФ каардынуе сваю дзейнасьць з нацыяналістычнымі арганізацыямі Эўропы: праводзяцца супольныя канферэнцыі, зьезды, вышкалы.

Разгортваючы прапагандовую работу, Фронт здабывае ўсё большую падтрымку шырокіх народных мас. На датэрміновых парляманцкіх выбарах 1997 г. лёзунгі Нацыянальнага Фронту знайшлі падтрымку ў трох мільёнаў сямісот тысяч  французаў! Калі ў 1983 г. за лепэнаўцаў галасавала каля 8% ад агульнай колькасьці французскіх рабочых, то гэты раз — каля 24%. Барацьба за французскую Францыю працягваецца.

Віктар Рог

Новыя правыя: на сустрач будучыні 

Спачатку заваяваньне ўмоў, а ўжо потым — улада.

Ален дэ Бенуа
Доля грамадзтва вызначаецца элітаю, а не масамі.

Луі Павель
Бацькаўшчынай "новых правых" ёсьць Францыя. Тут гэтая плынь фармуецца вакол трох ідэалягічных цэнтраў:

1. Часапіс "Фігаро Магазін" пад рэдакцыяй ЛУІ ПАВЕЛЯ. Выходзіць штотыдзень накладам у 800 000 асобнікаў.

2. ГРЭСЭ ("Група да дасьледваньню эўрапейскай цывілізацыі") — налічвае больш за 5 000 чальцоў, выдае папулярны часапіс "Новая школа". Утворана ў 1968 годзе. Лідар — Ален дэ Бенуа. Сетка ГРЭСЭ пакрывае ўсю краіну ды выходзіць за яе межы, што дае магчымасьць якасна ды хутка пашыраць свае ідэі.

3. "Клюб насьценных гадзіньнікаў" заснаваны ў 1974 г. Кіраўнік Іван Бло, які ў свой час быў заступнікам міністра асьветы Францыі. Аб'ядноўвае інтэлектуалаў, сярод якіх выключна выпускнікі й слухачы вышніх вучэбных устаноў, перадусім гэта Нацыянальная адміністратыўная школа, Вышная нармальная школа ды Палітычная школа. Гэтыя тры вышнія вучэбныя ўстановы фармуюць кіроўную эліту Францыі. Колькасьць людзей, якія цікавяцца ідэямі й дзейнасьцю клюбу дасягае сёньня соцен тысяч.


У супрацьвагу "аптымістычнаму" погляду асьветнікаў на прыроду чалавека, розум і воля якой нібыта могуць перабудаваць грамадзтва на аснове свабоды ды роўнасьці, абвяшчаецца ідэя пра недакладнасьць чалавечай прыроды, у сілу якой усе намаганьні радыкальнай перабудовы грамадзтва вырачаны на няўдачу, паколькі парушаюць усталяваны парадак рэчаў. Адпраўная кропка тэарэтычных пабудоў новых правых — наміналізм, які адмаўляе існаваньне ўніверсальных паняцьцяў — універсальнай сістэмы каштоўнасьцяў. Схільнасьць да ўніверсалісцкіх пабудоў, на думку новых правых, вядзе да таталітарызму. Асноўнай крыніцай апошняга лічыцца, па Алену дэ Бенуа, монатэізм, з яго ідэямі "абсалютнай ісьціны" , як "роўнасьці людзей перад Богам".

Наміналізм, адмаўленьне ад універсалій, складае адначасова аснову "пазытыўнай цярпімасьці", "антыўніверсалізму" і "антыэгалітарызму", паколькі існуе лагічная сувязь паміж вызнаньнем асновапаложнай рознароднасьці істот і выцякаючай з гэтага няроўнасьці. Новыя правыя, крытыкуючы эгалітарны міф, выкарыстоўваюць дадзеныя сучасных навук — біялогіі і этналогіі, з якіх робяцца высновы, што няроўнасьць вызначана генетычна, паколькі здольнасьці людзей больш, чым на дзьве траціны, абумоўлены спадчыннасьцю, і менш, чым на адну траціну — сфармаваныя абставінамі, сацыяльным становішчам. Гэта выклікае неабходнасьць існаваньня герархіі і новай арыстакратыі, якая павінна замяніць сучасную псэўдаэліту "прывілеяў і грашовага мяшку". Лёзунг роўнасьці, абвешчаны французскай рэвалюцыяй, тоесны ідэі стандартызацыі, зьнішчэньне рознароднасьці і непаўторнасьці індывідумаў і асобных культур. "Эгалітарызм пранік у эўрапейскую культуру ў эпоху крызісу на пачатку нашай эры. Гэта ўраўноўваючая антрапалогія з самага пачатку не магла быць навязана інакш, як тэалягічным спосабам. Паступова і няўхільна яна набывала сусьветны характар. Са зьяўленьнем дэмакратыі, а потым ідэй сацыялізму і камунізму эгалітарызм спусьціўся "з нябёс на зямлю", жыцьцё зямное стала падобным на жыцьцё па той бок. Паставіць гэтую ўраўноўваючую канцэпцыю сьвету на сумнеў выглядае сёньня справай фундаментальнай важнасьці. Мала толькі аплакваць сімптомы дэкадэнсу. Куды больш важным ёсьць  усталяваць яго прычыны, каб дабіцца доўгатэрміновых зьменаў на лепшае.

Няроўнасьць паясьняецца біялагічнымі законамі, якія жорстка абмяжоўваюць чалавека ў сферы стварэньня ім культуры, яны павінны ўлічвацца ў праектах грамадзкага ўладкаваньня. "Мы не гаспадары нашых здольнасьцяў, але гаспадары спосабу іх выкарыстаньня", — піша Ален дэ Бенуа. Згодна з філязофіяй новых правых, няма ні "чалавека ўвогуле", ні "чалавецтва ў цэлым", а ёсьць толькі канкрэтныя людзі і канкрэтныя нацыі. Адпаведна, паняцьце "агульначалавечыя каштоўнасьці" зьяўляюцца чыстай абстракцыяй. Ле Гаму піша, што "нешта можа быць добрым, ісьцінным, прыгожым толькі для такога кшталту людзей, этнічнаму субстракту, псыхічнага стану, генэтычным асаблівасьцям, а таксама сацыяльнаму і расаваму атачэньню якіх яно адпавядае". Ідэя "агульначалавечых каштоўнасьцяў" —  гэта крывадушнае прыкрыцьце этнацэнтрызму, калі больш моцная і агрэсыўная культура, пад відам універсальных, навязвае аўтахтоннай свае ўласныя ідэі ды ўяўленьні. Абарона разнароднасьці культур абумоўлівае захаваньне расавых асаблівасьцяў.

Тэорыя "біялагічных межаў чалавечых паводзінаў" Лорэнца абгрунтоўвае канцэпцыю "чалавечай недасканаласьці". Біялогія абгрунтоўвае карыснасьць замкнутай, "чыстай у расавых адносінах" супольнасьці людзей, якія кіруюцца герархічна. Кожная раса (Тэрмін "раса" тут і далей ужываецца ў пераносным разуменьні. У свой час ім акрэсьлівалі этнапсыхічныя асаблівасьці народаў, якія караняцца ў іх спецыфічнай гісторыі ды традыцыях. Гаворка, такім чынам, ідзе не пра расавы падзел на біялагічным, першапачатковым ўзроўні, але пра "расы прызначэньня", пра "расы, створаныя гісторыяй" (Густаў Ле Бон, Юрась Ліпа, Зьмітро Данцоў), якія супадаюць з паняцьцем народу-нацыі, г. зн. арганічнай супольнасьці людзёў, якія дзякуючы агульнасьці гістарычнага ды культурніцкага досьведу, усьведамленьню ўласнай асаблівасьці. Мантэск'е называў гэта "супольным духам" кожнай нацыі. — прым аўтара.) генэтычна схільна да пэўнай соцыякультурніцкай мадэлі. Гуманістычная канцэпцыя чалавека, як істоты, добрага па сваёй прыродзе, здатнага падпарадкоўваць грамадзкае разьвіцьцё сваёй волі і розуму, які валодае сваімі "прыроднымі правамі", і чалавецтва, як механічнай сукупнасьці такіх істот, ёсьць ілюзорнай. Грамадзтва — гэта арганічнае адзінства! Няма абстрактных "правоў чалавека", аднолькавых для ўсіх часоў і народаў. Розныя этнакультуры ў ходзе гістарычнага працэсу нараджаюць і абараняюць або навязваюць іншым розныя прававыя сыстэмы. Панаваньне канцэпцыі "прыродных правоў" і буржуазнага індывідуалізму прывяло да таго, што з тэрміналагічнага ўжытку зьнікае калектыўнае вымярэньне (нацыі, народы, культуры, расы, этнасы), улічваецца толькі толькі індывідуальнае, а таксама чалавецтва ўвогуле.

Элітарнасьць, гераізм ацэньваюцца тэарэтыкамі новых правых у залежнасьці ад служэньня калектыву. Герой — гэта не супермэн і ня суперінтэлектуал, а перадусім той, хто перамагае самога сябе, дзейнічае супраць сваіх эгаістычных інтарэсаў дзеля вышняй Мэты, у супрацьвагу дэмаліберальнай канцэпцыі з яе апалагетыкай чалавека, які рэалізуе толькі свае ўласныя эгаістычныя інтарэсы. Эліта павінна быць такой не па нараджэньню ці па багатству. Улада, якая б абапіралася на выбар лепшых, нягледзечы на той ці іншы кляс ці клан, стала б найвышняй формай сацыяльнай справядлівасьці.

У пошуках традыцыйных каштоўнасьцяў эўрапейскіх народаў тэарэтыкі новых правых зьвяртаюцца да вывучэньня асаблівасьцяў міталягічнага мысьленьня і дзяржаўнасьці народаў індаэўрапейскай моўнай сям'і. Ален дэ Бенуа вычляняе наступныя рысы эўрапейскага мысленьня: вострае пачуцьце чалавечай і нацыянальнай асаблівасьці, культ рыцара ды героя, прыярытэт духоўнага над матар'яльным. Індаэўрапейскія народы (да якіх належаць і беларусы) вырабілі ў мінулым ідэальную мадэль, назаслужана забытую. Яна базавалася на герархіі духоўнай і сацыяльнай адначасова. Гармонія дасягалася за рахунак перавагі суверэна і сьвятара над ваяром, а ваяром — над вытворцам матар'яльных каштоўнасьцяў. Носьбітам новых арыстакратычных, у адрозьненьне ад буржуазных меркантыльнага -мяшчанскіх дэмаліберальных маральна-этычных нормаў, павінна выступіць ЭЛІТА, свайго роду "арыстатэхнакратыя", якая творыць новае грамадзтва на арганічных навуковых асновах, максымальна ўлічваючы ўсе асаблівасьці ды  традыцыі дадзенага грамадзтва.

Заняпад здаровай маралі ды традыцыяў у сучасных буржуазна-ліберальных грамадзтвах, шырокае пашырэньне гандлярска-спажывецкай псыхалёгіі зьвязана з перакручанасьцю ўяўленьняў пра функцыі ЎЛАДЫ, бо, згодна з індаэўрапейскімі нормамі, ідэі і палітыка кіруюць эканамічнаю ды сацыяльнаю абласьцямі. Сёньня жаданьні мас кіруюць рашэньнямі ўладаў, кляс вытворцаў і гандляроў, спажыўцы ды злодзеі падпарадкоўваюць сабе клясы ваяроў і носьбітаў ідэй — суверэнаў.  Выратаваньне — ў павароце да крыніц!

Сыстэма трох функцый, падкрэсьліваюць новыя правыя, — гэта аснова ня толькі сацыяльнай герархіі грамадзтва, але і герархія каштоўнасьцяў. Трохфункцыянальная арганізацыя, якая б перавярнула дыктатуру грошай, павінна ўсталяваць сапраўдную герархію каштоўнасьцяў і ўзаемадапаўняючых сувязяў паміж народам і элітаю, якія т. зв. рынкавае грамадзтва штучна разарвала.

Ідэалёгія новых правых ёсьць сьвежым глатком ідэалягічнага паветра ў затхлай атмасферы, заквашанай старымі заплесьнявелымі ідэйкамі т. зв. французскіх "асьветнікаў"-сацыялістаў, якія вось ужо два стагоддзі даволі цяжкім туманам вісяць у галовах ідэолягаў ды палітыкаў, якія вырашаюць долю сьвету. Утапічным канцэпцыям, якія бяруць на сябе місію, пасільную тольку Богу: "зьмяніць" людзкую прыроду, супрацьстаіць больш рэалістычная канцэпцыя — падзелу людзкіх роляў у грамадзтве згодна са здольнасьцямі і нахіламі. Хіба не разумна не ўгнятаць нахілы й жаданьні, уласьцівыя таму ці іншаму чалавеку, а скіраваць іх у правільнае рэчышча? Для кожнага ёсьць відавочным, што большасьць людзей прысьвячае сваё жыцьцё памнажэньню свайго матар'яльнага дастатку і дабрабыту сям'і. Але ёсьць таксама фанатычныя мэтанакіраваныя людзі, для якіх словы Гонар І Слава не пусты гук, якія жадаюць дасягнуць пэўнай мэты. Іх можна назваць людзьмі з інстынктам чэмпіёна, людзьмі моцнай волі. Заўсёды былі, ёсьць і будуць людзі "іншыя", "не ад гэтага сьвету" — тыя, якія прагнуць незямнога, высокага, духоўнага, або шляхетныя Людзі, якія ставяць інтарэсы агулу вышэй сваіх асабістых. Калі б на сьвеце не існавала такіх людзей, то не існавала б рэлігій, шэдэўраў культуры ды нацыянальных ідэй. Новыя правыя, у адрозьненьне ад усіх сартоў "гуманістаў" лічаць неабходным ня штучна "ляпіць з грэшнікаў праведнікаў", а стварыць такія грамадзкія інстытуты, якія адрозьнівалі б адзін тып ад іншых і давалі ўладу найлепшым з тых, якія ёсьць у дадзеным грамадзтве. У той жа час адзін тып людзей не супрацьпастаўляецца іншаму, кожны можа выбіраць свой шлях, адпаведна здольнасьцям, якімі ён валодае, нахілаў, якія ён мае ды каштоўнасьцяў, якія ён вызнае.

"У эпоху, калі левая інтэлігенцыя ўсё больш губляе свае ілюзіі, новыя правыя, поўныя энтузіазму, ставяць на грамадзкае абмеркаваньне разнастайных праблем не для таго, каб іх пахаваць, а каб знайсьці шляхі вырашэньня".

Андрэй Пацалуйка

Віктар Рог

Паўднёва-афрыканскія нацыяналісты: "толькі народ мае права вырашаць уласную долю"

Дзесяць гадоў таму мандыялісцкі капітал праз свае фінансавыя структуры вырашыў канчаткова прыбраць да сваіх ліпкіх рук эканамічны патэнцыял ПАР — багацейшай карыснымі выкапнямі(80% сусьветных запасаў дыяментаў, золата, каляровых металаў і г.д.). Для апанаваньня эканамічнай уладай у ПАР МВФ неабходна было рэфармаваць палітычную форму ўлады — апартэід (адасобленае існаваньне рас). На чале Нацыяналістычнай партыі (НП) , якая знаходзілася пры ўладзе апошнія 50 гадоў і якая налічвае 20 000 актыўных чальцоў, быў "пасаджаны" Фрэдэрык дэ Клерк, якога пазьней абралі прэзыдэнтам, а пасьля скасаваньня апартэіду — віцэ-прэзыдэнтам. Абралі гэтую кандыдатуру "белага" па той простай прычыне, што яго сын жанаты на "каляровай" манекеншчыцы. Дэ Клерк належыць да афрыканерскай (бурскай) грамады ПАР, але большасьць афрыканераў лічыць яго здраднікам. Афрыканеры (africaaner) або буры (boer) зьяўляюцца нашчадкамі фламандзкіх і валонскіх каланістаў з Нідэрландаў і Бельгіі, а таксама гугенотаў з Францыі, якія пасяліліся на поўдні Афрыкі ў пачатку ХVІІ ст.

Памылкова лічыцца, што ў ПАР "белыя" абавязкова павінны быць багатымі, а "чорныя" — беднымі. На самой справе ўсё выглядае ня так. За апошнія 15-20 гадоў зьявіўся прыкметны слой чорных мільянераў, у асноўным дылераў вядомых фірм Заходняй Эўропы, Паўночнай Амэрыкі ды Японіі. Вельмі высокі адсотак заможных людзей сярод індусаў і кітайцаў, тады як амаль пятая частка ьелых сем'яў знаходзіцца ніжэй узроўня беднасьці. І гэта пераважна прадстаўнікі афрыканераў (бураў), якія няспынна губляюць палітычную і эканамічную ўладу сярод іншых "белых" грамад ПАР, а менавіта: ангельскай, жыдоўскай, партугальскай, нямецкай, італійскай ды польскай.

Тыя афрыканеры, якім не ўдалося "выбіцца ў людзі" нават ва ўмовах найбольшага спрыяньня для белых, у часы апартэіду, падтрымліваюць радыкальныя правыя нацыяналістычныя арганізацыі (ARM i CPSA). Гэтая катэгорыя гараджан складае 10-15% бурскага насельніцтва і яшчэ амаль столькі-ж фермераў-афрыканераў, якія збанкрутаваліся. Свае надзеі яны зьвязваюць з ARM i CPSA, каб вярнуць "добрыя старыя часы". Да ангельска-бурскай вайны (1899-1902 гг.) афрыканерам у Паўднёвай Афрыцы належала ўсё, хоць яны пастаянна варагавалі з племенамі коса і зулу. Зараз, пасьля скасаваньня апартэіду ў бураў адабралі амаль ўсё, што належала іх дзядам і прадзедам. "Чорныя" байкатуюць крамы бураў, не наймаюцца на сезонную працу да фермераў-афрыканераў, не наведваюць школы, у якіх выкладаньне вядзецца на мове афрыкаанс.

Што ж уяўляюць сабой нацыянальныя партыі бураў?

Africaaner Resistance Movement (ARM) — анг.назва Афрыканерскага Руху Супраціву (абрэвіатура на бурскай мове — AWB) узначальвае Юджын ТЭРБЛАНШ. Чальцы гэтай арганізацыі лічаць сябе нацыяналістамі-народнікамі. Сярод бяднейшых слаёў бурскай грамады ARM карыстаецца ўзрастаючай папулярнасьцю. Штаб-кватэры арганізацыі месьцяцца ў выбеленых аднапавярховых хатках пад чырвонай чэрапіцай, на якіх няма ні шыльдаў, ні ўказальнікаў. Уся атрыбутыка ўсярэдзіне. Два велізарныя сьцягі з белым колам на чырвоным тле і трыма павукападобнымі "сямёркамі" у цэнтры, а таксама сьцягі трох бурскіх рэспублік: ТРАНСВААЛЬ, АРАНЖ І НАТАЛЬ. На стале з чырвонага дрэва стаяць тры арлы: вялікі з кіпцюрамі, адліты з бронзы, два маленькіх — з золата. Бібліятэка складаецца з гістарычнай літаратуры, прысьвечанай у асноўным ангельска-бурскай вайне, пад-час якой у няроўнай барацьбе загінула каля 150 000 бураў, з якіх 100 000 — мірнае насельніцтва. 100 000 бурскіх жанчын і дзяцей былі загнаныя на бязводныя тэрыторыі пад канвоем ангельска-жыдоўскіх каланізатараў.

Асноўная ідэя ARM — адраджэньне бурскіх рэспублік у гістарычных межах. Калі паглядзець на сучасную палітычную мапу Паўднёвай Афрыкі, то ў іх склад павінны ўвайсьці правінцыі Трансвааль, Аранжавая і паўночная частка Наталю. Буры адстойваюць таксама свае зямельныя дзедаўскія правы ў Намібіі і Ботсване ў зонах іх кампактнага пражываньня. На астатняй тэрыторыі можа гаспадарыць хто заўгодна. Буры лічаць, што зямля іх продкаў, якую даў ім Усявышні, павінна належаць "фольку" і толькі "фольку".("Фольк" — народ, нацыя намове афрыкаанс). 

Тыя, каму даводзіцца слухаць Тэрбланша, лідэра ARM, распавядаюць, што ён цудоўна ўмее ўплываць на людзей — "заводзіць натоўп", зьвяртаючыся пастаянна да адной і той жа ідэйнай думкі і забіваючы яе ў галовы слухачоў, як цьвікі ў дошку.

"Мы вядзём сьвятую вайну, і ўсе, як адзін, гатовыя пакласьці свае галовы за Ідэю ... Толькі "фольк" мае права вырашаць сваю долю. Калі "чорныя" далучацца да нас, мы дадзім ім работу, але мы павінны быць гаспадарамі на зямлі прашчураў. Мы не расісты, а нацыяналісты. Кожнаму свая доля ад Бога. Усё — для "фолька", і дзеля гэтага ARM пойдзе на ўсё", — кажа Юджын Тэрбланш.

Гісторыя Афрыканерскага Руху Супраціву пачынаецца з "мітынгу", у якім удзельнічалі 7 (!!!) чалавек, якія сабраліся ў красавіку 1973 г. у адным з гаражоў каля Прэторыі. Сёньня рух налічвае больш 15 000 актыўных чальцоў, якія абавязаны праходзіць штомесячную спецыяльную вайсковую падрыхтоўку і слухаць курс лекцый з гісторыі ды барацьбы з "сусьветным сатанінскім злом" — лібералізмам і камунізмам. Гэтыя два паняцьці для ARM непадзельныя. Для барацьбы з рознымі праявамі тэрарызму ў арганізацыі створаны і дзейнічаюць сілы бясьпекі — "аквіла" і некалькі батальёнаў добра вышкаленых штурмавікоў. Перад скасаваньнем сыстэмы апартэіду "зьмешаным" парлямантам атрады "аквіла" заехалі ў файе парляманту на трох бронетранспарцёрах, зьнёсшы вітрыны першага паверху. Каля яго скандавалі са сьцягамі ARM некалькі тысяч жанчын.

Маладзёвае крыло ARM ахаплівае выхаваньнем некалькі дзесяткаў тысяч дзяцей з афрыканерскіх сем'яў. Ордэнская арганізацыя ARM называецца "BRODERBOND" ("СУПОЛКА БРАТОЎ") і налічвае паўтары тысячы неафішаваных чальцоў. Зараз "BRODERBOND" забаронена рэжымам Мандэлы-Дэ Клерка.

Менш радыкальнай афрыканерскай правай сілай зьяўляецца Кансэрватыўная партыя Паўднёвай Афрыкі (CPSA). Яна адкалолася ад некалі правячай НП трыццаць гадоў таму, калі яе сёньняшні лідэр Андрыас Трэўрніхт абвінаваціў ангельска-жыдоўскі ўрад у здрадзе афрыканерам. На апошніх "чыстых" 1987 г. для белых CPSA здабыла 23 месцы ў парляманце і ў якасьці апазыцыі да НП зьмяніла ў парляманце лібералаў. Пад-час апошніх муніцыпальных выбараў у кастрычніку 1988г. партыя Трэўрніхта здабыла абсалютную перамогу на "бурскіх тэрыторыях".

Бурскі нацыяналізм выстаіць і пераможа ў Паўднёвай Афрыцы!


Вім ван дэр Мэрвэ, чалец Маладзёвага крыла ARM.

За Эўскадзі, за яе волю...

Кожны, хто цікавіцца праблемамі этнасацыяльнага разьвіцьця чалавецтва, ведае, што заканчэньне эры каланіялізму ды камуністычнага таталітарызму прынесла свабоду і незалежнасьць многім народам. Аднак звычайна, гаворачы пра паняволеныя народы, мы асацыюем гэтае паняцьце з Азіяй, Афрыкай ці Расеяй і забываем пра існаваньне такой зьявы, як каланіяліз ды імпэрыялізм унутрыэўрапейскі.

У паліталогіі пад тэрмінам "імпэрыя" прынята разумець такі дзяржаўна-палітычны арганізм, які яднае ў сабе гетэрагенныя ў сацыяльных, культурніцкіх, эканамічных, этна-нацыянальных адносінах рэгіёны на аснове жорсткага, рэпрэсіўнага іх падпарадкаваньня метраполіі, якая інкарпаравала іх у склад дзяржавы гвалтоўным шляхам. Прынцыповага значэньня пры гэтым ня маюць ні форма праўленьня, ні грамадзкі лад, ні ўзровень грамадзкага разьвіцьця калоній, ні факт узбагачэньня метраполіі за іх рахунак.

Зыходзячы з такога разуменьня імпэрыі, мы нязьменна прыходзім да неабходнасьці вызнаць імпэрыямі накаторыя заходнеэўрапейскія краіны, якія мы па зычцы, а хутчэй па аналогіі з пераважнай большасьцю суседак, адносім да дзяржаваў нацыянальных. Імпэрыямі (ці радзей — мікра- або квазіімпэрыямі) трэба лічыць Брытанію, якая ўтрымлівае ў сваім складзе Шатляндыю, Уэльс і Ольстэр, ды Гішпанію, якая мае на тэрыторыі, ахопленай яе суверэнітэтам, такія краіны, як Галісія, Каталонія ды Эўскадзі, якую загадкава называюць у слоўніках і даведніках Краінай Баскаў.

Хто ж яны такія, баскі? Адкуль паходзіць іхны род? Навука яшчэ не дала і наўрад ці дасьць канчатковы адказ на гэтае пытаньне. Эўскера — мова баскаў — ня мае прамой роднасьці з ніводнай эўрапейскай мовай. Этнолагі і этналінгвісты увогуле выносяць эўскера па-за шэраг індаэўрапейскіх моваў. Існуюць тэорыі, па якім баскі зьяўляюцца народам, які роднасны грузінам, фіна-вуграм, індусам. Але гэтыя версіі вельмі і вельмі адносныя і базуюцца на сумнеўных аргументах. Вядома, што ў 778 г. на перавале Ронсеваль у Заходніх Пірэнеях баскі, якія сталі хаўруснікамі аднаго з захопнікаў — арабаў, каб знайсьці падтрымку ў барацьбе  супраць іншых заваёўнікаў — франкаў, разграмілі ар'ергард франкскага імператара Карла Вялікага, якім камандаваў граф Хруодланд, які потым увайшоў у французскі эпас пад іменем Роланда.

Баскі ніколі ня мелі сваёй уласнай дзяржавы, і таму іх адносілі да народаў "негістарычных" і вырачаных на паступовую асыміляцыю пануючым на Пірэнейскай паўвыспе касьцільскім (гішпанскім) этнасам. (Нагадаем, што Гішпанія ўтварылася ў выніку аб'яднаньня розных пірэнейскіх краёў пад скіпетрам касьцільскага караля.Толькі Партугалія змагла выстаяць перад ціскам магутнага суседа).

Аднак хваля нацыянальных адраджэньняў, якая пракацілася па Эўропе ў ХІХ ст., захапіла і баскаў. Яны пачынаюць усьведамляць сябе асобным народам, які нічым не адрозьніваецца ад іншых, "дзяржаўных", народаў і мае такія самыя, як і ўсе астатнія, права на свабоду і вольнае разьвіцьцё ўласнай культуры.

Заснавальнікамі і творцамі ідэалёгіі нацыянальнага вызваленьня баскаў зьяўляюцца браты Арана. Гэта яны вырабілі нацыянальную сымболіку, кадыфікавалі нацыянальныя сьвяты. Адзін з іх, Сабіна Арана (1865-1903 гг.), упершыню дакладна і лаканічна сфармуляваў неабходнасьць утварэньня Баскскай дзяржавы і заявіў, што "Касьцілія, а потым Гішпанія гвалтоўным шляхам заваявалі Краіну Баскаў. Таму Гішпанія ёсьць адвечным ворагам баскаў, незалежна ад характару правячага ў ёй рэжыму".

Напрыканцы ХІХ ст. браты Арана стварылі легальную Баскскую Нацыяналістычную Партыю, якая дамагалася нацыянальнай аўтаноміі і потым незалежнасьці, а таксама выстаўляла патрабаваньні культурна-моўнага характару. У часы Рэспублікі (красавік 1931 — сакавік 1939 г.) Гішпанія адыходзіць ад палітыкі жорсткага ўціску нацыянальных рухаў і значна лібералізуе свае паводзіны адносна этнічных меншасьцяў. У 1936 г. Эўскадзі атрымоўвае аўтаномію з уласным урадам і парлямантам. На чале аўтаноміі становіцца БНП. Але ў выніку працяглай грамадзянскай вайны (ліпень 1936 — травень 1939 г.) да ўлады ў Гішпаніі прыйшоў генарал Франка, які абвясьціў лёзунг "Гішпанія — адзін народ, адна Айчына, адна дзяржава, адзін каўдыльё" і стаў рашуча рэалізоўваць яго ў жыцьці. Для баскаў, у прыватнасьці, гэта вылілася ў закрыцьцё ўсіх баскамоўных школ, выдавецтваў, часопісаў, газэтаў, скасаваньне аўтаноміі і ўсебаковую дыскрымінацыю (у тым ліку, у пляне прасоўваньня па кар'еры на дзяржаўнай і вайсковай службе).

Старая генэрацыя баскскіх нацыяналістаў, якая прызвычаілася да дзейнасьці ва ўмовах параўнальна мяккага манархічнага ды зусім лагоднага рэспубліканскага рэжымаў, упадае ў анэмічны стан, распісаўшыся ў сваёй няздатнасьці супрацьстаяць прыгнятальнікам.

Аднак, як заўсёды ў такіх выпадках, ва ўмовах жорсткага прыгнёту вырастае новае, радыкальнае пакаленьне баскскіх нацыяналістаў, гатовых змагацца з акупантам спосабамі акупанта, а не плакацца пра парушэньне правоў чалавека. напачатку 60 -х гадоў найлепшыя прадстаўнікі гэтага пакаленьня ствараюць падпольную "Асацыяцыю змагароў за свабоду Краіны Баскаў" (баскамоўная абрэвіатура, якая расшыфроўваецца як "Эўскадзі ды Аскаталуна", г.зн. "Краіна Баскаў ды свабода", пад якой гэта арганізацыя і стала вядомай у сьвеце — ЕТА). Сваёй мэтай яны дэкляруюць стварэньне незалежнай дзяржавы шляхам узброенай барацьбы. У гарадах ЕТА разгортвае кампанію сыстэматычнага тэрору супраць гішпанскай улады: забойствы ці выкраданьні палітычных дзеячоў ды чыноўнікаў, дыверсіі на дарогах, выбухі на прамысловых аб'ектах.

Ад самага пачатку сваёй дзейнасьці ЕТА карысталася масавай падтрымкай сярод баскскага насельніцтва. Акрамя прычын нацыянальна-палітычнага характару, важнай была і эканамічная матывацыя ўхваленьня і спрыяньня любым метадам барацьбы супраць гішпанцаў: Эўскадзі была адным з найбольш разьвітых рэгіёнаў Гішпаніі. Прыбытак на душу насельніцтва ўдвая перавышаў сярэдні ў агульна-дзяржаўных маштабах. Гэта стала прычынай, акрамя іншага, стыхійнай міграцыі "працоўных рэсурсаў" з унутранай Гішпаніі ў Краіну Баскаў. Наплыў мігрантаў чамусьці не выклікаў бурнага ўхваленьня ў баскаў. Даўні стэрэатып "працавіты баск — гультай-гішпанец" стаў актуальным, як ніколі.

Акрамя гэтага, ЕТА як арганізацыя, якая змагалася супраць рэжыму Франка, карысталася значнай падтрымкай сярод апазыцыйна настроеных да каўдыльё гішпанцаў і нават некаторай падтрымкай "сусьветнай грамадзкасьці". Баевікі ЕТА мелі права палітычнага прытулку ў Францыі.

Пасьля сьмерці Франка рэпрэсіі супраць негішпанскіх народаў спыняюцца. Баскі пажынаюць некаторыя плады сваёй барацьбы. У 1977 г. прыняты спецыяльны закон, які атрымаў назву "Статут Гернікі". Па яму вызнаецца "раўнапраўе баскскай і гішпанскай моваў" (даволі аблудная, але ўсё ж прагрэсіўная ў дадзеных умовах фармулёўка), аднаўляецца баскская аўтаномія, паўнамоцтвы якой нават трохі пашыраюцца. За баскамі зноў прызнаецца права мець уласны парлямант ды ўрад, нацыянальную сыстэму асьветы, аховы здароўя, сацыяльнага забесьпячэньня, самастойна вырашаць пытаньні культуры, спорту, турызму. У 1979 г. на рэферэндуме баскі выказаліся за дастатковасьць гэтых паўнамоцтваў для сваёй аўтаноміі. Вынікі рэферэндуму абурылі непахісных байцоў з ЕТА. Карыстаючыся зьменаю грамадзка-палітычных умоў і магчымасьцю вядзеньня легальнай работы, ЕТА пачынае прапагандовую кампанію за поўнае вызваленьне баскаў ад гішпанскага імпэрыялізму, за ўтварэньне незалежнай дзяржавы, у склад якой увайшлі б усе баскскія этнічныя землі, у тым ліку й тыя, якія ўваходзяць цяпер у склад Францыі. На палітычным фронце ствараецца т. зв. "Комплекс ЕТА" — блёк баскскіх палітычных партый і грамадзкіх рухаў, якія падтрымлівалі мэты гэтай арганізацыі. У 1978 г. ствараецца, а ў 1986 г. — легалізуецца палітычнае крыло ЕТА — партыя "Эры Батасуна" ("Народнае адзінства")

Кампанія прывяла да ўзрастаньня нацыяналістычных і сепаратысцкіх настрояў сярод баскаў. Гэтаму спрыяла і новая хваля адраджэньня і нацыястанаўленьня. Гішпанафобія некалькіх дзесяцігоддзяў асабліва жорсткай нацыянальнай дыскрымінацыі вырвалася наверх. Баскскі нацыяналізм вызнае ня толькі ЕТА, якая зьяўляецца, так бы мовіць, найрадыкальнейшым, баявым яго атрадам, а і ўсе іншыя баскскія палітычныя арганізацыі, уключаючы камуністаў і анархістаў. (Дарэчы, у асяродку ЕТА таксама пашыраны камуністычныя ідэі). Выкладаньне гісторыі ды геаграфіі ў школах мае выразна нацыяналістычны характар — пад "Эўскадзі" цяпер цьвёрда разумеюць ня толькі баскскую аўтаномію ў Гішпаніі, а і "французскую", запірэнейскую частку Краіны Баскаў, а дваццаць адсоткаў баскскіх дзяцей увогуле не вывучаюць гішпанскай мовы, прычым гэтая частка пастаянна павялічваецца.

Стымулюецца баскскі сепаратызм і палітычнымі праблемамі, зьвязанымі з юрыдычнай недасканаласьцю "Статуту Гернікі": Мадрыд і баскскія кіраўнікі па-рознаму трактуюць некаторыя яго палажэньні. У сярэдзіне 80-х гг. супрацьстаяньне паміж Мадрыдам ды Эўскадзі абвастрылася. ЕТА аднаўляе тэрарыстычныя акцыі, падрываючы чыгункі, газапровады, робячы замахі на найбольш адыёзных гішпанскіх палітыкаў. На выбарах 1986 г. доля выбаршчыкаў, якія аддалі свае галасы з абаскскіх нацыяналістаў, сутнасна ўзрасла, прычым 17 адсоткаў прагаласавалі толькі за "Эры Батасуна". Са свайго боку, гішпанская ўлада правяла кампанію арыштаў дысудоў над чальцамі ЕТА. На кожны прысуд ЕТА адказвае новымі ўдарамі.

ЕТА часта абвінавачваюць у падрыве эканамічнай сыстэмы Гішпаніі ўвогуле, і Краіны Баскаў, у прыватнасьці. Маўляў, баскскі тэрарызм правакуе адток замежных інвестыцыяў і замядляе эканамічнае разьвіцьцё краіны. Аднак ці ня лепей было б пераадрысаваць гэта гішпанскай уладзе? Ці не яна самім фактам свайго існаваньня на баскскіх землях стала прычынай гэтага тэрарызму? Ці не яна намагаецца пастаянна абмежаваць аўтаномію баскаў, неабдумана "падараваную" ім на хвалі постфранкаўскага пад'ёму?

І ці не таму падтрымка нацыяналістычных арганізацый сярод баскаў ёсьць амаль стопрацэнтоваю? Іншая рэч, калі значная частка баскаў спадзяецца на здабыцьцё свабоды "мірным шляхам" у межах "адзінай Эўропы".

Што ж, застаецца пажадаць ім хутчэй пазбавіцца гэтых ілюзій і сьледам за ЕТА зразумець, што свабода не бывае "у межах нечага", як не бывае яна падараванай. Адзіная Эўропа не прынясе сама па сабе баскам поўнай свабоды ва ўсіх сферах грамадзкага, культурніцкага, эканамічнага жыцьця таксама, як не прынесла ім гэтага адзіная Гішпанія.

Свабоду ЭЎСКАДЗІ !


Багдан Харахаш

Нацыянальна-вызвольны рух у Эстоніі ў 1940-50 гадах.

На пачатку 90-х гадоў Кангрэс Эстоніі распрацаваў пастанову пра рэабілітацыю ветэранаў нацыянальна-вызвольнага руху 1940-50-х гг. Гэтага патрабавала большасьць патрыятычных партый і арганізацый, шырокія колы грамадзкасьці ды гістарычная справядлівасьць. У СМІ Эстоніі распавядаюць пра подзьвігі эстонцаў, якія ў тыя ліхія часы абаранялі сваю зямлю ад маскоўскіх акупантаў-прыгнятальнікаў, іх шануюць як герояў.

Зірнем у гісторыю эстонскага збройна-нацыяналістычнага супрацьстаяньня ворагу.

На пачатку 30-х гадоў у Эстоніі да ўлады рэвалюцыйным шляхам прыйшла нацыяналістычная арганізацыя-“IzamaaIiit” (“Айчынная суполка”) ды атрады эстонскай самаабароны “Kaitseliit” (“Суполка абароны”). З прыходам да ўлады нацыяналістаў Эстонія перастала быць напаўкалёніяй заходніх дзяржаў ды пачала ўздымацца з кален. Значна саслабеў ангельска-французскі ўплыў на палітыку ў краіне, асабліва калі ў 1934 г. прэм’ер-міністар Эстоніі К. Пяст забараніў усе дэма-лібэральныя буржуазныя партыі, якія падтрымліваў Захад. Але адразу ж узрасла небясьпека з Усходу. Маскоўскія чырвоныя банды ўжо заглядаліся на маленькую прыбалтыцкую краіну. Пагроза з Масквы пастаянна ўзрастала, а Эстонія на той час яшчэ была слабой дзяржавай. К. Пяст падрыхтаваў запыт фінскаму ўраду пра магчымасьць стварэньня фінска-эстонскага аб’яднаньня, але запыт так і застаўся на паперы.

Перад акупацыяй маскалямі Эстоніі шмат эстонцаў эмігравала ў Нямеччыну, Фінляндыю, Швэцыю ды іншыя краіны. Эмігранты стварылі зьнешні фронт барацьбы з Расеяй. Тыя, хто мог трымаць у руках зброю, стан якіх дазваляў весьці партызанскую вайну, утварылі ўнутраны фронт. Яны ішлі ў лясы, гуртуючыся ў атрады, якія потым набылі папулярнасьць пад назвай ”Metsavennad”, г.зн. “Лясныя браты”. Гэтыя атрады вялі арганізаваныя баі, яны мелі сувязь з цэнтрам праз “Бюро Цэларыўса” (А. Цэларыўс — фрэгатэн — капітан у 1939 — 40 гг., афіцэр сувязі ў выведаддзеле генеральнага штабу Эстоніі), якое было створана ў Гельсінкі, а потым перанесена ў Талін. Бюро ўсталявала шчыльную сувязь з “Цэнтральным аб’яднаньнем эстонскіх нацыяналістаў” (лідары — Аксель, маёр Мэрэ, Шэнберг, Окас і інш.).

Перад вайной, у 1939 г. НКВД арыштавала кіраўнікоў IzamaaIiit, Kaitseliit ды Аб’яднаньня эстонскіх нацыяналістаў. Пачаўся масавы тэрор супраць мірнага насельніцтва. Вось у той перыяд “лясныя браты” пачалі дзейнічаць актыўней. У раёне г. Кілінчы — Німэ дзейнічаў атрад у 350 байцоў, які арганізаваў былы камандзір палку “Kaitseliit” П. Ліллехт. Гэты атрад захапіў “выканкамы” пяці валасьцей, расстраляў некалькі сотень чырвонаармейцаў і служачых НКВД. Пад г. Тарту некалькімі групамі “лясных братоў” кіраваў маёр эстонскай арміі Ф. Кург. Гэты атрад пасьпяхова праводзіў вайсковыя апэрацыі на поўдні Эстоніі. Немагчыма не ўзгадаць пра выведвальную групу “Erna”. Яна была створана ў Фінляндыі пры падтрымцы “Бюро Цэларыўса”. Яе ўзначаліў палкоўнік А. Кург. “Erna” была перапраўлена марскім шляхам на поўнач Эстоніі, адкуль перадавала важную інфармацыю. Гэтая група пасьпяхова правяла шэраг апэрацый, выканаўшы пастаўленыя заданьні. Потым група была перафармавана ў батальён“Erna ІІ”, які захапіў выспы Муху і Саарэмаа.

У траўні 1941 г. у Гельсінкі пры падтрымцы “Бюро Цэларыўса” быў створаны “Эстонскі камітэт вызваленьня” на чале з Хэльмарам Мяэ. Камітэт падрыхтаваў эстонскія атрады да вызвольных апэрацый на тэрыторыі Эстоніі.

З прыходам немцаў усе аддзелы Kaitseliit, Metsavennad, Erna былі перагрупаваны ў аддзелы ”Omakaitse” (“Самаабарона”). Ейныя кіраўнікі — афіцэры эстонскай арміі І. Саодла і Я. Майдэ бралі на сябе абавязак зьнішчыць усе маскоўскія банды на тэрыторыі Эстоніі. Такім чынам, сваёй актыўнай дзейнасьцю яны імкнуліся абмежаваць кіраваньне немцаў на сваёй зямлі. У эстонскай паліцыі бясьпекі ў 1943 г. была ўведзена абавязковая павіннасьць і, згодна з архівамі, ейныя структуры налічвалі каля 65 000 байцоў, што ня так ужо і мала для Эстоніі. Пазьней быў створаны “Эстонскі легіён” на чале з Альфонсам Рэбанэ.

Ю. Улуотс кіраваў эстонскай рэспублікай, якая тады была акупавана немцамі. Ён меў намер абвясьціць незалежную Эстонскую дзяржаву, паабяцаўшы немцам не дапусьціць камуна-маскоўскіх захопнікаў у Эстоніі любой цаной, але ў плянах гітлераўцаў не было ні эстонскай, ні беларускай дзяржаваў. Тады актывісты эстонскага нацыянальна-вызвольнага руху А. Рэй і Х. Ларэтэй са Швэцыі, А. Варма, Х. Велнэр з Фінляндыі пачалі наладжваць сувязь з ангельцамі. У 1944 г. быў створаны “Нацыянальны камітэт”, цэнтар якога знаходзіўся спачатку ў Швэцыі, а потым быў перанесены ў Эстонію. Камітэтвыдаў распараджэньне пра актывізацыю “лясных братоў”. У 1945 г., пасьля акупацыі Эстоніі Маскоўшчынай, НКВД выкрыў дзейнасьць камітэту. Кіруючы цэнтар, у складзе якога былі віцэ-прэм’ер ураду О. Цііф і камандзір Omakaitse Я. Майдэ, перайшоў у глыбокае падпольле. Камітэт меў філіі амаль ва ўсіх гарадах і валасьцях Эстоніі. У канцы 1945 г. НКВД ліквідавала адну з найактыўнейшых нацыялістычных арганізацый — “Камітэт вызваленьня Эстоніі” на чале з маёрам Л. Хенрыксуа.

У 1946 г. адзін з арганізатараў атрадаў Omakaitse Р. Саалістэ стварыў “Суполку збройнай барацьбы” (RVL). RVL гераічна працягвала весьці ўзброеную барацьбу. Пасьля заканчэньня ІІ Сусьветнае вайны ў Эўропе яшчэ ня хутка стала цішэй. У RVL быў распрацаваны дакумэнт “Ідэалягічныя асновы ляснога таварыства”. Актыўнасьць і выніковасьць дзеяў RVL дасягнула свайго апагею ў 1949 г. У 1956 г. былі зьнішчаны амаль усе байцы RVL, але барацьба ня скончылася. Былы амбасадар А. Торма казаў ветэранам вызвольнае барацьбы: “Вашая праца не засталася бяз выніку,... намагайцеся падтрымліваць нацыянальны дух у сваім народзе”.

Усе гады савецкай акупацыі эстонцы вялі “культурніцкую барацьбу”. У 70-х гадах у Ню-Ёрку газэта “Vaba Eesti syna” пісала: “У эмігрантаў няма магчымасьцяў для дыпляматычнай і збройнай барацьбы, але яны маюць культурніцкую зброю, якая ў дадзены момант мае вялікае значэньне, бо... культурніцкая вайна працягваецца. Яна ўжо даўно пачалася.”

І, як бачым, эстонцы дасягнулі перамогі. Сучасная Эстонія — гэта нацыянальная, эканамічна й палітычна трывалая цывілізаваная эўрапейская дзяржава. Эстонцы шануюць свае традыцыі, сваіх герояў, культывуюць сваю мову й культуру. Новае маладое пакаленьне выхоўваецца ў духу патрыятызму, каб у нейкім выпадку ня выявілася, што жыцьцё эстонскіх герояў пакладзена дарэмна. У Эстоніі пасьпяхова дзейнічае шэраг патрыятычных арганізацый, якія высока ўздымаюць Ідэю Нацыі.

З Масквы чуваць верашчаньне пра “исконно русское побережье от Ленинграда до Калининграда”, таму ў Эстоніі адроджаны атрады самаабароны Omakaitse. Маладзёвыя радыкальныя настроі тут арыентаваны далёка не на паразу ці капітуляцыю. Моладзь гатова паўтарыць подзьвігі сваіх няскораных продкаў.

Сяргей Нагаеўскі

“За вольную нямецкую Аўстрыю”

У канцы 40-х гг. у Аўстрыі актывізуюць сваю дзейнасьць разнастайныя нацыянальныя таварыствы, спартовыя суполкі, аб’яднаньні й студэнцкія карпарацыі. У 1951 г. быў заснаваны “Саюз вольных студэнтаў” (СВС), які й аб’яднаў усе гэтыя арганізацыі. Прышчапленьнем нацыянальных поглядаў студэнцкай моладзі займаліся прафэсары, якія прытрымліваліся ідэяў нацыяналізму. СВС узначаліў іхны выхаванец Н. Бургер. Пазьней ён заснаваў “Вызвольны саюз Паўднёвага Тыроля”. Арганізацыя прапагандавала ідэі нацыянальнага патрыятызму, ставіла за мэту дасягнуць адзінства ўсіх нямецкіх земляў у адной моцнай дзяржаве.

У 1966 годзе нацыяналістычныя сілы Аўстрыі аб’ядналіся ў нацыянал-дэмакратычную партыю. Ейную аснову склаў “Саюз вольных студэнтаў”, Н. Бургер ачоліў НДП.

Асноўнаю апораю нацыянальнага вяліканямецкага руху ў Аўстрыі ёсьць Нацыянал-дэмакратычная партыя (НДП). НДП у Аўстрыі прапагандуе пангерманізм. Крызысныя зьявы сярэдзіны 1970-х і 1980-83 гг. паскорылі працэс палярызацыі палітычных сіл у краіне, што ёсьць заканамерным. Побач з НДП зьявіўся саюз “Нордлянд” і “Акцыя новых правых”. Ва ўмовах эканамічнага й палітычнага крызісу значная частка насельніцтва знайшла надзейных абаронцаў у асобе нацыяналістаў (і не беспадстаўна). Так, на выбарах фэдэральнага прэзыдэнта ў 1980 г. кандыдат НДП Н. Бургер атрымаў 140 тысяч галасоў падтрымкі.

Характэрнай рысай дзейнасьці сучасных аўстрыйскіх нацыяналістаў ёсьць стварэньне ваенізаваных аддзелаў і вайсковае навучэньне чальцоў арганізацыі. Пры НДП дзейнічаюць сваеасаблівыя ахоўныя атрады. Нацыяналісты праводзяць шматлюдныя мітынгі, пікеты, сходы, вышкалы.

Побач з НДП стаяць культурніцка-ідэалягічныя арганізацыі ды таварыствы, якія выступаюць пад лёзунгамі абароны нацыянальных традыцыяў. Сярод іх варта адзначыць хаця б “Лігу супраць дэгенератыўнага мастацтва” і “Народны рух за Паўднёвы Тыроль”. Да гэтых радыкальных нацыяналістычных арганізацый прымыкаюць масавыя нацыяналістычныя аб’яднаньні. Сярод іх выдзяляюцца ветэранскія арганізацыі, спартовыя таварыствы. Напрыклад, не хаваюць сваіх сімпатыяў да пангерманізму кіраўнікі Аўстрыйскага гімнастычнага саюзу (АГС), які налічвае каля 300 000 сябраў. Моладзь тут выхоўваецца ў духу пангерманізму. АГС выдае сваю газэту “Бундэстурніцайтунг”, якая мае яскравую нацыянальную скіраванасьць і спрыяе росту шэрагаў арганізацыі.

У лістападзе 1984 году ў выніку аб’яднаньня правых гуртоў “Зялёны рух” і “Народны рух” узьнікла магутная групоўка пад назвай “Нацыянальны фронт”. За кароткі час была створана баяздольная напаўкансьпіратыўная маладзёвая арганізацыя, якая налічвае да 500 сапраўдных чальцоў і каля 5000 спачуваючых.

Адзін зь яе заснавальнікаў Г. Гонзік заяўляе ў сваім інтэрвію: “Мы рыхтуем плянамерна і арганізавана нацыянальную рэвалюцыю!”

Аўстрыйскія нацыяналісты каардынуюць сваю дзейнасьць перадусім зь нямецкімі, але практыкуецца правядзеньне такіх нарадаў і на эўрапейскім узроўні. Так, у чэрвені 1981 г. у бэльгійскім горадзе Дыксмэйдэ адбылася нарада, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыяналістаў з ЗША, Гішпаніі, ФРН, Аўстрыі, Нідэрляндаў, Ангельшчыны, Францыі, Італіі ды Швэцыі.

На сёньняшні дзень у Аўстрыі дзейнічае каля 50 правых нацыяналістычных арганізацый, якія аб’ядноўваюць дзясяткі тысяч энэргічных людзей, маюць распрацаваную ідэалягічную базу, ваенізаваныя фармаваньні і, праводзячы велізарную прапагандовую работу, здабываюць усё большую падтрымку шырокіх народных масаў.

Віктар Рог.

Ustashi: “Харватыя альбо сьмерць!”

У VI ст. ад Н. Х. славянскае племя харватаў, якое жыло ў прадгор’і Карпат, падзялілася на дзьве часткі. Частка, якая засталася на старым месцы, вядомая пад назвай “белыя харваты”. Другая частка пасялілася каля падножжа Баўканскіх гор і стала асноваю харвацкай нацыі. З гэтага часу харваты вядуць сваю гісторыю. У 925 г. было створана Каралеўства Харватыя, якое праіснавала да ХІІІ ст., калі Харватыя была заваявана Вугоршчынай, хоць і зьберагала пэўныя аўтаномныя правы.

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны на ейнай былой тэрыторыі, якая была заселена паўднёвымі славянамі, была абвешчана Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў. Але Італія мела прэтэнзіі на частку Славеніі, якая была абяцана ёй Антантай. З іншага боку, Сербія прэтэндавала на аб’яднаньне паўднёвых славян пад кіраўніцтвам сербскай дынастыі Карагеоргіевічаў. Ня маючы ўласных узброеных сіл, Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў паддалася на шантаж Сербіі ды пайшла зь ёй на дамову. 1 сьнежня 1918 г. быў падпісаны дагавор пра стварэньне Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС) на чале з сербскім каралём. На ўсе высокія пасады былі прызначаны толькі сербы. Праводзілася вялікасербская палітыка. Парляманцкую барацьбу за харвацкую аўтаномію вяла Харвацкая рэспубліканская сялянская партыя (ХРСП) з лідарам С. Радзічам. Ды 20 чэрвеня 1928 г. у Скупшчыне (парляманце) С. Радзіч быў паранены, а два ягоныя памочнікі забіты. 6 студзеня 1929 г. кароль Аляксандар ліквідаваў парлямант і зьмяніў назву Каралеўства СХС на Каралеўства Югаславія.

У такіх умовах зарадзіўся масавы харвацкі нацыяналістычны рух “усташоў” (Ustashi), што ў перакладзе азначае “паўстанцы” або “тыя, што ўзьняліся”. “Усташы” схіляліся да тэрарыстычных актаў супраць сербскай акупацыйнай улады. Сербскі тэрор прымусіў кіраўніцтва “ўсташоў” выехаць з Харватыі ў суседнія дзяржавы (Італія, Вугоршчына, Нямеччына). Там жа апынулася вялікая колькасьць чальцоў арганізацыі.

Найбольш вядомай тэрарыстычнай акцыяй “усташоў” было забойства сербскага караля Аляксандра ў Марсэлі ў верасьні 1934 году. Акцыяй непасрэдна кіраваў сам кіраўнік харвацкіх нацыяналістаў — “усташоў” А. Павеліч. Напрыканцы 1940-га — у пачатку 1941 гадоў у эміграцыі былі сфармаваны першыя часткі харвацкага войска, нага якіх ступіла разам зь нямецкімі, італійскімі й вугорскімі войскамі на зямлю Харватыі 6 красавіка 1941 году. 10 красавіка быў вызвалены Заграб і абвешчана Незалежная Харвацкая Дзяржава. Упершыню з часоў страты незалежнасьці Каралеўствам Харватыя харвацкі народ атрымаў права на дзяржаўную незалежнасьць. Кіраўніком дзяржавы стаў правадыр харвацкіх нацыяналістаў Антэ Павеліч.

Але перад маладой дзяржавай паўстала пагроза — чырвоныя сербскія партызаны — т.зв. “Народна-вызвольная армія Югославіі” (НВАЮ) на чале з этнічным харватам Й. Брозам Ціта. “Усташы” ўзяліся за рашучыя дзеяньні па ратаваньні свабоды й незалежнасьці сваёй Бацькаўшчыны, але Вялікая Брытанія здала іх маскалям і сербам, і ўсе яны (частка — пасьля катаваньняў) былі расстраляныя. Яшчэ каля тысячы ўважылі за лепшае застрэліцца, чым патрапіць у палон да ворага. І ўсё ж шмат “усташоў” змагло пранікнуць у Аўстрыю ды Італію, адкуль пры дапамозе сьвятароў іх пераправілі ў Аргентыну, дзе яны засноўвалі вялікую колькасьць харвацкіх калёній.

На эміграцыі “ўсташы” за кароткі час стварылі пэўную колькасьць баявых груп, зь якіх у 1946 г. Павеліч сфармаваў “Рух за вызваленьне Харватыі” (ХОП) са штаб-кватэрай у Буэнас-Айрасе. ХОП уступае ў САКЛ (Сусьветную антыкамуністычную лігу), дзе разам з іншымі паняволенымі народамі змагалася супраць бальшавізму. Антэ Павеліч памёр у 1959 годзе. Пасьля ягонай сьмерці арганізацыю ачоліў Стэфан Хэфер. Хэфер бачыў і ўсьведамляў здраду т.зв. “заходняй дэмакратыі” паняволеных бальшавізмам народаў: “Вялікія заходнія дзяржавы аддалі перавагу барацьбе з ідэямі нацыяналізму праз свае эгаістычныя інтарэсы, прыраўняўшы харвацкі рэвалюцыйны рух “усташоў” да нацызму”.

Акрамя таго, дзейнічала радыкальная групоўка: “Рэвалюцыйнае брацтва харватаў”, якое знаходзілася ў Аўстрыі ды арганізавала некалькі дывэрсій на акупаваных сербамі землях Харватыі.

У самой Харватыі, якая тады ўваходзіла ў склад Югаславіі, вялася інтэрнацыянальная прапаганда, накіраваная на дэнацыяналізацыю харватаў, ператварэньне іх у безаблічных югаславаў. Шмат харватаў паддалося на гэтую прапаганду, але напрыканцы 80-х адбыўся прарыў — нарадзілася моладзь, якая зноў пачала захапляцца лёзунгамі “ўсташоў”. На мурах будынкаў зьяўляліся надпісы: “Бог і Харватыя!”, “Харватыя альбо сьмерць!”, “Мы не “югаславы”, мы — харваты!”, “Усташы — ізноў у баі!”. Зьявіліся маладзёвыя клюбы, вайскова-спартовыя арганізацыі, якія не хавалі сваіх сымпатыяў да “ўсташоў”. 22 красавіка 1990 г. на выбарах перамог Харвацкі дэмакратычны саюз. Ягоны лідар Туджман стаў прэзыдэнтам краіны. Яго падтрымала таксама нацыяналістычная моладзь. Пачаліся напады маладых праварадыкалаў на часткі Югаслаўскай арміі. 25 чэрвеня 1991 г. Харватыя абвясьціла незалежнасьць. Армія Югалавіі пачала баявыя дзеяньні. “Новыя ўсташы” (як пачалі называцца маладзёвыя нацыяналістычныя гурткі) дзейна адгукнуліся на заклік ураду абараніць сваю незалежнасьць. З “новымі ўсташамі” зьвязана фармаваньне частак харвацкай арміі. Іх звычайна прызначалі камандзірамі. Амаль у кожнай вайсковай частцы можна было сустрэць маладых людзей у чорнай форме — традыцыйнай форме “ўсташоў”. Харвацкія войскі ішлі ў бой пад сьпевы маршаў часоў сваіх папярэднікаў. Лідар харвацкіх нацыяналістаў Дабраслаў Парага арганізаваў некалькі дзясяткаў тысяч байцоў, якія вялі баявыя дзеяньні на акупаванай ворагам тэрыторыі.

Антон Парубежны

Палестынская праблема: нерасьсечаны гордзіеў вузел

Палестына сёньня — адзін з найбуйнейшых асяродкаў напругі ня толькі ў блізка-ўсходнім ці ў агульна-азіяцкім, а і ў сусьветным маштабе. Прычыны гэтага ляжаць у тым, што ў палестынскіх калізіях прымаюць удзел дзяржавы, якія ў розныя гістарычныя пэрыяды былі наймагутнейшымі ў міжземнаморскім рэгіёне і ў сьвеце ўвогуле. У сваю чаргу, прычыны такой пільнай зацікаўленасьці трэба шукаць не ва ўнікальнасьці гэтае калізіі (бо міжнацыянальная напруга існуе ў шматлікіх краінах сьвету), а ў сваеасаблівым становішчы, якое займае адзін з бакоў-удзельнікаў дадзенага канфлікту, г.зн. “жыды” *, якія называюцца ў палестынскім кантэксьце “ізраіліцянамі”, у сусьветным падзеле ўладных рэсурсаў, а адпаведна, і ўплыву на сусьветны палітыка-эканамічны працэс, жыды на пэўных прычынах маюць непрапарцыйна шмат, што, дарэчы, і дае глебу для рознага роду размоваў пра “сусьветныя жыда-масонскія змовы” ды “пратаколы сіёнскіх мудрацоў”. І тое, што арабы Палестыны цяпер ня могуць утварыць уласнай дзяржавы, адваяваўшы ўласную этнічную тэрыторыю ў параўнальна невялікай у дэмаграфічных адносінах дзяржавы — Ізраіля, азначае толькі тое, што ў гэтым супрацьстаяньні араба-мусульманскі сьвет ня можа здабыць перавагі ці хаця б раўнавагі ў стасунках з сапраўды “сусьветнай” “ізраільскай” сілай.


З вельмі даўняй гісторыі

Першым вядомым насельніцтвам “краіны Ханаан” былі далёкія этнічныя родзічы сучасных жыдоў — сэміцкія плямёны, вядомыя пад назвай фінікійцаў, якія аселі тут напрыканцы ІІІ тыс. да н.э. Пасьля разбуральных міграцый праз гэтыя землі некаторых вандроўных плямёнаў, некалькі стагоддзяў пазьней, ужо ў ІІ пал. ІІІ тыс. да н.э. ў Палестыне аселі першыя старадаўнія жыды, вядомыя гістарычнай навуцы пад назвай “ха’ібры” (ад якой, дарэчы, і выводзіцца слова “габрэй”). Прыблізна тады ж, у ХІІ ст. да н.э. у Ханаан прывандраваў з захаду індаэўрапейскі, г.зн. арыйскі народ — філісьтымляне, якіх жыды называлі “піліштым”, адсюль і паходзіць сучасная назва краю — Палестына.

У наступныя стагоддзі Палестына стала арэнай падзеяў, якія мы цяпер называем біблейскімі, г.зн. утварэньне, разьвіцьцё й заняпад старадаўняй жыдоўскай дзяржавы. Тут трэба заўважыць, што, не зважаючы на ўсе гістарычныя катаклізмы (а абодва жыдоўскія царствы на пачатку VI ст. да н.э. ужо не існавалі й пасьля тут толькі зьмяняліся заваёўнікі — пэрсы, македонцы, рымляне, бізантыйцы)* жыды, у адрозьненьне ад сваіх суседзяў, не перасталі існаваць як этнас, за што мусяць падзякаваць перадусім руху прарокаў, што ў сацыяльным пляне зводзіўся да прапаганды ўнутрыэтнічнай салідарнасьці ды ўласнай выключнасьці.

Нават пасьля канчатковага зьнішчэньня старажыдоўскіх дзяржаваў і рассейваньня жыдоў па ўсёй прасторы Рымскай імпэрыі іхная адасобленасьць ад рэшты сьвету не слабела. Жыды канчаткова ператварыліся ў экстэрытарыяльную супольнасьць (у выглядзе якой яны праіснавалі наступныя 2 тысячы гадоў) і, у любым выпадку, на час заваяваньня арабамі гэтай краіны ў 638 г. ужо нашай эры казаць пра Палестыну, як пра этнічную тэрыторыю жыдоў было проста недарэчна. Прынамсі, ужо ў часы Хрыста шмат жыдоў жылі па-за ёй.


З ня вельмі даўняй гісторыі

З XVI ст. Палестына належала Асманскай імпэрыі, але была заселена амаль суцэльна арабамі, якія мелі архаічную фэадальна-патрыярхальную структуру з элементамі клянавасьці, і лічылася пэрыфэрыяй арабскага сьвету. Нікому б на пачатку ХХ ст. не прыйшло ў галаву утварэньне ці, тым больш, “адбудова” нейкай Ізраільскай дзяржавы, якая перастала існаваць каля 2,5 тыс. годоў назад. На той час мроя пра “вяртаньне” да Эрэц — Ізраілю стала для пераважнай большасьці жыдоў рэтуальным рэчытатывам, формаю прывітаньня — чым заўгодна, толькі не канкрэтным лёзунгам. Натуральна, выключэньне тут складалі прыхільнікі сіянізму, які ўзьнік на прыканцы ХІХ ст. як жыдоўскі аналяг эўрапейскіх нацыяналістаў. У 1896 г. заснавальнік сіянізму Тэадор Герцэль выдаў у Вене кніжку “Жыдоўская дзяржава”, а ў 1897 г. ён ужо склікаў у Базэлі І сіянісцкі кангрэс, на якім заснаваў Сусьветную сіянісцкую арганізацыю і задэкляраваў у праграме, што мэтаю сіянізму ёсьць стварэньне ў Палестыне замацаванага ў публічным праве асяродку для жыдоўскага народу”.

Пасьля заканчэньня І Сусьветнай вайны кантроль над Палестынай усталявала Вялікая Брытанія, якая ў 1920 г. атрымала мандат Лігі Нацый на кіраваньне гэтай тэраторыяй. Трэба зазначыць, што ўжо з 1914 г. брытанская эліта была зьвязана з сусьветнай сіянісцкай арганізацыяй. Вялікая Брытанія была зацікаўлена ў выцясьненьні з гэтага рэгіёну геапалітычных уплываў Францыі, якая прэтэндавала на Сірыю.

Брытанскія інтарэсы патрабавалі наяўнасьці ў гэтым рэгіёне падкантрольнага буфэрнага палітычнага ўтварэньня, якое б абараняла подступы да Суэцкага каналу, які быў адной з найважнейшых брытанскіх камунікацый. Пляны ж сіянісцкіх колаў у сваю чаргу патрабавалі выкарыстаньня брытанскіх інтарэсаў і брытанскай прысутнасьці ў Палестыне, утварэньня “асяродку” з мэтай паступовага яе ператварэньня шляхам калянізацыі краіны ў аднанацыянальную краіну.

У 1917 г. Брытанія дала сіяністам гарантыі стварэньня ў Палестыне “жыдоўскага нацыянальнага асяродку” (дэклярацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 г.). Але пазыцыя Брытаніі адносна Палестыны была сфармулявана фактычна яшчэ двума гадамі раней. Гэта выцякае з ліставаньня наступнага дагавору паміж духоўным і палітычным лідарам усіх арабаў шэйхам Меккі Гусейнам ды Вярхоўным камісарам Вялікай Брытаніі ў Эгіпце сэрам Генры Мак Магонам, якое адбылося ў верасьні 1915 году. Гусейн патрабаваў незалежнасьці для ўсіх арабскіх кіраўнікоў, якія знаходзіліся пад уладай Асманскай імпэрыі, дакладна абмалёўваючы межы арабскага этнічнага арэалу. Мак Магон ужо абяцаў “вызнаць і падтрымаць незалежнасьць арабаў у межах, акрэсьленых шэйхам Меккі”. Тыя фразы, якія датычыліся Палестыны былі вельмі абцякаемымі, і размова ў іх ішла пра тое, што “брытанскі ўрад напоўнены рашучасьцю не дапусьціцьпадпарадкаваньня аднаго народа іншаму”, а таксама пра тое, што “жыдоўскія пасяленьні будуць дазволеныя пастолькі, паколькі яны ня будуць парушаць палітычнай ды эканамічнай свабоды арабскага насельніцтва”.

Гэтыя запэўненьні мелі вынікамі ў злучанай “падмандатнай” Палестыне скупку магутнымі сіянісцкімі фондамі палестынскіх земляў у арабскіх фэадалаў, якая пачалася адразу пасьля аднаўленьня адноснай стабільнасьці. На гэтых землях вырасталі жыдоўскія пасяленьні. Утварэньню такіх паселішчаў папярэднічаў згон з набытай жыдамі зямлі арабаў-арандатараў. Ангельская адміністрацыя спрыяла гэтаму сваёй падаткавай палітыкай, усталяваўшы настолькі высокі падатак на землекарыстаньне, што бязбольна яго маглі вытрымаць толькі жыдоўскія сельскагаспадарчыя паселішчы, якія фінансаваліся вышэйзгаданымі фондамі.

Жыды адразу ўзялі курс на стварэньне “чыста жыдоўскага эканамічнага сектару”, “замкнутай жыдоўскай эканомікі”, у якой бы й вытворцы, і пасярэднікі, і спажыўцы былі жыдамі. Таму спралетарызаваным абеззямеленым арабам, якія ў пошуках працы йшлі ў гарады, заробак не сьвяціў і тут. Ім заставалася толькі малакваліфікаваная сельскагаспадарчая праца сэзоннага характару. Працягваўся працэс скупкі арабскіх земляў і міграцыя жыдоў на землі Палестыны.

Такое становішча й свайго роду ўрбанізацыя палестынцаў мела й пазытыўны характар. У гарадах арабы ўжо не былі забітымі сялянамі. Гэта былі сацыяльна й нацыянальна пакрыўджаныя людзі, якія ўсьведамлялі прычыны сваёй крыўды й у сэрцах ды розумах якіх ускіпала жаданьне свабоды. Палітычная актывізацыя арабскага грамадзтва была лягічным вынікам гэтага жаданьня. У гарадах узьнікаюць т. зв. “шубан” — свайго роду дыскусійныя клюбы, вакол якіх адбываецца сацыяльна-палітычная арганізацыя арабаў, фарміраваньне новага нацыянальнага актыву. Вынікам гэтага сталі маштабныя, але стыхійныя паўстаньні ў траўні 1921 г. ды ў жніўні 1929 г., якія былі адносна лёгка прыдушаны брытанскай уладай.

Патрабаваньні паўстанцаў не задавальняліся, нацыянальна-вызвольны рух нарастаў, пакуль ня выбухнуў у 1936 г. усеагульным арабскім страйкам, які перарос у шырокамаштабнае трохгадовае паўстаньне з адзінай дакладнай мэтай — забараніць жыдоўскія міграцыі ў Палестыну. Гэтае паўстаньне ангельскія ды жыдоўскія вайсковыя фармацыі задушылі толькі ў 1939 г. Гэтым разам акупацыйная ўлада вымушана была ісьці на саступкі арабам, апублікаваўшы ў траўні 1939 г. “Белую кнігу” — дакумэнт, у якім абяцалася  абмежаваць жыдоўскія міграцыі, а праз 5 гадоў стварыць ворганы самакіраваньня. Далейшыя падзеі ў гэтым рэчышчы прыпыніла Другая сусьветная вайна.


З зусім нядаўняй гісторыі

Пасьля заканчэньня гэтай вайны брытанскі ўрад перадаў палестынскае пытаньне ў ААН (люты 1947 г.). Краіне было адмоўлена ў праве на нацыянальнае самавызначэньне, калі палестынскія арабы складалі ў ёй большасьць, але гэтае права было нададзена ёй адразу тады, калі жыды сталі складаць у ёй большасьць і калі для гэтага склаўся першы спрыяльны момант. У той час аўтарытэты ў галіне міжнароднага права адмаўлялі прымяненьне тэрміну “самавызначэньне” для ізраільскага пытаньня. Паводле слоў прафесара Рупэрта Эмэрсана (1967): “ідэя стварэньня жыдоўскага нацыянальнага асяродку ў Палестыне ня можа адпавядаць прынцыпу самавызначэньня або нават прынцыпу дэмакратыі на аснове нейкага агульнавызначанага крытэрыю. Апроч жаданьня вялікай колькасьці жыдоў асесьці на гэтай тэрыторыі, адзінаю падставаю, якая мае які-небудзь рэальны статус, ёсьць тое, што Палестына шмат стагоддзяў таму была бацькаўшчынай жыдоў; але вызнаць законнасьць патрабаваньняў самавызначэньня, асноваю якіх ёсьць права ўласнасьці, згубленае 2 тысячы гадоў таму, было б тоесна выстаўленьню такой колькасьці нерэальных і супярэчлівых патрабаваньняў, што гэта цалкам дыскрэдытавала б гэты прынцып. Невялікія группы жыдоў, натуральна, жылі ў Палестыне або на нейкі час вярталіся сюды, аднак на момант абвяшчэньня дэклярацыі Бальфура ды ўвядзеньня мандату колькасьць жыдоўскай грамады ў Палестыне была нашмат меншай ад колькасьці арабаў, якія жывуць на гэтай тэрыторыі здаўна”.

Але наяўнасьць падобных адзнак не перашкодзіла Генэральнай Асамблеі ААН 29 лістапада 1947 г. прыняць плян падзелу Палестыны на дзьве дзяржавы: арабскую (пл.11,1 тыс. кв. км.) ды жыдоўскую (14,1 тыс. кв. км.) і ўсталяваньня “інтарнацыянальнага статусу” для Ерусаліма. У траўні 1948 г. было абвешчана стварэньне Дзяржавы Ізраіль. Жыды з самага пачатку намагаліся забясьпечыць абвяшчэньне сваёй дзяржавы на максымальна магчымай тэрыторыі. Таму добра ўзброенае й вышкаленае ангельцамі жыдоўскае войска пачало наступ у глыб тэрыторыі, якая адводзілася ААН пад будучую арабскую Дзяржаву. Напаўпартызанская Арабская Вызвольная Армія не магла аказваць эфэктыўны супраціў. Распрацаваны жыдоўскай элітай плян “Далет” апісваў вайскова-палітычны ды маральна-псіхалягічны ціск на арабаў, а таксама прымяненьне наступальнай тактыкі ў дасягненьні сваіх мэтаў. Таму па меры паступовай эвакуацыі брытанскіх войскаў з Палестыны жыды ўсталёўвалі кантроль над усімі населянымі пунктамі, дзе толькі гэта было магчымым, у тым ліку й над тымі, што не былі ўключаны аанаўскім плянам у Ізраіль (Яффа, Акка). Ня трэба казаць, што гэтае “ўсталяваньне кантролю” суправаджалася выгнаньнем арабаў, што жылі там. Са сьнежня 1947 г. жыды пачалі праводзіць тэрарыстычныя акцыі супраць арабаў. Для гэтага былі ўтвораны тэрарыстычны-дыверсійныя арганізацыі “Лехі” ды “Іргун цваі леўмі” (даволі нестандартны ход, калі народ — “пакутнік” і “спрадвечная ахвяра” вызначыўся разьней мірнага арабскага сяла Дэір Ясін, у якім загінула каля 250 чалавек ды іншымі падобнымі “подзьвігамі”). Акрамя двух вышэйзгаданых, былі створаны аналягічнага характару арганізацыі “Хагана” й “Штэрн”. З 1948 да 1955 году ўключна яны правялі аналягічныя “акцыі” ў Аль-Квабу, Бэйт, Дзірасе, Бэйт Хуры, Аз Зайтуні, Вадзі Арайя, Шарафаце, Фаламедзе, Квібіі, Нахаліне, Хан Юнісе, Ас Сабазе, Гарандале, Гуссані, Халкіяху, Карф Касэмі...

Пасьля гэтага пачаліся масавыя ўцёкі арабаў з Палестыны. На момант абвяшчэньня Дзяржавы Ізраіль колькасьць арабскіх бежанцаў складала ўжо 400 тыс. чалавек. У 1979 г. іх было ўжо 1,8 млн. чалавек.

На працягу 1948-49 гг. ізраільскае войска акупавала больш як палову земляў, прызначаных для арабскай дзяржавы. У 1967 г. Ізраіль акупаваў таксама такія арабскія тэрыторыі, як Заходні бераг р. Іярдан, Газу, Сінай, Галяндзкія высоты.

З самага пачатку існаваньня лягераў бежанцаў Ізраіль ператварыў іх у аб’екты бамбардыровак, імкнучыся рассеяць кампактныя масы палестынцаў і запужаць удзельнікаў руху супраціву. Сусьветную вядомасьць набыла арганізаваная Ізраілем у верасьні 1982 г. разьня ў палестынскіх лягерах Сабра й Шаціла ў Ліване.

У сярэдзіне 80-х гг. у Ізраілі заставалася 600 тыс. арабаў, якія жорстка дыскрымінаваліся.

ААН у гэтай сытуацыі змагла толькі выдаць рэзалюцыю пра “права палестынскіх бежанцаў на вяртаньне й кампэнсацыю за згубленую ўласнасьць” і на працягу 18 гадоў (з 1948 да 1966 гг.) кожны год падцьвярджала яе — мэтадычна, але безвынікова.

На Заходнім берагу р. Іярдан ды ў Газе Ізраіль праводзіў палітыкуэтнічнай экспансіі, абкружаючы арабскія анклявы напаўвайсковымі жыдоўскімі паселішчамі, а потым раздрабляючы тыя анклявы сеткай узаемазьвязаных калёній.

Палестынцы не маўчалі. Пасьля шоку й заняпаду нацыянальна-вызвольнага руху ў 50-х гг. надышла эра бурнага яго адраджэньня ў 60-х. Яго каталізатарам выступіла пакаленьне, якое сфармавалася ўжо ва ўмовах выгнаньня. У 1964 г. была створана Арганізацыя вызваленьня Палестыны (з 1969 г. узначальвае Ясір Арафат), якая ў 1974 г. была вызвана арабскім сьветам адзіным законным прадстаўніком палестынскага народу.

У 70-х гг. фармаваньне новай генэрацыі змагароў за свабоду завяршылася. Барацьба вядзецца як шляхам легальнай рэпрэзэнтацыі інтарэсаў палестынскага народу, так і мэтадамі тэрору. Абвінавачваць прыхільнікаў тэрарызму ва ўсіх сьмяротных грахах (як гэта робіцца, напрыклад, у ЗША, дзе варыяцыі на тэму “паганых арабскіх фанатыкаў — тэрарыстаў” ёсьць адным з лейтматываў мас-культуры) пасьля апісаных вышэй жыдоўскіх дзеяньняў проста амаральна. Даўно вядома, што тэрор ёсьць зброяй паняволеных, прыгнечаных і слабейшых. А тое, што палестынцы знаходзяцца ў пройгрышным становішчы ў параўнаньні з ізраіліцянамі, якіх падтрымлівае г. зв. “сусьветная дэмакратычная супольнасьць” , ёсьць фактам бессумнеўным.

Утвораная ў 1967 г. арганізацыя “ХАМАС” — Ісламскі рух супраціву пад кіраўніцтвам шэйха Ахмада Ясіна паводле апытаньня 1993 г. карыстаецца падтрымкай чвэрці палестынцаў (палова падтрымлівае АВП, а рэшта выступае за супрацоўніцтва АВП і ХАМАС). Ня гледзячы на ўяўленьні, інсьпіраваныя зацікаўленымі сіламі, дзейнасьць “ХАМАС” ня зводзіцца да тэрарызму. “ХАМАС” — рэлігійна-асьветнае таварыства, якое апякае спартовыя ды іншыя грамадзкія арганізацыі, а ў 1978 г. яно заснавала ісламскі каледж. Хітрая ізраільская ўлада напачатку сама спрыяла дзейнасьці “ХАМАС”, спадзяючыся адцягнуць частку палестынцаў ад падтрымкі АВП і паслабіць такім чынам палестынскі нацыянальна-вызвольны рух. Як і трэба было спадзявацца, Ізраіль атрымаў вынік, супрацьлеглы жаданаму. Тое, што “ХАМАС” значнай мерай фінансуеццца Іранам, а ягоныя баевікі праходзяць вышкал у лягерах партыі “Хэзбалах” у Ліване, сьведчыць не пра прыпісваемую “ХАМАС” залежнасьць ад Ірану, а пра правільны выбар хаўрусьнікаў радыкальнымі сіламі палестынскага грамадзтва.

Тэракты “ХАМАС” зрабілі для справы палестынскага вызваленьня ня менш, калі ня больш, чым бясконцыя ваяжы й прэс-канфэрэнцыі Арафата ці дзейнасьць АВП, якая, асабліва апошнім часам, пачынае набываць прыкметы калябаранцтва.


З таго, што толькі становіцца гісторыяй

13 верасьня 1993 г. падпісана Дэклярацыя прынцыпаў урэгуляваньня паміж Ізраілем і АВП. І ў жыдоўскім, і ў арабскім лягерах ёсьць і ейныя прыхільнікі, і праціўнікі. Аналітыкі адзначаюць, што Арафат фарсіраваў заключэньне хоць нейкай дамовы з Ізраілем, каб спыніць падзеньне ўласнай папулярнасьці і радыкалізацыю палестынскага грамадзтва. Але Дэклярацыя не ўспрымаецца часткай палестынцаў. Нават на паседжаньні выканкаму АВП, дзе абмяркоўвалася пагадненьне, шасьцёра ягоных чальцоў байкатавалі разгляд пытаньня, чацьвёра выказалася супраць, і толькі васьмёра — за. “ХАМАС” абвясьціла Арафата здраднікам.

Што ж дала Дэклярацыя палестынцам? Перадусім тое, што ўпершыню ў гісторыі Ізраіль быў вымушаны прызнаць АВП як бок у палітычным дыялёгу. Гэтым жыды фактычна прызналі сваю няздольнасьць перамагчы арабаў збройным шляхам. Ізраіль пагадзіўся на стварэньне нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі, перадаў палестынцам сектар Газа, пагадзіўся на стварэньне палестынскай адміністрацыі й паліцыі.

Якія ж вызначэньні Дэклярацыі падпадаюць пад найбольшы агонь крытыкі? Ізраіль прызнаў, як бок у перамовах толькі АВП, а не Палестыну. На Заходнім беразе р. Іярдан засталіся 130-150 тыс. жыдоўскіх пасяленцаў, якія кантралююць там 30-40% тэрыторыі. Дэлегацыя АВП прызнала Ізраіль як дзяржаву й згадзілася на вяртаньне толькі тых тэрыторый, якія былі акупаваны ў 1967 г.

Можна сьцьвярджаць, што з падпісаньнем пагадненьня барацьба палестынскіх арабаў за свабоду й незалежнасьць зусім ня скончылася. Так пажадаем ім расьсекчы гордзіеў вузел сваёй безьдзяржаўнасьці. Пажадаем ім перамагчы.


Багдан Харахаш


У беларускай мове слова “жыд” ня мае ніякага абразьлівага значэньня (як, да прыкладу, у расейскай). Мы толькі імкнемся служыць справе вяртаньня беларускай вуснай і пісьмовай мове належнага стану.

Курды: свабода і нафта

Сярод усіх зонаў этнапалітычнага напружаньня, якія існуюць у гэтым напоўненым несправядлівасьцю сьвеце, курдзкая зьяўляецца самай вялікай. Ад таго, як будзе вырашана курдзкае пытаньне, залежыць этнанацыянальнае разьвіцьцё сьвету наогул. Калі яно будзе вырашана пазытыўна для курдаў, калі будзе створана незалежная курдзкая дзяржава на ўсіх этнічных курдзкіх землях, то такое вырашеньне ёсьць Богаўгодным, а значыць справядлівым. Калі ж “моцнага гэтага сьвету” і далей будуць лічыць задавальненьне патрабаваньняў нацыянальнага самавызначэньня “саступкамі расізму” (выраз аднаго з амэрыканскіх дзяржаўных мужоў адносна Босьніі), то ў ХХІ ст. можна спадзявацца на эскаляцыю этнапалітычных канфліктаў у сусьветным маштабе, наступствы якой будуць непрадбачанымі. Прынамсі, для вышэйзгаданых мужоў. На жаль, другі сцэнар ёсьць больш імаверным, чым першы. На жаль.


Лысы кавалак

Курдыстан ахоплівае каля 400 тыс. кв. км. Знаходзіцца ён у Паўднева-Заходняй Азіі, у горнай сыстеме Загрос, Курдыстанскім, Унутраным і Ўсходнім храбтах і амаль цалкам пакрыты лясістымі гарамі (што, між іншым, ёсьць вельмі зручнай умовай для вядзеньня партызанскай вайны). Клімат у Курдыстане — рэзка кантынэнтальны, а гэта значыць, што зіма там суровая, а лета — сьпякотнае. Курдыстан ня мае выхаду да мора, судаходных рэк, урадлівых глебаў. Курдыстан ня мае яшчэ шмат чаго, што робіць краіну прывабнай для заваёўнікаў. Але Курдыстан мае адну рэч, якая робіць гэты пахмуры і цяжкадаступны край дыямантам у кароне любой сучаснай дзяржавы. Курдыстан мае нафту — свой найгалоўнейшы скарб і сваё найбольшае няшчасьце. Калі б не нафта, то гістарычная доля курдзкага народу склалася б у ХХ ст.зусім інакш. Таму Курдыстан сёньня падзеляны паміж чатырма дзяржавамі — Турэччынай, Іранам, Іракам і Сірыяй. Кожная з гэтых дзяржаваў, прысвойваючы курдзкую нафту, зьяўляецца зацятай паборніцай уласнай тэрытарыяльнай цэласнасьці. Асабліва ў сьвятле таго, што для Турэччыны (г. зв. “нафтавы трохкутнік Гарзал — Гермік — Раман”) ды Сірыі (паўночны ўсход краіны) курдзкая нафта зьяўляецца адзінай крыніцай паліва, а ірана-іракская вайна напэўна не працягвалася б так доўга, калі б Іран ня меў нафтавых радовішчаў пад Керманшахам, а Ірак — каля Барсы. Таксама для Ірака зусім ня лішнімі ёсьць радовішчы каля Хэнэкіна ды нафтавыя палі Кіркука, якія ўвогуле маюць сусьветнае значэньне, паколькі нафта там ледзь не сама фантануе з-пад зямлі. Курдзкія сьвідравіны вельмі прадуктыўныя і танныя. Так, 1 барэль кіркукскай нафты каштуе 4,2 амэрыканскія цэнты, у той час, як вартасьць 1 барэля кувэйцкай нафты — 9,8 цэнтаў, а саудаўскай — 9,5 цэнтаў.

Курдыстан, на сваю бяду, мае яшчэ й радовішчы мядзянай, жалезнай ды хромавай руд. Мае ён і спрыяльныя ўмовы для лясной гаспадаркі ды жывёлагадоўлі. Ёсьць і значныя гідрарэсурсы — рэкі Тыгр і Ефрат, дзякуючы горнаму рэльефу, нясуць значны энэргетычны патэнцыял. Ну як жа тут ня быць змагаром за тэрытарыяльную цэласнасьць, калі ўсе гэтыя рэсурсы, крыніцы, радовішчы, умовы й патэнцыялы знаходзяцца ў полі твайго сувэрэнітэту. Тым больш, што прыбыткі ад усяго гэтага акупанты Курдыстану выкарыстоўваюць для разбудовы ўласных нацыянальных інфраструктур, мала турбуючыся сацыяльнымі праблемамі нейкіх там курдаў. Факты, як вядома, рэч упартая. А яны сьведчаць, што ў Турэччыне 93 адсоткі курдаў зьяўляецца непісьменнымі, што туркі маюць у пяць разоў больш лекараў на 10 тысяч насельніцтва, чым курды, што ў 1975 г. сярэдні даход на душу насельніцтва ў Іране складаў 1340 $ у год, а сярод іранскіх курдаў — толькі 150 $.

Выснова з усяго вышэйсказанага можа быць толькі адна: адносна курдаў зьдзейсьняецца звычайная каляніяльная эксплюатацыя. І яна будзе зьдзейсьняццада той пары, пакуль курдзкі народ ня стане сувэрэнам уласнай зямлі.


Трохі этнаграфіі

Курды жывуць на сваёй этнічнай тэрыторыі прынамсі 3 тысячы гадоў. Зьвесткі пра іх сустракаюцца ў працах асірыйскіх, старажытнаармянскіх, старажытнагрэцкіх і рымскіх (пад назвай “карду”) гісторыкаў. Курдзкая мова адносіцца да іранскай групы індаэўрапейскіх (арыйскай сям’і) моў, таму довады турэцкай прапаганды пра тое, што курды не зьяўляюцца асобным народам, а толькі “горнымі туркамі”, можна назваць этналягічным нонсэсам (турэцкая мова адносіцца да агузскай групы цюркскіх моў).

У сваёй абсалютнай большасьці курды зьяўляюцца вандроўнікамі. Пры гэтым сёньня яны адзіныя ў сьвеце вандроўнікі індаарыйскага паходжаньня. Ці не паходжаньне ілюструе наяўнасьць сярод курдаў сьветлавалосых і блакітнавокіх людзей. Не зусім характэрным для Ўсходу ёсьць і курдзкі мэнталітэт. Вандроўнікі і этнографы адзначаюць, акрамя такіх пазытыўных рысаў агульнага пляну, як гордасьць, ваяўнічасьць, свабодалюбства, пачуцьцё індывідуальнай годнасьці ды абавязку перад племем і краінаю, такая не зусім “усходнія” характарыстыкі, як прамадушнасьць і прапаганда да гандлю й камэрцыі ўвогуле. Да таго ж,  курды ў пытаньнях сям’і і шлюбу проста-такі фэміністы — курдзкія жанчыны нароўні з мужчынамі маюць права ўласнасьці, голас у вырашэньні сямейных справаў, яны ня носяць паранджы, не пазбаўлены права перасоўваньня па памяшканьнях (нагадаем, што ў іншых мусульманскіх народаў жанчыны не выходзяць за межы паловы хаты). Становішча курдзкіх жанчын у грамадзтве настолькі высокае, што яны нярэдка станавіліся законнымі правадырамі цэлых плямёнаў.

Курды маюць багатую й даўнюю гісторыю. Гэта ў народны эпас пра барацьбу з румі (туркамі) ды аджэм (пэрсамі), і вялікую пісьмовую літаратуру. Найстаражытнейшая памятка курдзкай пісьменнасьці датуецца VII ст. На працагу ХІ — ХVІІ стст. Жылі й тварылі такія выдатныя курдзкія паэты, як Алі Харыры Факір, Мела Ахмэд Батэ, Ахмэд Хані. У ХІХ ст. пісаў свае творы апостал курдзкай незалежнасьці Хаджы Каір Каі. Сучасная пісьменнасьць прадстаўлена такімі вядомымі ўсяму сьвету імёнамі, як Мустафа — бег Джаф, Алі Каміль і інш.

Не зважаючы на наяўнасьць уласнай багатай літаратуры, курдзкая мова ў выніку неспрыяльных гістарычных абставінаў дагэтуль знаходзіцца ў дыялектнай стадыі разьвіцьця. Гэта азначае, што адзінай літаратурнай мовы курды пакуль яшчэ ня маюць — для ейнага ўтварэньня патрэбны такія ўмовы нацыянальна-культурніцкага разьвіцьця, пра якія курды ў цяперашнім становішчы ня могуць і марыць. Таму ўся курдзкая друкаваная прадукцыя выдаецца на двух асноўных дыялектах — курманджы, на якім размаўляе 30%. Акрамя таго, курды ў Іране ды Іраку карыстаюцца арабскім альфабэтам, у той час як у Сірыі ды Турэччыне — лацінскім. Але ня гэтыя моманты замінаюць станаўленьню нацыянальнага адзінства. Такою перашкодаю ёсьць фанатычная адданасьць курдаў сваім плямёнам і правадырам. Плямённы партыкулярызм увогуле ёсьць праклёнам курдзкай гісторыі — ён заўсёды згубна ўплываў і на эфэктыўнасьць вызвольных паўстаньняў, і на эканамічнае разьвіцьцё (натуральная жывёлагадоўля гаспадарка ня лепшы спосаб жыцьцядзейнасьці на парогу ХХІ ст.). З іншага боку, перадумовы для ліквідацыі архаічнай радаплямённай сыстэмы ня могуць скласьціся датуль, пакуль курды застаюцца вандроўнікамі, хоць вандроўніцтва час ад часу мае й пазытыўныя моманты, напрыклад, мабільнасьць, якая ні аднаразова зводзіла на нішто ўсе спробы асіміляцыі.

Вялікую ролю ў жыцьці курдаў адыгрывае рэлігія. Абсалютная большасьць курдаў —  мусульмане, зь іх 75% зьяўляюцца сунітамі, г. зн. прыхільнікамі больш дагматычных і непрымірымых ісламскіх вучэньняў. Большасьць курдаў-шыітаў належаць да асабліва артадаксальнай сэкты ахл-і-хак, якая абагаўляе чацьвёртага каліфа й першага шыіцкага імама Алі, ставячы яго нават вышэй за прарока Мухамэда. Прыкладна 200 тыс. курдаў прытрымліваецца асаблівай рэлігіі — эзідызму, які адны дасьледчыкі лічаць сынкрэтычным культам, што яднае элемэнты зараастрызму, юдаізму, хрысьціянства, ісламу й нават старажытных ірана-арыйскіх вераваньняў, а іншыя — арыгінальнай этнічнай рэлігіяй, якую курды вызнавалі да свайго звароту ў іслам.

Дадзеныя пра агульную колкасьць курдаў вельмі супярэчлівыя — называюць лічбы ад васьмі з паловай да дваццаці мільёнаў чалавек. Акрамя таго, існуюць яшчэ такія этнічныя групы, як луры (прыблізна 1,5 млн. чал.) ды бахціяры (каля 0,6 млн. чал.), якіх, зноў-такі, адны навукоўцы лічаць этнаграфічнымі групамі (субэтнасамі) у складзе курдзкага народу, а іншыя — асобамі, хоць і блізкімі да курдаў, народамі.

Але незалежна ад арыфметычных падлікаў, трэба канстатаваць, што курды зьяўляюцца шматколькасным народам, які знаходзіцца на высокім узроўні этнічнага разьвіцьця й мае багатую культурна-гістарычную спадчыну. Улічваючы шматгадовае змаганьне за свабоду, курдаў можна назваць калі ня нацыяй у сапраўдным сэнсе гэтага слова, то прынамсі народам, які хутка стане ёй. У любым выпадку неаспрэчны той факт, што курды сёньня — самы вялікі бездзяржаўны народ.


Трохі гісторыі

Курдзкія землі з фатальнай пасьлядоўнасьцю знаходзіліся ў складзе 2-х або некалькіх дзяржаваў. Курдыстан уваходзіў у стан усіх імпэрыяў, якія існавалі некалі ў гэтым рэгіёне (Рымская, Бізантыйская, Асманская, Арабская, Іранская). Аднак, ня можна сказаць, што курды пасыўна мірыліся з жорсткім прыгнётам. Па-першае, таму, што яны былі вандроўнікамі, вольнымі, як вецер і няўлоўнымі для зьбіральнікаў падаткаў, па-другое, таму, што яны былі вандроўнікамі высокаарганізаванамі — на аснове радаплямённых структур склалася цэлая сыстэма розных фэадальна-дзяржаўных курдзкіх утварэньняў — эміратаў, ханстваў, бекстваў і пашалікоў, якія толькі фармальна (у большай ці меншай меры) вызнавалі сувэрэнітэт арабскіх каліфаў ці (пазьней) турэцкіх султанаў і іранскіх шахаў. Так цягнулася да канца ХVІІ ст.

Час ад часу гавораць пра два гістарычныя шанцы, калі курды маглі ўтварыць моцныя дзяржаўныя аб’яднаньні. Першым шанцам лічыцца заснаваньне курдзкага Эюбідзкага княства ў 1169 г. Салах—ад—Дзінам (вядомы ў эўрапейскай гісторыі пад іменем Саладзіна), вялікім змагаром з крыжакамі, і ня толькі зь імі. Другім — узыходжаньне курда Керым—хана Зэнда на іранскі шахскі трон у 1760 г.

Паколькі ў канцы ХVІІ — пачатку ХІХ ст. і Іран, і Асманская імпэрыя знаходзіліся ў стане эканамічнага й вайскова-палітычнага крызісу й кантраляваць захопленыя землі належным чынам не маглі, курдзкія плямёны былі фактычна незалежнымі. Але настала ХІХ ст., якое прынесла з сабой зусім новыя выклікі ўсім народам і рэгіёнам у сьвеце. Не абмінулі яны й курдаў.


Новыя часы

У ХІХ ст. ужо немагчыма было працягваць жыць, як заўсёды. Пачалося ўзрастаньне тэмпаў жыцьця й сацыякультурнага разьвіцьця, зададзенае Эўропаю. Усе дзяржавы сталі імкнуцца выкарыстоўваць свае рэсурсы эфэктыўна. Акрамя таго, як вядома, ХІХ ст. было стагоддзем пачатку разьвіцьця нацыяналізму. Пранікаў ён і ў курдзкую культуру. Так мала-памалу войны й паўстаньні, якія вялі й уздымалі курды, перарасталі ў барацьбу за ўласную свабоду.

У першыя гады ХІХ ст. Турэччына пры падтрымцы Брытаніі зьдзейсьняе паўторнае, адміністрацыйнае заваеваньне курдзкіх земляў, ліквідуючы аўтаномныя курдзкія фэадальныя ўладаньні. Натуральна, курды супраціўляліся. Ужо ў 1806 г. выбухнула паўстаньне пад кіраўніцтвам Абдурахман-пашы, у 1835 г. — паўстаньне Ахмэда-пашы, у 1843 г. — паўстаньне Бадр-хана, у 1854 г. — паўстаньне шэйха Эзданшыра, у 1873 г. — паўстаньне шэйхаў Хусэйна й Астана. Усе яны былі задушаны турэцкімі войскамі, часам пры дапамозе ангельцаў.

Курды намагаліся знайсьці хаўрусьніка ў асобе Расеі, паколькі тая пастаянна ваявала з Турэччыняй. Пад час Крымскай вайны 1853-56 гг. курды нанесьлі туркам удар у сьпіну, спадзяючыся на падтрымку Расеі. Але ня ўсе прапановы курдзкіх правадыроў супрацоўнічаць Расея адмоўчвалася, курды ўжо ў наступнай расейска-турэцкай вайне 1877-78 гг. актыўна ўдзельнічалі ў абвешчанам супраць расейцаў джыгадзе.

Ў 1880 г. выбухнула паўстаньне, арганізаванае ды ўзначаленае арамарскім шэйхам Абэйдулой Нэгры. Асаблівасьць яго ў тым, што арамарскія шэйхі былі рэлігійнымі правадырамі большасьці курдаў. У красавіку 1880 г. Абэйдула склікаў зьезд усіх курдзкіх правадыроў, на якім упершыню паставіў пытаньне пра саюз усіх плямёнаў з мэтай утварэньня незалежнай курдзкай дзяржавы. Сабранае Абэйдулой войска напала на Іран, але хутка было разьбіта туркамі й пэрсамі. Паўстаньне Абэйдулы мае асаблівае значэньне, паколькі было першым агульнанацыянальным выступам курдаў за здабыцьцё ўласнай дзяржавы.

У 1891 г. турэцкі султан Абдул Хамід І, прагнучы залучыць на турэцкую службу курдзкую знаць, пачаў набор у адзелы курдзкай і рэгулярнай коньніцы, названай у ягоны гонар “хамідзіэ”. Курды скарысталіся з гэтага, каб падняць паўстаньне.

На пачатку 1908 г. у Бітлісе ўлада цалкам перайшла ў рукі курдзкіх шэйхаў. З 1908 г. у Паўднёва-Заходнім Курдыстане гаспадарыў як суверэнны валадар, шэйх Ібрагім — паша.

Тым часам, у выніку рэвалюцыі 1908-09 гг. да ўлады ў Турэччыне фактычна прыйшлі младатуркі. Узброеныя эўрапейскай ідэялёгіяй, яны ўзялі курс на пабудову ў Турэччыне сьвецкай нацыянальнай дзяржавы. Але, на жаль, іхны нацыяналізм (і гэта ня дзіўна для Азіі пачатку ХХ ст.) хутка перарос у паньцюркізм і асманізм.

Але й на “ідэялягічным фронце” курды супрацьстаялі туркам годна. На пачатку ХХ ст. курды ўжо мелі ўласную, хоць і невялікую, сьвецкую інтэлігенцыю. Яна стала прапагандаваць ідэі курдзкага нацыяналізму. Такімі дзеячамі, як Эмін Алі Бадр — хан, Абдурэкзак-бей, генерал Шэрыф — паша, была разгорнута прапагандовая асьветная дзейнасьць. У Стамбуле й Каіры пачалі выходзіць першыя курдзкія газэты “Курдзкі дзень”, “Голас Курдыстану”, “Курдзкае сонца”. Асноўным іх заданьнем была прапаганда нацыянальнага адзінства. Трохі пазьней узьніклі палітычныя ды асьветніцкія таварыствы — “Курдзкае яднаньне”, “Асьвета”, “Вызваленьне Курдыстану”.

Заканчэньне першай сусьветнай вайны азначала й пачатак новай фазы курдзкай гісторыі. Нейкі час курды манэўравалі, шукаючы слабейшага ці лібэральнага ўладара. Такім уладаром, на іхнюю думку, маглі б стаць ангельцы. Ангельцы ж, са свайго боку, жадаючы завалодаць багатай на нафту Масульскай вобласьцю, нейкі час эксплюатавалі лёзунг “Курдыстан для курдаў”. Ангельская акупацыйная ўлада нават пачала ствараць курдзкую адміністрацыю й выдаваць указы на курдзкай мове. Але пазьней ангельцы спынілі адносіны з курдамі, узяўшы курс на стварэньне арабскіх дзяржаваў — Іраку ды Сірыі.

У турэцкім Курдыстане й сёньня пануюць беззаконьне й свавольства турэцкай улады. Курды жорстка прыгнятаюцца. Адбываюцца пастаянныя судовыя працэсы над дзеячамі курдзкага руху, сьмяротныя прысуды для якіх ёсьць звычайнай справай. На лаву падсудных трапляюць нават выдаўцы курдзкіх лемантароў.

У Іраку з 1919 да 1923 г. за курдзкую дзяржаўнасьць змагаўся шэйх Махмуд Банзанджы, які абвясьціў сябе спачатку хумумдарам (вярхоўным кіраўніком), а потым малікам (каралём) Курдыстану. Не зважаючы на тое, што гэтае паўстаньне было задушана ангельцамі, Махмуд пасьпеў вельмі шмат зрабіць для усталяваньня асноў курдзкай дзяржаўнасьці. Ён стварыў амаль паўнавартасны дзяржаўны апарат і амаль паўнацэннае рэгулярнае воўска, наладзіў выпуск грошай, паштовых марак. Іракскія курды дзякуюць Махмуду за тое, што курдзкі рух тут найбольш інтэнсыўны, а курды за тое найбольш разьвітыя ў культурніцкім, палітычным ды эканамічным плянах. Існуе некалькі курдзкіх палітычных партыяў ды разьвітая нацыянальная інфармацыйная інфраструктура.

Пасьля першай сусьветнай вайны ў Каіры быў створаны Камітэт незалежнасьці Курдыстану. У 1927 г. у Дэтройце адбыўся зьезд курдскіх нацыяналістаў, на якім быў створаны Нацыянальны камітэт “Хайбун”, які арганізоўваў паўстаньні ў Курдыстане, забясьпечваў іх фінансава й прапагандаваў ідэю курдзкай дзяржаўнасьці ў сьвеце. Іхныя намаганьні не былі марнымі. Так, ужо ў 1920 г. у дагаворы краін Антанты з Турэччынай гаварылася пра “мясцовую аўтаномію ў раёнах суцэльнага расьсяленьня курдаў”, а ў 1922 г. ангельска-іракская дэклярацыя вызнала “права курдаў Іраку на арганізацыю свайго ўраду”.

Другую сусьветную вайну курды правялі ў паўстаньнях. Гэтым разам іхным кіраўніком быў Мустафа Барзані. Паўстаньні ня мелі такога размаху каб радыкальна зьмяніць палітычны статус курдаў.

У 1945 г. на ўстаноўчай канфэрэнцыі ААН у Сан-Францыска Курдзкая ліга ўручыла ліст і мэмарандум з мапай, у якіх зьмяшчаліся патрабаваньні стварэньня незалежнага Курдыстану. Але ні якім чынам курдзкае пытаньне вырашана не было, паколькі на той час у дзеяньне ўжо ўступіў нафтавы чыньнік. Калі іранскімі войскамі была разгромлена абвешчаная 13 студзеня 1946 г. у Махабадзе Курдзкая рэспубліка, сьвет толькі паціснуў плячыма.


Сёньня

Становішча ў Турэччыне ўжо было апісана вышэй. Дадаць можна толькі тое, што там забаронены любыя публікацыі на курдзкай мове, а таксама што спэцыяльна “пад курдаў” у Турэччыне існуе закон пра забарону стварэньня палітычных партыяў, якія прызнаюць існаваньне ў краіне нацыянальных меншасьцяў.

Іранскія курды пад час ірана-іракскай вайны 1980-88 гг. стварылі непадкантрольнае мэтраполіі напаўдзяржаўнае ўтварэньне, якое праіснавала нядоўга.

У Іраку курдзкія землі фактычна не падпарадкоўваюцца іракскаму ўраду. Імі кіруе той самы Мустафа Барзані. Паміж іракскай арміяй ды курдзкімі атрадамі “пешмерга” вядуцца баявыя дзеяньні, якія пэрыядычна перапыняюцца складаньнем дамоваў пра перамір’е, якое сыстэматычна парушаецца іракцамі. Але Барзані моцна ўтрымлівае асноўную нагорную частку іракскага Курдыстану, дзе перавагі іракскай мэханізаванай рэгулярнай арміі становяцца хутчэй ейнымі недахопамі. Курды з іншых краінаў дапамагаюць сваім іракскім супляменьнікам ня толькі фінансава, але і збройна, адпраўляючы на дапамогу “пешмерга” атрады дабраахвотнікаў.

Цяпер курды карыстаюцца некаторай падтрымкай Грэцыі, якая па геапалітычных і гістарычных прычынах зацікаўлена ў аслабленьні Турэччыны.

Не выпадкова на грэцкім Кіпры ў горадзе Лімасол разьмешчаны офіс Курдзкай Рабочай Партыі — арганізацыі, якая вядзе найбольш бескампрамісную барацьбу з Турэччынай за стварэньне незалежнага Курдыстану. Трэба адзначыць, што Францыя таксама разьлічвае на задавальненьне некаторых сваіх геастратэгічных ды эканамічных інтарэсаў у выніку эдабыцьця Курдыстанам дзяржаўнасьці. Пра гэта апасродкавана сьведчыць тое, што Інстытут культуры курдаў у Парыжы адчольвае жонка былога прэзыдэнта Францыі Ф. Мітэрана. Праўда, казаць пра безумоўную падтрымку курдаў гэтай магутнай ядзернай краінай яшчэ рана, але ня можна не заўважыць, што такія геапалітычныя гіганты, як Францыя, нярэдка даводзяць да ведаму сьвету свае інтарэсы ў такой нявіннай форме. Таму ня будзе дзіўным, калі ў бліжэйшы час успыхне новае, няспадзявана магутнае й няспадзявана добра скаардынаванае і арганізаванае курдзкае паўстаньне, якое таксама няспадзявана рашуча падтрымае адна з дзяржаваў-чальцоў “Вялікай сямёркі”, а можа й не адна. Чаму б і не! У курдзкім выпадку нафта — кроў свабоды.

Першыя ластаўкі такіх дзеяньняў кіруючых дзяржаваў сьвету ўжо бачныя. 22 верасьня 1998 г. у Вашынгтоне лідары варагуючых паміж сабой арганізацый іракскіх курдаў — Дэмакратычнай партыі Курдыстану й Патрыятычнага саюзу Курдыстану — адпаведна Мустафа Арзалі ды Джэлял Талабані падпісалі пагадненьне аб прымірэньні. Няма асаблівай патрэбы ўдакладняць, чаму ЗША паралельна паспрыялі гэтаму працэсу, бессумнеўна, маючы на мэце аслабленьне свайго кроўнага ворага Садама Хусэйна шляхам стварэньня напаў — або цалкам самастойнага курдзкага дзяржаўнага ўтварэньня на той частцы курдзкіх этнічных земляў, якія сёньня знаходзяцца ў складзе Іраку. У дадзеным выпадку размова ідзе пра сытуацыйны зьбег інтарэсаў курдаў і амэрыканцаў.

Але, прасьледуючы сваю мэту, ЗША ўступілі ў канфрантацыю са сваім хаўрусьнікам — Турэччынай, якая не зацікаўлена ў стварэньні каля сваіх межаў курдзкай дзяржавы.

Праз курдаў Турэччына сварыцца ня толькі з ЗША. Сур’ёзная напруга насьпявае ў расейска-турэцкіх адносінах. Рэч у тым, што і Турэччына, і Расея зацікаўлены ў тым, каб новы нафтаправод з Азербайджану (зноў гэтая праклятая нафта!) прайшоў праз іхнюю тэрыторыю (дарэчы, можна толькі ўявіць сабе на колькі сур’ёзныя карэктывы ў сусьветны геастратэгічны ды геаэканамічны пасьянс былі б унесены, калі б на ўсіх курдзкіх землях паўстала Курдзкая дзяржава, якая б кантралявала ня толькі значную частку нафтавых радовішчаў, але б і значную частку нафтавых артэрый!). Жаданьне, ў прынцыпе, прыроднае, але існуе маленькая дробязь. Гаворачы пра тое, што нафтаправод павінен прайсці праз “ейную” тэрыторыю, Расея “забывае”, што мае на ўвазе тэрыторыю Чачні, якую цяпер яна абсалютна не кантралюе, а Турэччына “забывае”, што мае на ўвазе зноў-такі курдзкія землі.

Сёньня курдзкі рух ва ўсіх дзяржавах паступова выроўніваецца й сынхранізуецца. Павольна, але няўхільна падымаецца культурны ўзровень, а значыць і ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці курдаў. Курды ва ўсіх краінах цьвёрда супрацьстаяць спробам асіміляваць іх. Існуе вялікая курдзкая эміграцыя ў Заходняй Эўропе (1 млн. чал., зь якіх палова пражывае ў Нямеччыне), якая зьяўляеца ня толькі фінансавай крыніцай руху за свабоду, але й добрай школай жыцьця для курдзкай моладзі, асабліва студэнства, якое хутка, атрымаўшы асьвету, у значнай колькасьці вернецца ў Бацькаўшчыну й працягне барацьбу за свабоду свайго краю.


Багдан Харахаш

Італійскі сацыяльны рух: на шляху да ўлады

На фоне няспыннага росту папулярнасьці Італійскага сацыяльнага руху (“Мовімэнто Сацыяле Італьяно”) Александры Мусаліні ў Італіі выглядае цікавай гісторыя гэтага руху.

Пераходнай формай паміж “старым” і “новым” нацыяналізмам у Італіі стаў рух “Уома куалюнкуэ”, які быў заснаваны ў жніўні 1945 г. Гэтая арганізацыя ставіла мэтай згуртаваць сілы, падрыхтаваць грунт для стварэньня ўплывовай і моцнай нацыянальнай партыі новага кшталту.

Афіцыйнае афармленьне нацыянальнага руху адбылося 26 сьнежня 1946 г. У гэты дзень абвясьцілі стварэньне Італійскага сацыяльнага руху (ІСР). У ягоны склад ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як Джузэпэ Батаі, Юліюс Эвола, Чэзарэ Марыя дэ Вэкі. Ядром яго стала “Уома куалюнкуэ”, а таксама “Італійскае войска адраджэньня” і “Антыкамуністычныя атрады”. Генэральным сакратаром ІСР, у італіўскай транскрыпцыі МSI, прызначылі Дж. Альмірантэ, які ў Італійскай сацыяльнай Рэспубліцы Мусаліні займаў пасаду памочніка міністра культуры.

У праграмнай дэклярацыі ды іншых афіцыйных дакумэнтах ІСР былі патрабаваньні “права грамадзян на працу” й “удзел працоўных у кіраваньні прадпрыемствам”. У дэклярацыі зьмяшчаліся заклікі абараняць прыватную ўласнасьць з боку дзяржавы, “аднавіць аўтарытэт улады” й скасаваць “надзвычайнае заканадаўства”.

Унутры ІСР пачынаецца барацьба “памяркоўнай” і “радыкальнай” плыняў. Па першым часе пераважаў уплыў прадстаўнікоў апошняй на чале з кіраўніком партыі Альмірантэ. У 1950 годзе верх узялі “памяркоўныя” й Альмірантэ сышоў у адстаўку. Генэральным сакратаром ІСР стаў былы намесьнік міністра сувязі ва ўрадзе Б. Мусаліні А. Марсані — прыхільнік “легальнай дзейнасьці”.

Як вынік, ужо на пачатку 50-х гадоў кіраўніцтва ІСР паведамляла, што ў шэрагах партыі налічваецца да 600 тыс. чалавек.

У той час ІСР выдаваў каля 30 газэт і часопісаў, якія ў асноўным займаліся рэабілітацыяй італійскай гісторыі. ІСР была заснавана “Італійская нацыянальная канфэдэрацыя прафсуполак працоўных”. Прыкметных вынікаў удалося дасягнуць “Унівэрсытэцкаму фронту нацыянальнае дзеі”, які разгарнуў шырокую й актыўную дзейнасьць у вышніх навучальных установах краіны. Ягонай рабоце спрыяла тое, што выкладчыкі прытрымліваліся пераважна нацыянальна-кансэрватыўных поглядаў.

“Італійскі сацыяльны рух” шукаў узмацненьня свайго палітычнага ўплыву й на шляху парляманцкай дзейнасьці. На выбарах у італійскі парлямант 1953 г. ІСР сабраў 1,5 мільёна галасоў (5%), атрымаўшы 29 дэпутатскіх мандатаў у палаце дэпутатаў і ў сэнаце.

Пад канец 50-х гадоў у ІСР актывізаваліся групоўкі, якія патрабавалі пераходу ад чыста легальнай дзейнасьці да больш рашучых акцый, скіраваных перадусім супраць камуністычных арганізацый і “пятай калёны”. У 1957 г. узьнікла група “Нацыянальны юнацкі авангард”. І, хоць гэтыя групоўкі існавалі незалежна ад ІСР, крытыкуючы яго за “недастатковую рашучасьць”, усе гэтыя арганізацыі ўзаемна дапаўнялі адна адну.

Напрыканцы 60-х у Італіі абвастраецца палітычная сытуацыя, нарастае эканамічны й палітычны крызіс. У гэты час Генэральным сакратаром ІСР зноў стаў Альмірантэ, які эаявіў, што ІСР — адзіная нацыянальная сіла, здатная супрацьстаяць чырвонаму тэрору, які пагражае краіне.

У гэты час актывізуюцца й іншыя радыкальныя арганізацыі. Асаблівы рэзананс набыў “Нацыянальны Фронт”, заснаваны князем Баргезэ. “Мы — патрыёты, мы — змагары. Мы змагаемся за моцнае кіраўніцтва. Няма свабоды ў краіне, дзе не паважаюць законы, а ў Італіі вось ужо дваццаць гадоў не ўдаецца дабіцца павагі да законаў...”, — казаў ён. Жаданьне кіраўніцтва ІСР аб’яднаць правыя антыкамуністычныя сілы знайшло сваё выяўленьне ў збліжэньні з манархістамі. У 1972 г. гэтыя дзьве партыі аб’ядналіся пад назвай “Італійскі сацыяльны рух — Нацыянальныя правыя сілы” (ІСР-НПС). Гэты крок спрыяў узрастаньню шэрагаў ІСР яшчэ прыблізна на 100 тысяч новых чальцоў, значная частка якіх была вайскоўцамі. Для вядзеньня работы сярод розных груп насельніцтва ІСР стварыў шэраг дапаможных арганізацый. Самая вялікая з іх — прафсаюзнае аб’яднаньне. “Маладзёвы Фронт”, які дзейнічае пры ІСР, вядзе нацыянальную прапаганду сярод школьнай моладзі. На пачатку 70-х гадоў у яго ўваходзіла каля 120 тысяч юнакоў. Значны ўплыў у вышніх навучальных установах мае студэнцкая арганізацыя ФУАН, якая ў 70-х гадах налічвала ў сваіх шэрагах каля 20 тысяч чальцоў. Акрамя таго, былі сфармаваны ўдарныя маладзёвыя падраздзяленьні, адным з абавязкаў якіх была ахова сходаў і акцый ІСР.

Кіраўніцтва ІСР вядзе даволі актыўную парляманцкую дзейнасьць. Так, на парляманцкіх выбарах 1983 году блёк ІСР-НПС атрымаў каля 2 млн. галасоў, або 7,3% галасоў супраць 5,3% у 1979 годзе.

Акрамя гэтага трэба сказаць пра ўдзел у выбарах у мясцовыя ворганы ўлады. У 1972 годзе ІСР меў сваіх прадстаўнікоў у 19 рэгіянальных парлямантах, амаль ва ўсіх правінцыйных радах, а таксама ў радах 1500 гарадоў і абшчын.

У красавіку 1978 году ў Рыме адбылася сустрэча лідараў ІСР-НПС, французкай “Партыі новых сіл” ды гішпанскай арганізацыі “Новая сіла”. Удзельнікі сходу абвясьцілі стварэньне арганізацыі “Правыя сілы Эўропы”(ПСЭ), якую Альмірантэ назваў “першым ядром значна шырэйшага аб’яднаньня”. Яны прынялі дэклярацыю, у якой заклікалі нацыянальныя правыя сілы Эўропы да стварэньня блёку. Размова ішла ў першую чаргу пра кансалідацыю напярэдадні чарговых выбараў у Эўрапарлямант, на якіх ІСР-НПС удалося здабыць 4 мандаты.

Выбары ў мясцовыя ворганы ўлады, якія адбыліся ў 1985 годзе, пацьвердзілі ўзрастаньне палітычнага ўплыву ІСР-НПС. Найбольшых посьпехаў правыя дасягнулі ў паўднёвых раёнах Італіі. У Неапалі ў 1972 г. за ІСР галасавала 26,4% выбаршчыкаў, у Катаніі — 30,6%, Рэджа-дзі-Калабрыі — 36,3%.

У гэты час актывізуюць сваю дзейнасьць “баявыя” арганізацыі “Нацыянальны авангард”, “Новы парадак”, “Нацыянальны Фронт”, “Атрады дзеяньня Мусаліні”, “Рух рэвалюцыйных дзей”. У 1977 г. у Італіі налічвалася 34 падобныя групоўкі.

У сьнежні 1987 г. пайшоў у адстаўку Дж. Альмірантэ. Яго пераемнікам стаў 36-гадовы кіраўнік маладзёвай секцыі ІСР Дж. Фіні. “Пасьляваенны перыяд скончыўся !” — заявіў ён.

У пачатку 1992 г. па сьпісах ІСР у выбарчых бюлетэнях зарэгістравалася 28-гадовая Аляксандра Мусаліні (унучка Бэніта Мусаліні й пляменьніца Сафі Лярэн). “Італію трэба ачысьціць ад злодзеяў і сьмецьця. У нас цяпер брахлівая дэмакратыя”, — сьцьвярджае Аляксандра. Яна лічыць, што ўсе беды Італіі ад таго, што ёй кіруюць людзі, якія зьяўляюцца не бацькамі, а айчымамі для італійцаў. Яны думаюць толькі пра ўласную выгоду, а не пра нацыю й дзяржаву, і давялі вялікую краіну да ўзроўню “трэцяга сьвету”.

А.Мусаліні выступае супраць абортаў, разводаў ды міграцыі, супраць карупцыі, анархіі ды злачыннасьці.

Пад час муніцыпальных выбараў у лістападзе 1993 году нацыяналістам удалося моцна прарвацца, скарыстаўшы адступленьне лібэральных партый, якія былі аслаблены абвінавачваньнямі ў хабарніцтве. У Рыме й Нэапалі яны мабілізавалі грамадзкую думку. У дзяржаўным маштабе ІСР набраў каля 20% галасоў. Цяпер ён выступае як прадстаўнік тых сілаў, якія жадаюць аднавіць парадак. Пад час муніцыпальных выбараў 1993 году кандыдаты ад ІСР, як у Рыме, так і ў Нэапалі, атрымалі больш чым задавальняючыя вынікі (47% галасоў у Фіесце й Рыме, 44% — у Нэапалі). Сёньня ўсе вымушаны лічыцца з нацыяналістамі, ідэі якіх знаходзяць шырокі водгук сярод розных катэгорый насельніцтва. Выбары ў палату дэпутатаў, якія адбыліся ў сакавіку 1994 году, далі магчымасьць ІСР зноў уключыцца ў нацыянальна-палітычную барацьбу. Зьяўляючыся хаўрусьнікам Сільвіё Бэрлюсконі пад назвай “Нацыянальны альянс” у рамках “Форці Італіі”, ІСР скарысталася дынамікай, якая была такім чынам створана. Ягоны лідар Джанкарла Фіні жадае й далей прышчэпліваць нацыянальныя й патрыятычныя каштоўнасьці. Дыскрэдытацыя дэма-лібэральных партый дала магчымасьць нацыяналістам адабраць у іх значны электарат у Цэнтральнай і Паўночнай Італіі.

На выбарах 1994 году мэра ў Нэапалі Аляксандра Мусаліні набрала каля 44% галасоў выбаршчыкаў, што сьведчыць пра ейную папулярнасьць. “Так, мы ідзем у новае стагоддзе, і павярнуць назад нас немагчыма”, — сьцвярджае яна. — Італійскі Сацыяльны Рух — на шляху да Перамогі !”

Віктар Рог.

Краіна Баскаў і Свабода

Баскі — адзін з найбольш таямнічых народаў Эўропы. Іхная мова не падобна ні на адну мову сьвету. Гэты факт выклікае вялікую зацікаўленасьць у лінгвістаў.

Баскі займаюць невялікую горную тэрыторыю на паўночным усходзе Гішпаніі й захадзе Францыі. Гэтыя дзьве краіны й падзялілі паміж сабой Краіну Баскаў. Ня будзем заглыбляцца ва ўсе гістарычныя пэрыпэтыі гэтых складаных і несправядлівых працэсаў, скажам толькі, што адно — баскі ніколі не здаваліся. Яскравым прыкладам ёсьць гераічная дзейнасьць ЕТА — нацыянальна-вызвольнай рэвалюцыйнай арганізацыі баскаў.

Арганізацыя ЕТА (“Эўсадзі ды Аскаталуна”, у перакладзе з баскскай — “Краіна Баскаў і Свабода”) была ўтворана ў 1959 годзе маладымі рэвалюцыянэрамі, якія вырашылі змагацца з акупантамі мэтадамі збройнай барацьбы.

У гэты час у Гішпаніі панаваў франкісцкі рэжым. Нацыяналістычнае партызанскае падпольле, якое дзейнічала ў горнай мясцовасьці, было канчаткова разгормлена Франка яшчэ на пачатку 50-х гадоў. Здавалася, што сытуацыя безвыходная.

Маладыя рэвалюцыянэры пачалі зьвяртаць увагу на горад, у якім рабочая кляса цярпела як нацыянальны, так і сацыяльны прыгнёт. Магчыма, гэтай спэцыфікай і можна патлумачыць пэўную сумесь сацыяльных праграм, рэвалюцыйнага нацыяналізму ды фанатычнага каталіцызму ў ідэйна-сьветапоглядных пазыцыях ЕТА таго часу.

Вывучыўшы сацыяльна-палітычныя рэаліі, разгарнуўшы структуры, маючы пэўныя посьпехі ў прапагандзе, ЕТА у 1968 годзе абвясьціла акупантам вайну да поўнага вызваленьня баскскага народу. У адрозьненьне ад партызанскага руху ў горнай мясцовасьці, гэта была гарадзкая гярылья. Баскі забівалі прадстаўнікоў акупацыйнай улады ды іхных мясцовых агентаў. Аднак, найбольш удалай і эфэктыўнай была дзейнасьць на тэрыторыі акупантаў. У 1973 г. у цэнтры Мадрыду выбухам быў забіты кіраўнік гішпанскага ўраду, другі чалавек пасьля Франка ў Гішпаніі — адмірал К. Бланка. Увесь сьвет даведаўся пра баскаў, ЕТА ды іхныя імкненьні.

Пасьля сьмерці Франка баскскія рэвалюцыянэры не пайшлі па моднай для таго часу дарозе: адмовіцца ад мінулага ды пайсьці на супрацоўніцтва з іншымі буржуазнымі сіламі дзеля дэмакратыі. Навошта тая “дэмакратыя”? Ім патрэбна свабода! Яны працягваюць рэвалюцыйную барацьбу.

Канец 70-х — 80-я гады — вельмі важны пэрыяд у дзейнасьці ЕТА. Дзякуючы рашучай барацьбе нацыяналістаў, Краіна Баскаў атрымоўвае шырокую аўтаномію. Адначасова ўзмацняецца антытэрарыстычная барацьба акупацыйнага ўраду. “Брудная вайна” — так называлі вайну супраць ЕТА, якую вялі акупацыйныя сілы. Акупанты стварылі цэлыя спэцыялізаваныя арганізацыі па барацьбе з ЕТА: спачатку “баскскі батальён”, пазьней ГАЛ — “Антытэрарыстычная група вызваленьня”. Жорсткасьць і подласьць гэтых структур ня маюць межаў. Ілюстрацыяй гэтаму ёсьць выпадак з двума юнымі рэвалюцыянэрамі Ласаю і Сабанаю, якіх перад сьмерцю катавалі й білі, а пасьля кінулі ў яму з нягашанай вапнай.

Ахвярамі ГАЛ сталі каля 30 чалавек, сярод якіх невінаватыя цывільныя людзі, а таксама нават французкія грамадзяне, забітыя памылкова, што выклікала міжнародны скандал.

Падобныя дзеяньні акупантаў не зламалі ЕТА. Пэрыяд 70 — 80-х гадоў — найактыўнейшы за ўсю гісторыю дзейнасьці. Баевікі заяўлялі, што “дэмакратыя” — толькі фасад, за якім жорсткая ўлада акупантаў. Папулярнасьць ЕТА сярод насельніцтва значна ўзрасла.

Крышталізуецца й удасканальваецца структура арганізацыі ды тактыка вайны. Колькасьць ЕТА невялікая, прыблізна 500 чалавек. Толькі 200 з іх узброеныя баевікі — “нелегалы”, разьбітыя на 20-30 груп “камандас”, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Басконіі. Некаторыя баевікі аб’яднаныя ў “мабільныя групы”, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ворага — у Мадрыдзе, Барсэлёне, Валенсіі ды Навары. Рэшта актывістаў займаецца забесьпячэньнем, выведкай, тэарэтычнымі й аналітычнымі дасьледваньнямі, застаючыся звонку “законапаслухмянымі” грамадзянамі. ЕТА абапіраецца на шырокае кола прыхільнікаў, якія прапагандуюць вызвольныя ідэі й дапамагаюць арганізацыі, афіцыйна ў ёй не знаходзячыся. У сярэднім кожны баявік пасьпявае паваяваць ня больш трох гадоў. Іх альбо забіваюць, альбо садзяць у турму. Аднак, на іх месца заўсёды прыходзяць іншыя, гатовыя змагацца й памерці за свабоду Бацькаўшчыны.

Геаграфічныя рамкі дзейнасьці ЕТА значна пашыраюцца. ЕТА супрацоўнічае з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Каталёніі й Галісіі. Некаторыя чальцы ЕТА, якіх перасьледуе паліцыя, нерабіраюцца ў Лацінскую Амэрыку, дзе актыўна ўключаюцца ў рэвалюцыйны працэс. У Нікарагуа баскі арганізавалі вышкальны лягер для баевікоў рэвалюцыйных рухаў Паўночнай Амэрыкі. У Мэксыцы падпольная сетка ЕТА налічвае каля 200 чалавек.

ЕТА пранікае ў Эўропу 6 ліпеня 1990 г. Яе баевікі зьдзейсьнілі выбух перад прадстаўніцтвам Гішпанскага банку ў Амстэрдаме. 28 траўня 1991 г. тры магутныя бомбы выбухнулі перад гішпанскай установай у Рыме.

Цікавы факт, зьвязаны з барацьбой ЕТА у шэрагах арганізацыі значная колькасьць жанчын. Самая вядомая з іх, Ідайя Лёпэс Р’яна, удзельніца 23 рэвалюцыйных забойстваў.

Апошнім часам ЕТА перасьледуюць няўдачы, сярод якіх — няўдалыя замахі на караля Хуана Карляса ды рэакцыйнага дзеяча Хасэ Марыя Азнара. Акупацыйны ўрад ужывае новыя мэтады барацьбы з баскскімі рэвалюцыянэрамі. Гішпанскія акупанты наладзілі сувязь з французкімі акупантамі, база арганізацыі на поўдні Францыі ліквідавана. Урад распрацаваў шырокія сацыяльна-палітычныя праграмы, скіраваныя на зьмяншэньне сацыяльнай базы ЕТА. Дзеючы гвалтам, прапагандай, сацыяльнымі праграмамі, сыстэма крадзе ў рэвалюцыі падтрымку народу. Так, на некалькі апошніх выбарах палітычны рупар ЕТА — партыя “Эры Батасуна” губляе колькасьць аддадзеных за яе галасоў (з 15% да 7%).

Аднак, і гэта не зламала арганізацыю. Яна ў чарговы раз зьмяніла тактыку. Тэракты пачалі набываць больш татальны характар. Вулічная Рэвалюцыя — вось яшчэ адна асаблівая дэталь новай тактыкі ЕТА. Арганізацыя паставіла мэту перамагчы на вуліцах гарадоў, выгнаць з іх чужынцаў, навесьці парадак з апартуністамі й здраднікамі.

У сакавіку 1996 году байцамі ЕТА быў забіты юрыст-навуковец, былы сябра Вярхоўнага суду Францыска Томас-і-Валіэнтэ. Валіэнтэ — сымболь Сыстэмы. Адной рукой ён будаваў “прававую дзяржаву”, другой — спрыяў нішчэньню баскаў. Вораг быў зьнішчаны сярод белага дня ў памяшканьні Мадрыдскага ўнівэрсытэту стрэлам у патыліцу — сымбалем рэвалюцыйнае кары. Гэтае забойства падзяліла Басконію на дзьве часткі. Адна, пры падтрымцы акупантаў, выйшла на вуліцы з пацыфістычнымі лёзунгамі. Іншая яшчэ з большай адданасьцю падтрымлівае рэвалюцыянэраў. Грамадзтва палярызавалася на аснове палітычных перакананьняў. Узьніклі перадумовы для масавай рэвалюцыйнай барацьбы й для паўстаньня. Гішпанская прапагандовая машына малюе байцоў ЕТА як галаварэзаў, як крымінальных злачынцаў, для якіх ідэя толькі прыкрыцьцё. ЕТА адказвае забойствамі крымінальных аўтарытэтаў і наркадзялкоў. Народ Басконіі на раздарожжы. Надыходзіць вялікая бура!


Андрэй Левус

Сучасныя самураі

Пасьля паразы Японіі ў ІІ Сусьветнай вайне нацыяналістычны рух апынуўся ў даволі цяжкім становішчы. Усе праварадыкальныя арганізацыі былі забароненыя акупацыйнай уладай. Адраджэньню нацыяналістычных асяродкаў паспрыяў пачатак вайны ў Карэі ў 1950 годзе. Тады ж быў створаны паліцэйскі корпус — аснова будучых сілаў самаабароны. Увосень 1951 г. у Японіі налічвалася ўжо 266 нацыяналістычных аб’яднаньняў.

Бурлівую дзейнасьць разгарнулі нацыяналісты ў 1960 г., калі пераглядаўся япона-амэрыканскі “дагавор бясьпекі”. У гэты час павялічылася колькасьць нападаў на дзеячоў дэма-лібэральных сіл, пагромы левацкіх арганізацый, падпалы памяшканьняў прадажных СМІ.

У 1970 г. пісьменьнік-традыцыяналіст Юкіё Місіма на чале сваіх пабрацімаў з Таварыства Шчыта зрабіў спробу вайсковага перавароту. Пасьля няўдачы выступу ён скончыў жыцьцё самагубствам, выканаўшы рытуал харакіры. Асоба Юкіё Місімы заслугоўвае асобнага, дэталёвага апавяданьня.

Сацыяльную базу нацыяналістычных арганізацый складаюць прадстаўнікі сярэдняе клясы работніцтва, вайскоўцы ды студэнты.

Да найбольш уплывовых нацыяналістычных арганізацый належаць Усеяпонскае Рада патрыятычных арганізацый, Таварыства вывучэньня поглядаў моладзі, Аб’яднаная Нарада патрыятычных таварыстваў Вялікай Японіі, у г. Фукуока створаны Штаб Рады народнага руху раёну, а ў г. Нагоя — Рада патрыятычных арганізацый раёну Цюбу.

Больш дыталёва спынімся на некалькіх з узгаданых арганізацый. Усеяпонская Рада патрыятычных арганізацый заснавана ў 1959 годзе. Аб’ядноўвае каля 300 нацыяналістычных фармаваньняў. Мэта Рады — “абарона гістарычных традыцый у Японіі, дасягненьне міру й свабоды для японскага народу, барацьба з палітычным бязладдзем у Японіі ды спробамі зруйнаваць Японію звонку”. Рада выдае часопіс “Усеяпонскі патрыятызм” і газэту “Стварэньне”.

Таварыства вывучэньня поглядаў моладзі створана ў 1960 г. Аб’ядноўвае 28 арганізацый нацыянальнай арыентацыі. Мэта: “адмена канстытуцыі, навязанай акупацыйнай уладай, стварэньне незалежнай канстытуцыі”, выступае за павялічэньне японскіх узброеных сілаў, актыўна патрабуе вяртаньня паўночных тэрыторый. Друкаваны ворган — “Ідэялёгія моладзі”.

У нацыяналістычным руху існуюць дзве асноўныя ідэялягічныя плыні: “чыстага япанізму” (або “чыстых правых”) ды “сацыял-нацыяналізму” (або “нэанацыяналізму”, “новых правых”).

Аснову ідэялёгіі чыстага япанізму” складаюць культ імпэратара, пакланеньне продкам, ідэалізацыя японскага сямейнага ўкладу, ідэя адраджэньня самурайскага руху. Да гэтай плыні належаць: Вялікая Японская Школа, Міжнародная Ліга барацьбы з камунізмам, Усеагульны народны саюз і інш. Вялікая Японская Школа, адноўленая ў 1954 г., выступае з лёзунгам “аднаўленьне эпохі Сёгова” ды імкнецца ператварыць храм ваяроў Ясукуні ў “дзяржаўную сьвятыню”. Выдае газэту “Фудзі”. Міжнародная Ліга барацьбы з камунізмам заснавана ў 1968 г. Чальцы Лігі выступаюць супраць актывістаў левацкіх дэструктыўных прафсуполак і чырвоных партый, арганізоўваюць антыкамуністычныя мітынгі ды іншыя акцыі. Згаданыя групоўкі называюць сабе “ідэйнымі” й у асноўным вядуць агітацыйна-прапагандовую работу.

Арганізацыі, якія належаць да плыні “новых правых” аддаюць перавагу непасрэднаму “прамому дзеяньню”. Уласна, яны арганізуюць радыкальныя акцыі супраць сваіх праціўнікаў. Левая частка гэтых груповак — былыя сацыялісты, якія зьмянілі свае памылковыя перакананьні. Адсуль спэцыфіка ідэялёгіі: “новыя правыя” выступаюць за замену клясавай барацьбы клясавым супрацоўніцтвам і прапагандуюць ідэю стварэньня “сацыялістычнай”, “народнай” дзяржавы з улікам японскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Гэта можа выклікаць зьдзіўленьне некаторых чытачоў, аднак японскі нацыянальны “сацыялізм” — гэта хутчэй рэакцыя на засільле капіталізму, які ў сваёй сутнасьці ёсьць антынацыянальным і антытрадыцыяналісцкім.“Новыя правыя” выступаюць супраць старога пакаленьня патрыётаў, лічачы іх калябарантамі й баязліўцамі. Яны заклікаюць да зьнішчэньня існуючай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сыстэмы ды ўсталяваньня ўлады імпэратара. “Новыя нацыяналісты” ставяць мэту вышэй за сродкі.

Ачольваюць рух “новых правых” Прамысловая Партыя Вялікай Японіі, Партыя Згоды, Рада Новай Японіі. Прамысловая Партыя Вялікай Японіі створана ў 1954 г. Яна прынцыпова ня ўдзельнічае ў выбарчым працэсе. Мэта партыі: “поўная незалежнасьць Японіі ды абарона самабытнасьці й еднасьці Азіі”, перагляд канстытуцыі, ўзмацненьне ўэброеных сіл, вяртаньне паўночных тэрыторый. Друкаваны ворган — “Весьці Прамысловай Партыі”.

Партыя Згоды ўтворана ў 1951 г. і выступае за “арганізацыю сапраўднага дэмакратычнага праўленьня, пабудову ідэальнага грамадзтва, у якім гарманічна перапляталіся б дасягненьні навукі й багацьці прыроды”. Партыя абвясьціла, што стаіць “па-за ідэямі капіталізму й сацыялізму.” Спавядае культ імпэратара.

Рада Новай Японіі створана ў 1951 г. Сваёй мэтай абвясьціла “ўсталяваньне дэмакратыі японскага ўзору на аснове японскіх традыцый, цэнтрам якой павінен стаць імпэратар”, “зьнішчэньне камунізму”, “выпраўленьне памылак капіталізму”. Выдае “Патрыятычную газэту”.

Асабліва актыўныя дзеяньні правых усіх кірункаў прыпадаюць на 7 лютага (“дзень паўночных тэрыторый”), 11 лютага (“дзень заснаваньня Дзяржавы”), 9 жніўня (“дзень нападу СССР на Японію”), 15 жніўня (“дзень капітуляцыі Японіі”).

Завяршаючы гэты кароткі агляд хацелася б заўважыць, што тое, што для японцаў ёсьць здаровым нацыяналізмам, у нас бы лічылася нацыянал-экстрымізмам, а на нацыяналістычных пазыцыях, у нашым разуменьні, стаіць кожны японец.

Дык пажадаем перамогі японскім нацыяналістам, паколькі нацыяналістычная Японія будзе ворагам Расеі й ЗША, а таму нашым хаўрусьнікам. Утварэньне моцнай традыцыяналісцкай Дзяржавы ў Азіі значна зьменшыць прыток жоўтых эмігрантаў у Эўропу. Посьпехаў вам, сучасныя Самураі!


Андрэй Левус

“Тэкас”: “тое, што напісана крывёю, застаецца назаўжды”

Мэксыка... Цудоўны, маляўнічы край з даўняй гісторыяй ды моцнымі традыцыямі. Розныя акупанты вастрылі зубы на гэтую краіну. Багата крыві праліта пад час грамадзянскіх і вызвольных войнаў, бунтаў і пераваротаў. Магутны выбух народнай энэргіі ў час рэвалюцыі 1910 году да каранёў зьмяніў характар сацыяльна-палітычнага разьвіцьця мэксыканцаў. Рэвалюцыя, якая ўзьнялася як на нацыянальным, так і на сацыяльным грунце, ператварылася ў бязглуздую разьню, у якой пакутавалі народ, Царква й Традыцыя. Іншаземныя акупанты, супраць якіх і было накіравана лязо Рэвалюцыі, здолялі падмяць яе пад сябе і, карыстаючыся анархіяй, яшчэ больш эксплюатавалі ды абкрадалі мэксыканскі народ.

У супрацьвагу левым ды праамэрыканскай буржуазіі каталіцкім, нацыяналістычна настроеным студэнцтвам быў створаны “Легіён Хрыста” (“лёс Крыстэрас”). Гэтае таемнае войска нанасіла ўдары па ворагах Традыцыі, якіх яны называлі “слугамі Сатаны”. Пасьля перамогі антыклерыкальнага буржуазнага ўраду “Крыстэрас” быў распушчаны.

Нацыяналісты не здаваліся. У 30-х гадах езуіт Бэрнарда Бэрг’ёнд прапанаваў плян аб’яднаньня нацыяналістаў. Згодна с плянам была створана “падвойная” арганізацыя. Адна з ейных частак займалася масавымі палітычнымі акцыямі, іншая — сацыяльнай сфэрай. Кіраваньне масавымі арганізацыямі зьдзейсьняецца таемным кіраўніцтвам. “Тэкас” зьяўляецца элітарнай баявой групай арганізацыі. Ейныя байцы, пераважна моладзь, змагаюцца за інтарэсы Царквы й краіны, бяруць удзел у партызанскіх і тэрарыстычных дзеях. “Тэкас” — на мэксыканскай мове “сава”, або “тыя, хто выйшлі з цемры”. Уначы “Тэкас” збдзейсьняе свае акцыі. Хоць самі яны жартоўна тлумачаць, што назва зьвязана са студэнцкай звычкай заседжвацца да позьняй ночы за навукай.

Кіраўнікамі “Тэкас” сталі Карляс Куэста Галярда й Раймунда Герэра. Першы — нацыяналіст-рэвалюцыянер са стажам у сувязі з пабрацімамі ў Эўропе ды Амерыцы. Другі — малады нацыяналістычны інтэлектуал, які меў значны ўплыў на студэнтаў і выкладчыкаў. Ідэйным натхняльнікам “Тэкас” стаў аргентынскі сьвятар Хуліё Мэйнвэл. Ягоныя кнігі “Жыды”, “Інтрыгі прагрэсістаў”, “Ва ўлоньні Царквы й дзяржавы” сталі ідэялягічнымі падручнікамі “Тэкас”.

Цэнтрам руху “Тэкас” стаў Аўтаномны Ўнівэрсытэт Гвадаляхары (УАГ), створаны Галярдам у 1935 г. Унівэрсытэцкі гарадок жыве аўтаномна ад дзяржавы. Доступ войска й паліцыі туда забаронены. Выкладчыцкі склад, падабраны Галярдам, закладае сярод студэнцтва ідэалы вернасьці Богу й Нацыі.

Уступленьне ў арганізацыю сурова рэглямэнтавана. Кандыдат пасьля падрабязнага допыту й вывучэньня правяраецца й толькі тады дапускаецца да запаўненьня анкеты пра ўступленьне й навучэньне ў БАДУАГ (“Антыкамуністычнай брыгадзе УАГ”). Анкета-заява складаецца з 60 пытаньняў. Парадак звычайных збораў БУДУАГ рэглямэнтуецца асаблівым дакумэнтам, урыўкі зь якога прыводзяцца ніжэй: “Малітва згодна рэгляманту (“Авэ Марыя”, “Войча наш”)... Мы пачынаем наш сход з выказваньня задавальненьня тым, што належым да руху, які кожнага з нас абавязуе шмат да чаго, паколькі ад нашых намаганьняў і энтузіязму будуць залежыць посьпех ці няўдача нашай брыгады.

Мы зьяўляемся адборнай гвардыяй, паколькі мы тыя студэнты й службоўцы унівэрсытэту, што давялі сваю любоў да яго, толькі мы будзем здатныя ўплываць на той зьнешні асяродак, дзе нам прыйдзецца жыць і працаваць, і застаецца вернымі нашым ідэалам.

Мы павінны выразна ўсьведамляць, што ад таго, які ўплыў на знешні сьвет будзе мець кожны з нас, сапраўдных лідараў студэнцтва, будзе залежыць і здатнасьць усёй арганізацыі аказваць уплыў, бо калі кожны з нас асобна будзе мець вялікі ўплыў, то ўплыў усяго грамадзтва будзе велізарным. І мы выйдзем пераможцамі ў гэтай барацьбе з камунізмам і з яўнымі й прыхаванымі сіламі, якія ён накіроўвае ды кантралюе, і якія намагаюцца завесьці нас у сапраўднае рабства.”

Стабільны цэнтр дае магчымасьць разгарнуць шырокую дзейнасьць. Студэнтаў грунтоўна вывучаюць і правяраюць, пасьля чаго яны могуць уступіць у “Антыкамуністычнай брыгадзе УАГ”. Знаходзячыся там, студэнты вывучаюць вайсковую справу, умацоўваюць свой сьветапогляд і дысцыпліну. Найлепшыя байцы брыгады вярбуюцца ў “Тэкас”.

Сам унівэрсытэт робіць адчувальныя посьпехі ў сваёй дзейнасьці. Кожны год ён надае больш за 60 навуковых ступеняў, а ягоны рэктар Люіс Гарыбэй Гуцьерас у 1985 годзе быў абраны на пасаду кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі рэктараў унівэрсытэтаў. Лідар “Тэкас” Герэра ў 1952 годзе прадстаўляў Мэксыку на канфэрэнцыі Сусьветнай арганізацыі ўнівэрсытэтаў, пазьней ён быў дэканам аднаго з факультэтаў.

Цяжкі пэрыяд надышоў для арганізацыі на пачатку 60-х гадоў. Папам Рымскім стаў Ян ХХІІІ, вядомы сваімі лібэральнымі, касмапалітычнымі поглядамі. Сваё незадавальненьне й пратэст лібэральным тэндэнцыям у царкоўным жыцьці “Тэкас” выразіў у маніфэсьце “Змова супраць Царквы”. У ім негатыўныя працэсы ўнутры Царквы абвяшчаліся сіянісцкай змовай. ААН была абвешчана “цытадэлію сатанізму, якая выкарыстоўваецца для забесьпячэньня трыюмфу імпэрыялізму”. “Тэкас” заклікаў народы сьвету да аб’яднаньня ўсіх намаганьняў у барацьбе з сіянісцкім імпэрыялізмам ды дэградацыяй Царквы. Маніфэст распаўсюджваўся сярод удзельнікаў ІІ Ватыканскага Сабору. Гэта выклікала скандал. Аднак 12 аўтарытэтных кансэрватыўных дзеячоў Царквы на чале з Саенца Арыягам падтрымалі аўтараў маніфэсту. Яны выдалі з гэтай нагоды прэс-рэліз, у якім гаварылася, што Сабор пайшоў “на саступкі сіяністам”.

Такая радыкальная акцыя выканала яшчэ адну карысную функцыю — выявіла апартуністаў і здраднікаў сярод байцоў арганізацыі. У 1964 г. частка сябраў, нязгодная з бескампрамісным рэвалюцыйным курсам “Тэкас”, адышла ад арганізацыі ды стварыла ўласную групу “Пуэбла”. Абнак, па прычыне аператыўных і жорсткіх дзеяў, “Пуэбла” была нэўтралізавана й фактычна перастала існаваць. Напрамкі дзейнасьці “Тэкас” ахопліваюць шмат сфэр. Арганізацыя выдае ідэйна-тэарытычны часопіс “Рэпліка”. “Тэкас” падтрымлівае з нацыянал-рэвалюцыйнымі фармацыямі Эўропы й Амэрыкі шчыльныя сувязі. Па іхняй ініцыятыве створана Мэксыканская антыкамуністычная фэдэрацыя (МАФ) ды Міжамэрыканская фэдэрацыя абароны кантыненту. Пры дапамозе МАФ “Тэкас” з 1972 г. бярэ ўдзел у дзейнасьці Сусьветнай антыкамуністычнай Лігі. “Тэкас” — нелегальная арганізацыя, адзначаныя напрамкі дзейнасьці ёсьць толькі адкрытымі, дапаможнымі складнікамі. “Тэкас” як арганізацыя рэвалюцыйнага характару робіць найбольшую стаўку на сілавыя мэтады барацьбы. Брыгадысты штодзённа праводзяць збройныя акцыі, скіраваныя на зрынаньне лібэральнага рэжыму ды нэўтралізацыю леваэкстрэмісцкіх груповак.

Брыгадысты “Тэкас” аддаюць перавагу гарадзкой гярыльі перад сельскай, якую манапалізавалі левыя “калегі”. Ліквідацыя прадстаўнікоў улады, экспрапрыяцыя нарабаванага акупантамі дабра ды нэўтралізацыя рэакцыйных рухаў — вось мэта баявых дзеяньняў. На высокім узроўні стаіць вайсковая ўзаемадапамога. Так, “Тэкас” спрыяе разбудове гватэмальскіх і сальвадорскіх “эскадронаў сьмерці”, гандураскіх “контрас”, аказваючы ім тэарэтычную й практычную падтрымку.

“Тэкас” пабудаваны па прынцыпе ячэек. Брыгадысты ведаюць толькі байцоў сваёй ячэйкі й апэратыўнай брыгады, якія фармуюцца для вялікіх акцый. Сувязь паміж ячэйкамі й кіраўніцтвам падтрымліваюць камандзіры. Брыгадыста абавязвае прысяга на вернасьць Богу, Мэксыцы й Кіраўніцтву, якую ён дае перад залічэньнем у брыгаду. Парушэньне прысягі, невыкананьне загадаў і іншыя правіны караюцца.

На ход палітычнага жыцьця ў краіне “Тэкас” уплывае пры дапамозе дзейнасьці Партыі Нацыянальнага Дзеяньня, якая зьяўляецца другой па ўплывовасьці ў Мэксыцы пасьля кіруючай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі. Пад уплывам “Тэкас” знаходзяцца “Унівэрсітэцкі рух абноўленай арыентацыі”, рэлігійная арганізацыя “Сальскія браты” ды інш.

У сваёй “Малітве брыгадыста Тэкас” студэнты зьвяртаюцца да Бога: “Госпадзе, Божа наш! Абаронца збройных войскаў, галоўнакамандуючы нашай Арганізацыі, перад табой, што дазволіў мне дажыць да сёньняшняга дня, складаю я зарок. Госпадзе мой, перад табой і тваім поглядам мае абавязкі й справы. Дазволь мне быць першым у Сьвятой Бітве ў гэты дзень, не пакідай мяне ні ў кірунку на шляху ісьцінным, ні ў думках. Пашлі мне любоў да маёй сям’і, каб я мог у ейных інтарэсах і нават супраць яе волі ўратаваць яе ад тваіх ворагаў.

Госпадзе мой, пашлі мне задавальненьне дажыць да Перамогі, але калі гэта зашмат, то дай магчымасьць памерці за цябе, каб душа мая магла служыць табе векі вечныя, а мая кроў добра арасіла палі маёй Бацькаўшчыны... каб тыя, хто прыйдзе пасьля нас, зьвярнуўшы свой погляд на нашыя справы, маглі сказаць: “Ён памёр за Бога й Мэксыку...””

Найлепшым азначэньнем дзейнасьці “Тэкас” ёсьць урывак з выступу Антоніё Леаньта на канфэрэнцыі УАГ, якая ў 1975 г. праходзіла пад лёзунгам: “Тое, што напісана крывёю, застаецца назаўжды”. Ён сказаў: “Што такое “Тэкас”? Гэта група, якая паставіла мэтай аказваць спрыяньне ў стварэньні як мага большай колькасьці унівэрсытэтаў, добра арганізаваных, эфэктыўных і кампэтэнтных, каб найлепшым чынам фармаваць моладзь. Гэта група, якая думае пра абарону сям’і. Гэта група, якая ўзяла на ўзбраеньне ў якасьці галоўнага прынцыпу ў жыцьці й у філязофскім разуменьні сьвету прынцып тэацэнтрызму. “Тэкас” ня сьпіць!”


Андрэй Левус


Оглавление

  • Ірляндзкая рэспубліканская армія: у барацьбе за свабоду 
  • Нацыянальны фронт: "Праца. Сям'я. Бацькаўшчына!"
  • Новыя правыя: на сустрач будучыні 
  • Паўднёва-афрыканскія нацыяналісты: "толькі народ мае права вырашаць уласную долю"
  • За Эўскадзі, за яе волю...
  • Нацыянальна-вызвольны рух у Эстоніі ў 1940-50 гадах.
  • “За вольную нямецкую Аўстрыю”
  • Ustashi: “Харватыя альбо сьмерць!”
  • Палестынская праблема: нерасьсечаны гордзіеў вузел
  • Курды: свабода і нафта
  • Італійскі сацыяльны рух: на шляху да ўлады
  • Краіна Баскаў і Свабода
  • Сучасныя самураі
  • “Тэкас”: “тое, што напісана крывёю, застаецца назаўжды”