Табе зайздросціць сонца [Сяргей Грахоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Табе зайздросціць сонца 268 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Сяргей Грахоўскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

кажусе, на першым начлезе,
Мне сніцца — лясун на алешыну лезе,
Трымае ў руках сукаватую палку
I з возера кліча дадому русалку.
У лёгкім тумане, пад месяцам сінім,
Яна адгукаецца крыкам гусіным,
На бераг выходзіць, расчэсвае косы,
А з ix, нібы ягады, падаюць росы.
Скаціліся росы, як дзве журавіны,
На белыя грудзі знаёмай дзяўчыны,
I голас знаёмы я чую спрасоння,
Што піць паскакалі да возера коні.
Я вочы расшлюшчыў — ля дзікай ігрушы
Бялявыя косы начлежніца сушыць.
— Каму ты у сне усміхаўся сягоння? —
Пытае яна i глядзіць з-пад далоні.
1958 г.


ПЕРШАЕ КАХАННЕ
Я першую каханую сваю
Не зваў на «ты», не цалаваў, не песціў,
Я рады быў, што побач пастаю,
I сам не свой ішоў на тое ж месца,
Дзе толькі што смяялася яна,
Дзе толькі што яе ляжалі рукі.
I першага кахання навіна
Была пачаткам радасці i мукі.
Я сніў яе, а потым, як у сне,
Убачыў: каля нашага паркана
Яна ішла, мінаючы мяне,
Не бачачы, што побач закаханы.
Яна прайшла, як сонечны прамень,
Над часам, над разлукай, над вайною.
У самы цяжкі i суровы дзень
Яна была, здавалася, са мною.
Я думаў: ёй заўжды семнаццаць год,
Яна у сне ўяўлялася такою,
Што ад вачэй любы растане лёд
I сэрца больш не будзе мець спакою.
I вось сустрэў каханую сваю:
Знаёмы твар, але патухлі вочы;
Не, гэта не яна, яе не пазнаю,
Як вершы, што пісаў мінулай ноччу.
1958 г.


* * *
Усё ў тваёй душы — i радасць, i туга,
I смех, i боль, i ласкі, i дакоры,
То іскаркі ў вачах, то мітульга
Трывожных дум або салодкай зморы.
А прыцемкам асеннім кожны раз
Ты рукі ціха мне кладзеш на плечы,
I мроіцца, што нават позні час
Не сцёр пачуццяў першае сустрэчы,
Ды толькі сэрца нельга ашукаць,
Хоць ты маўчыш, стрымаўшы хваляванне.
Хоць i пяеш, а хочаш адшукаць
Адказ на ўсе трывогі i пытанні
I расказаць аб клопатах сваіх,
Аб мітусні i дробязных турботах.
Ты хоць сягоння прамяняла б ix
На лёс дзяўчынкі у кірзовых ботах,
Каб толькі зноў спачатку ўсё пачаць,
Жыць на вадзе, на хлебе i павідле,
Каб вечары на вуліцы страчаць,
Каб золкія світанні не абрыдлі.
Калі б ты зноў спачатку ўсё прайшла,
Каго б ты выбрала, каго б ты абмінула?
Kaго б сагрэла промнямі святла,
Каму б руку ласкава працягнула?
Чаго ж маўчыш? Я ведаю, што ты
Не рада ні спакою, ні дастатку,
А каб вярнуць мінулыя гады,
Ты пачала б ізноў усё спачатку.
Ізноў прайшла б са мною след у след
I сцежкі, i шырокія дарогі,
Каб у жыцці усё было як след —
I смех, i боль, i шчасце, i трывогі.
14. V 1961 г.
Кіславодск


ЗАЙЗДРАСЦЬ
Па начах жаніхі i нявесты
То вартуюць чужыя пад'езды,
То шукаюць у скверы прытулку,
То блукаюць па цёмным завулку.
Ix не дождж i не золкія ночы
Заганяюць у цемень, а вочы,
Што глядзяць з недаверам, што судзяць,
Што каханне юначае студзяць.
Кожны вечар у мокрай алеі
Нехта шэпча, цалуецца, млее
Ад гарачай салодкае стомы.
Потым разам стаяць каля дома
I ніяк развітацца не могуць.
Вось нявеста кусае пазногаць
I на вокны глядзіць час ад часу,
Дзе калючыя цені альясу,
Дзе цяпло стометровай кватэры
I цыратай аббітыя дзверы,
Дзе фіранкі i фікусы ў пыле,
I карціны у рыначным стылі,
Дзе сталы i серванты з арэху
I не чутна ні песень, ні смеху,
Дзе «Здароўе» — адзіны часопіс,
I «шпіёнскі» зачытаны опус.
Хоць i люстры гараць i таршэры,
Кожны вечар тут змрочны i шэры.
Ды спакою начальніка траста
Не зайздросцяць жаніх i нявеста.
Ім бы той вунь маленькі пакойчык,
Што на год адчыняецца двойчы
(На Кастрычнік i Першага мая,
Калі пыл пакаёўка сцірае).
Ім бы толькі настольную лямпу
I акно без адзінае плямкі,
Чарцяжамі завалены стол,
I