Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі [Вячаслаў Ракiцкi] (fb2) читать постранично, страница - 139

- Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі (а.с. Бiблiятэка Свабоды. xxi стагодзьдзе) (и.с. Бiблiятэка Свабоды. xxi стагодзьдзе) 6.99 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Вячаслаў Ракiцкi

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

беларусаў. Выдавец, этнограф, фотамастак. Ладзіць экспэдыцыі па ўсёй краіне. Адной з прыярытэтных тэмаў дасьледаваньняў апошнім часам стала зона, пацярпелая ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Генадзь Сагановіч

Родам з Iвацэвіцкага раёну. Кандыдат гістарычных навук. У 2005 годзе выгнаны з Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Дасьледуе Вялікае Княства Літоўскае, ягоныя дачыненьні з Расеяй і Польшчай. Аўтар папулярных кніг "Нарыс гісторыі Беларусі", "Невядомая вайна. 1654—1667" ды іншых. Заснавальнік і рэдактар часопісу "Беларускі гістарычны агляд".

Лія Салавей

Нарадзілася на Мядзелшчыне. Фальклярыст, кандыдат філялягічных навук. Дасьледуе песенныя жанры беларускага фальклёру. Укладальніца некалькіх тамоў акадэмічнага выданьня "Беларуская народная творчасьць". Вынікам дасьледаваньня фальклёрнай вобразнасьці, міталёгіі й магіі сталі артыкулы ў энцыкляпэдычных даведніках і зборніках навуковых працаў "Беларуская міталёгія", "Беларускі фальклёр", "Міталёгія. Духоўныя вершы".

Алег Трусаў

Нарадзіўся ў Амсьціславе. Гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук. Аўтар манаграфіяў, прысьвечаных матэрыяльнай культуры беларусаў. Апошнія гады дасьледуе дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі этнічнай Беларусі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту й Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Старшыня Таварыства беларускай мовы.

Сяргей Харэўскі

Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў Санкт-Пецярбурзе й Варшаве. Гісторык мастацтва, культуроляг, мастак. Друкаваўся ў розных выданьнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, Чэхіі, Вугоршчыны. Аздобіў сваёй графікай шэраг кніг. Багата гучаў на Радыё Свабода, дзе колісь меў і ўласную праграму "Галерэя Свабоды". Працуе ў газэце "Наша Ніва" ад моманту аднаўленьня яе выданьня.

Захар Шыбека

Нарадзіўся ў Сеньненскім раёне. Доктар гістарычных навук. Прайшоў шлях ад савецкага да нацыянальнага гісторыка. Дасьледуе гарады Беларусі й беларускі нацыянальны рух у ХІХ—ХХ стагодзьдзях. Аўтар кніг "Минск в конце ХІХ — начале ХХ в.", "Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзяў)", "Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002" ды іншых. Ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру.