Пакуль ляціць страла [Уладзімір Арлоў] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Пакуль ляціць страла 942 Кб, 242с. скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Арлоў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

хацелася б зірнуць на праблему зь іншагабоку.

Кожны народ мае ці, прынамсі, мусіць мецьуласны нацыянальны міт. Маецца на ўвазе не наборпрыгожых казачак і легендаў, а выразнае ўяўленьнепра ўласную гісторыю. Гэты міт (адрозна ад гістарычнай навукі, у якой свае задачы) дае простыя,але абгрунтаваныя адказы на пытаньні мінулагаі аб’ядноўвае нацыю на шляху ў будучыню. Якразтакога міту нам дагэтуль востра не стае.

Прыкладаў колькі заўгодна. Спытайце ў літоўца,чыёй дзяржаваю было Вялікае Княства Літоўскае,і абавязкова даведаецеся, што літоўскай. Задайцегэтае ж пытаньне беларусу, і вы часта пачуецетойсамы адказ: літоўскай.

Нейкае беларускае тэледзяўчо чырыкае па-расейску зь Вільні для суайчыньнікаў: маўляў, сёньняЛітва адзначае дзяржаўнае сьвята, бо ў гэты дзенькалісьці адбылася каранацыя вялікага князя Міндаўгаса. Дзяўчо нават ведае, дзе ён атрымаў каралеўскую карону — у горадзе Наўгардукасе. Цікава,ці патлумачыў ёй хто-небудзь хоць потым, штоНаўгардукас — гэта Наваградак, першая сталіцаВялікага Княства Літоўскага.

Мы павінны ясна ўсьведамляць, што нашайдзяржаўнасьці і культуры больш за тысячу гадоў.Што да канца ХVІІІ стагодзьдзя наша зямля былачасткаю агульнаэўрапейскай цывілізацыі. Штопрыход расейцаў быў акупацыяй. Што 25 сакавіка1918 году мы зноў сталі народам дзяржаўным, гэтымразам пад ужо цяперашнім імем…

Гістарычная сьвядомасьць — магутная стваральная сіла. Сёньняшнюю ўладу гэта палохае. Улада хацела б, каб айчынная гісторыя ў мазгах беларуса пачыналася ад «лініі Сталіна» . Альбо ад тых часоў, калі піва каштавала 37 капеек. А найлепей — наогул ад 1994 году, калі над занядбанай роднай старонкаю ўзышло сонца новага сьветлага жыцьця.

Улада намагаецца стварыць свой міт. Ды нацыянальныя міты ўсё ж твораць ня ўлады, а народы.Вядома, што нейкі час можна падманваць усіх,увесь час можна падманваць некаторых, але немагчыма ўвесь час падманваць усіх.

Будзьма самі ствараць свае міты!


Сёмая чарка

Памятаю, як маці ўзімку, у моцныя маразы, палохала нас, малых з былой заходнебеларускай вёскі: «Не хадзіце на двор, Зюзя ўхопіць!» Значна пазьней я даведаўся, што Зюзя — гэта ня проста нейкі жахлівік, а старажытны бог. А ці багаты быў, вобразна кажучы, Алімп нашых продкаў? Ці знойдуцца ў беларускім дахрысьціянскім пантэоне багі, аналягічныя, да прыкладу, антычным Марсу, Афрадыце, Нэптуну ці Бахусу?

Антось Сланімскі, кандыдат эканамічных навук Тэма вашага пытаньня вартая не адной манаграфіі.

Продкі жылі ў сьвеце, вельмі шчыльна населеным багамі і бажкамі рознага кшталту.

Бог-бацька, валадар нябёсаў і ўсяго Сусьвету, меў некалькі імёнаў: Сварог, Стрыбог, Сьвятавід, але найчасьцей яго менавалі Родам.

Роду падпарадкоўваліся божышчы нябеснай сфэры, зямлі ды падземнага сьвету. Багамі сонца лічыліся Дажбог, Ярыла, Хорс. У іхнім ведамстве былі цяпло, урадлівасьць зямлі, дабрабыт… Богам ураджаю і дастатку быў Купала. Надзвычай шанавалі на старажытнабеларускіх землях Вялеса, адказнага за свойскую жывёлу. Аднак ён цікавіўся і мастацтвам — у прыватнасьці, абрадавымі песьнямі і паэзіяй. Баян з «Слова пра паход Ігаравы» (незалежна ад таго, зьяўляецца гэты твор літаратурнай містыфікацыяй альбо не) не выпадкова названы Вялесавым унукам. Штогадовая прэмія нашага Таварыства вольных літаратараў таксама, дарэчы, завецца не як-небудзь, а — «Гліняны Вялес» .

Тым, хто зьбіраецца заглыбіцца ў праблему, магу параіць зазірнуць дзеля пачатку ў энцыкляпэдычны слоўнік «Беларуская міталёгія» . Ну а цяпер пашукаем сваіх, родных багоў, адпаведных антычным алімпійцам, якія названыя ў пытаньні.

Найпрасьцей з Марсам. Вайсковымі справаміў нас займаўся Пярун — волат зь сівымі або вогненна-рудымі кучарамі, што трымаў у руцэ лукі стрэлы-маланкі.

На ролю Афрадыты-Вэнэры прэтэндуе багіня каханьня Лада. Побач зь ёю звычайна дзейнічала вясёлая спрытная троіца: апекуны закаханых Лель і Палель, а зь імі Любіч, заданьнем якога было давесьці маладых каханкаў да шлюбу. Цёплыя пачуцьці да згаданых багоў вякамі захоўваліся ў продкаў і пасьля прыняцьця хрысьціянства. Нават у ХVІІ стагодзьдзі праваслаўныя багасловы з абурэньнем пісалі: «Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на ігрышчах.

Славяць на вясельлях і матку іх Ладу… І нячысьціка Купалу славяць, забыўшыся на імя Госпада нашага. І агонь раскладаюць на тым д’яблавым ігрышчы, і скачуць церазь яго…» Тое, што пачыналася потым, тагачасныя змагары за высокую маральнасьць называлі «отрокам — осквернение, девам — растление» .

Больш складана выглядае справа з Нэптунам-Пасэйдонам. Адсутнасьць мора зьменшыла імаштаб божышча, адказнага за водную стыхію. У беларусаў гэтая роля належыць Вадзяніку, якога называлі яшчэ Вадзяным дзедам альбо Вірнікам. Затое вадзянікоў у нас — процьма, у кожнага возераці ракі — свой. Як вядома, толькі азёраў у Беларусі11 тысячаў. А рэкі, рэчкі, рачулкі… Уяўляеце гэтую армію вадзянікоў?

Варта дадаць, што жонкі