Афганская шкатулка [Андрэй Федарэнка] (fb2) читать постранично, страница - 79

- Афганская шкатулка (и.с. Библиотека приключений и фантастики) 1.84 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Андрэй Федарэнка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

называем, помесь бульдога з насарогам… — І дадаў, апраўдваючыся: — Я іх так лаўлю, для фіззарадкі. А заўтра на Вячу паеду, ці на Мінскае мора — па сапраўдную рыбу!

А вось і памыліўся дзядзька, і я разам з ім, яго паслухаўшы. Не такі гэты ратан просты, як нам здавалася. Напрыклад, у найноўшым, 1997 года выдання Вялікім Акадэмічным Слоўніку можна прачытаць: «Ратан (галавешка) — рыба атрада акунепадобных, даўжыня да 25 сантыметраў. Водзіцца ў басейне Амура і рэках Прыамур'я, завезены выпадкова ў некаторыя вадаёмы Еўропы, часткі Расіі і Сярэдняй Азіі. Аб'ект спартыўнага рыбалоўства».

Яшчэ больш падрабязна ў Вялікай Савецкай Энцыклапедыі: «Галавешка, бычок, травянка, ратан — прэснаводная рыбка сямейства галавешкавых, даўжыня цела да 20 сантыметраў. Афарбоўка вар'іруецца ад светлай да цёмнай; падчас шлюбнага перыяду амаль чорная (адсюль назва — галавешка). Па баках цела цёмна-бурыя плямы няправільнай формы. Распаўсюджаны ў басейнах Сярэдняга і Ніжняга Амура, у вадаёмах паўночна-заходняга Сахаліна і на паўночным усходзе Карэі; сустракаецца ў вадаёмах пад Масквой і Ленінградам, куды была завезена акварыумістамі-аматарамі; аддае перавагу стаячым вадаёмам, корміцца моладдзю рыб, малюскамі, лічынкамі насякомых. Нерастуе ў траўні-ліпені. Ікру адкладае на тонкія сцяблінкі раслінаў, самец аберагае ікру».

Але нават не ўлічваючы такога багатага і цікавага радаводу гэтай рыбкі, не ўлічваючы, што вунь якая яна падарожніца-чужаземка! — ужо за адно тое, колькі радасці ловы яе прыносяць нам, дарослым, а асабліва дзецям, не вартая яна, вядома, нейкай пагарды, не заслугоўвае, каб яе лічылі «несапраўднай», «непаўнацэннай»…

Наступнай раніцаю і я выправіўся на ратанаў.

Стаяла лета, жнівень-месяц, у мяне быў адпачынак, на балконе пылілася двухкаленная прымітыўная бамбукавая вудка, сажалка, паўтаруся, была на пустцы каля самага дома… Чаму б і не выбрацца на ратанаў?

Нягледзячы на ранні час і будні дзень, чалавек колькі ўжо вудзілі. Сярод іх я пазнаў учарашняга дзядзьку, які замест Вячы і Мінскага мора, дзе «сапраўдная» рыба, ізноў апрануты ва ўсё рыбацкае стаяў на тым жа месцы. На маё прывітанне ён не адказаў чамусьці.

Я пайшоў у самы закуток сажалкі, хоць і ведаў, што там мелка і шансаў злавіць штосьці людскае ў мяне мала; затое далей ад усіх. «Прыкарміў» месца размочаным у вадзе батонам, насадзіў самага тлустага чарвяка, закінуў… Паслаў на мокрую ад расы купіну сітняку брызентавую куртку, прысеў… І так дзіўна на душы зрабілася. Вунь мой мінскі дванаццаціпавярховы дом, відаць мае вокны; вунь, збоку, шаша, па якой носяцца машыны, аўтобусны і тралейбусны прыпынкі. А тут, за якіх дзвесці метраў ад шашы — акраец лесу, вада, птушкі цвіркочуць, конікі — не зусім яшчэ прачнуўшыся — пастрыкваюць, трава пасля ночы пахне павясковаму, па-жнівеньску востра…

Паплавок, да якога прыляпілася абсушыцца сіняя тоненькая страказа, не варушыўся. Дзіўна, але і не хацелася, каб ён раптам заварушыўся, не хацелася, каб штосьці — нават такое жаданае кожным рыбаловам імгненне, як нырок паплаўка — парушылі гэты лены настрой, гэтую ілюзію зліцця з прыродаю. Міжволі паверыш, што час, праведзены з вудаю, не залічваецца жыццё, інакш калі чалавек, скажам, правёў на рыбалцы гадоў пяць, а пражыць яму наканавана семдзесят, дык пражыве ён на пяць гадоў болей.

У дзевяць гадзін раніцы — я акурат зірнуў на гадзіннік, — калі ўжо сонца паднялося даволі высока, калі трава перастала так востра пахнуць і конікі, абагрэўшыся, сваім стракатаннем, здавалася, заглушылі ўсе іншыя гукі, калі я сцягваў з сябе кашулю, каб загараць, — нарэшце клюнула, паплавок марудна, не даючы нырца, паплыў убок. Я схапіўся за вудзільна… карась. Далібог — вось ён трапечацца на беразе ў траве. Крыху меншы за далонь, ладны, тоўсты — «пятак», як называюць такіх рыбакі. Закідваю ізноў — ізноў карась. Мяняю чарвяка, закідваю — яшчэ карась… А дзе ж славутыя ратаны? Хоць усё правільна. Прыгрэла сонца і гультаяватыя карасі выйшлі на мелкае, дзе я і выбраў месца, а тут акурат батон на дне, і проста перад носам апетытны чарвяк варушыцца…

З таго — супрацьлеглага — берага на мяне пазірквалі. На такой маленькай сажалцы не схаваешся, заўсёды высачаць, у каго лепш клюе, кожны за кожным цікуе. Хай — нават прыемна, што я не адзін, а ёсць яшчэ сведкі маёй удачы. Яна ўзнагарода мне за цярпенне.

Закідваю. Паклёўка, падсечка… І вось ён, гэты кароценькі, на долю секунды, міг супраціўлення! Прычым на гэты раз супраціўленне такое, нібы, як у тым дзіцячым вершыку, цягну «карася з парася»… Што такое? Разглядаю злоўленую рыбіну. Шчупачок не шчупачок, акунь не акунь, за ярша — большы… Ратан. Дык вось ты якая, рыба-азіятка!

Каля кусціка травы ў вадзе, у «прыкормленым» батонам месцы, убачыў некалькі чорных спінаў. Усё зразумела — ратаны прыйшлі прагнаць карасёў. Што ж, таксама някепска.

Калі яны ўсе такія, як гэты злоўлены, дык мне проста пашэнціла.

Я закінуў, адвярнуўся на міг, каб пакласці ратана ў мяшэчак да