Гісторыя кахання [Эрык Сігал] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Гісторыя кахання (пер. Алесь Асташонак) 280 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Эрык Сігал

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

без загалоўных літараў (кім яна сябе ўяўляе — можа, Камінгсам[3]?).

Сярод курсаў, на якія яна хадзіла, былі даволі арыгінальныя: «Гіст. сусв. літры-105», «Музыка-150», «Музыка-201»…

— «Музыка-201»? Хіба гэта не аспіранцкі курс?

Яна з відавочным гонарам кіўнула:

— Поліфанія эпохі Рэнесансу.

— Што такое поліфанія?

— Нічога сексуальнага, падрыхтунчык.

І чаго гэта я ўсё цярплю? Яна што, «Крымсан» не чытае? Не ведае, хто я такі?

— Эй, ты што, не ведаеш, хто я такі?

— Ведаю. Ты той маладзён, якому належыць Барэт-хол, — сказала яна без аніякай пашаны.

Яна сапраўды не ведала, хто я.

— Мне не належыць Барэт-хол, — паспрабаваў пажартаваць я. — Здарылася так, што мой вялікі прадзед падарыў яго Гарварду.

— Каб ягонага не такога вялікага праўнука прынялі туды без праблем!

Гэта ўжо занадта!

— Паслухай, Джэні, калі ты такая ўпэўненая ў маёй нявартасці, дык навошта ж тады напрасілася пайсці са мною ў кавярню?

Яна паглядзела мне ў самыя вочы і ўсміхнулася:

— Мне спадабалася твая фігура.

Калі хочаш перамагаць — павінен умець прайграваць. І гэта не заблытаны парадокс. Гэта тыпова гарвардская рыса — здольнасць ператварыць у перамогу любое паражэнне.

«Не пашанцавала вам, Барэт. Але гулялі вы файна!»

«Дальбог, я рады, што вы не раскіслі, хлопцы. Вы ж так не любіце прайграваць!»

Вядома, чыстая перамога — прыямнейшая. Асабліва калі вырвеш яе на апошняй хвілі… Словам, праводзячы Джэні да інтэрната, я ўсё яшчэ не траціў надзеі перамагчы гэтую рэдкліфскую калючку.

— Паслухай, калючка, у пятніцу ўвечары хакейны матч у Дартмуце.

— І што з таго?

— Я хачу, каб ты яго паглядзела.

Яна адказала са звычайнай для Рэдкліфа пашанаю да спорту:

— А чаму я павінна глядзець нейкі няшчасны хакейны матч?

— Таму што я буду гуляць, — нібы абыякава адказаў я.

Настала маўчанне. Мне здалося, я чую, як падае снег.

— А за каго? — папыталася яна.


2


Олівэр Барэт IV,

Іпсвіч, Масачусэтс

Узрост: 20 гадоў

Рост: 5 футаў 11 цаляў; вага: 185 фунтаў

Каледж: Філіпс Эксэтэр

Курс: выпускны

Асноўная дысцыпліна: грамадскія навукі

Будучая спецыяльнасць: юрыспрудэнцыя

У спісе дзесяці лепшых на курсе: 1961, 1962, 1963.


Да гэтага моманту Джэні пэўна ўжо прачытала маю біяграфію: я тройчы нагадаў Віку Клэйману, нашаму менеджэру, каб ён перадаў ёй праграмку.

— Дальбог, Барэт, — сказаў ён мне адразу, — можна падумаць, у цябе першае дзяўчо!

— Заткніся, Вік, а то сваімі зубамі падавішся!

На размінцы я не памахаў ёй рукою (яшчэ чаго не хапала!). Нават у яе бок ні разу не глянуў. І ўсё-такі яна, мабыць, думала, што я пазіраю на яе. Не з павагі ж да сцяга зняла яна акуляры, калі выконвалі нацыянальны гімн?

У сярэдзіне другога перыяду мы выйгравалі ў Дартмута 0:0. Гэта значыць, Дэйві Джонстан і я павінны былі вось-вось распячатаць іхнюю брамку. Зялёныя казлы (у Дартмута зялёная форма) гэта адчулі і пачалі валіць нас. Яны маглі б пераламаць нам косці, перш чым мы пераломім іхнюю абарону. Фаны лямантавалі, прагнучы крыві. У хакеі гэта азначае кроў у прамым сэнсе альбо, як з крывёю не атрымаецца, — гол. Як кажуць, lа nоblesse oblige[4], і я ніколі не прымушаў доўга заўзятараў чакаць ні таго, ні другога.

Дартмуцкі нападнік-цэнтравік ірвануўся ў нашую зону, але я ўрэзаўся ў яго, адабраў шайбу і кінуўся наперад. Фаны зараўлі. Я ўбачыў злева ад сябе Дэйві Джонстана, але вырашыў забіваць сам: памятаў, што варатар у іх баязлівы — я нагнаў на яго страху, калі ён яшчэ гуляў за «Дырфілд». Але кінуць я не паспеў: на мяне наскочылі абодва дартмуцкія абаронцы, і, каб не страціць шайбу, я мусіў праехаць за брамку. Утрох мы сышліся за спінаю ў варатара і ўпячаталі адзін аднаго да борта. Мая звычайная тактыка ў такіх заварушках — уклейваць з усяе сілы па ўсім, што ў колеры праціўніка. Недзе ў нас пад канькамі мільгала шайба, але нам было не да яе — мы зацята выбівалі адзін з аднаго духі.

Рэферы засвістаў:

— Дзве хвіліны штрафу!

Я ўзняў вочы. Паказваў ён на мяне. Я? Што я такога зрабіў, каб мяне выдаляць?

— Што я зрабіў, рэф?

Аднак выдавала на тое, што настрою прадоўжыць наш дыялог суддзя не меў. Ён пад'ехаў да судзейскага століка, пракрычаў: «Нумар сем, дзве хвіліны!» — і паказаў рукамі, за што менавіта выдаляе мяне.

Я крыху паспрачаўся — такая ўжо завядзёнка. Якое б грубае ні было парушэнне, заўзятары чакаюць пратэстаў. Але суддзя адмахнуўся ад мяне, і я, перапоўнены абурэннем, пакаціўся да лавы штрафнікоў. Сеў на месца, звякнуўшы канькамі аб падлогу, і пачуў, як дынамікі гаркнулі на ўсю залу: «Олівэр Барэт, каманда Гарварда, выдалены на дзве хвіліны за затрымку суперніка». Трыбуны незадаволена загудзелі. Некалькі гарвардскіх заўзюкоў зараўлі, выказваючы сумленне ў добрым зроку ды справядлівасці арбітраў. Спрабуючы аддыхацца, я апусціў галаву і нават краем вока не глядзеў на лёд, дзе Дартмут