Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара (а.с. Авантуры Пранціша Вырвіча -5) 0.99 Мб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Людміла Іванаўна Рублеўская

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сысці, слова парушыць — ганебна, трываць — балаган бясплатны.

Начальства ўніверсітэцкае, аднак, балаган той доўжыць не збіралася. Да рыцара-стоўпніка наблізіўся невялічкі атрад… За рукі, за ногі, за каршэнь Ланцэлота — і ў карцар.


Па вільготнай каменнай падлозе карцара паўзла рудая мурашка, худая і драбнюткая. Можа, асуджаная на баніцыю з роднага мурашніка?

У Акадэміі юны Лёднік часам і сам адчуваў сябе казюркай, заціснутай дзеля доследу між шкельцаў. Тыя, хто памятаў прафесара Лёдніка, параўноўвалі з ім сына. А Чорны Доктар персонай быў цяпер не самай папулярнай. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Панятоўскага, які на крэс дзяржавы маладушна пагадзіўся, лічылі здраднікам, ягонага паплечніка Антонія Тызенгаўза ненавідзелі яшчэ больш. А пан Баўтрамей Лёднік па загадзе Тызенгаўза разам з жабаедам-рэспубліканцам Жыліберам ствараў медычную школу ў Гародні і ўваходзіў у Адукацыйную камісію, якая адбірала калегіюмы ў манаскіх ордэнаў. Ды яшчэ гэтыя чуткі пра асаблівую міласць да Чорнага Доктара расейскай імператрыцы Кацярыны…

Алесь з уздыхам дастаў з валасоў пажаваны папяровы шарык, апошнюю зямную рэінкарнацыю нечага трактата. Sic transit gloria mundi… Вада ў жвір, пацалунак на вецер… Пра Лёднікавы подзвігі — а ён выратаваў на полі бойкі вялікага гетмана Радзівіла, чым здабыў шляхецтва, абараніў ад арышту студыёзусаў Віленскай акадэміі, вытрываўшы катаванні — забыліся. Даводзілі ўласны патрыятызм, ганьбячы здраднікаў. А зусім нядаўна, на Варшаўскім сойме, дзе дэпутатаў было, як маку ў велікоднай булцы, адзін Тадэвуш Рэйтан запярэчыў супраць падзелу дзяржавы ды лёг у дзвярах крыжам… І нічога. Панове дэпутаты праз пана Тадэвуша спакойненька пераступілі і папраставалі палітычнымі гасцінцамі.

Алесь і захапляўся бацькам, і злаваўся на яго: шляхту высмейвае, ад ганаровых пасадаў адмаўляецца… На апошніх вакацыях проста карцела яму пярэчыць, бачыць разгубленасць у цёмных вачах. Малодшы Лёднік і не супраць вучыцца спадчыннаму рамяству… Але ж вайсковыя подзвігі вабяць! Бо ўсё жыццё чуць у свой бок «клісцірнік»…

Пан Пранціш Вырвіч Алесевы перайманні разумеў куды лепей. Яму, шарачковаму шляхцюку, таксама даводзілася кулакамі і зброяй гонар абараняць. Пранціш неяк і намякнуў Алесю, каб заахвоціць да рыцарскіх цнотаў, пра высокае паходжанне. Пані Саламея Лёднік, як бы Алеся ні любіла, якой гожай ды разумнай ні была, насамрэч — маці прыёмная. Хто ж сапраўдная ягоная маці, юнак не ведаў. Натуральна, часам у рамантычных мроях уяўляў сябе згубленым прынцам.

Гэтак жа, як панну Праксэду — згубленай прынцэсай.

Таямнічая і недасяжная. Хаця падумаеш — старэйшая ўсяго гады на чатыры. І яшчэ трэба прызнацца: высакаватая, як для дзеўкі. За Чорнага Доктара, можа, на пару вяршкоў усяго ніжэй, а Алесь знізу ўверх глядзіць на сваю Прыўкрасную Даму.

Ну і што? Па ўсім відаць — шляхцянка. На тонкіх пальчыках сыгнеты мусілі ззяць, русявыя валасы — пышным напудраным воблакам уздымацца. А пайшла ў павітухі, нізкае рамяство, засвойваць якое ёй дапамагалі Алесевы бацькі. Дзяўчына аднойчы трапіла ў іхні шпіталь проста з вуліцы непрытомнай, з запаленнем лёгкіх і выснажэннем. Потым высветлілася, што паненцы няма куды пайсці, а веды ў навуцы медычнай у яе адкульсьці меліся.

Вось каб хоць адзін разочак зірнула на гаспадарскага сына, не як на хлапчыску, хоць і разумненькага… А то яна з ім, як з ягонай малодшай сястрычкай Сафійкай.

А як паказацца строгай панне Праксэдзе, аматарцы навук, на вочы, калі з Акадэміі з ганьбай вытураць? Для яе тут быць — мара недасяжная, а Алесь сам усё прамантачыў.

Была яшчэ адна падстава разладу з бацькам. Успамін, як агідны слімак у самай глыбокай трэшчыне валуна. Выпадкова падгледзеная скрозь прыадчыненыя дзверы бацькавай лабараторыі сцэна…


Алесь краўся на дыбачках па цёмным калідоры іхняга гарадзенскага дома, куды пераехалі з Полацка дзеля медычнага інстытута (у слоіку, прыхаваным у сенцах, якраз мусіла ачуняць яшчэ адно гідкае стварэнне). З лабараторыі даносіўся часты металічны стукат — штосьці драбнілася ў ступцы. Дрыготкае святло свечак рабіла бацькаў твар, схілены над сталом з рэактывамі, яшчэ больш суворым, нос яшчэ больш драпежным, чорна-сівыя пасмы звесіліся… Згадвалася старая бацькава мянушка «Фаўст», якую ўспамінала пані Саламея, калі гневалася на мужа. Доктар засяроджана вывучаў аркуш з формуламі… І не зварухнуўся, калі стукат у куце лабараторыі сціх, і да ягонай шчакі, пазначанай глыбокім ценем, нясмела, як да агню, пацягнулася тонкая дзявочая рука. Пакутліва марудна, нібыта праз страшны боль, нібыта нейкая неадольная сіла змушала… Асцярожна, ледзь-ледзь, дакрануліся дрыготкія пальцы да твару… Баўтрамей, не азіраючыся, цвёрда адвёў чужую даланю ад свайго змрочнага аблічча.

— Не трэба. Вы самі ўсё разумееце, Праксэда. Вы ж кемная. Давайце памолімся святому Кіпрыяну і святой Юстыне…

Голас гучаў мякка-спачувальна.

У Алеся глуха стукала ўвушшу кроў, калі ён