З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка [Аляксей Каўка] (fb2) читать постранично, страница - 3

- З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка 20 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Аляксей Каўка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

інтэлектуальнай заклапочанасцю чытаюцца улашчыкавы лісты да калегаў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, да настаўнікаў, вучняў-краязнаўцаў, зрэдчас да палітыкаў: Аляксандра Кузьміна, Кірылы Мазурава.

Да гэтага мудрага чулага чалавека ў Маскве, працятага жывой, незацуглянай Беларушчынай, кіравала свае творчыя пошукі, спадзяванні й азарэнні тая свядомая Беларусь, што не мірылася з квазінавуковай казёншчынай, з асімілятарскім засіллем. У гэтым сэнсе перапіска Улашчыка — унікальнае сведчанне няспыннасці нацыянальнага супраціву ў глухую пару бальшавіцкага панавання, татальнай русіфікацыі, глумлення з культуровай спадчыны, гістарычнай памяці народа. І адначасна — доказ неадольнасці векавечнай адраджэнскай традыцыі, з якой нястрымна бруіць, наталяецца сучасная плынь Беларускага Адраджэння.

Запыніся, ласкавы чытач, над спамінамі-роздумамі, хваляваннямі аднаго з Беларусаў. Пэўна, вартае штосьці распавядуць яны табе, варухнуўшы таёмныя мроі пра краіну Белую Русь. Купалы-Улашчыка сненні («Мне сняцца сны аб Беларусі») прымглёна зіхацяць з-над магільнага валуна ў менскай Чыжоўцы.

Варта чытаць, памятаць, верыць.