Рэдактарава хата [Іван Навуменка] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Рэдактарава хата 169 Кб, 15с. скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Іван Навуменка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Бярэзнііках шаўца Зэліка Шустэрмана. На гэты раз ён наважыў націснуць сваім рэдактарскім аўтарытэтам. Не павінна ж была сарвацца святочная паласа ў абласной газеце! А я сеў дапісваць за Панасюка перадавы артыкул пра вывазку ўгнаенняў. Ніколі, здаецца, да гэтага я не пісаў з такім натхненнем. Артыкул пра ўгнаенні я пісаў, як паэму. Я шукаў пранікнёных, узнёслых слоў, і словы такія знаходзіліся, яны клаліся на паперу прачулымі, шчырымі радкамі.

Гэты артыкул атрымаўся крыху рознастыльным. Сур’ёзны і дзелавы пачатак, які накідаў Панасюк, перайшоў раптам у галоп лірычнай імпрэсіі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, блаславіў гэты сумесны твор у друк.

А назаўтра раніцай, дзякуючы клопатам Панасюка, я атрымаў боты з добра прыбітымі падэшвамі. Святочная паласа з калгаса «Дзень перамогі» не сарвалася...

Можа праз які месяц пасля гэтай паласы мяне прызначылі карэспандэнтам па кусту, у які ўваходзілі і Бярэзнікі. Мне цяпер часта прыходзілася сустракацца з Панасюком. I не толькі сустракацца — я начаваў у яго кабінеце, званіў па яго тэлефону, ездзіў з ім па раёну.

Валодала мной юнацкае імкненне шукаць прыгожых, сапраўды ідэальных людзей. Меркамі для вымярэння якасцей выключных асоб карыстаўся я тады даволі жорсткімі. Так што няхай не здасца каму-небудзь дзіўным тое, што ніякіх ідэальных людзей я не сустракаў. Кожны, хто набліжаўся ў маім уяўленні да людзей гэтай катэгорыі, пазней абавязкова выяўляў у сваіх паводзінах, характары, поглядах, нават знешнасці нешта такое, што псавала яго абсалютную ідэальнасць. Але ж нельга жыць на свеце, калі не верыш у прыгожае, святое, калі не адчуваеш, што побач з табой жывуць сапраўды цудоўныя людзі.

I вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Гэтым чалавекам і быў Панасюк. Прызнаюся, што на першым часе мяне прывабіла яго біяграфія. Яна была сапраўды цікавая.

Некалі, яшчэ ў пачатку трыццатых гадоў, закончыў Панасюк харчовы тэхнікум. Ён вучыўся там варыць піва. Чым у юнацкія гады прывабіла Панасюка гэтая спецыяльнасць, застаецца невядомым. Але варыць піва бярэзнікоўскаму рэдактару не прышлося. Яшчэ там, у тэхнікуме, праявіў ён сябе добрым асаавіяхімаўцам і здольным карэспандэнтам. Гэта і вырашыла яго жыццёвы лёс.

Пасля заканчэння вучобы Панасюк папрасіўся на працу ў газету, якую тады выдаваў усесаюзны Аеоавіяхім. 3 мандатам карэспандэнта гэтай газеты ён аб’ездзіў Сібір, Украіну, быў на Каўказе і на Поўначы. Так ён праездзіў тры гады.

Пазней ён пайшоў у армію. I тут, бадай, пачынаецца самае цікавае ў жыцці Панасюка. Яму надзвычай пашанцавала на баявыя паходы. Пачаў ён іх каля возера Хасан і ракі Халхін-Гол. Самураяў нялёгка было супакоіць, але іх усё-такі ўтаймавалі. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі, зваранай дзе-небудзь на японскім востраве Хакайдо. Лячыўся ён ужо ў Беларусі. Толькі ажаніўся, стаў працаваць у заводскай многатыражцы, і зноў у дарогу. Пачаўся паход за Буг — трэба было абараняць родных пінчукоў і наднёманцаў. Не абышлося без Панасюка і тады, калі, набудаваўшы перад самым Ленінградам дотаў, заартачыўся белафінскі генерал Манергейм. Супакоілі і Манергейма...

Перад самым нападам Гітлера Панасюк працаваў ужо рэдактарам раённай газеты пад Брэстам. У сярэдзіне чэрвеня павёз ён групу сялян у адзін падмаскоўны калгас, каб вучыліся, як трэба ладзіць арцельную гаспадарку. Дэлегацыя, якую ўзначальваў Панасюк, павінна была яшчэ наведаць і Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскве. Але ні пахадзіць па выстаўцы, ні вярнуцца назад, пад Брэст, Панасюку ўжо не давялося. Напаў Гітлер, і рэдактар пяты раз пайшоў на вайну.

Паваяваў ён крыхіу болей за год, і знайшлася для яго новая работа. Гэтая новая работа яго нават узрадавала — трэба было ляцець у Беларусь, да партызан. Так апынуўся Панасюк у Бярэзніках. Прывёз ён у раён партатыўную друкарскую машыну і яшчэ з канца сорак другога года пачаў выпускаць гэтую самую раённую газету.

Вось такая была біяграфія Панасюка. Спачатку ў мяне ўзнікла думка, што гэты чалавек непаседлівы, што ён павінен прывыкнуць да перамены клімату, што яго, мабыць, цягне ў новыя, нязведаныя далі.

Але ніякія далі Панасюка, здаецца, не цягнулі. Ён радаваўся, што, нарэшце, трапіў у ціхія Бярэзнікі і што працуе рэдактарам раённай газеты. Вучыцца болей ён не збіраўся, пра павышэнне па службе не думаў.

— Для мяне цыганскае сонца болей не свеціць,— не раз чуў я ад Панасюка.— Хопіць, наездзіўся, наглядзеўся. Пяць гадоў на адным месцы — гэта ўжо аседласць. Мяне цяпер нават усе сабакі ведаюць. Не брэшуць і не кусаюцца. Добра, брат, жыць на адным месцы...

Панасюк наважыў будаваць хату. Сваю, уласную. Мяне гэтая вестка спачатку неяк нават абразіла. Як гэта — рэдактар і раптам пабудуе хату, абжывецца