Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне [Эдвард Д Хох] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне (пер. Уладзімір Шчасны) 895 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Эдвард Д. Хох - Эдгар Алан По - Рэкс Стаўт - Дэшыэл Хэмет - Эрл Стэнлі Гарднер

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

залежыць не столькі ад надзейнасці, колькі ад якасці назірання. Важна — што назіраць. Але наш ігрок нічым сябе не абмяжоўвае. І хоць яго галоўная мэта — гульня, ён не адмаўляецца і ад высноў наконт рэчаў, што выходзяць за межы гульні. Ён вывучае твар партнёра, параўноўваючы яго з тварамі праціўнікаў, назірае, як кожны ігрок сартуе карты, якія аказаліся ў яго на руках, часта вядзе падлік козыраў, анёраў па позірках, якія кідаюць на іх ігракі. Адзначае кожную змену выразу твару ў час гульні, збіраючы такім чынам у сваю аналітычную скарбонку самыя розныя высновы на падставе разнастайных адценняў упэўненасці, здзіўлення, трыумфу альбо жалю. Назіраючы, як чалавек бярэ бітку, аналітык прыходзіць да высновы, ці будзе за ёй яшчэ адна — у масць. Па тым, як ігрок кідае карты на стол, ён здагадваецца — фінт гэта ці не. Неабачлівае альбо неасцярожнае слова, выпадкова выпушчаная з рук альбо перавернутая карта, і як яе хаваюць — насмешліва альбо спакойна, улік бітак і іх раскладка, збянтэжанасць, ваганне, апантанасць альбо трывога — усё гэта з'яўляецца для яго, безумоўна, інтуітыўнага ўсведамлення прыкметамі сапраўднага стану рэчаў. Пасля першых двух-трох хадоў яму ўжо зразумела, што ў каго на руках, і вось ён ужо выкладае карты настолькі ўпэўнена, нібыта астатнія ігракі спецыяльна адкрылі яму свае карты.

Здольнасць да аналізу не трэба блытаць з простай вынаходлівасцю, бо калі аналітык — абавязкова чалавек вынаходлівы, то чалавек проста вынаходлівы часта аказваецца надзіва не здатны да аналізу. Здольнасць да лагічнага пабудавання ці злучэння, якую звычайна лічаць прыкметай вынаходлівасці і для якой фрэнолагі вызначылі спецыяльны орган (памылкова, на мой погляд), лічачы гэтую здольнасць першаснай, настолькі часта назіралася ў людзей з інтэлектам, блізкім да ідыятызму, і гэта неаднойчы заўважалася літаратарамі, што пішуць на тэмы маралі. Паміж вынаходлівасцю і здольнасцю да аналізу існуе куды большая розніца, чым паміж здольнасцямі да фантазій і ўяўленняў, але па сваім характары розніца абсалютна тая ж. Сапраўды, нельга не заўважыць, што вынаходлівыя людзі заўсёды схільныя да фантазіі, але толькі тыя, якія на самай справе здольныя да ўяўлення, непазбежна аказваюцца аналітыкамі.

Далейшы расказ прапануецца чытачу нейкім чынам як прыклад да выказаных вышэй меркаванняў.

Жывучы ў Парыжы на працягу вясны і часткі лета 18.. года, я пазнаёміўся з нейкім месье С. Агюстам Дзюпэнам. Быў ён зусім яшчэ малады, паходзіў з шляхетнага, сапраўды знакамітага роду, але ў выніку самых розных неспрыяльных падзей апынуўся ў такой галечы, што страціў прыродную энергію, ні да чога ў гэтым свеце не імкнуўся і нават не спрабаваў вярнуць былое багацце. З ласкі крэдытораў у яго засталася невялічкая частка радавой спадчыны, на прыбыткі ад якой ён здолеў дзякуючы вялікай ашчаднасці забяспечваць сябе самым неабходным для жыцця, не звяртаючы ўвагі на нешта іншае. Кнігі — гэта адзіная раскоша, якую ён сабе дазволіў, а ў Парыжы яна даволі дасягальная.

Упершыню мы сустрэліся ў непрыкметнай бібліятэцы на вуліцы Манмартр, дзе дзякуючы выпадку — мы абодва шукалі адну і тую ж кнігу, вельмі рэдкае і адметнае выданне, — выявілася агульнасць нашых інтарэсаў. Потым мы сустракаліся зноў і зноў. Мяне глыбока зацікавіў кароткі, але грунтоўны экскурс у гісторыю яго роду, які ён зрабіў з усёй шчырасцю, на якую здольны француз, калі гаворка заходзіць пра сваю асобу.

Мяне ўразіла яго начытанасць, але больш за ўсё нястрымная палкасць і свежасць уяўлення. Шукаючы ў Парыжы тое, што моцна вабіла мяне ў той час, я разумеў, што кампанія гэтага чалавека ўяўляе для мяне неацэнную каштоўнасць, і адкрыта сказаў яму пра гэта. Урэшце было вырашана, што на той час, пакуль я буду ў Парыжы, мы будзем жыць разам, і так як мае жыццёвыя абставіны былі ў нейкай ступені не такія цяжкія, то я з яго згоды ўзяў на сябе выдаткі, звязаныя з наймам і абсталяваннем дома. Гэта быў асабняк у стылі адпаведным нашаму з ім характару рамантычнай меланхоліі, пашкоджаны часам і своеасаблівы па сваёй архітэктуры, у зацішным і адасобленым кутку Сен-Жэрменскага прадмесця. У ім ужо даўно не жылі гаспадары праз нейкія там забабоны, якімі мы не цікавіліся, і таму ён паступова прыходзіў у заняпад.

Калі б лад нашага жыцця стаў вядомы свету, нас бы абавязкова палічылі вар'ятамі — хоць, відаць, і бясшкоднымі. Наша адасобленасць была поўная. Нікога ў сваім доме мы не прымалі. Месца нашага жыхарства старанна трымалася ў тайне ад маіх былых кампаньёнаў, а Дзюпэн ужо даўно не цікавіўся Парыжам, ды і Парыж не ўспамінаў пра яго. Мы існавалі толькі для сябе.

Адно фантазійнае дзівацтва майго прыяцеля — бо як яшчэ гэта назваць? — улюбёнасць у ноч, і я пакорна пагадзіўся з гэтым bizarrerie[3], як і з усімі астатнімі, цалкам падпарадкаваўшыся яго няўпынным капрызам.

Царыца-ноч не магла заставацца з намі ўвесь час, але мы навучыліся імітаваць яе прысутнасць. Раніцай, з першым святлом, мы зачынялі тоўстыя аканіцы