Дваццаць дзён у Індыі [Барыс Мацвеевіч Лапін] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Дваццаць дзён у Індыі (пер. К. Падносаў) 562 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Барыс Мацвеевіч Лапін

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

падымаючы галавы ад пісьменната стала, Бруханаў нешта ўпэўнена буркнуў і яшчэ больш ўткнуўся носам у груду распрацовак і дыяграм, прывезеных нашымі статыстыкамі з Заходняга Паміру.

Мне стала трохі сумна. Вось тут сядзяць чатыры мае таварышы, з якімі ня дзень, ня два, а паўтары гады працавалі мы разам у горах Паміру.

I ніхто-ж з іх ня думае са мной разьвітацца, як быццам я выйшаў пагуляць на пяць мінут і вярнуся да абедзенага перапынку, а ня еду ў дзікія горы, адкуль ня раз нашы хлапцы варочаліся разьбітыя, з расшырэньнем сэрца, атрыманым на лядовых перавалах.

Ну і добра. Вельмі мне трэба з імі разьвітвацца!

Я выйшаў, стукнуўшы дзьвярыма.

У апошні раз перад шматтыднёвым ад’ездам ў горы я праходзіў па вуліцы памірскага гарадка. Быў ліпень. На беразе ў зеляніне стаялі шэрыя і бурыя, грубыя, складзеныя з неабчасанага каменю хаткі невялікага пасёлка.

Пасярод пасёлка праходзіла нешта падобнае да вуліцы з некалькімі сьвежаатынкаванымі аднапавярховымі дамамі. Усьцяж дамоў, у адну лінію, тырчэлі слабенькія, цененькія дрэўцы, пасаджаныя на суботніку чырвонаармейцамі.

Гэты пасёлак быў ня што іншае як горад Хорог, цэнтр Горнабадахшанскай аўтономнай вобласьці, па тамтэйшаму — Паміраў. Вуліца была досыць ажыўлена. Насустрач мне з устаноў разыходзіліся служачыя — таджыкі ў чорных пінджаках, гальштуках і белых цюбіцейках.

Застукаў барабан. 3-за вугла сьпяваючы «Кірпічыкі» на пэрсыдзкія словы паэта Лахуці выйшаў піонэратрад.

Дома я сабраў усе свае рэчы і кінуў ў падарожны мяшок ўсё, што можа спатрэбіцца пры вандраваньні па Паміры — ляпёшкі, воцат ад горнай хваробы, харчы на першыя дні дарогі і некалькі сцызорыкаў для гасьцінцаў дзецям горцаў, бо дзеці, як я ведаў па вопыту, усюды былі маімі лепшымі памочнікамі ў часе работ па перапісу насельніцтва.

Гадзіны ў дзьве ночы, задоўга да сьвітаньня я выехаў з Хорогу на ўсход усьцяж берагу ракі Гунт. Дарога падымалася крута ў гору, падыходзячы да парогаў і вадаспадаў ракі і адыходзячы ў густыя хмызьнякі пакрытыя расой. Чым вышэй я падымаўся ў горы, тым усё больш з дня на дзень рабілася халадней, ня гледзячы на лета.

На пяты дзень я мінуў цясьніну, дзе рослыя таджыкскія пастухі пасьвілі абадраных авечак. У некаторых мясцох берагі ракі былі пакрыты тоўстым сінім лёдам. З перавалу ўніз дзьмуў вецер. Сталі пападацца шэрыя мясцовыя юрты памірскіх кіргізаў. Гэтыя месцы на карце адзначаны, як перавал Кой-Тэзэк. Аднак гэты перавал ня быў падобны на іншыя горныя леравалы, якія мне даводзілася пераходзіць.

Рака тут зьнікала і зьмянялася ў вузкі быстры ручай. Сьцежка пачала зьвіліста падымацца на схіл вялікай, заросшай травой гары, і, калі я даехаў да вяршыні, перада мной адкрылася роўная, няпрыветная раўніна з мяккімі абрысамі нявысокіх гор на кругавідзе. На другі бок з перавалу ня было спуску. Я папаў на пласкагор'е.

Гэта была пустынная, ляжачая на ўзроўні некалькіх кілёмэтраў над узроўнем мора раўніна, ад якой пачынаюцца нагор'і Ўсходняга Паміру. Язда па гэтых мясцох патрабуе вытрыманасьці і моцнага здароўя. Тут няма нічога, што напамінала-б заходнюю частку гэтай краіны, з зялёнымі далінамі, бурнымі рэчкамі і вадаспадамі, якія скідаюцца, падаюць з вышыні ў цясьніну, рассыпаючыся вадзяной пудрай.

Каля першых стаянак вандроўных памірскіх кіргізаў, разьмешчаных на лузе, дзе летам і зімой дзьме аднолькавы ледзяны, пранізваючы вецер, я спыніўся і ў той-жа дзень пачаў работу да перапісу.

Мая работа праходзіла бяз усякіх асаблівых здарэньняў каля двух месяцаў і праходзіла наогул пасьпяхова. Кожны дзень раніцою я пад'яжджаў да вандроўкі, каля якой пасьвілася некалькі авечак і шырокіх махнатых памірскіх быкоў (якіх называюць якамі). Яны спакойна шчыпалі траву, і тут-жа іх павольна засыпала сьнегам, аднолькавым тут для ліпеня і для студзеня.

Насустрач мне выходзілі жыхары юрт — абадраныя кіргіскія пастухі або апранутыя ў жоўтыя ватныя халаты баі, гаспадары вялікіх стад. Я вітаўся і каротка расказваў, хто я і для чаго робіцца перапіс. Пастухі і іх жонкі звычайна давалі зьвесткі ахвотна, і я заносіў у «асаблівыя лісткі» імя іх дзяцей, узрост, чым займаюцца, на якіх лугах пасьвяць авечак. Баі гаварылі больш асьцярожна і неахвотна. Да іх дайшла чуткі, што ў далінах савецкая ўлада адбірае байскія стады і аддае іх бядняцкім арцелям. Баі глядзелі на мяне з падазрэньнем.

Так я працаваў да 17 жніўня, калі адбылася падзея, якая зьмяніла ўвесь ход майго далейшага жьцьця.


РАЗЬДЗЕЛ II Крадзеж


У гэты дзень я канчаў перапіс у раёне Кізыл-Рабата. Баі давалі зьвесткі неахвотна і глядзелі на мяне з падазрэньнем. Асабліва цяжка было праводзіць улік колькасьці юрт. Старшыны роду не дапускалі мяне падлічваць іх, сьцьвярджаючы, што сёлетні год нешчасьлівы для перапісу. На самай-жа справе як я разумею, яны баяліся ўвядзеньня на Паміры якога-небудзь падатку, чуткі аб якім пранікалі ў горы ў вельмі вялікай