Крыс Фэрынгтон, матрос [Джэк Лондан] (fb2) читать постранично

- Крыс Фэрынгтон, матрос (пер. Алесь Якімовіч) 26 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Джэк Лондан

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Джэк Лондан Крыс Фэрынгтон, матрос

— Калі-п ты пыў на суднах Старога Сьвету, дык, маленькі юнак, як ты, пыў-пы толькі юнга, хлапшўк, і пыў-пы слушкаю ў матросаў. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, купак вады!», ты-п ускакіфаў борзда, як куля, і прыносіў пы купак вады. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, боты!» — ты дафаў-пы боты. I ты пыў-пы далікатны і казаў-пы: «Так, сэр», і «не, сэр». Але ты на амэрыканскім судно і думаеш, што ты ня горш, чым матрос. Крыс, мой хлопшык, я пыў мараком дваццаць дфа гады, і ты думаеш, што ты ня горш мяне? — Я пыў марак раней, чым ты радзіўся, і я вязаў вузлы і браў рыфы і круціў вяроўкі, калі ты забаўляўся цацкамі.

— Вы гэтым крыўдзіце мяне, Эміль! — закрычаў Крыс Фэрынгтон; яго твар пачырванеў, і сапраўды меў пакрыўджаны выгляд. Гэта быў стройны, статны юнак гадоў семнаццаці.

— Фось ты зноў пачынаеш! — загарэўся матрос-швэд, — мяне зафуць Іогансэн, а шчанюк-хлапшук, як ты, зафе мяне Эміль! Гэта абраза і дапускаецца толькі таму, што гэта амэрыканскі судно!

— Але-ж вы мяне завіцё «Крыс», — заўважыў з дакорам хлопчык.

— Бо ты-ж яшчэ хлапшук!

— …Які робіць, як сталы мужчына, — не здаваўся Крыс. — І таму, што я раблю мужчынскую работу, то маю такое-ж права зваць вас па імені, як і вы мяне. Мы ўсе роўныя тут, і вы гэта ведаеце. Калі мы наймаліся ў гэтую дарогу ў Сан-Францыско, мы наймаліся, як матросы на «Софі Сузэрлэнд», і паміж намі на рабілі ніякай розьніцы. Хіба я не рабіў свае работы? Хіба я калі-небудзь ленаваўся? А ці прыходзілася вам, ці каму іншаму стаяць за мяне каля руля? Ці быць наглядальнікам? Ці ўзьнімацца за мяне наверх?

— Крыс кажа праўду, — перапыніў яго матрос-ангелец. — Нікому яшчэ ня прыходзілася дакрануцца да яго работы. Ён наймаўся таксама, як і кожны з нас, і выявіў сябе такім-жа, як…

— Лепшым! — падказаў матрос з Новай Шотляндыі,—лепшым, чым некаторыя з нас! Калі мы натрапілі на цюленяй, ён быў другім рулявым на лодцы з усіх нас, што знаходзіліся на барту судна. Толькі француз Люі, які займаецца гэтаю работаю ўжо колькі год, мог выперадзіць яго. Я толькі вясьляр, і ты таксама толькі вясьляр, Эміль Іогансэн, ня гледзячы на тое, што ты дваццаць два гады на моры. Чаму ты ня станеш рулявым?

— Залішне непаваротлівы, — засьмяяўся ангелец, — і залішне марудны ў рабоце.

— Гэта ня так важна, — загаварыў датчанін Юргенсэн у дапамогу свайму скандынаўскаму земляку. — Эміль мужчына і матрос, а хлапчук ні тое, ні другое.

І матросы, такім чынам, падзяліліся на два лягеры. Швэды, норвэжцы і датчане, як блізкія па племені, абаранялі Іогансэна, а канадцы, амэрыканцы і ангельцы — Крыса.

«Софі Сузэрлэнд» была цюленябойнай шхунай з Сан-Францыско і лавіла цюленяй уздоўж японскага берагу да Бярынгавага мора. Судно было моцнае і вялікае.

Хаця Крыс ведаў, што праўда на яго баку і ён робіць работу добра, але ня раз жадаў якога-небудзь нязвычайнага здарэньня, дзе-б ён мог паказаць скандзінаўцам, што ён таксама сапраўдны матрос.

Але ў адну навальнічную ноч ён, разматваючы запасны якарны ланцуг, выпадкова пакалечыў сабе пальцы на левай руцэ. I ўсе яго надзеі цяпер прапалі. Выяжджаць у шлюпках на паляваньне ён цяпер ня мог і мусіў заставацца на судне, пакуль не загояцца пальцы. Аднак выпадак, якога так чакаў Крыс, здарыўся якраз вось у такі час і пры такіх абставінах.

Аднаго разу ўдзень, у канцы мая, «Софі Сузэрлэнд», лянуючыся, ледзь калыхалася на хвалях мора. Было зусім ціха. У гэтай вадзе цюленяй было мноства, здабыча мелася быць някепская, і ўсе шлюпкі вышлі ў мора. Амаль ня ўся каманда выехала з імі. Апрача Крыса на шхуне засталіся толькі капітан, боцман і кітаец-кок[1].

Капітан быў толькі ганаровым капітанам. Гэта быў дзед, які меў больш васьмідзесяці год і ў морскай справе ані не разьбіраўся; але ён быў гаспадаром судна і гэтым тлумачыцца яго ганаровае імя. Затое, боцман — фактычны капітан — быў марак спрактыкаваны. Памочнік выехаў з камандай у мора замест Крыса, узяўшы на сябе работу рулявога на шлюпцы.

Калі добрай здабычы спрыяла і добрая пагода, дык шлюпкі звычайна рассыпаліся ў адкрытым моры і часта варочаліся на шхуну толькі позна ўвечары. Але хоць дзень для лоўлі быў вельмі добры, аднак Крыс заўважыў заклапочанасьць боцмана. Той неспакойна тупаў па палубе і часта аглядаў небасхіл у морскую трубу. Шводнай шлюпкі ня відаць было. Калі заходзіла сонца, ён нават паслаў Крыса наверх, але і зьверху Крыс нічога не заўважыў. Было ясна, што шлюпкі раней поўначы ня вернуцца.

З паўдня баромэтр пачаў хутка падаць, і ўсё даводзіла аб тым, што набліжаецца навальніца, але нават боцман ня мог прадбачыць, як вялікі можа быць шторм[2]. Ён разам з Крысам ухваціўся за работу, каб падрыхтавацца да шторму.

Ноч настала раней, чым яны падрыхтаваліся, а разам з ноччу прышла і навальніца. Мора нібы завыла, і моцны вецер рвануў «Софі Сузэрлэнд». Але яна скора выпрасталася і з боцманам ля руля павярнулася носам да ветру. Дзякуючы стараннай