Табе зайздросціць сонца [Сяргей Грахоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 5

- Табе зайздросціць сонца 268 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Сяргей Грахоўскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

далёкае разведкі.
Крыж-накрыж грудзі ў кулямётных лентах
Заслонаўцы сыходзяць з пастамента,
У маскхалатах, белыя як здані,
Спяшаюцца на новае заданне.
А снег ляціць, i колкі вецер вые,
Стаяць да раніцы на плошчы вартавыя,
Схіліўся камандзір каля агня,
Ён чуе тупат вернага каня,
I высякаюць іскры капыты,
Гудуць пад імі плошчы i масты.
Захутаныя замеццю i сцюжай,
Ідуць услед за Вераю Харужай
Па Ленінскім праспекце к абеліску
Падпольшчыкі i Обаля i Мінска.
Ідуць танкісты энскага палка
I лётчыкі, што ў небе спапялелі,
Што дапісаць нявесце не паспелі
Апошняга галоўнага радка.
Гарыць агонь, i завіруха вые,
Ідуць па плошчы юнакі жывыя,
Разведчыкі, сапёры, партызаны,
Яны яшчэ не кончылі вайны,
Пакуль яшчэ баляць старыя раны,
Байцамі застаюцца i яны.
А на світанні па праспектах Мінска
Ідзе мой сын i партызан кубінскі,
Стаяць на плошчы i глядзяць штодня,
Як б'ецца сэрца вечнага агня.
10—13. XII 1961 г.


ПАЛЕСКІЯ РЭКІ
Мне сняцца начамі палескія рэкі —
Струмень i Стыр, Стаход i Лань, i Цна
Па іх нібыта шлях з вараг у грэкі
Ізноў праклала звонкая вясна.
Да цнотнай Цны ніяк не падступіцца
Пі нацянькі, ні напрасткі, ні ўброд,
I Лань, нібыта грозная ільвіца,
Накінуцца гатова на Стаход.
А Прыпяць настыраецца ca Стырам,
Струмень, як мора грознае, гудзе,
I вербы нахіліліся над вірам,
Схаваўшыся па плечы у вадзе.
Зліліся рэкі ўсе ў адно разводдзе,
Шумяць, іскрацца, пеняцца, гудуць,
A ўжо дзядзькі на белым параходзе
Пра сенажаці гутарку вядуць.
Спадзе вада, i травы забуяюць,
Зашамацяць мурожныя стагі.
Куды ні глянеш, без канца i краю —
Зарэчныя, прырэчныя лугі.
Яшчэ туман курыцца над вадою
I бакены падміргваюць здаля,
А мне здаецца — пахам сырадою
Набракла ўся палеская зямля.
Я чую салаўёў каларатуру,
Гудуць паводкай Прыпяць i Стаход,
I на світанні у туманны Тураў
Прыходзіць першы белы параход.
1961 г.


ЯШЧЭ ЎСЕ ТРЫВОГІ НЕ ПРАЙШЛІ
Часамі нас хвалюе драбяза
I глупства нам «трагедыяй» здаецца:
То набяжыць гарачая сляза,
То ў сэрцы след надоўга застанецца,
Што не назвалі i тваё імя
Ў маленечкай газетнай справаздачы,
I самалюбства слізкая змяя
I дзень i ноч адразу перайначыць;
Што прэмію да свята не далі
I тры пустых білеты ў латарэі,
Што зноў дажджы падворак залілі,
A ў хаце слаба грэюць батарэі.
Вось так сваю разменьваеш душу
I тым жывеш, што крыўдзішся i лаеш
Бюро пагоды, дрэнную шашу
I толькі «фельетончыкі» чытаеш.
А ты зірні: на першай паласе
Радкі звіняць, нібы удары гонга,
I ліхаманка Бельгію трасе
Ад навальніцы, што не моўкне ў Конга.
У гэтую хвіліну недзе там
У юнака крывёй дыміцца рана.
Ён сцяг свабоды перадаў братам,
Прыкрыўшы целам залежы урана.
Ён не аддасць сваёй святой зямлі
Тым, што трызняць пра атамныя войны.
Юнак сканаў, каб іншыя жылі,
Каб дзеці гадаваліся спакойна.
Прыслухайся, на ўсе бакі зірні,
I ссохнуцца ад хвалявання губы,
Калі убачыш Афрыку ў агні,
Калі пачуеш голас новай Кубы.
Яшчэ усе трывогі не прайшлі,
Яшчэ не ўсе развязаныя рукі,
Яшчэ жывуць на свеце каралі
I каты Гітлера, i Кайзеравы ўнукі.
Разменьвацца на дробязі не час!
Нам трэба жыць i памятаць пра гэта,
Каб не было трагедый больш у нас,
Каб ix не знала нашая планета.
1961 г.


Я ДУМАЮ АБ ШЧАСЦІ
Ужо буслы збіраюцца у вырай,
Курлыкаюць у небе жураўлі...
Пра што б ні думаў я,
я думаю аб міры,
Аб шчасці i спакоі на зямлі.
Я думаю пра першых касманаўтаў,
Што павядуць да зораў караблі,
Я думаю, што самым лепшым святам
Сустрэча з імі будзе на зямлі.
Я думаю пра Кішынёў i Рыгу —
Сяброў усіх у