Дэтэктыўны сюжэт [Иван Клименков] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Дэтэктыўны сюжэт 121 Кб, 37с. скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Иван Клименков

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вымавіла яна. — Чаго б гэта ні каштавала. I атрымаю Гран-Пры. Справа тут, нават, не ў літаратуры.

— У чым тады? — Ён пільна, дапытліва глядзеў ёй у вочы.

Яна збянтэжылася, сутаргава прыкусіпа вусны, але ў наступнае імгненне Альбертаў позірк прасвятлеў, у вачах і на твары з'явілася вясёлая хітраватасць, на губах таямніча-загадкавая ўсмешка. Здавалася, ён ведаў і хаваў ад яе нейкі цікавы, важны сакрэт

Яна па-свойму зразумела перамену ў яго твары, разгадала ўсмешку.

— Ты нечаму рады?

— Я? Злітуйся.

— Не адпірайся, я бачу. Цябе заўсёды радавалі мае літаратурныя няўдачы.

Яна гаварыла з непадробнай крыўдай, але ў глыбіні душы была задаволена, што такім чынам удалося пакінуць яго пытанне без адказу.

Ён, аднак, сур'ёзна ўспрыняў яе папрок, быццам баронячыся, прыўзняў і выставіў уперад далонь правай рукі.

— Бог з табою? Няпраўда ўсё гэта.

— Няпраўда? Думаеш, я не бачу, як ты смакуеш маё гора? Думаеш, не бачу тваёй брыдкай узнёсласці?

Яна добра ўсведамляла, што нагаворвае, нясе самую сапраўдную лухту, аднак з кожным словам усё мацней распальвала сваю крыўду і ўсё больш верыла ў існасць таго, што кажа.

— Ты ніколі не мог дараваць мне майго таленту Ты і ў адвакаты з пракурораў пайшоў, каб хоць нечым праславіцца, а не быць проста мужам знакамітасці.

— Ну, гэта ужо смешна. I не сціпла.

— Няхай сабе. Думаеш, я сляпая? Думаеш, не заўважаю, як ты зларадна паціраеш рукі, пасміхаешся, пазіраючы на мяне? Бо мой поспех быў бы чарговай стрэмкай твайму пачварнаму самалюбству. Я ненавіджу цябе.

Вочы яе палалі гневам, яна ледзь стрымлівала рыданні.

Альберт, быццам не заўважаў яе ўзрушанасці, быў на дзіва спакойны, і позірк яго свяціўся спачуваннем, а на твары ляжаў выраз усёдаравальнасці. Ледзь прыкметная, добрая ўсмешка, што кранала яго вусны, дакорліва гаварыла: “Ах, якое ж ты яшчэ дзіця”.

О, як яна ненавідзела і гэтую ўсмешку, і добрыя разумныя вочы, пад шкельцамі ў тонкай залатой аправе, і ягоную гатоўнасць сцярпець усякія папрокі, нараканні і нават абразы.

“Ён ставіцца да мяне, як доктар да хворага. Ён наўмысна здзекуеццаз мяне.”

— Супакойся. Бог сведка — я заўсёды зычыў табе поспеху. - У голасе Альберта чулася непадробная шчырасць. — Ды ты і сама не верыш у тое, што кажаш. А мая радасць, паціранне рук... што ж, не адмаўляю. Але прычына таму зусім іншая.

— Не крыўляйся. Прычына мне добра вядома.

— А вось і не. Ты нават не здагадваешся пра яе. Словам — у мяне для цябе сюрпрыз.

— Сюрпрыз?

— Ну так. Наколькі я ведаю, усе твае беды ад таго, што ў цябе няма тэмы, сюжэта. Ты не ведаеш, пра што пісаць.

— Ты празорлівец. Але хіба не пра тое кажу я ўвесь час? Калі б у мяне быў хоць больш-менш акрэслены сюжэт, калі б твор жыў у маёй душы, у маім уяўленні, хапіла б і тыдня, каб перанесці яго на паперу. А ў мяне няма нават абстрактнай задумы. Я кідаюся ад адной тэмы да другой, прыдумваю сітуацыі, сцэны і... усё не тое, усё дробязнае, нязначнае, гаворанае-перагаворанае. I незаймальнае.

— Калі так — я тваё выратаванне.

— Ты?

Яна не магла схаваць сарказму.

— Чаму б і не? У мяне ёсць выдатны сюжэт. 3 каханнем, здрадай, забойствам. Дарэчы, забойства - неад'емная частка дэтэктыўнага твора?

— Неабавязкова.

— Але ж без забойства рэч у гэтым жанры, што страва без солі. Пагадзіся.

Ёй усё было зразумела. I ў душы з'явілася пачуццё грэблівасці і пагарды да мужа. Карцела адным разам абсекчы яго віжаванне, выкрыць, вывесці на свет тое, што ён думаў на самай справе. Але ўсё-такі злітасцівілася, здолела стрымаць сябе і, паціснуўшы плячыма, суха прамовіла.

— Што ж, табе і карты ў рукі.

Ён роблена засмяяўся дробным смяшком, махнуў рукой.

— Куды мне. Які з мяне пісака. Ды, па праўдзе, я не без кепікаў адношуся да самага што ні ёсць геніяльнага твора. Бо ўсе гэтыя “шэдэўры” не жыццё, а яго цень, чэзлы, размыты адбітак. Упэўнены, калі б увялі закон, які дазваляў бы займацца белетрыстыкай толькі пасля пяцідзесяці, то ў літаратуру ішлі б, ну, хіба што прыдуркаватыя. Любая судовая справа, якой мне даводзілася займацца, намнога драматычней за самую жорсткую трагедыю Шэкспіра ці Дастаеўскага. Ды што там: добрая прамова адваката ці пракурора куды цікавейшая за пампезныя маналогі Гамлета альбо самакатавальныя стагнанні Бязухава. Дарэчы, і сюжэт той я зусім не прыдумаў, а, як кажуць, выкапаў з чужой градкі. Апошні працэс, у якім я браў удзел, гатовая аповесць. Не трэба ні дадаваць, ні адымаць. Грэшны, з самага пачатку я больш думаў пра тое, як аказаць карысць табе, чым пра свайго падабароннага. Само сабой, гэта амаральна, але я нічога не мог зрабіць.

Яна зусім не верыла яму, кпліва прамовіла:

— Надалей пастарайся не