Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 [Аляксей Карпюк] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 1.86 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Аляксей Карпюк

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

і памятаў. Мо тады да іх не надта прыглядаўся? I, напэўна, замала важдаўся з імі.

Жыццё было іншае.

Хіба ж яны маглі з Нінай калісьці гэтак няньчыцца з малымі, пра іх столькі дбаць, патураць ды над імі трэсціся? Дзе ты бачыў! Яшчэ бабе выпадала з дзецьмі важдацца, а пры такім навале працы на мужыка — людзі засмяялі б.

Затое зараз сябе нё пазнаваў.

Чакаючы з горада гасцей, Лаўрэн яшчэ на тым тыдні купіў у сельмагу для ўнучкі шакаладку, а і сёння памятаў прыемнае хваляванне, з якім ласунак нёс з магазіна дамоў.

Памятаў і цяпло на душы — з ім жыў цэлы тыдзень, пакуль смакалык гэты ляжаў за партрэтам нябожчыцы. Спаў, рыхтаваў страву, еў, карміў парсюка, таптаўся каля сваіх вулляў, а на самай справе выглядваў і выглядваў, ці ўжо не едзе малы анёльчык, не вязе яму радасць. Так цікаваў на дарогу, што — смешна самому сабе прызнацца — аж забалелі на шыі ўсе жылы і цяпер не павярнуць галавы.

Ды вядома, купляючы ўнукам ласункі, якія калісьці палічыў бы распустай і пашкадаваў бы на іх грошай, ставячы гойдалку, маздыгуючы вазок, дзень і ночь выглядаючы на дарозе сваіх, Лаўрэн сам сабе ніколі і не прызнаўся б, што гэтым нібы стараецца падкупіць лёс, які павярнуўся да яго спіною.

Жвавая ўнучка знаёмілася ўжо з Лаўрэнавай гаспадаркай. Шчаслівымі вачыма разглядваючы курэй, рабіла для сябе адкрыццё:

Дзед, гы, а грэбень толькі ў пеўня!

Дзед, хі-хі-хі-хі, глянь, у курыцы — гладкая галава, бачыш? Без грэбеня!

Бо ў курэй інакш, чым у людзей.

Чаму?

Унь якая бочка тоўстая — як Гітлер! I з вадо-ой! Чаго яна тут стаіць?

Дажджавая ў яе сцякае з акапа.

Для чаго-о?

А калі пажар, адкуль як возьмеш? Хапацца, унучка, тады за калодзежную — позно. У пажар покуль выцягнеш вядро з калодзежа, покуль перальеш, то і згарэць можаш. А так яна ў мяне заўша нападарэндзе стаіць. Калі што і загарыцца — чарпай сабе вядром ды насі на агонь!

Ы-ы-ых, дз-ед, ты — пажа-арнік?

Калі жывеш на хутары, то сам сабе і шавец, і жнец, і на дудзе ігрэц.

Малой дзедава тлумачэнне надта спадабалася. Ад навіны яна ўзглянула на старога з захапленнем:

Гы?!. А дзе твая дуда?

Так толькі гаворыцца.

А-а!..— пашкадавала дзяўчынка.— Дзеду, чаму гэты відэлец, што пад хлеўчыкам стаіць, такі вялікі?

Гэта, дурненькая, вілы. Гной імі выкідваў з-пад каровы, калі шчэ трымаў. Помніш нашу Ластаўку!

Ну! Баба Ніна з яе малако ў вядро выдушвала!

— Дліла.

— Ага! Дзед, а што такое на сцяне густое так вырасла зялёнае, бы пляцёнкі?

— Дзікі піпаград.

— Віно з яго робіцца?

— З такога — толькі вераб'і п'янеюць.

— А дзікі водкаград дзе расце?

— ...

А што такое страшнае там?

Палохало на вераб'ёў, аб вішань не аб'ядалі.

Вераб'і цяпер баяцца?

— О-го! Абсядуць яго ды рагочуць, падлы!

А-а...

У гэты момант у знаёмым да болю пярэдніку нябожчыцы Ніны выглянула з хаты нявестка, крыкнула:

Ідзеце снедаць!


2

Жонка сярэдняга сына, Кіра, працавала ў музеі экскурсаводам. Была яна дробненькая, бялявая, у акулярах ды ўсяго надта брыдзілася — гатуючы пельмені, тры разы мяняла ваду, з хлеба зразала скарынку, бялізну свёкра мыла толькі ў гумовых пальчатках, а дома, гідліва крывячы вусны, усё чысціла, чысціла і чысціла.

Ой, ой, заходзьце хутчэй! — падагнала дзеда з унучкай. Каб, барані божа, не ўляцела на кухню муха, перапалохана махаючы рукамі, падтрымала спіной дзверы ды зараз жа за свёкрам зачыніла.

Снеданне дзеда і ўнучку ўжо чакала.

За сталом расселіся ледзь не двухметровага росту асілкі, Лаўрэ-навы сыны — старэйшы Павел ды сярэдні Уладзік. Побач з імі маячыў надта падобны на дваюрадных братоў пляменнік Лаўрэнаў — Франак Шмігельскі. Сыны ў горадзе круцілі абаранкі «Ікарусаў». Дакладней кажучы, вадзілі іх у дальнія рэйсы. Па горадзе ездзілі толькі першыя два гады. Напрыкрала Уладзіку мінаць усё тых самых міліцыянераў, аб'яўляць тыя самыя прыпынкі — папрасіўся на міжгорад, а следам — старэйшы. I ездзяць рэйсавымі ўжо даўно. Пляменнік ездзіў у зялёнадалінскім калгасе на грузавіку, а жыў у другім канцы вёскі.

Ну, бацька, прызнавайся,— голадам уздумаў нас замарыць, напэўно!

У голасе сярэдняга сына прагучала штучная бадзёрасць, але Лаўрэн, вядома, гэтай адрабіне фальшу не прыдаў значэння.

Уладзік узяўся наліваць кілішкі.

Прысаджувайса, тату, пакаштуем зара нашай, маскоўскай,— хопіць усё на тваёй ды на тваёй выягджаць!

Ага, прапусцім пару чарак у жылы, і ўжэ будзе весялей! — дапамог брату Павел.

Хлопцы да яго прыязджалі часта — садзіць і капаць бульбу, разбіваць агароды, калоць парсюка, рыхтаваць на зіму дровы ды сена, калі яшчэ трымаў карову. Вядома, амаль усю тую бульбу, гародніну, масла, сыры і мёд самі потым з нявесткамі везлі ў горад. Але ж на тое яно расло ды гадавалася.

Лаўрэн з-за гэтага вельмі ганарыўся, што можа дзецям дапа-магчы. Няважна, калі харчавацца даводзілася адной капустай, гарохам, панцаком ды бульбай, што найгоршай, якую парсюку пакінуў,— добры шавец