Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 [Аляксей Карпюк] (fb2) читать постранично, страница - 5

- Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 1.86 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Аляксей Карпюк

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

язык сунуць? Заплацілі табе за гэто? Стой, бабо, ля сваёй печы ды займайся блінамі!

Па-твойму, гэта — справа не мая? Па-твойму, я не маю права дома і выказацца нават?

Настане час — выкажашса!

Ох Уладзімір, Уладзімір, ох, і пакарае ж цябе за гэта лёс, а заадно — і мяне з дзецьмі!

Не баюса тваіх забабонаў!

Не забабоны гэта, апамятайся!

А я сказаў — забабоны!

Мала што ты скажаш! Ты нагаварыць можаш і такое, што сам потым не рады! Апамятайся! У нас жа дзеці! Калі зробіш, што надумаў, тады...

Ну, кажы-кажы, што тады?!

Сама не ведаю... Адно помні... Потым будзеш... I нас са Светай ды Ігарам потым...

Нявестка расплакалася, бразнула нажом па пліце ды пабегла ў бакоўку.

Ма-ам, ты куды-ы? — кінулася за ёю дачка.

Уладзік, нашто ты на яе так? — з папрокам паківаў галавой бацька.

А хай, нарэшце, ведае, што ёй тут — не музей! Распусціласа, панімаеш, бы цыганская пуга, і кроку без яе не ступі ўжэ! Я да яе старых лезу? Бачылі вы такое? Альбо хай скажа яна — лезу да іх? Ніколі не пруса! Ашчэ з цесцем часамі павітаемса, нават перакулім сяды-тады чарку-другую ці словам перакінемса, а цешчу — і ведаць не хачу! Нават калі з ёю і спатыкаемса дзе выпадково, у нас жалезны закон — ні яна ў мае справы не лезе, ні я — у яе таксамо.

Загаварыў Павел:

Супакойса, хлопец, у гарачай вадзе ты ў нас купаны — усім пра гэто даўно вядомо! Боўдзіло, яна ж не можа іначай, разумееш? Мая Галя, калі пачула пра наш намер, узняла таксамо велькі гвалт, таму не захапіў яе нават сюды, каб спакайней можно было дамовіцца. Уяўляеш, якое пекло яны нам тут наладзілі б!.. Халера, бытто згаварыліса чортавыя бабы!.. Ладно, нічого з тваёй Кірай не станецца, пабачыш. Паплача, парумзае ды перастане — у іх гэто выходзіць спраўно, не так, як у мужыкоў.

Старэйшы хвіліну меркаваў, як лепш сказаць.

Мы хочам пра іншае, тату. Паслухай уважліво, бацьку!

Ляпнуўшы старога па плячы, Павел у свае словы пастараўся ўкласці ласку і любоў:

Толькі ты, чорт, не падумай ашчэ чаго-небудзь кепскага, бо мы табе ўсе жадаем толькі дабра — і я, і наш Уладзік, і нават Франак!

Дваюрадны брат аж захлынуўся:

Хто, я-а! Ды мяне, дзядзьку, заўсёды да вас, як да бацькі роднаго, цягне! Да вы мне і е родны бацько!.. Да я кожны раз вам, дальбо, я вам заўсёды... Э-э-эх!.. Ды ведаеце, як я вам, дзядзьку, спрыяю?

Фр-анак, Франак, супакойса, мы з братам самі даўно гэто бачым і цэнім! Слухай, тату! Ты, тату...

Разжаліўшы сябе гэтак, Павел уталопіўся на бацьку разгублена.

А-ай, не ведаю, як табе лепш гэто і ўталкаваць!.. Ну, сам скажы тады, як тут жывецца табе на аднаселлі, калі гаварыць папраўдзе? Толькі — па-чэснаму кажы!

Жылося — як маглося, ніколі над гэтым Лаўрэн асабліва не задумваўся. Ён усё яшчэ не мог уцяміць, чаго хлопцы ад яго хочуць.

I сын дапамог:

Аднаму табе на хутары, напэўно, не соладка? Прызнавайса! Адно кажы шчыро нам, бацьку, як на споведзі гавары! Цяжко, мы ўсе добро самі разумеем і не раз, не два, калі зыдземса там у горадзе абодва, а то і з Франакам, калі да нас завітае, пра гэто і талкуем. Не думай, бацьку, што пра цябе ўсе мы там зусім забыліса, што на цябе паставілі крыж — о-о, не-е! Ну, добро, калі ўсё ідзе добро. А як зля-жаш, хто табе доктара выкліча, лякарства якого прынясе ці хоць звычайнай вады кубак падасць? А не дай бог ашчэ памрэш, ніхто ж аб гэтым і ведаць не будзе!

Паўлу дапамог Франак:

Бо на аднаселлі! Ці мало такіх выпадкаў здараецца цяпер па вёсках?

Во, бачыш! А глядзі, хата твая даўно патрабуе догляду — пачынае памалу разбурацца. Бо рамонт ёй даўно патрэбен, руплівыя гаспадарскія рукі! Унь — некалькі даховак вецер сарваў, а ты, бацьку, цяпер ужэ не той — не можаш па драбінцы наверх залезці, як у былыя гады, ды не пакладзеш на месца! Ашчэ кожную трэ да латы добро прымацаваць дроцікам, а ў цябе ўжэ і пальцы не гнуцца!.. Што ні квартал, плаці страхоўку! Плаці чортаў налог за соткі ці за іншую халеру-матыку, а ў цябе лішнія грошы е, ты — мільянер?

Лаўрэн цярпліва слухаў і ўсё маўчаў. Нездаволены такой нездагадлівасцю бацькі, Уладзік старэйшага брата выручыў:

I каб цябе больш гэто не мэнчыло ўсё, мы вырашылі — нашу хату к чортавай мацеры трэ прадаць!

З глыбокім перакананнем Павел падхапіў:

— Збыць пад халеру, і ўсё!!

Дваюрадны брат дадаў:

Надзейны купец, дзядзьку, знайшоўса. Свой хлопец. Толькі вывезлі яго бацькі адгэтуль, калі ашчэ маленькім быў. Але ён — бы тутэйшы!

Грэх яго, тату, упускаць нам! Ніколі сабе потым такого не даруем!

Локці сабе кусаць будзем!

Што-о ты?!

О! Трэ лавіць шанц, калі надарыўса,— такое не часто бывае!


4

Столькі сыны гаварылі, так намагаліся, а для Лаўрэна відочным стала адно — хлопцы надта ім чамусьці нездаволеныя. Такімі нездаволенымі сыноў яшчэ ніколі і не бачыў.

Перапалоханы ўжо нарыхтык Лаўрэн з усяе сілы пастараўся ўлавіць усяму прычыну.

Нарэшце да яго пачало штосьці даходзіць. Покуль што зразумеў: сыны яго — уся апора і надзея — бэсцяць родную хату, з якой абодва