Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы [Антон Іванавіч Гурскі] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы 653 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Антон Іванавіч Гурскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

парадзіць? Ні з якога боку нельга пазбавіцца ад тых паноў.

Але вось прыходзіць якісь старэнькі дзядок дый кажа:

— Людзі, людзі, вас шмат, а паноў жменя, і гэтая жменя здзекуецца ды ездзіць у вас на карку. Ці гэта ж вы людзі, а не авечкі?

Пагаманіў ён гэтак у адным месцы, у другім, от і схамянуліся людзі і пачалі варушыцца.

Знайшліся ўдалыя хлопцы, сабралі сабе добрых малойцаў ды і пайшлі пярэсціць ды мясіць тых паноў. Бачаць тыя, што гэта не пярэліўкі, ды і кінуліся наўцекача: хто ў лес, а хто ў чужыя краі.


ВЕКАВЕЧНАЯ МЯЖА


Жыў калісь у нашай зямлі князь Радар, які спярша кавалём быў, а пасля ж яго выбралі ў князі. А ў Ляцкай старане жыў кароль Лях, у якога быў Змей Крагавей. Панадзіўся Змей Крагавей у нашу старану хадзіць: прыйдзе, людзей паядае, а што не з’есць — пабівае. Думаў-думаў Радар: што рабіць? I пачаў ён лемяшы каваць ды дубы ламаць: задумаў велізарную саху зрабіць. Кожны лемех па пяцьсот пудоў, а паліцы са старога дубу, а лейцы з найбольшых сосен, якія былі ў пушчы. Зрабіўшы саху, занёс Радар у поле, палажыў яе пад лесам, а сам давай камяні цягаць ды вежу мураваць. Замураваўся ў каменнай вежы, запёрся на трое жалезных дзвярэй, а дружыну схаваў пры сабе. Прыбягае Змей, а Радар яму:

— Стой, Змей, не чапай людзей, а вось, калі ты пралізнеш гэтыя трое дзвярэй, то я табе сам сяду на язык і ты мяне з’ясі,— тады рабі што хочаш у маёй старане.

— Добра,— кажа Змей.

I ён раз лізнуў, другі раз — лізнуў і пралізаў трое дзвярэй. Тады Радар цап яго за язык кляшчамі ды давай гваздзіць яго па галаве стопудовым молатам, а дружына чым барзджэй упрагаць Змея ў саху.

Змей вярцеўся, круціўся, а ўрэшце скарыўся.

— Давай,— кажа,— будзем мірыцца!

— Добра,— кажа Радар,— давай мірыцца. А кабнам назаўсёды ведаць, дзе чыё, то валачы саху, правядзём граніцу.

I вось аралі яны лес, аралі луг, аралі поле і даараліся да вялікай ракі; тут Радар крыкнуў Змею, кірую-чы яго ў ваду:

— Гайда, бух! — значыць, каб ён скакаў у раку.

Змей скочыў з прыгорка, ледзь не ўтапіўся, але сахі пазбыўся: яна сарвалася з хамута і патанула рагачамі ўверх. Рады Змей, што жыў застаўся, не азіраецца, пыліць дамоў, у нару пад гарой, дзе жыў князь Лях. Як убачыў свайго князя Змей, то яшчэ ў страху тым здалёк крычыць яму:

— Помні, Ляша, па Бух наша! — і як толькі дапаў сваёй нары, то і апрогся.

З гэтых часоў на векі вечныя тая разора, якую празвалі Бухам, ці Бугам, сталася граніцай паміж нашым і ляшскім краем. А вежа, якую будаваў тады Радар, і дагэтуль стаіць у мясцовасці, Камянцом званай. Доўга і тыя жалезныя лемяхі тырчэлі з ракі і цяпер, кажуць, ляжаць там на дне.


ЧОРТАЎ МОСТ


Даўней не так было, як цяпер: людзі жылі па гарадах ды па месцах. Кожнае племя па сваім месцы празывалася. Вось і ў нашым баку над Свібельскім возерам жылі даўней два народы, адзін народ па гэты бок, дзе цяпер Клюеўская воласць, і празываўся свевы, а па той бок — празываўся лівы, дзе цяпер і царква Ліўская ёсць... У кожнага народа быў свой цар, і яны часта хадзілі адзін на аднаго вайною, бо блізка жылі. Кажуць, што на тым месцы, дзе цяпер вёска Пешыўка, быў свеўскі горад і ў ім жыў іхні цар. Быў ён чалавек разумны, багаты і дужа сільны. Меў жонку, кажуць, дужа прыгожую, і празывалася яна Ягодай. Спарадзіла Ягода дачку, ды такую красуню — у тысячу разоў прыгажэй за сябе, а сама з тых родаў і памерла. Цар дужа гараваў, плакаў, нудзіўся, хацеў другую жонку ўзяць, але больш не знайшоў такой прыгожай і застаўся ўдаўцом. Гадуе ды мілуе сваю дачку, якую ён сам і людзі празвалі Рожай. Расла, гадавалася Рожа пры ўсякім дастатку. I вырасла на здзіўленне ўсяму свету, бо была такая прыгожая, такая пышная, як усход сонейка: белаліца, бы сняжынка, а вочы гарэлі, як зоркі нябесныя. I душа ейная была ад усіх людзей адменная, бо бацьку свайго яна шанавала, паважала, народ свой любіла, як сваю душу, усякаму, хто што прасіў, аддавала, пра сябе забываючы; здарыцца няшчасце якое, яна і парадай, і справай дапаможа. Рожа была такая разумная, што другой такой тады і на свеце не было. I бацька ейны, свеўскі цар, дужа яе паважаў і заўсягды з ёй раіўся.

Ад жаніхоў ёй не адбіцца было. Сваталі яе і свае, і суседскія жаніхі, прысылалі сватоў да яе з далёкіх бакоў — царскія і княжыя сыны, нават аж з-за мора прыязджалі сватацца, ды яна ні за каго не хацела выходзіць; ніхто яшчэ па сэрцы не прыйшоўся ёй. Толькі ліўскі цар не сватаўся, бо не бачыў яе. Вось якая была свеўская царэўна.

Адзін раз захацелася ёй па возеры пагуляць, села яна ў лодку з дзяўчатамі, і паплылі на Свібельскія астравы. Вось плывуць яны з вострава на востраў, гавораць, смяюцца, вядома, як і заўсёды, цешацца на волі дзяўчаты, а таго не бачаць, што на неба чорная хмара паднялася з іх роднага берага. Паднялася тая хмара ды як пусціць па возеры вецер у ліўскі бок; узяліся хвалі баранчыкамі, падхапілі лодку з дзяўчатамі, панеслі з шумам яе, кідаючы з боку ў бок і заліваючы дзяўчат пырскамі белымі, а дождж — зверху. Прапалі і жарты, і