Волат з Мігаўкі [Содаль Уладзімір] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Волат з Мігаўкі 349 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Содаль Уладзімір

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Нашых свінак


Каля асінак;


Нашых козача


Каля лозачак.

Любілі Ўласавы гэтае свята, сугучнае з ix прозвішчам. Асабліва любілі яго дзеці і пастушкі.


ПАНІ ЕДЗЕ…

Аляксандр Уласаў досыць позна ажаніўся. Узяў шлюб толькі ў 1925 годзе. Быў яму на той час 51 год. А дагэтуль хадзіў у кавалерах. У ягоным польскім пашпарце за 1925 год у графе «сямейнае становішча» гэтак і запісана: «kawaler». Здавалася, кавалерам ён дажыве ўжо і свайго веку. Але от трапілася яму на вочы настаўніца з Гомельшчыны Аляксандра Стальмаховіч. Аляксандр Уласаў не вытрымаў свайго халасцяцкага статусу, здаўся. У народзе з такой нагоды кажуць: «І спёкся галубок»...

Чым жа ўзяла яна Аўласа?

Кажуць, вельмі пекна спявала. Першы раз Уласаў пачуў яе спевы на якойсь імпрэзе. Пачуў і растаў. З тае пары пані Аляксандра не выходзіла яму з галавы. Ён жыў і сох па ёй. І каб не пакутаваць, каб быць штохвіліны, штодзень разам, прапанаваў ёй руку і сэрца. Аляксандра Стальмаховіч была таксама ўжо ў добрым веку. Трохі падумаўшы, пагадзілася на гэты шлюб.

Калі Мігаўка пачула, што Ўласаў ажаніўся, было шмат гаманы і трывогі.

— Улас ажаніўся! — казалі адны.

— Пан Пані вязе! — перадавалі іншыя.

— Барыня ў Мігаўку едзе! — казалі трэція.

— Што цяпер будзе?! — бедавалі чацвёртыя.

Прыезд маладой гаспадыні для Мігаўкі быў вялікай падзеяй. У Мігаўцы толькі і было гаворкі пра новую пані. Уласаў паспрабаваў супакоіць мігеўцаў. Маўляў, не турбуйцеся, ніякая яна вам не пані! Яна такая, як усе. Яна ўмее ўсё рабіць сама: і варыць, і гатаваць, і гаспадаркай кіраваць. А тое, што яна ў белым капялюшыку, дык яна проста настаўніца, у горадзе трохі пажыла. Пані яна вельмі разумная. Усім будзе добра з ёй: і мне, і вам. Усё будзе так, як і было. Гэтыя словы Ўласава трохі супакоілі мігеўцаў. І напраўду, праз пэўны час усё ў Мігаўцы ажыло, загуло, наводзіўся парадак. Скрозь быў чуваць уладарны голас новай мігеўскай пані. Дый яна і сама ніякай працы не цуралася, не баялася. Усё ў яе руках гарэла. Неўзабаве мігеўцы запаважалі яе. Гэтаму зноў жа паспрыяў Уласаў. Ён не раз казаў сваёй гаспадыні: «Шурачка! Нічога ў Мігаўцы не мяняй! Будзь добрая з людзьмі! Больш цікаўся іхнім жыццём... Будуць у хрэсьніцы браць — не адмаўляйся...»

Звалі жонку Ўласава Аляксандра. Ён — Аляксандр, яна — Аляксандра. Усё ж мігеўцы называл і яе Аляй, паняй Аляй! Кажуць, калі гаспадар і гаспадыня маюць аднолькавае імя — гэта павінна быць шчаслівая пара. Ці быў Уласаў шчаслівы? A, пэўна, што так. Але пра гэта крыху пазней. Гадавалі двое дзяцей. Абодва нарадзіліся ў Мігаўцы ў 1926 годзе. Былі яны блізнюкі. Аднаго з ix звалі Дзіма, другога — Алег. «Для нас гэтыя імёны былі нязвыклыя,— згадвае Аўласава суседка Вераніка Галубовіч-Уладыка,— у нас такіх імёнаў не было. Уласавы ж былі праваслаўныя, рускія...»


ШКОЛЬНЫЯ ХІТРЫ-МІТРЫ

Дзеці Ўласава — Алег і Дзіма — хадзілі напачатку ў Пяцюлеўскую паўшэхную школу. Пяцюлеўская школа была самая блізкая ад Мігаўкі. То ў гэтую школу пaчаткова яны і бегалі. Вясною і восенню, як было цёпла, — на сваіх дваіх. А зімою — у завеі ды маразы — Уласаў вазіў сваіх нашчадкаў на кані ў санях.

У Пяцюлеўскай школе дзяцей вучылі па-польску. А Ўласаву, які прагнуў беларускай асветы, гэта было як нож у сэрца, як костка ў горле. Ён хацеў, каб ягоныя дзеці ды ўся тутэйшая беларуская дзятва вучыліся ў роднай мове. А тут от што вырабляюць! Нягожа гэта, каб у школе, у якой вучацца ягоныя дзеці, нават урокаў роднай мовы не было. Пачаў пра гэта гаварыць з настаўніцай, каб у Пяцюлеўскай школе завесці хоць урокі роднай мовы. Настаўніца нібыта пагаджалася. А як жа! Уласаву не запярэчыш! Уласаў жа ў ТБШа — Таварыстве беларускай школы! То як жа гэта яму запярэчыш?! Гэта ж ён колісь біўся за беларускую гімназію. I тады дамогся свайго. А от зараз польская ўлада проста-такі даядае ягоныя пражэкты. I на гэты раз абхітрылі яго. Зрабілі тры апытанні сярод дзяцей: ці ведаюць, ці разумеюць яны беларускую мову? Ці ўмеюць яны чытаць, пісаць і размаўляць па-беларуску? Хто навучыў? Ад каго навучыліся? І амаль ўсе адказалі: умеюць, ведаюць. І адзін можа, і другі.

— Ну то што тады вас вучыць па-беларуску, — сказала настаўніца. — Вы яшчэ і мяне навучыце.

На гэтым і скончылася гаворка пра навучанне пяцюлеўскіх дзяцей па-беларуску.

Уласаў перажываў, што не мае поблізу Мігаўкі ніякай школы, дзе б навучанне вялося па-беларуску. Ён пачаў з такімі, як сам, насіцца з мрояй, каб заснаваць беларускую школу ў ягонай Мігаўцы ці яшчэ дзе. Але гэтай яго мроіне выпала здзейсніцца. Даводзілася беларускай грамаце дзяцей вучыць дома, балазе заходне-беларускія асветнікі пачалі выдаваць беларускія граматкі для хатняга навучання. Але гэта было не выйсце, а толькі паўвыйсце. Мігеўскі асветнік мусіў з гэтай нагоды звярнуцца да