Пляц Волі [Алесь Пашкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 189

Книга 269927 устарела и заменена на исправленную

- Пляц Волі 1.64 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Алесь Пашкевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

народу, але й пачатак вайсковага паходу за незалежную Беларусь». Астроўскі заклікаў беларусаў запісвацца ў добраахвотнікі на карэйскі фронт, што выклікала адмоўную рэакцыю многіх эмігрантаў.

Памер Радаслаў Астроўскі ў 1976 годзе і быў урачыста пахаваны на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрсі).


(обратно)

65

Яшчэ пра больш «зблытаныя» арышт і смерць Канстанціна Езавітава згадваў Іван Касяк:

«Сябра БЦР гэнэрал Езавітаў пасьля хірургічнай апэрацыі ў 1945 годзе пад чужым прозьвішчам дастаўся на Беларусь, дзе працаваў настаўнікам. На настаўніцкай канфэрэнцыі ён быў распазнаны і пазьней павешаны ў Віцебску, дзе нарадзіўся».

Але сведчанні Івана Касяка ― сумніўныя, у іх шмат недакладнасцяў. Адна з іх: Езавітаў нарадзіўся не ў Віцебску... Легенду ж пра вяртанне на Беларусь па сваей волі і пакаранне «ворага» павешаннем маглі прыдумаць у адпаведных органах СССР.

(обратно)