Пляц Волі [Алесь Пашкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 188

Книга 269927 устарела и заменена на исправленную

- Пляц Волі 1.64 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Алесь Пашкевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Езавітаў дасць паказанні аб тым, што ён у 1940 годзе пад клічкай Озал лічыўся супрацоўнікам НКУС Латвійскай ССР.

«В 1941 году, в марте, – «успамінаў» Езавітаў, – меня вызвали в Москву под предлогом представителя профсоюзов <...> встретили  на вокзале и отвезли в отель «Москва» на IV этаж. Имел разговоры с работниками НКГБ. В разговорах мне подчеркнули, что я должен связаться с белорусской эмиграцией и работать среди нее там, также постараться занять более высокое положение. С наступлением военных действий мне удалось связаться с белорусской эмиграцией в Берлине, а также в Минске». 

(обратно)

59

Пасля вайны на эміграцыі Мікола Абрамчык стане прэзідэнтам Рады БНР.

(обратно)

60

Да апошняга часу заставалася невядомым, хто забіў Францішка Аляхновіча.

«Дасюль невядома, хто ўчыніў гэтае злачынства. Хутчэй за ўсе ― чырвоныя дыверсанты. <...> Але зрабіць гэта маглі і акаўцы, баевікі Арміі Краевай, якія гэтаксама метадычна вынішчалі беларускую інтэлігенцыю», ― пісаў Алесь Бяляцкі ў прадмове па выдання аповесці «У капцюрох Г.П.У» (Мінск, 1994).

Тое ж адзначалі і Анатоль Сабалеўскі, і Зоя Лысенка, якая пісала наступнае:

«Яго забілі на ўласнай кватэры <...>. Хто гэта зрабіў, пакуль гісторыкі адназначна сказаць не могуць. Ёсць версія, што ен быў пакараны смерцю савецкімі ці польскімі партызанамі, не выключана, што гэта маглі зрабіць і немцы» («Сыны і пасынкі Беларусі», Мінск, 1996).

Было забойства ― жорсткае, лютае. Забойства чалавека на схіле ягонага веку, чалавека, які прысвяціў сябе служэнню незалежнай Беларусі і яе культуры, які да апошняга дня выкрываў таталітарызм і злачынствы сталінскіх паслугачоў, да чаго Беларусь прыйшла толькі на заканчэнні стагоддзя... Было забойства, і тэрміну даўнасці яно не мае. І калі злачынцы не былі пакараны, трэба назваць хоць іхнія імены.

След забойцы пасля віленскай кватэры Аляхновіча павеў у Маскву. У 1982 годзе быў апублікаваны рапарт партызанскага літоўскага штаба (пра які першым напісаў Зяновіюш Панарскі з Таронта ― у віленскім польскім тыдневіку «Znad Wilii» (1998, № № 6, 7, 10) ― данясенне партызан ад 15 сакавіка 1944 года аб тым, што яны «застрэлілі ў Вільні адказнага рэдактара беларускай газэты, выдаванай на сродкі немцаў, «Беларускі Голас» Ф. Аляхновіча». Выканала «акцыю» дыверсійная тройка пад камандаваннем Ё. Сіманавічуса (Пятрайціса). Прозвішча й імя забойцы падавалася ва ўсіх трох літоўскіх савецкіх энцыклапедыях. За ўдзел у путчы прыхільнікаў Вальдэмарыса да вайны «партызан» быў асуджаны на дзесяць гадоў зняволення, у 1937 годзе ― амніставаны. У часе нямецкай акупацыі хаваўся, у 1942-м уступіў у кампартыю. У 1943 - 1944 гадах камандаваў партызанскім атрадам «Мститель». Пасля вайны, закончыўшы ў 1950 годзе партшколу, стаў гаспадарчым дзеячом у савецкім Вільнюсе...


(обратно)

61

Наколькі «шчырай» была падтрымка акупантамі беларускага руху, могуць сведчыць тагачасныя данясенні Рыгора Мурашкі, беларускага пісьменніка, удзельніка мінскага падполля:

«<...>Дом друку немцы занялі пад казарму. З шматлікіх пакояў Белдзяржвыдавецтва выкінуты на двор як смецце і знішчаны: вялікі збор рукапісаў беларускіх пісьменнікаў, што знаходзіліся ў працэсе падрыхтоўкі да друку, вялікая бібліятэка і архіў выдавецтва. <...> У падвалах Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна немцы зрабілі склад і халадзільнік. Кнігі павыкідвалі на двор ззаду бібліятэкі і палілі іх рэгулярна вялікімі кучамі. <...> Будынак Мастацкай галерэі заняты на пастой для нямецкіх афіцэраў. У выніку праз тыдзень-два са сценаў галерэі зніклі амаль усе карціны. <...> Найлепшым упрыгожаннем галерэі была калекцыя слуцкіх паясоў ― адзіная поўная ў свеце. Калекцыя ў залатой валюце каштавала да дзесяці мільенаў рублеў. <...> Праз некалькі дзен калекцыя слуцкіх паясоў была пагружана ў нямецкія ваенныя грузавыя машыны і накіравана ў невядомым напрамку, а па чутках ― у Кенінгсберг».


(обратно)

62

Пазней з кватэры Ермачэнкі «знікне» архіў Беларускага камітэта самапомачы ў Празе і патрапіць у Менск. У матэрыялах архіва будзе й пратакол тога сходу ад 27 чэрвеня 1941 года. Паводле яго Ларысу Геніюш і ейнага мужа асудзяць на 25 гадоў зняволення ў «папраўча-працоўных» лагерах, ― хоць на пратаколе іхнія подпісы хтось даставіў-вывеў пад капірку... Хоць у сваіх вершах Ларыса Геніюш ані слоўкам не абазвалася пра немцаў...

(обратно)

63

Старшыней Украінскага нацыянальнага камітэта стаў генерал Шандрук. Бандэра ўвайшоў у яго склад.

(обратно)

64

З Нямеччыны Радаслаў Астроўскі падаўся ў ЗША. У 1950 годзе ў беларускай эмігранцкай газэце «Беларуская Трыбуна» быў надрукаваны яго артыкул аб тым, што «вайна ў Карэі ― гэта ня толькі змаганьне за свабоду карэйскага