Прыгоды Мармулка [Язэп Палубятка] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Прыгоды Мармулка 291 Кб, 89с. скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Язэп Палубятка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

газетах, але рацыю мае, і немалую. Мармулак даўно прывык да таго, што асноўная праца па падтрыманні парадку ў пакоі ды прыгатаванні студэнцкай поснай вячэры выпадала заўжды яму. Рабіў тое хлопец без лішняй прынукі і моўчкі. Вось і зараз ён прыбраў са стала посуд, акуратна склаў на вольны ложак, толькі пакінуў для патрэбы два сподкі, два відэльцы ды дзве шклянкі. Генадзь расцягнуўся на рыпучых спружынах і голасна выказваў сваю незадаволенасць абставінамі, што перашкодзілі яму весела правесці вечарыну.

- Бач ты, маладая, а прыткая. Hi дня не можа жыць без... пацалунка. I дзе толькі гэтаму іх вучаць? А галоўнае - хто?

Матыль закончыў сервіроўку стала ды голасам нясмелай пакаёўкі запрасіў сябра на бяседу.

- Давай, валі! Абмыем нашыя шматпакутныя гады, - Матыль хацеў мілагучна ды складна выказаць свае думкі, а атрымалася проста і нерыфмавана.

Гарэлкі было ўдосталь. Спачатку выпілі за родную мову, потым за дубалома дэкана, за дурніцу куратара. Незлічоная колькасць тостаў рабіла паволі сваю справу. Пасля трэцяй пляшкі размова наблізілася да тае мяжы, калі людзі пачынаюць задаваць адно аднаму спрадвечнае і жыццёва важнае пытанне: "Ты мяне паважаеш?" Дзіва, але Генадзь здаўся першы. Магчыма, прычынай таму была празмерная колькасць сардэчных спраў яшчэ ў школьныя гады, але на сакраментальнае Мармулкава пытанне "Ты мяне паважаеш?" адказаў: "Паважаю, але піць не буду. Не лезе". Яны леглі кожны на сваім ложку. Няспешна пацякла гутарка. Генадзь, як чалавек спрактыкаваны ў адной справе, вярнуўся да нязводнага пытання:

- А вось сапраўды, ніводнага разу не давялося заняцца каханнем на голай панцырнай сетцы. Вельмі цікава, што у рэшце рэшт можа атрымацца?..

Мармулак падтрымаў гутарку.

- А сапраўды, што можа ў рэшце рэшт атрымацца? Вось атрымалі мы дыпломы, а далей нікому галава не баліць, чым мы будзем займацца, - шчыраваў хлопец. - Вось ты, Гена, куды пойдзеш?

- Як куды? - здзіўлена перапытаў Патоніч. - Да Іркі. Куды ж мне яшчэ ісці? У мяне хата гарантаваная.

- Ды я не пра тое, Генка. Куды працаваць пойдзеш?

- Ой, мамачка мая родная! Я яму пра плот, а ён пра азярод. Баліць мне галава аб працы. Ёсць на гэта цесць. Калі не хоча, каб я сядзеў нахлебнікам у яго на спіне, дык няхай шукае.

- Табе прасцей, - гаротна ўздыхнуў Пецька.

- Цесць - галава. Зрабіў пэўныя захады. У адной камерцыйнай фірме дамовіўся.

- А ты ў школу не збіраешся ісці?

- Больш ідыёцкага пытання не мог задаць, - агрызнуўся Патоніч. - За спакусу школьніцы бацькі могуць падвесці пад артыкул. Гэтага мне яшчэ не хапала. А сеяць, як нас вучылі, разумнае, добрае, вечнае за пяцьдзесят баксаў у месяц я не збіраюся.

У дзверы пастукалі. Пяшчотны дзявочы голас запатрабаваў:

- Гена, я ведаю, што ты тут. Хопіць хавацца - выйдзі.

Патоніч важна зазначыў:

- Глядзі, Мармулак, вось яно жыццё. Яна разумее, што гэта такое, таму і знайшла мяне тут. А ты нічога не разумееш і ніякі універсітэт цябе не навучыць.

Генадзь падняўся і выйшаў, але хутка вярнуўся.

- Мармулак, патрэбны пакой. Схадзі падрыхтуйся да заліку.

- Якога?

- Па тэорыі "Уплыў прамянёў Месяца на пасмяротнае жыццё прусакоў".

- А-а-а...

- Бэ-э. Давай-давай. Няма часу. Чытальная зала не зачыненая.

Пятро, як заўсёды, падпарадкаваўся.


МРОІ П’ЯНАГА МАРМУЛКА

Чалавеку ўласціва марыць. А6 прыгожай жанчыне, утульнай шматпакаёвай кватэры (лепш, вядома, катэдж), любімай не зварушы пальцам працы, салявым мяшку грошай, скарбе з галеры іспанскіх канкістадораў, рамантычным падарожжы з цнатліўкай, ночы ў ложку з Брыжыт Бардо... О! Ці мала што можа жадацца простаму смяротнаму савецкаму чалавеку! Кожны з нас марыць адпаведна сваёй выхаванасці, адукацыі, укладу жыцця, месцу жыхарства, дазволу цешчы, недагляду жонкі!.. Шафёр марыць пра новы карданны вал ды зменш нормы расход паліва; прыбіральшчыца штоноч бачыць у сне новую анучу, міністр разлічвае не менш як на пасаду прэм’ер-міністра, прафесар да апошняга ўздыху ўпэўнены ў прызнанні яго вар’яцкай тэорыі... Кожны салдат марыць быць генералам, а кожная дзяўчына - выйсці замуж.

Дык вось, паколькі Пётр Іванавіч Матыль не атрымаў, будзем праўдзіва-шчырыя, шафёрскіх правоў, пасведчання слесара, не стаў міністрам, а толькі набыў у пяцігадовай чарзе дыплом аб вышэйшай адукацыі, вырашыў ён марыць адвольна.

Марыць дык марыць!

Мармулак, як і ўсе мы, з самага першага дня свайго заганнага зачацця быў выхаванцам савецкай сістэмы, але, нягледзячы на тое, разумеў: каб здзейснілася мара - самая простая ці самая авантурная, - трэба мець грошы. Чым больш, тым лепш. Такі няпісаны закон існавання Homo Sapiens; незалежна ад колеру скуры, а таксама яе адцення. Як казаў мой сябра Толя Кунцэвіч, зараз за так і певень не кукарэкае. Пэўна, з тае