Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі [Мигель де Сервантес Сааведра] (epub) читать постранично, страница - 2

-  Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі  (пер. Михаил Позняков) (а.с. Школьная бібліятэка) 4 Мб скачать: (epub 2) - (epub 2+fbd)  читать: (полностью) - (постранично) - Мигель де Сервантес Сааведра

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

аб тым,хто такія былі Рыцар Люстэркаўі яго збраяносец
Раздзел XVI, з якога вынікае, якіх вяршынь і межаў магла дасягнуць і дасягнула нечуваная мужнасць Дон Кіхота, і дзе расказваецца аб прыгодзе з ільвамі, якую Дон Кіхоту ўдалося шчасліва завяршыць
Раздзел XVII, у якім расказваецца аб прыгодзе з закаханым пастухом
Раздзел XVIII, у якім расказваецца аб вяселлі Камача Багатагаі аб прыгодзе з Басільё Бедным
Раздзел XIX, у якім працягваецца вяселле Камача і адбываюцца іншыя цікавыя падзеі
Раздзел XX, у якім расказваецца аб вялікай прыгодзеў пячоры Мантэсінаса, у самым сэрцы Ламанчы,аб прыгодзе, якая для доблеснага Дон Кіхота Ламанчскага ўвянчалася поўным поспехам
Раздзел XXI. Аб дзіўных рэчах, якія, па словах неўтаймоўнага Дон Кіхота, давялося яму бачыць у глыбокай пячоры Мантэсінаса
Раздзел XXII, у якім завязваецца прыгода з асліным ровам і забаўная прыгода з нейкім раешнікам, а таксама прыводзяцца незабыўныя прадказанні малпы-прадказальніцы
Раздзел XXIII, у якім працягваецца забаўная прыгода з раешнікам і расказваецца аб іншых сапраў ды цудоўных рэчах
Раздзел XXIV, у якім тлумачыцца, хто такія былі маэсе Педраі яго малпа, і расказваецца аб няўдалым для Дон Кіхота зыходзе прыгоды з асліным ровам, якая скончылася не так,як ён хацеў і разлічваў
Раздзел XXV. Аб падзеях, якія стануць вядомы таму, хто аб іх прачытае, калі толькі ён будзе чытаць уважліва
Раздзел XXVI. Аб слаўнай прыгодзе з зачараванаю лодкаю
Раздзел XXVII. Аб тым, што адбылося паміж Дон Кіхотамі вельмі прыгожай аматаркай палявання
Раздзел XXVIII, які апавядае аб многіх вялікіх падзеях
Раздзел XXIX. Аб тым, як Дон Кіхот адказаў свайму ганьбавальніку, а таксама і аб іншых здарэннях,і важных і забаўных
Раздзел XXX. Аб прыемнай размове герцагіні і яе пакаёвак з Санча Пансам, якая заслугоўвае, каб яе прачыталі і адзначылі
Раздзел XXXI, у якім расказваецца аб тым, як быў вынайдзены спосаб расчараваць непараўнальную Дульцынею Табоскую, што з’яўляецца адной з найславутых прыгод ва ўсёй гэтай кнізе
Раздзел XXXII, у якім працягваецца аповед аб тым, як Дон Кіхотдаведаўся пра спосаб вызваліць ад чараў Дульцынею, а таксама і аб іншых і дзіўных здарэннях
Раздзел XXXIII. Аб парадах, якія Дон Кіхот даў Санча Пансу перад тым, як той адправіўся кіраваць востравам,а таксама і аб іншых вельмі важных рэчах
Раздзел XXXIV. Аб другой частцы парад, дадзеных Дон Кіхотам Санча Пансу
Раздзел XXXV. Аб тым, як прамудры Санча Панса стаў уладаром свайго вострава і як пачаў кіраваць ім
Раздзел XXXVI, у якім працягваецца аповед аб тым, як Санча Панса паводзіў сябе на пасадзе губернатара
Раздзел XXXVII. Аб тым, што здарылася з Санча Пансам, пакуль ён дазорам абыходзіў востраў
Раздзел XXXVIII, у якім апавядаецца аб тым, як паж герцагіні даставіў пісьмо Тэрэсе Панса,жонцы Санча Пансы
Раздзел XXXIX. Аб тым, як Санча Панса губернатарнічаў далей,а таксама і аб іншых сапраўды славутых падзеях
Раздзел XL. Аб злашчасным канцы і выніку губернатарства Санча Пансы
Раздзел XLI. Аб тым, што адбылося з Санча ў дарозе, таксама які аб іншых найцікавых рэчах
Раздзел ХLII. Аб тым, што здарылася з Дон Кіхотампа дарозе ў Барселону
Раздзел XLIII. Аб тым, што здарылася з Дон Кіхотам пры ўездзеў Барселону, таксама як і аб іншых рэчах,цалкам праўдападобных з усёй іх бачнай недарэчнасцю
Раздзел XLIV, які апавядае аб прыгодзе, што прынесла Дон Кіхоту больш гора, чым усе, якія ў яго былі да гэтага часу
Раздзел XLV, у якім паведамляецца аб тым, хто быў Рыцарам Белага Месяца
Раздзел XLVI. Аб тым, як Дон Кіхот прыняў рашэнне стаць пастухом і да заканчэння гадавога тэрміну жыць сярод палёў, таксама як і аб іншых рэчах, сапраўды прыемных і цудоўных
Раздзел XLVII. Аб тым, што здарылася з Дон Кіхотам і яго збраяносцам Санча, калі яны ехалі ў сваю вёску
Раздзел XLVIII. Аб знаках, якія сталіся пры ўездзе Дон Кіхотаў яго вёску, таксама як і аб іншых падзеях,што служаць упрыгажэннемі большай праўдападобнасцю вялікай гэтай гісторыі
Раздзел XLIX. Аб тым, як Дон Кіхот занядужаў, аб пакінутымім завяшчанні і аб яго смерці


Мігель дэ Сэрвантэс Сааведра 


Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі


раман

Усе правы абаронены. Любое капіяванне, публічнае размяшчэнне і тыражаванне ў камерцыйных мэтах забаронена.

ТАА "Электронная кнігарня", 2015


ЧАСТКА ДРУГАЯ


Раздзел I. Аб размове, якую свяшчэннік і цырульнік вялі з Дон Кіхотам адносна яго хваробы

Свяшчэннік і цырульнік амаль цэлы месяц не былі ў Дон Кіхота, каб не выклікаць і не аднаўляць у яго памяці мінулых падзей; аднак жа яны заходзілі да пляменніцы і ключніцы і прасілі клапаціцца аб ім і даваць яму што-небудзь пажыўнае і карыснае для сэрца і мозгу, дзе, без усялякага сумнення, і караніцца, маўляў, усё яго няшчасце. Жанчыны сказалі, што яны так і робяць і будуць рабіць з асаблівай стараннасцю і гатоўнасцю: яны, мабыць, ужо заўважаюць, што часам іх пан выяўляе ўсе прыметы цвярозага розуму, чаму тыя вельмі ўзрадаваліся, а