Незламаная свечка [Анатоль Казлоў] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Незламаная свечка 195 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Анатоль Казлоў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

бэйбус гэтакі, у лясную школу, відаць, пайшоў. Хлопцы-пераросткі падгавораць малое ды дурнаватае, ён і гатовы. Замест школы па кустах шлындаюць ды па ўляжалых стагах саломы мышэй ганяюць. Трэба ўвесці Сяргею ў вушы, каб пасварыўся, прыструніў нябогу. Толькі на карысць дзіцёнку будзе».

Марфе больш не ткалася. Старая тэпала ў самаробных бурках з кута ў кут. Спрабавала выцягнуць чыгункі са стравамі з печы, але так і не наважылася. Паставіла засланку на загнет.

«Пачакаю, калі ўсе збяруцца, тады і паямо. Адной кавалак у горла не палезе. Калі памаркі гадамі не адбіла яшчэ, то, здаецца, свёкар казаў, пухам яму зямля, пакутніку: адзін з’еш хоць і вала, то аднолькава хвала, а калі з усімі хлеба. то ўхваліць цябе і неба… Ох, гады, гады, скачуць яны, што тыя коні-стаеннікі. Здаецца, ці даўно ў дзеўках была, на вячоркі бегала, жыта сярпом жала ды песні так заводзіла, аж лес наўкола шумеў, а во знасілася, перагарэла. Калі азірнуцца — за плячыма нічагусенькі добрага не ўбачыш. Салёны пот там ды слёзы, гора ды шкадоба. А ў каго з маіх пагодак было нешта лепшае? Было, Марфа, было. Няма чаго душой крывіць. Ці раўня ты Петрачысе, даўнейшай жонцы брыгадзіра. Ці раўня тым, хто за мужыкамі да старасці дажыў. Вось так яно, старая ты кашолка. Цяперака і табе лягчэй за сынам ды нявесткай, так што не гняві Бога». Смалячыха пачула, як, надрыўна гыркнуўшы каля іх двара, заглох трактар. Старая, абмінуўшы кросны, хуценька падышла да другога акна, якое выходзіла на падворак. і прыціснулася лбом да падвойнай шыбіны.

«Хто гэта там будзе? Мо Галю з работы падвязлі? Але чаго трактар заглох? Яны высадзілі б яе і паехалі далей. Нябачна нічагусенькі з-за варот. Во ўжо зрабіў Сяргей, толькі птушцы пераляцець».

Праз нейкую хвіліну напята расчынілася ўваходная фортка, і ў яе няўпэўненым крокам прайшоў Пракопаў Санька, сусед Смалякоў. Зрабіўшы пару крокаў, ён спыніўся, агледзеўся, пяцярнёй глыбей падаткнуў валасы над шапку, затаптаўся на месцы.

«Чаго ён там, як певень каля курыцы, з нагі на нагу пераскоквае? Зайшоў у двор. дык ідзі і ў хату. Неўхалюдзіца гэты Санька. Мужыку пад сорак, а ён халасцякуе ды са смаркачамі дружбуецца. Быць яму і да пенсіі Санькам, векавым падлеткам. Стварыў Бог цуда і сам з-за вугла дзівіцца. Ну глядзіце вы на яго, людцы добрыя. Ці не нарабіў ён у штаны тамака, то і баіцца крок ступіць, каб не ўпусціць».

Марфа не вытрымала, саўганула буркі ў велікаватыя для яе нагі галёшы, ускінула на плечы хустку і выйшла ў сенцы.

Пасля светлага пакоя тут густа вісеў паўзмрок. Вясенняе сонца яшчэ не заглядвала сюды праз адзінае нізкае акенца. Яшчэ не пара. Вось улетку, у другой палове дня, сонца вылашчыць і прагрэе гнёткія дубовыя масніцы. Яны са старой хаты, а зносу ўсё няма.

Марфа адчыніла другія дзверы і апынулася на ганку… Санька стаяў на тым жа месцы. Убачыўшы старую Смалячыху, ён зрабіўся бялей выбеленага палатна, шчокі перасмыкнула, быццам хацеў засмяяцца. Ад гэтага скрывіла рот, а на лбе скура сабралася ў гармоніку.

— Чаго й та ты, сусед, у хату не ідзеш, як быццам прыкіпеў да зямлі? — не спускаючыся з ганка, запыталася Марфа.— Глядзела я ў акно, глядзела, чакала цябе ў хаце, чакала, а ты, як квактуха на яйках, — ані з месца.

Санька парываўся штосьці сказаць і не мог. Ён мыкаў нешта незразумелае сабе пад нос ды нязграбна лапаў па баках рукамі.

«Божухны мае, што гэта з ім? Чаго хлопец як нямко стаў? Мо пашаптацца прыйшоў, а цяпер саромеецца. То ці ўпершыню ж я цябе адшэптвала-лячыла, нядайдзіца ты няшчасная». Марфа спусцілася з ганка на прыступку.

— Хадзем, Санечка, у хату. Тамака і пагамонім. Раскажаш мне, што здарылася, ад чаго ты як абвараны. Пайшлі, пайшлі ў хату.

— Не, цётка, не,— нарэшце вырвалася ў яго з горла.

— Чаго ты, Санечка, баішся,— незразумела ад чаго, у Марфы задрыжэў голас.

«Ой, Божа найвышні, нешта нядобрае стукаецца ў дзверы нашай хаты. Чаму так затрапятала маё сэрца ў грудзях, чаму павалока засцілае вочы? Божа мой літасцівы, не выракайся нас. Якія выпрабаванні пасылаеш мне ты на старасць». Смалячыха абаперлася плячом на сцяну.

— Не пужай так, Санечка, старую. Кажы, што маеш, і ідзі з Богам. Добраму чалавеку з добрымі людзьмі быць.

— Цётка, ты прысядзь, прысядзь, цётачка. Я зараз табе скажу, усё скажу,— заўсёды грубы Санькаў голас цяпер быў танклява-лагодным. Падавалася, што ён угаворвае прысесці малое дзіця.

Марфа, не разумеючы чаму, але прысела на прыступку ганка, склала на вострых каленях парэпаныя, заўсёды ў трэшчынах, рукі.

Сонца свяціла ярка, прагавіта. 3 пагорка ад варот, з-за плота, каціліся, беглі вясёлыя ручаінкі талай вады. Яны зліваліся каля ганка ў пракапаную траншэйку і гулліва хаваліся за дрывотняй, затым шырокім языком выплёскваліся на агарод. Санька падышоў да Марфы бліжэй. Яна не зводзіла з яго позірку. Вочы старой нібы прыклеіліся да твару хлопца. Марфа адчувала, як паўз нос на яе