Амністыя [Мікалай Матукоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 23

- Амністыя (и.с. Школьная бібліятэка) 392 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Мікалай Матукоўскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гасподзь бог! Вельмі злосна. А за што? Не ведаю… (Паўза.) А вас я ненавідзела… Зайздросціла і ненавідзела… За тое, што вы разумная. За тое, што можаце, не баючыся, сказаць праўду ў вочы. Любую і кожнаму. Нават нагрубіяніць… За тое, што можаце надзець вось такую спадніцу. А я ўжо не магу… Прайшло маё жыццё. А я нібыта і не жыла зусім… Нібыта ў сне ўсё ўбачыла. Я разумею: тое, што я кажу, — глупства. Пра зайздрасць, пра спадніцу… Але ж баба застаецца бабай — галоўны канструктар яна або міністр… Чаму я ўсё гэта вам гавару?.. Не ведаю… Напэўна, таму, што вы разумны чалавек. Я зразумела гэта даўно. (Выцягвае з сумачкі ліст паперы.) Вось, вазьміце.

Ізабела. Што гэта?

Божашуткава. Заява. Па ўласнаму жаданню…

Ізабела прачытала заяву. Паўза. Ізабела моўчкі парвала заяву на дробныя кавалачкі і выкінула яе ў кошык.

Ізабела (ціха). Ідзіце, Рагнеда Іванаўна, і працуйце…

Паўза.

Божашуткава. Вы нават лепш, чым я пра вас думала. Значна лепш… Дзякую… Вы ўгадалі… Фабрыка — гэта ўсё, што ў мяне засталося. Мне няма куды пайсці.

Божашуткава ідзе да дзвярэй, спыняецца.

Паслухайце… Калі пойдзеце ў гарком ці ў міністэрства… надзеньце другую спадніцу. Я не адна такая…

Выходзіць. Праз секунду ў дзвярах паказваецца Андрэй.

Андрэй. Ці можна да вас, таварыш дырэктар? Ужо цэлую гадзіну марнею ў прыёмнай. Гэта ўжо падобна на бюракратызм!

Ізабела (строга, афіцыйна). Якая ў вас да мяне справа, таварыш Таратута?

Андрэй. Рацпрапанова. Вельмі важная… Нават самая важная ў маім жыцці.

Ізабела. Тады вам патрэбна не да мяне, а ў БРЫЗ.

Андрэй. Не, з гэтай прапановай трэба іменна да вас, таварыш дырэктар.

Ізабела, усміхаючыся, выходзіць яму насустрач.

Ізабела. Ну, выкладвай сваю рацпрапанову!

Андрэй. Ведаеш што, Іза? Сёння мы з табой ідзём да маёй маці. Адгаворак не прымаю. Ведаю — сход. Пойдзем адразу пасля сходу. Маці ўжо ведае і будзе чакаць.

Ізабела. Хм… У амёбы з’явіўся характар. Але як жа я пайду? У гэтым?.. А нічога іншага ў мяне няма.

Андрэй. Нічога. Абыдзецца. Няхай маці паглядзіць, якія ногі былі ў Венеры Мілоскай! Няхай усе глядзяць і зайздросцяць!

Ізабела. Няўжо?

Андрэй. Ну, калі ўжо дырэктар фабрыкі носіць такую спадніцу, значыць, у гэтым сапраўды нешта ёсць!..

Ізабела нечакана абняла Андрэя і пацалавала. І ў той жа момант вярнулася Божашуткава з вялікай лялькай у руках. Яна ўжо хацела нешта сказаць, але, убачыўшы Ізабелу і Андрэя, ціхенька зачыніла дзверы, прыхілілася да сцяны. І раптам заплакала так, што стала страшна. Як ёй хацелася б быць на месцы Ізабелы!

Але гэта немагчыма.

Па адзін бок дзвярэй смяюцца, шэпчуцца і цалуюцца два шчаслівыя чалавекі. Па другі бок — горка, несуцешна плача трэці чалавек, прыціскаючы да сэрца вялікую прыгожую ляльку. Нічога дзіўнага, такое жыццё…


Канец.