Выбраныя творы ў двух тамах. Том І [Віктар Казько] (fb2) читать постранично, страница - 210

- Выбраныя творы ў двух тамах. Том І 1.82 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Віктар Казько

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Такі бедны, што і ўявіць сабе немагчыма. У самага апошняга жабрака ёсць усё ж радзіма, ёсць зямля, на якую ён можа прылегчы жывы і ляжа, адыходзячы ўжо, мёртвы. У яго адабралі і гэта. Адабралі тое, чаго немагчыма адабраць нават у звера, казюркі і жабы. Травінку, хвойную голку і тую выдзерлі з рота. Нічога ў яго няма і ніколі не будзе. Не можа быць. А з двара рэхам усё яшчэ гучала на ўсю акругу:

— Рубі гадаў, бі гадаў. Дзед будзе задаволены, пакасілі яму двор. Чарнабылу канец, капец. Канец.

...Не, не канец. З-за ракі, з другога яе высокага берага, глядзеў ім у вочы, стаяў і пасміхаўся, як касмічны прыхадзень, змрочны і чорны волат-саркафаг.