Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично, страница - 94

- Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара (а.с. Авантуры Пранціша Вырвіча -5) 0.99 Мб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Людміла Іванаўна Рублеўская

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дастаўся. Маёнтак ачах.
Лётаюць чорныя цмокі туды па начах.
Белыя вершнікі носяць туды туманы.
Кажуць суседзі: няхай не прыйшоў бы з вайны.
А па начах над стамлёным схіляецца Бог:
«Ты перамог. Ты вярнуўся, і ты перамог».
— Гэта ты пра мяне ці пра сябе?

Вырвіч адвёў вочы.

— Ды так, сімвалічна.

Полацкі Фаўст паклаў кніжыцу ў кішэню.

— Дзякую, Вырвіч. Гэта — тое, што не забудзецца. Гэта, магчыма, больш важна, чым усе навуковыя артыкулы.

Сонца залаціла чарапічныя дахі і саламяныя стрэхі, лахманы і жупаны аднолькавай пазалотай.

— Дык што, дзядзька Бутрым, зладзіш паветраную містэрыю?

У цёмных вачах Лёдніка бліснуў такі знаёмы агонь:

— Зладжу. Якраз нагода праверыць некалькі цікавых навуковых ідэек.

І ўсім трэба было жыць далей. Як жыла Беларусь.

Примечания

1

У стане цяжарнасці (лац.).

(обратно)

2

Радаводнага дрэва (лац.).

(обратно)

3

У стане непаўналецця (лац.).

(обратно)