Пакуль ляціць страла (fb2)

- Пакуль ляціць страла 942 Кб, 242с. (скачать fb2) - Уладзімір Арлоў

Настройки текста:





Уладзімер Арлоў


100 пытаньняў пісьменьніку



Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.


Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук

Мастацкі рэдактар Генадзь Мацур

Рэдактар Аляксандра Макавік


Электронная кніга падрыхтавана па выданні:


Арлоў, Ул.

Пакуль ляціць страла / Уладзімер Арлоў. — Радыё Свабода, 2012. — 400 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.)


ISBN 978-0-929849-43-0.


У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Генадзя Драздова, МіколыКузьміча і Сяргея Шапрана.

Шчыры дзякуй Культурна-адукацыйнай Фундацыі ОрсаРамана.




 © Уладзімер Арлоў, 2012

© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017


Страла Адысэя

Ἄνδρα μοι ἔννεπε, Μοῦσα, πολύτροπον, ὅς μάλα πολλὰ...

Гамэр

Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе

Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым

Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку

Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча

Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было

На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і славу,

Пра каханьне і здраду, балі і бітвы, перамогі і страты,

Якія ня страчаны конча, а ёсьць вечным скарбам,

Нашай казной невычэрпнай, пакуль мы шануем і помнім,

І келіх, і меч і пяро ўздымаем, бо ўсё гэта ёсьць,

Бо было, а, значыць, і будзе, і мова, і сьцяг, і пасад

Між народаў, і тое вясельле апошняе, калі Радзіма,

Як Пэнэлёпа, дасьць лук жаніхам і той, хто нацягне

Цяціву, мусіць пацэліць стралой праз тузін калец,

І першае зь іх — гэта гонар, другое — адвага,

Трэцяе — мужнасьць, чацьвертае — годнасьць,

Пятае — цьвёрдасьць, а шостае — мудрасьць,

Сёмае — гэта цярплівасьць, а восьмае — хітрасьць,

Дзявятае — шчырасьць, дзясятае ёсьць справядлівасьць,

І адзінаццатае — вернасьць сабе, й таямнічае самае

Дванаццатае — любоў узаемная, якая была, ёсьць і будзе

На берагах Дзьвіны, пад званамі Сафіі, у кельлі Еўфрасіньні

За часам чумы і ў снах імпэратара, на дзікіх палях

І паромах Ля-Маншу, у кавярнях Вільні і гасподах Прагі,

На хвалях свабоды, у ложках каханак і нетрах радаводу

Імёнаў, якія зьмяніліся і якія ніколі ня зьменяцца,

Пакуль ляціць страла кучаравага полацкага Адысэя.


Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода


Было


Вацлаў Гавэлсупроць Пятра І

Спадар Уладзімер! Мы часта чуем і гаворым, што Беларусь — эўрапейская краіна. А як, на вашую думку, ці сапраўды яна такая ўжо эўрапейская? Можа, пасьля двухсот гадоў у Расейскай, а потым у савецкай імпэрыі, мы ператварыліся ў эўразійцаў, а прызнацца ў гэтым мужнасьці не хапае?

Воля, студэнтка


Гістарычна, культурна, мэнтальна Беларусь належыць да Эўропы.

Нашы гарады жылі паводле магдэбурскагаправа. Нашы студэнты вучыліся ў эўрапейскіхунівэрсытэтах. Беларуская архітэктура мае помнікіўсіх эўрапейскіх стыляў, пачынаючы з раманскагаі готыкі. Беларускія землі былі ўсходнім аванпостамРэнэсансу і Рэфармацыі — зьяваў, якія на стагодзьдзіпрадвызначылі рух эўрапейскай цывілізацыі. Дзякуючы Францішку Скарыну нашыя продкі ў тую эпоху чацьвертыя ў хрысьціянскім сьвеце атрымалі друкаваную Біблію на сваёй мове. Раней за ангельцаў, французаў, палякаў... Напісаныі выдадзены па-беларуску Статут Вялікага КнястваЛітоўскага 1588 году быў самым перадавым зборамзаконаў у тагачаснай Эўропе.

На ўсход ад Смаленску пачынаўся іншы сьвет, дзе асоба мела нязьмерна менш правоў і магчымасьцяў. Нават самыя знакамітыя баяры ў Масковіі былі «холопами государевыми» . Там, на вялікі жаль, не было ні талерантнасьці, ні магдэбурскага права, ні Рэнэсансу...

Безумоўна, наша нацыянальная самасьвядомасьць за дзьвесьце гадоў пагрозьліва дэфармаваная. Велізарная колькасьць беларусаў працягваежыць у расейскацэнтрычным, а значыць, эўразійскім гістарычным і культурным полі. Цяперашнююўладу гэта цалкам задавальняе.

Вобласьці сьвяткуюць свае юбілеі, грунтуючысяна датах стварэньня царскіх губэрняў, што ўтварыліся пасьля інкарпарацыі нашых земляў. Віцебская губэрня, да прыкладу, існавала ад 1802 году,а Віцебскае ваяводзтва — ад 1503-га. Як кажуць,адчуйце розьніцу.

Прафэсійныя сьвяты ў нас адзначаюцца, за невялікім выняткам, на расейскі ці на савецкі ўзор:маўляў, у такім і такім годзе Пётар І або Ленінпадпісаў указ ці дэкрэт пра стварэньне адпаведныхкалегіі або наркамату. Ды Пётар жа ніколі ня быўнашым манархам! А ў