Там, у столках вякоў, i князёўнаю i парабчанкай
Адбыла Беларусь, так мацуючы чыйсьці хаўрус.
Там, пад Грунвальдам, вою давала ручнік крывічанка
І на стол пераможцам сьцяліла сьвяточны абрус.
Замаўкала нашчадкам ужо непатрэбнае біла,
Замаўкалі званы i пяском зарастала ральля.
Гэта ж я гэтак моцна i гэтак надоўга забыла,
Хто я, дзе я, чыя я, адкуль i навошта тут я?
Праз цябе, Летаргія, адчайна ірваўся Купала,
Раскалыхваў званоў анямелую вечную медзь,
А пад плядам рака па Купальлі даўно сумавала,
Хоць струменьчык яе, як i мы, целяпаўся ледзь-ледзь.
У палон Летаргіі мы рушылі цэлым народам,
Паслухмянаю паствай, а пастыр-наглядчык сачыў,
Каб лічылі прыгон найвышэйшай сваёю свабодай
І ня думалі больш ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым...
Адцьвітаюць сады бел-чырвонаю-белай вяргіняй.
Засынае пад гуд запазычаных слоў немаўля.
О, які ты магутны, магутны палон Летаргіі!
О, якою жабрачкай глядзішся, Айчына мая!
Последние комментарии
1 час 46 минут назад
8 часов 9 минут назад
8 часов 17 минут назад
8 часов 45 минут назад
8 часов 49 минут назад
8 часов 49 минут назад