Беларускі нацыяналізм. Даведнік [Пятро Казак] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Беларускі нацыяналізм. Даведнік 192 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Пятро Казак

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Нарадзіўся ў Вільні. За беларускую патрыятычную дзейнасьць быў рэпрэсіраваны расейскім царскім рэжымам, а пасьля бальшавіцкім (шэсьць гадоў правёў на Салаўках). Выдаў кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ» (1934). Падчас Другой сусьветнай вайны ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі, быў старшынёй Віленскага акруговага камітэта БНП. Савецкая разьведка называла яго «правай рукой ксяндза Гадлеўскага», што гаворыць аб ягонай цеснай супрацы з кіраўніком Беларускага Супраціву. Быў забіты ў Вільні, праўдападобна, савецкім агентам.

АНТЫБАЛЬШАВІЦКІ БЛЁК НАРОДАЎ (АБН)

Міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасьць якой была накіравана на каардынацыю антысавецкага змаганьня ва Ўсходняй Эўропе й Азіі. Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфэст АУН ад сьнежня 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 годзе. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21-22 лістапада 1943 года ў Жытомірскіх лясах адбылася нелегальная канфэрэнцыя дэлегатаў «нацыянальна-рэвалюцыйных арганізацый паняволеных Масквой народаў». На ёй быў утвораны Нацыянальны Камітэт Паняволеных Народаў для каардынацыі іх «рэвалюцыйнай барацьбы», прынятая палітычная плятформа й маніфэст (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай Незалежніцкай Партыі капітан В.Ермаковіч і ст. лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад пседай «Дружны» падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі). У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канфэрэнцыя прадстаўнікоў «паняволеных народаў», на якой былі выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супольнай працы й барацьбы. Антыбальшавіцкі Блёк Народаў быў утвораны 16 красавіка 1946 г. у Пазінгу каля Мюнхэна ў Заходняй Нямеччыне на нелегальнай канфэрэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызвольных арганізацый народаў Усходняй Эўропы й Азіі. АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канфэрэнцыі й кангрэсы, да ўрадаў заходніх краін, у якіх перасьцерагаў іх перад «маскоўска-бальшавіцкай небясьпекай». Антыбальшавіцкі Блёк Народаў аказваў падтрымку антыбальшавіцкаму падпольлю ў СССР, вёў шырокую прапаганду. У праграмных дакументах АБН адзначалася: «Разгром бальшавізму і канчальны падзел Расеі-імпэрыі - гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змаганьня», «Мядзьведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры - эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня». У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасьці кожнага народу ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі, актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імпэрыі, у якім ёсьць і яе заслуга. Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларускі Нацыянальны Цэнтар, Беларуская Цэнтральная Рада, Беларускі Вызвольны Фронт. Вядомыя беларускія дзеячы, як Станіслаў Станкевіч, Уладзімір Тамашчык і Дзімітры Касмовіч, уваходзілі ў кіраўніцтва АБН. У ЗША існавала група «Беларускія сябры АБН». У яе кіраўніцтва ўваходзілі Анатоль Плескачэўскі, Уладзімір Пеляса й Міхась Сенька.

АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ (АБН)

Створана ў 1940 годзе ў Варшаве, як нелегальная арганізацыя. Летам 1941-га перанесла сваю дзейнасьць у Беларусь. Па некаторых зьвестках, у 1942 г. АБН налічвала 500 чалавек. На яе чале стаяў Цэнтральны Камітэт. Старшыня ЦК АБН - Янка Станкевіч. АБН вяла перамовы з польскай падпольнай Арміяй Краёвай аб супрацоўніцтве, «польска-беларускай федэрацыі» й нават аб стварэньні беларуска-польскіх партызанскіх аддзелаў. Аднак кантакты з польскім супрацівам не далі ніякага выніку. У 1943 годзе АБН увайшла ў падпольнае Беларускае Нацыянальна-Дэмакратычнае Аб'яднаньне (БНДА) ды была ў ім галоўнай сілай. На жаль, пакуль невядома, чым займаліся АБН і БНДА, акрамя кантактаў з палякамі. Пасьля гібелі ў сьнежні 1943 года ў Менску Вацлава Іваноўскага і выезду ў Чэхію Янкі Станкевіча, АБН-БНДА фактычна спыніла сваё існаваньне. Многія сябры арганізацыі, якія працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі й школьніцтве, летам 1944 г. падаліся на Захад. Тыя нешматлікія, што засталіся на Бацькаўшчыне, маглі далучыцца да Руху Супраціўленьня, які арганізоўвала Беларуская Незалежніцкая Партыя.

БАГДАНОВІЧ Глеб (1913 - 1960-я)

Беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, доктар медыцыны. Удзельнік дэсанту батальёна «Дальвіц» у лістападзе 1944 г. на Віленшчыну. Сын сэнатара Вячаслава Багдановіча, расстралянага бальшавікамі ў Вялейцы ў 1941 г. Скончыў Віленскую беларускую гімназыю, медыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта. Быў сябрам Беларускай студэнцкай