Грахі маленства [Баляслаў Прус] (fb2) читать постранично, страница - 62

- Грахі маленства (пер. Янка Брыль) 576 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Баляслаў Прус

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— Па доктара!..

Міхалка павалокся за імі, думаючы:

«Глядзі, якія добрыя людзі ў гэтай Варшаве!..»

Убачыўшы, што рукі яго акрываўлены, памыў іх у лужыне і падышоў да варот, каля якіх ляжаў паранены. Усярэдзіну не палез. Што ён, доктар? Што ён — паможа?..

Тым часам на вуліцы збіралася ўсё больш ды больш людзей. Беглі цікаўныя, ляцелі рамізнікі, здалёк пачуліся нават званкі пажарнікаў, якім таксама хтосьці паведаміў.

Новы натоўп ужо такіх, якім толькі падавай цікавыя ўражанні, тоўкся каля варот, а гарачэйшыя прабіваліся наперад, каб самому ўбачыць крывавае відовішча.

Аднаму з такіх Міхалка, які стаяў каля варот, перашкаджаў.

— Ану, адсунься! Разявіўся тут! — крыкнуў ягомасць, убачыўшы, што босы мужык не вельмі адступае ад націску яго рукі.

— А што? — спытаўся Міхалка, здзіўлены гэтай раз'юшанасцю.

— Ты што такі за тып? — закрычаў цікаўны. — Што гэта, паліцыі няма, каб разагнаць такіх лайдакоў?..

«О, тут трымайся!..» — падумаў дзяцюк і спалохаўся, каб часам не трапіць у кутузку.

І ён, каб не наклікаць бяды, палез далей у натоўп...

Праз некалькі хвілін ад варот пачалі гукаць таго, хто вынес няшчаснага з руінаў.

Ніхто не адгукнуўся.

— Як ён выглядае? — пыталіся людзі.

— Гэта мужык. У белай сярмязе, круглай шапцы і босы...

— Няма там такога на вуліцы?..

Пачалі шукаць.

— Быў тут такі, але пайшоў, — крыкнуў нехта.

Разбеглася паліцыя, разбегліся рабочыя і... не знайшлі Міхалку.

Заўвагі

1

Карэц — даўнейшая мера, каля 129-ці кілаграмаў.

(обратно)

2

Кантаніст — салдацкі сын, выхаванец ніжэйшай вайсковай школы.

(обратно)

3

Клеманс фон Меттэрніх (1773-1859) — аўстрыйскі князь, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

(обратно)

4

Тут — у сэнсе ад аднаго начальніка да другога.

(обратно)

5

Прага — правабярэжная частка Варшавы.

(обратно)

6

Няхай над табой злітуецца ўсемагутны бог! (лац.).

(обратно)

7

У імя айца і... (лац.).

(обратно)

8

І з духам тваім... (лац.).

(обратно)

9

Навекі вякоў... (лац.).

(обратно)

10

І набліжуся да божага алтара... (лац.).

(обратно)

11

Падобна да таго, як было спачатку... (лац.).

(обратно)

12

Дараванне, пазбаўленне і адпушчэнне грахоў нашых... (лац.).

(обратно)

13

Пахвалёны Езус Хрыстус! (лац.).

(обратно)

14

Анджэй, вядзіце сябе прыстойна! (франц.).

(обратно)

15

У імя айца... (лац.).

(обратно)

16

На векі вякоў!.. (лац.)

(обратно)

17

Лапы — гарадок на Беласточчыне..

(обратно)