Ноч [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично

- Ноч 136 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Караткевіч Ноч


Скача ноч над зямлёю на чорным канi. Адрываюцца, падаюць з яе плашча ўнiз залатыя зоркi, i пушча ловiць iх пушыстымi рукамi, прымае нячутна i мякка ложыць на зямлю. Унiзе агеньчыкi згаслi, дрыжыць свет салаўiным спевам. Мякка перабiрае капытамi ў паветры стомлены чорны конь. I твар у ночы чорны, на чорных валасах чорная карона i на юнацкiм целе чорныя латы.

Спiце, людзi, вартуе ноч верна ваш сон. Хутка зоймецца свiтанак, выйдзе на бойку з ноччу зара ружовая, пачне пускаць ночы ў твар сонечныя дзiды. Няроўная бойка, сцячэ цела ночы крывёй уласнаю — шэрым туманом, упадзе яно ў балоты, цёмныя лясы ды на дно глыбокiх азёр.

Але далёка яшчэ да святла: толькi-толькi праспявалi першыя пеўнi, вадкая суцень паўсюль, цiшыня.

Скача ноч на бязгучным, перабiраючым капытамi чорным канi, i падаюць, адрываюцца з яе плашча залатыя зоры.