Табе зайздросціць сонца [Сяргей Грахоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Табе зайздросціць сонца 268 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Сяргей Грахоўскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

высокую светлую столь,
I праменьчыкі ранняга сонца,
Ледзяную ваду у калонцы,
Ім бы стос непрачытаных кніг,
Ім бы радасць адну на дваіх,
Ім бы, змораным, разам упасці
У абдымкі спякотнага шчасця,
Запрасіць бы паўгорада ў госці
На ўрачыстасць сваёй маладосці.
Ім прыйдзецца на дужыя плечы
Узяць i радасць i боль чалавечы...
Вось ідуць маладыя на плошчу,
Я гляджу ім услед i зайздрошчу.
11. X 1962 г.


* * *
Жыццё часамі мачахай было:
Сляпіла вочы, шчокі секла,
То праз чысцілішча вяло,
То зноў кідала нас у пекла.
А я не здаўся, не зачах,
Не набрыняў атрутай злосці,
Таму i сёння у вачах
Гараць іскрынкі маладосці,
Таму так прагна я люблю
Жыццё, людзей.
I веру свята:
Што не паспеў зрабіць — зраблю
I пражыву другую рату.
1962 г.


ВЕРА
Ул. Мяжэвічу
Ты помніш калючыя сінія зімы?
Ты помніш глухія сігналы адбою?
Ты помніш разлукі?
I толькі Радзіма
Была неразлучна ca мной i з табою.
Здавалася, ўсё засталося ў мінулым,
I мы анікога на свеце не мелі,
Мы клікалі... Ноч азывалася гулам,
I белыя сосны ў трывозе нямелі.
Мы трацілі ўсё да апошняе ніткі,
I толькі ніколі не трацілі веры,
Мы чулі здалёку, як білі зеніткі
I білася сцюжа ў настылыя дзверы.
Нам сніліся часта гудкі паравозаў,
Дарога на фронт i свінцовыя буры,
Мы марылі разам прайсці, як Матросаў,
Апошнія крокі к чужой амбразуры.
Ніхто не паслухаў, ніхто не паверыў,
I дзеці забыліся нашы імёны...
Ад рання да ночы грымелі сякеры
I падалі наўзніч бярозы са звонам.
Нас бачылі толькі глухія дарогі,
Сляды замяталі суровыя зімы.
Мы ў дні адступлення i ў Дзень Перамогі
Былі неразлучны з табою, Радзіма.
Бо верылі ў праўду тваю неадступна,
Таму i жылі i любілі без меры
Трывогі, салюты i дзень твой наступны,
I сілу тваёй непадкупнае веры.
1 лістапада 1961 г.


* * *
Мы ўсё пазналі i прайшлі —
Пакуты, радасці, трывогу,
I жменьку роднае зямлі
Заўсёды бралі у дарогу.
Тае зямлі, што поіць нас,
Што пахне росамі i хлебам,
Тае зямлі, што не аддасць
Нікога ў крыўду без патрэбы.
Зямлі, што не даруе здрад,
Што ад няпраўды халадзее,
Што i ў пару вялікіх страт
Не траціць лепшыя надзеі.
Надзея ратавала нас,
I мы яшчэ мацней любілі
Сваю зямлю ў той грозны час,
Калі трывогу пратрубілі.
I на дарогах Калымы
Мы свята помнілі прысягу,
I верылі заўсёды мы
Жывому ленінскаму сцягу.
1961 г.


СЛОВЫ
Над намі словы уладараць.
Мы чуем i гаворым ix.
Яны то здружаць, то пасвараць,
То шчасце дзеляць на дваіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон i забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
A ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы.
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
А здатным толькі на дакоры,
Умельцам словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.
27. IV 1962 г.


БЫЛЫЯ ХЛАПЧУКІ
У кожным з нас яшчэ жыве хлапчук,
Вясёлы, шчыры i ласкавы,
Хоць пасівеў i вылез чуб
I кожны дзень чакаюць справы.
Мы ж вызначылі дні прыёму,
Тлусцець патрохі пачалі
I ў госці i з гасцей дадому
He ходзім самі па зямлі.
Не пазнаём старога друга,
Забылі матчына імя,
А як прыйдзецца часам туга,
Дык тут ужо i я не я.
Баімся студзеньскага ветру,
На дзверы вешаем замкі,
За дзень не больш як дзесяць метраў
Так-сяк праходзім нацянькі.
А каб агонь душы не згас,
I не для славы, а для справы
Няхай жыве у