Высакосны год [Хоку і танка] [Уладзімір Сіўчыкаў] (fb2) читать постранично, страница - 5

- Высакосны год [Хоку і танка] 54 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сіўчыкаў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class="stanza">
* * *
Цень таго смутку
на плечы апусціўся
адліжным ранкам.
* * *
Няўжо й сёлета
сустракацьмем Новы год
зусім без снегу?!
* * *
Ва ўтульным крэсле
высцягнулася котка,
вурчыць ва ўнісон
са старою лядоўняй --
электрастатычны джаз.
* * *
Зноў не патрапіў
у ігольнае вушка
з першага разу!
Акуляры здымаю –
ніцавокасць мінае.
* * *
Дыхтавы шкробат
рыдлёвак на асфальце
пабудзіў мяне
сутонлівай раніцай.
Пэўна – ноччу выпаў снег!
* * *
Даўняя стужка
З-пад аўтаадказчыка.
Гукаюць да мяне
тыя, што ўжо адышлі –
Уладзімір Жыжэнка…
* * *
Лёгкі перастук
колаў на стыках рэек,
свіст электрычкі
чуваць марозным ранкам
з паўстанка “Зялёнае”.

Пра аўтара


Уладзімір Сіўчыкаў (Мінск, Беларусь)

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Жодзіне.

Мае адукацыі мастака і філолага.

Настаўнічаў, працаваў мастаком-афармляльнікам, журналістам, выдавецкім рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справаю.

Выступае ў друку з 1982 года як паэт, празаік, перакладчык і драматург.

Хоку і танка Уладзіміра Сіўчыкава друкаваліся ў газетах “Літаратура і Мастацтва”, “Наша ніва”, “Чырвоная змена”, у часопісах “Беларусь”, “Бярозка”, “Дзеяслоў”, у паэтычных зборніках “Круглы год”, “Лагодны промень раніцы”.


Uladzimir Siŭchykaŭ (Minsk, Belarus)

Born in 1958, in Zhodzina, Mіnsk Region. An artist and a philologist by education. Worked as teacher, designer, journalist and editor in publishing house.

Publishes his poetry, prose, translations and drama plays since 1982.