Выбраныя творы ў двух тамах. Том І [Віктар Казько] (fb2) читать постранично

- Выбраныя творы ў двух тамах. Том І 1.82 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Віктар Казько

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Віктар Казько ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ Ў ДВУХ ТАМАХ. Том І


Падрыхтаванае на падставе: Віктар Казько, Выбраныя творы ў двух тамах Том І. Неруш: Раман. Апавяданні. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 479 с., [1] л. партр.

ISBN 5-З40-00518-6


Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ВЕЧНЫ САД У ЗОНЕ ЗНІШЧЭННЯ


Цёплы светлы майскі вечар. Далёка ўнізе за акном затухае ў дрымоце Старавіленская вуліца. Адкладзены ўбок часопіс з артыкулам Астаф'ева пра Гогаля. Паблісквае блакітным вокам тэлевізар — Беражкоў успамінае паездку з Молатавым у Германію. Паглядваем на экран, размаўляем.

- Ну што, так я нічога і не здолеў растлумачыць?..

- Віктар Апанасавіч, а ў што вы верылі ў дзіцячым доме?

- ...У камунізм.

Імя Віктара Казько ў свядомасці большасці тых, хто сёння чытае, звязана з пакаленнем «дзяцей вайны». Крытыкі адзначылі гэта пакаленне як «трэцюю хвалю ваеннай прозы». Гутаркі і інтэрв'ю да  дня Перамогі, запрашэнні на «круглыя сталы» і «тэматычныя канферэнцыі» — трывалае месца ў картатэцы літаратурнага працэсу. Сам жа пісьменнік, беручы ўдзел у гэтых гутарках і канферэнцыях, настойліва агаворваў: «Я не адношу сябе да тых, хто піша пра вайну». I зноў: «Я не пісаў пра вайну». I зноў: «Я ніколі не пісаў пра вайну ўвогуле». I тлумачыў: «Я пісаў толькі пра тое, што зведаў, перажыў сам».

Дык што, шэсць аповесцяў і два раманы Віктара Казько — проза аўтабіяграфічная, гісторыя яго сучасніка, яго пакалення?.. Усё ж не, не гісторыя, халодная, храналагічная лінейная, жорстка прыземленая фактамі. Зноў жа, найбольш дакладнае вызначэнне знайшоў ён сам, распавядаючы аб рабоце над апошнім сваім раманам: «Гэта мая споведзь перад чытачом, часам і самім сабою».

Пачыналася гэта споведзь амаль дваццаць гадоў назад аповесцю «Высакосны год». Па пакручастай, аблытанай каранямі сцежцы быў зроблены пісьменнікам першы крок — дамоў, у дзяцінства. Каб потым, саступіўшы з гэтай сцежкі ў «Аповесці пра беспрытульнае каханне» і «Судзе ў Слабадзе», у «Нерушы» і «Хроніцы дзетдомаўскага саду», спыніцца і спытаць сябе і нас: «Каму ж, у чые рукі мы перадалі ўсё гэта, чаму ж у розруху наш дом?..»

«Не мяне — сябе згубілі, вярніцеся ў дом свой» — так гаворыцца ў Святым Пісанні...


ВЯРТАННЕ ПЕРШАЕ

«Высакосны год». «Аповесць пра беспрытульнае каханне». «Суд у Слабадзе».

Такім чынам, дом. Хата. Дзіцячы дом, куды Віктар Казько трапіў — сам дакладна не памятае — годзе ў пяцьдзесят першым ці другім. Дзяцінства. Як ён спрабаваў пераканаць мяне ў адной з нашых даўніх размоў, што дзяцінства яго было шчаслівае, зусім у адпаведнасці з хрэстаматыйнай талстоўскай формулай! Успамінаў вясну, на ўсе чатыры бакі свету разліў Случы, плыты, цёплы дождж, даўкі камяк радасці ў горле... I які цяжкі быў кожны крок назад, у глыбіню памяці, у той час, што быў ужо не дзяцінствам, але — вайною.

— Разумееш, тады не думалася, не было такога ўсведамлення, што вайна — гэта нешта незвычайнае, часовае. Гэта было жыццё, натуральны яго стан. Здавалася, так і павінна быць: чалавек хаваецца, жыве ў норах-зямлянках, за ім гоняцца, калі даганяюць, страляюць, забіваюць —палююць, як па звера... Трэба хавацца і ўцякаць. I ёсць дарога... Калі я думаю пра вайну, я заўсёды бачу дарогу. Адчування прытулку, прыстанішча, хаты няма, толькі дарога...

Вось гэта нялюдская звычайнасць непрытульнасці, неабароненасці, смяртэльнай зацкаванасці і звалася — «трэцяя хваля ваеннай прозы».

I што ж данеслі першыя «хвалі»?

У акопах перадавой, на гарачым снезе ваенных аповесцяў Юрыя Бондарава няма месца дзецям. Тут пра іх гавораць зрэдзь часу і скупа, бліскавічна і на імгненне толькі ўзгадваючы мінулае: «Дзеці!.. Дзеці ж... Не дадзена мне права паміраць. Не!.. Дзе- ці!»—ці зазіраючы ў будучае: «А вайна ж уся да заканчэння... Дзяцей яшчэ народзіш...

Сямігадоваму хлапчуку з прыфрантавой вёскі ад нечаканага маладога кахання, якім захоплены да яго сястры герой аповесці Канстанціна Вераб'ёва, даравана толькі крыху пяшчоты і мімалётнага клопату. Мы будзем сведкамі таго, як на вачах у лейтэнанта загіне яго Марынка, датыкнемся да яго адчаю. I зразумеем, што і ў лёс хлопчыка вайна ўваходзіць як вялікае гора, але нам не дадзена будзе зведаць рэха душы яго на гэтае гора.

У рамане Грыгорыя Бакланава «Ліпень 41 года» ёсць жахлівая сцэна. Ноч, гараць па ўсім даляглядзе вёскі... Злавілі «шпіёна» — мясцовага настаўніка. У тыя хвіліны сляпой нянавісці ўсе вераць: ён сігнальшчык, ён немцаў чакае, і расправа непазбежная. Выратаванне прынясе крык хлопчыка, што кінецца загароджваць бацьку сваім маленькім слабым целам ад бяздумнай людской лютасці: «Не біце яго! Гэта мой, мой, мой тата!..» I мы не забудзем вялікія ад слёз вочы і гэты крык, і, дадумваючы, скіраваныя дакладнаю рукой аўтара, успомнім: так, Дастаеўскі, Іллюшачка, так, білет у рай і слязінка дзіцяці... Дык вось што адчула гэтае дзіця. Якое веданне вайны, жыцця, людзей вынесла яго з