Шчаслівай долю назаві... [Нiна Мацяш] (fb2) читать постранично, страница - 16

- Шчаслівай долю назаві... 149 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Нiна Мацяш

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дол па начах.
У садзе маім, павуцінкай знітованы белай,
Ідуць клён з бярозкай на гібельна-зоўны касцёр.
I гэтак дзівосна, і блізка ўсё, і зразумела,
Нібыта прырода ўзяла маю жытку за ўзор...
1988


ЦІ ТРЭБА БЫЛО?
Не ты мяне любіш —
Жыццё мяне любіць,
Тваёю істотай вітае-галубіць, а.
Тваімі вачамі ўзіраецца ў вочы,
Тваімі рукамі абняць мяне хоча,
Тваёй палымянаю думкай вартуе,
На самым на ўскраечку прорвы ратуе,
Бо змеркламу сонцу ўсё ззянне вяртае,
Калі да грудзей я тваіх прыпадаю.
Ці трэба было, каб жыццё праляцела,
Пакуль гэту праўдачку я ўразумела?..
1989


VITA BREVIS. PATRIA ETERNIS[3]
Пажадаў дабра мне друг зычлівы.
Добра мне.
Дзень, адмалку на журбу ўрадлівы,
У цане.
Ах, не час валошкавы мой тае —
То пылок
З трапятлівых крыльцаў асыпае
Матылёк!..
Vita brevis. Patria eternis.
Зорны цвет
Чалавечых дум аб шляху ў цернях,
Запавет.
Як не выйду больш на васільковы
Я парог —
Пагукай безмежжа гэтых словаў
Чатырох...
1989

1

Рака Белая.

(обратно)

2

Башкірскі народны музычны інструмент, нагадвае беларускую дудку, жалейку.

(обратно)

3

Жыццё кароткае. Радзіма вечная (лац.).

(обратно)